Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

20. Лірыка. Суб’ектная структура лір. Твора: аўтар, лір. Суб’ект, лір. Герой, герой “ролевай” лірыкі.

Л і р ы к а (у перакладзе з грэчаскай— музычны інструмент, пад гукі якога выконваліся песні) паказвае суб’ектыўнае, эмацыянальнае, пачуццёвае існаванне індывідуума: раскрывае ўнутраны свет асобы, падзеі рэчаіснасці ў лір. творы паўстаюць «адбітымі» ў свядомасці аўтара, уяўляюць сабой змену пачуццяў, настрояў, асацыяцый.

Лірыка

  • невял. аб’ём

  • паказвае унутраны свет чалавека

  • як правіла, мае маналагічны, спавядальны характар

  • мова рытмічная

  • часта ўжываюцца маст. сродкі

  • паэзія адразу абуджае моцныя пачуцці – радасныя ці гнеўныя, светлыя ці сумныя і г.д.

  • патрабуе асаблівай настроенасці душы, эмацыянальнай чуласці

Катэгорыя роду выражае найбольш агульныя прынцыпы і спосабы адлюстравання рэчаіснасці.

Лірыка - адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара.

Калі суб’ектны свет эпічнага твора складаецца з мноства геройных свядомасцей і з гэтай прычыны ўтвараецца як рэакцыя розных галасоў адно на другое (унутраная дыялагічнасць слова), то суб’ектны свет лірыкі ўтвораны адной творчай свядомасцю. Таму лір. слова – маналагічнае слова.

Вонкавы свет лір. героя мае некалькі суб’ектаў выражэння. Да суб’ектаў лір. выражэння адносяцца:

1) лір. “я” (форма выражэння індывідуальнага перажывання;

2) лір. герой (не толькі ўнутранае перажыванне, але і ўнутраны вобраз свету; большая ступень тыпізацыі адчування; гэта стан носьбіта свядомасці, які дазваляе бачыць гэтага носьбіта як другога);

3) суб’ект-апавядальнік (калі ён не названы, выказванне вядзецца ад 3-яй асобы);

4) герой ролевай лірыкі (выконвае ролю ў лір. перажыванні).

22. Кананічныя (“цвёрдыя”) і некананічныя жанры ў лірыцы. Паняцце верлібрызацыі.

Цвёрдыя формы верша – віды верша, якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класічнай паэзіі, набылі інтэрнац. бытаванне і вызначаюцца пастаянствам вершаванага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння вершаваных радкоў. Сюды адносяцца санет, трыялет, секстына, тэрцыны, актава, рандо, рандэль, анегінская страфа, хоку, танку і інш. Адносіны да ЦФВ у розныя перыяды былі розныя. Праціўнікі асобных ЦФВ (у прыватнасц, санета) сустракаліся і шмат пазней. Аднак час паказаў памылковасць такіх поглядаў. Бел.паэзія ў выніку гіст.умоў свайго развіцця (афіцыйнае непрызнанне царскім ўрадам бел.мовы, забарона – ажно да рэвалюцыі 1905-07г – бел. Друку і г.д.) багацце ЦФВ авалодала толькі ў 20 ст.

Актава – васьмірадковы верш, радкі якога часцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуюцца па схеме АБАБАБВВ.

Санет – від верша, які складаецца з 14 радкоў пяці-, радзей чатырох- ці шасцістопнага ямба. Аб’ядноўвае 2 чатырохрадкоўі і 2 трохрадкоўі. Дзве рыфмы спалучаюць катрэны (АББА АББА ці АБАБ АБАБ), тры рыфмы тэрцэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі: ВВГ ДГД ці ВВГ ДДГ.

У катрэнах падаецца развіццё тэмы. У тэрцэтах – кульмінацыя і развязка. Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, нават на апошні радок тэрцэта. Апошняе слова павінна быць своеасаблівым вобразным “ключом” усяго твора. Ніводнае слова, выключаючы хіба службовыя, не павінна паўтарацца.

Танка – манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах па 5 складоў, у астатніх – па 7. лаканічнасць у многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Хар-на шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне маст. дэталі.

Трыялет – від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацверты радкі аднолькавыя. Мае 2 рыфмы. Паўторы вершаваных радкоў павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асн. думцы.

Тэрцына – від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй. Звычайны памер – пяцістопны ямб. Сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай: АБА БВБ ВГВ … Заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя.

Хоку, або хайку, - манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім – 5, у другім – 7. ёмістасць зместу, вобразная лаканічнасць і дакладнасць паэт. выказвання.

Рандо – верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Своеасаблівасць: словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго.Зрэдку сустракаецца т.зв. дасканалае рандо на 25 радкоў з дзвюма рыфмамі.

Гімн – урачыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Хар-ны ўзвышанасць і эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытарычных фігур і г.д.

Ода – урачысты паэтычны верш у гонар нейкай гіст. падзеі або выдатнай асобы.

Раманс – адзін з жанраў песні; невял. лір. верш (пераважна пра каханне) напеўнага характару

Элегія – верш, у якім вяяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гр. несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора.

Эпіграма – лаканічны (звычайна ад 2 да 8 радкоў) сатырычны верш з вострай і часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці гр. загана.

Верлібр (свабодны верш) – адна з разнавіднасцей танічнага верша. Характарызуецца адвольнай колькасцю і свабодным размяшчэннем націскных і ненаціскных складоў у вершаваных радках, не прытрымліваецца строгай строфікі, можа не мець рыфмы. Верлібр будуецца на інтанацыйна-сінтаксічным прынцыпе, г.зн., у аснову меры радкоў кладуцца аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі з пэўнай інтанацыйя. Важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне міжрадковых паўз.

Іншыя асаблівасці: - схільнасць да філас. асэнсавання тэмы; - вобразная стр-ра насычана нечакан. асацыяцыямі, супастаўленнямі; - як пр., спакойна-разважлівы, хоць унутрана напружаны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]