Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

11. Аўтар і літ. Герой у творы. Персаналія, характар, тып.

Катэгорыя аўтара падзяляецца на 2 асн. разнавіднасці:

1. біяграфічны аўтар (канкр. чалавек, які стварыў твор). Яго вывучае гісторыя літаратуры. Адлюстравальны пачатак у маст. творы, адлюстроўвае фіктыўную рэчаіснасць.

2. аўтар як творца, як творчая свядомасць, як суб’ект маўлення. Адлюстраваны пачатак, належыць агульнай сферы персанажаў.

Аўтар як творца (2) можа быць як апавядальная інстанцыя выяўленым, адчувальным, так і невыяўленым, аб’ектывізаваным.

Рознапланавасць аўтара як творцы цесна звязана са спецыфікай маст. задачы ў працэсе адлюстравання. Ёсць неабходнасць аб’ектывізаванага выкладу падзей або глыбіннага пранікнення ў сутнасць створаных сітуацый і маст. характараў. У апошнім выпадку аўтар нібы імкнецца зблізіцца з чытачом.

Аўтар як апавядальная інстанцыя выражаецца 2 спосабамі:

1) у выглядзе апавядання ад 3 асобы (повествователь);

2) у выглядзе “я”- формы апавядання (рассказчик).

1. Аўтар валодае пашыранай назіральнай пазіцыяй і выступае найбольш аб’ектыўнай апавядальнай інстанцыяй. Ён знаходзіцца па-за межамі адлюстраванага свету і сам гэты свет адлюстроўвае з пазіцыі максімальнага ведання пра аб’ектыўныя законы гісторыі, пра лёсы сваіх герояў і магчымыя варыянты вырашэння канфліктных сітуацый.

2. У я-форме апавядання аўтар можа выконваць ролю пратаганіста (гал. героя), і ўсё адбываецца ў кантэксце яго бачання. Можа выступаць проста ўдзельнікам падзей. Можа расказваць аб падзеях, сведкам каторых быў, але ў іх не ўдзельнічаў. Адсюль розная ступень даверу. Я-форма звужае форму бачання, але паглыбляецца пачуццёвы змест (дзённікі, запіскі, лісты). Часта такая форма выступае сатырычна-камічнай.

Сістэма ўзаемаадносін паміж рознымі формамі выяўлення аўтара-апавядальніка, адлюстраванага героя і агульнай рэакцыі на іх чытача складаюць сутнасць інтэрсуб’ектных адносін у маст. творы.

Суб’ект, які адлюстраваны, - герой.

Суб’ект, які адлюстроўвае, - пісьменнік.

Суб’ект, які ўспрымае, - чытач.

Цэласнасць маст. ўспрыняцця твора залежыць ад узаемнай рэакцыі гэтых суб’ектаў. Г.зн., што герой нам падаецца не рафініравана, не адасоблена, а ў пэўнай рэакцыі на яго аўтара.

Персанаж (або герой твора) – гэта мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Мае непасрэдную сувязь с эстэт. ідэалам свайго часу, маст. метадам пісьменніка. Праяўляецца перш за ўсё ў дзеяннях, учынках і перажываннях, раскрываецца праз мову, прамую аўтарскую характарыстыку, партрэт, пейзаж і інш.

Характар – маст. вобраз чалавека ў літ-ным творы. Характар - гал. элемент кожнага літ. твора, ён ствараецца пісьменнікам на аснове жыццёвых назіранняў, уражанняў, з дапамогай вымыслу, фантазіі. Не проста раскрывае пэўную чал. індывідуальнасць, але і выяўляе адносіны пісьменніка да жыцця. У абмалёўцы Х. удзельнічаюць усе кампаненты літ.твора – сюжэт, апісанне абстаноўкі, пейзаж, мова персанажа, яго партрэт, думкі, пачуцці. Асаблівасці Х. залежаць ад таго, да якога літ.роду адносіцца твор. У лірыцы, напр., Х. раскрываецца праз унутраны свет, думкі, пачуцці, перажыванні. У драматычных творах – сродкамі моўнай характарыстыкі і развіццём дзеяння. Асаблівасці абмалёўкі Х. вызначаюцца стылем пісьменніка.

Тып (з грэч. – адбітак, узор) – вобраз-характар вял. сілы маст. абагульнення. У вобразе непаўторнай жывой асобы Т. адлюстроўвае рысы псіхалогіі людзей пэўнага сацыяльнага і нац-га асяроддзя, гіст.эпохі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]