Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

26. Рамантызм і яго напрамкі ў гісторыі літаратуры.

У процілегласць класіцызму з яго нарматыўнай эстэтыкай рамантызм сцвярджаў творчую свабоду мастака, прыярытэт натхнення і маст. інтуіцыі, ігнараваў жанравую нарматыўнасць.

Схільнасць да шырокага выкарыстання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. Імкненне паэтызаваць народны побыт, звычаі, традыцыі.

Перавага аддаецца сімволіка-метафарычнай выразнасці, рытмічнай экспрэсіі радка. Карціна свету ў рамантыкаў уражвае маштабнасцю падзей, кантраснасцю, палярызацыяй дабра і зла, святла і цемры. Рамантычны герой – носьбіт вял. пачуццяў, незвычайнай сілы духу і высакародства або наадварот слабасці, нікчэмнасці. Ён велічны, прыгожы і адзінокі.

Калі гаварыць пра канцэпцыю свету і героя, то ў літаратуры рамантызму герой паралельны свету і змагаецца з ім. рамантычны герой – гэта надзвычайная асоба ў надзвычайнай сітуацыі.

Рамантыкі адкрылі прыгажосць і вартасць нац. дух. каштоўнасцей. Яны спасціглі нац. гісторыю як найважнейшую крыніцу сілы і самапавагі народа. Гэтыя асаблівасці найбольш уласцівы славянскім літаратурам, паколькі гісторыя славянскіх народаў у большасці выпадкаў была гісторыяй барацьбы за незалежнасць. І таму невыпадкова рамантызм у славянскіх літаратурах сцвярджаецца ў эпохі нацыянальна-вызваленчых бітваў.

Склаўся спачатку ў Германіі і Францыі, а потым распаўсюдзіўся на іншыя эўрапейскія краіны. Упершыню тэрмін «Р.» пачаў выкарыстоўваць нямецкі пісьменнік Э.Т.А.Гофман. Асветніцкаму рацыяналізму і культу ведаў Р. супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць дух. жыцця свабоднай асобы, якая жыве не розумам, а найперш моцнымі пачуццямі, страсцямі, фантазіяй і інтуіцыяй. Рамантыкі былі незадаволены рэальным светам, імкнуліся адмежавацца ад яго, таму шукалі выйсце ў вяртанні да старажытных вытокаў, міфалогіі, экзатычнага і загадкавага Ўсходу. У творчасці прадстаўнікоў Р. знайшлі адлюстраванне дух. сіла і прыгажосць чалавека, індывідуалістычны бунт супраць мяшчанства, цікавасць да фантастычных сюжэтаў, імкненне да маст. асэнсавання і ідэалізацыі папярэдніх эпох. У галіне эстэтыкі Р. супрацьпаставіў ідэі «пераймання прыроды», якая культывавалася класіцызмам, прынцып пераўтварэння свету. Творы рамантычнага стылю звычайна мелі арыгінальную, наватарскую форму, нярэдка былі напоўнены шчымлівай настальгіяй па лепшых часах, а таксама пачуццём «сусветнага смутку». У галіне літаратуры найбольш яркімі фігурамі Р. з'яўляліся Дж.Г.Байран, В.Гюго, Э.Гофман і інш., музыкі - Р.Шуман, Р.Вагнер, выяўленчага мастацтва - Т.Жэрыко, Э.Дэлакруа і інш.

Рамантызм – своеасаблівы кірунак, дзе ілюзорны свет цесна пераплецены з рэальным.

Этапы бел. рамантызму:

- ранні (Чачот, Баршчэўскі, Міцкевіч, Сыракомля);

- нашаніўскі (Цётка, Купала, Багдановіч);

- маладнякоўскі (Трус, Дубоўка, Бядуля);

- рамантызм эпохі Караткевіча.

Неарамантызм. Зварот купалы да містычных вобразаў – праява бунтарскай прыроды рамантызму пісьменніка. Падкрэсліваецца абсурднасць і драматызм быцця, пачуццё адзіноты ў змаганніза “долю людскую”. Фантасмагарычны ўсюдыісны воблік сусветнага зла (вершы 10-х гг. – “Станогае ліха”, “У ночным царстве”, “Ваўкалак” і інш.). праблема пошуку праведнасці, Справядлівага Суда, абсурднасць, катастрафічнасць, трагізм быцця ў купалаўскай творчасці (вершы “Цару неба і зямлі”, “Паязджане”, сімвалічныя і драматычныя паэмы і інш.). атмасфера алагічнасці жыцця і адначасова звычайнасці існавання дэманічных сіл (Купала і Кафка).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]