Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

18. Паняцце жанравага канону і ўнутранай меры ў жанрава-эпічных формах.

Жанр – гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып маст. формы. Жанр – сукупнасць твораў, якія складаюцца ў маст. практыцы літаратуры на працягу яе гіст. развіцця: гіст. жанр, авартурны, псіхалагічны. Існуе яшчэ адно азначэнне. Жанртыповыя ўласцівасці маст. завершпнасці ў цэласную, аднатыпную структуру (аб’ём твора, стылёвая танальнасць: лір. паэзія будзе адрознівацца ад грамадзянскай, устойлівасць тэматыкі і кампазіцыі).

Жанр у адносінах да рода выступае як канкрэтызуючая з’ява. Гісторыю літаратуры складалі не проста пісьменнікі, якія твораць, а рух жанраў. “Вочы” жанру дазваляюць успрымаць рэчаіснасць у поўным ракурсе. Самі жанры маюць унутраную супярэчнасць. Жанр павінен утрымліваць у сабе структурны ўзор, а з другога боку па-за літ. рэальнасці ўплываюць на змест, а змест цесна звязаны са структурай.

Канон жанра і ўнутраная мера жанра – праз гэтыя паняцці рэалізуюцца супярэчнасці жанра.

Канон – узнаўленне некаторага ўзору, якое ў сваю чаргу служыць узорам наступнай творчасці, а ў некаторых выпадках і крытэрыем маст. ацэнкі. Канон патрабуе абавязковай паўторнай структуры. У рацэсе гіст. развіцця ўзнаўляюцца варыяцыі ўзору, у выніку чаго ствараецца пэўная накіраванасць гэтага відазмянення. Гэта і называецца ўнутранай мерай жанра. Іменна яна не дазваляе жанру прайсці шлях самаразбурэння Напр., Наталі Сарот стварае новы раман на 30 старонках, але ўнутраны воблік рамана не змяніўся.

У аснове падзелу на жанры ляжаць дамінантныя прынцыпы. Адзін з іх з’яўл. закон 3-ох дзеясловаў: асн. жанры эпікі – раман, аповесць і апавяданне – рэалізуюць сябе і сваё маст. заданне праз:

- Ілюстрацыю супярэчнасцей (апавяданне, навэлла);

- Даследаванне супярэчнасцей (аповесці);

- Выяўленне прычынна-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі (раман).

Канон жанру – “пэўная сістэма ўстойлівых і цвёрдых жанравых прыкмет” (Бахцін). Слова канон – ст.- грэч. – правіла.

Спачатку каноны фарміраваліся стыхійна на аснове абрадаў і рытуалаў. Пазней некаторыя жанравыя каноны набылі канкр. палажэнні, пастулаты.

19. Свет драмы. Слова ў драме: дыялог, маналог, рэпліка; рэмарка, устаўны тэкст.

Д р а м а (у перакладзе з грэчаскай — дзеянне) спалучае ў сабе паказ знешніх падзей і фактаў з раскрыццём унутранага свету персанажаў. Аўтар у драме не мае іншай магчымасці, акрамя рэмарак (аўтарскае тлумачэнне ў драматычным творы), гаварыць «ад сябе», таму ўвесь цяжар пераносіць на ўзнаўлення дзеяння, робіць гледача (ці чытача) жывым сведкам таго, што адбываецца.

Драматычныя жанры адрозніваюцца характарам узноўленага ў творы матэрыялу і адносін аўтара да яго. З эпасам драма звязана тым, што ў ёй жыццё паказана праз свае знешнія праявы. На драматычныя дыялогі ўскладаецца вял. задача. Праз іх мы павінны зразумець сутнасць канфлікта. Драматычны твор не можа існаваць без вострага канфлікту, але канфлікт абмежаваны ў прасторы і часе. Як правіла, у драматычным творы ёсць інтрыга, герояў нямнога. Драме ўласціва маст. эканомія і асаблівыя адносіны да значэння слорва (кожнае слова павінна быць напоўнена максімальна важным сэнсам, зместам).

Спецыфікай драмы як літ. роду з’яўл. тое, што ў ёй да мінімума зведзена спецыфіка адлюстраванага слова.

Лір. адступленні, пейзажы амаль адсутнічаюць. Аўтарскія рэмаркі выступаюць у ролі адлюстраванага слова.

Усё, што адбываецца ў драме, - умоўнасць. Драма падкрэслівае жэставую прыроду мастацтва.

Зрошчанасць слова з сюжэтам, г.зн., асноўнным рухальным імпульсам з’яўл. формы існавання ў драме. Такімі формамі выступаюць дыялог, маналог, рэпліка. Найбольш актыўным фактарам з’яўл. дыялог, які складаецца з рэплік.

Маналог у драме выступае ў функцыі самарэфлексіі, самахарактарыстыкі героя або характарыстыкі вонкавых умоў існавання героя.

Асн. віды маналогу:

1) псіхалагічны (самараскрыццё героя);

2) аднаскіраваны (падразумеваецца суразмоўца – тэлефон);

3) аўтар-камунікатыўны (гаворка сам-насам);

4) маналог-зварот (адрасаваны да публікі).

Рэпліка – кароткі маналог. Ад уласнаманалагічнага маўлення рэпліка адрозніваецца эліптыўнасцю (пропуск) – вонкава не матываваная, а маналог – кантэкстуальны.

Пазасюжэтныя элементы:

1) Рэмарка – адзіны від адлюстравання, які належыць кампетэнцыі аўтара – удакладніць дадзеныя, выкарыстаць пры адлюстраванні месца дзеяння.

2) Устаўны тэкст – тэкст у тэсце, з якім знаёмяцца персанажы.

Драматычны герой заўсёды ўказвае на выбар драматурга пэўнай назіральнай пазіцыі.

Драматычны герой – герой канфлікту. Бесканфліктных герояў не бывае, бо аснова драмы – канфлікт. Канфлікт замяшчае фабулу ці выступае ў ролі фабулярнага элементу. Кожная сцэна, акт, дзея скіраваны да найхутчэйшага развіцця канфлікту.

Драматургічны герой – характаралагічны. Яму ўласціва павышаная характарнасць.

Усю драму можна звесці да 3 тыпаў п’ес:

1) п’есы дзеяння (канфлікт рэалізуецца праз сутыкненне характараў і павышаную актыўнасць імітацыі фабулы);

2) п’есы настрояў (канфлікт псіхалагічны, г.зн. героя з самім сабой і з навакольным светам);

3) п’есы-дыспуты (сутыкненне маральна-этычных пазіцый, ідэалаў).

Драма- род літ-ры, у аснове якога-паказ напружанага, скразнога дзеянне,вырашэнне канфліктнай сітуацыі. У адрозненні ад лірыкі і эпасу ў драме аўтар не выяўляе сябе,калі не лічыць некаторых аўторскіх тлумачэнняў, заўваг, рэмарак, разлічаных найперш на стваральнікаў спектакля на драматычным творы-п’есе. П’еса пішацца у форме размовы двух (дыялог) ці некалькіх (палілог) персанажаў-дзейных асоб. Часам выказв. адзін персанаж (маналог), прычым гэта выказванне можа выяўляць ход яго ўнутраных разваг (так званы ўнутраны маналог). Свае думкі і пачуцці аўтар перадае дзейсн.асобам. Хар-ры выяўляюцца толькі праз мову і ўяўленні, дзеянне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]