Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

10. Асн. Паняцці “сюжэталогіі”: матыў – фабула – сюжэт, сюжэт і калізія (канфлікт), маст. Сітуацыя.

Безсюжэтных твораў не бывае. У наратыўных тэкстах падзея звязана з актыўным дзеяннем, у лір. тэкстах – з нарастаннем пачуцця.

Матыў падразумевае любую адзінку фабулы ці сюжэта з абагуленым значэннем, якая пастаянна ўзнаўляецца, паўтараецца ў маст. творы або становіцца нам вядомай з творчасці асобнага пісьменніка ці цэлай літ. традыцыі.

Moveo – “рухаць”. Адзінка, якая рухае фабулу і сюжэт. У паняцці матыва заўсёды прысутнічае падзейны элемент. Матыў – абагуленая падзея. (Матыў любові – мы падразумеваем нейкія падзеі, якія прывялі да любові.)

Комплекс матываў, блізкіх па значэнні, складае тэму маст. твора. Тэма – спыненыя абагуленыя сэнсы (у адрозненне ад матыву, які мае на ўвазе развіццё). Напр., тэма кахання – матывы любоўнага трохкутніка, семнаццатай вясны, жанчыны бальзакаўскага ўзросту.

Па функцыях у маст. творы мы можам вылучыць наступныя віды матываў:

1. звязаныя – абавязковыя матывы, якія нельга апусціць без страты для развіцця фабулы і сюжэта (Паэма Я.Коласа “Сымон-музыка” цалкам пабудавана на матыве шляху. Сымон займаецца пошукамі ісціны. 5 частак – 5 колаў на шляху да пазнання ісціны. Гал. ідэя – абуджальнай сілай для Беларусі павінна стаць інтэлігенцыя. Крок за крокам Я.Колас гартуе ў сваім героі глыбінную загартаванасць.);

2. свабодныя – выконваюць дапаможную ролю ў раскрыцці сюжэтна-фабульнага дзейства (Некаторыя лір. адступленні ў “Новай зямлі” – фактар рэалізацыі аўтарскай прысутнасці ў маст. творы.);

3. дынамічныя – матывы, якія выводзяць маст. сітуацыю са стану раўнавагі, звязаны з адлюстраваннем актыўнага дзеяння (У паэме “Сымон-музыка” матыў выгнанніка – дынамічны.);

4. статычныя – звязаны з дэталізацыяй, з дэталёвым узіраннем у маст. прастору і маст. час (Я.Купала “Раскіданае гняздо”: матыў сядзення – гняздо рушыцца, а героі сядзяць. Нерхомасць, бяздзейнасць – адметная рыса менталітэту бел. нацыі.);

5. сітуацыйныя – матывы, аснову якіх складаюць устойлівыя прыметы і схемы чал. паводзін (Сітуацыйны матыў – любоўны трохкутнік. Бел. сітуацыйны матыў – матыў чужой бацькаўшчыны.);

6. прасторавыя – звязаны з метафарычным перанайменнем рэальнай ці ўмоўнай прасторы, мясцовасці (“Раскіданае гняздо”: матыў папялішча.);

7. часавыя – звязаны з адлюстраваннем суткавага часу, пораў года і т.д. (раніца – адраджэнне, матыў вясны ў адраджэнскай лірыцы нашаніўскага перыяду);

8. матывы – чал. тыпы – адлюстроўваюць устойлівыя якасці чал. характару (матыў забойцы, матыў вар’ята).

Усе гэтыя функцыянальныя віды матываў – вынік працяглага развіцця маст. свядомасці, адлюстроўваюць архетыповыя асаблівасці чалавека і гр-ва. Праз матывы адбываецца перадача эстэт. інфармацыі і яе адэкватнае ўспрыняцце як у часе, так і ў прасторы. Матывы, маючы інварыянтны статус, паўтараюцца ў жыцці розных народаў і ў розныя гіст. эпохі. Матывы ў змястоўным плане характарызуюцца значнай літ. традыцыйнай устойлівасцю (напр., матыў выгнанніка – выгнанне Адама і Евы з Эдэмскага саду; у казках – адсыланне Іванушкі; “Слова пра паход Ігаравы”; Шолахаў “Судьба чалавека”).

Структурна матыў умоўна падзяляецца на 2 часткі. Унутрана падразумеваюцца:

1. суб’ект дзеяння;

2. прэдэкат дзеяння (тое, на што накіравана дзеянне).

Весялоўскі, заснавальнік тэорыі матываў, тлумачыў іх як найпрасцейшыя апавядальныя адзінкі, якія вобразна адказваюць на нейкі запыт чал. думкі.

Матыў шляхам прырашчэння суб’ектаў ці прэдэкатаў паступова разгортваецца ў сюжэт.

Сюжэт складаецца з статычных (сітуацыі) і дынамічных (калізія, канфлікт)момантаў.

Маст.падзея - перамяшчэнне персанажа за межы ўласнага семантычнага поля (Ю.М.Лотман). Маст. падзеямі могуць выступаць вонкавыя ўчынкі, жэсты, прадметныя з’явы, унутраныя душ. рухі персанажаў. МП, як мэтанакіраваны акт, можа набыв. у маст.творы разнастайныя формы ўвасаблення – рух у маст.прасторы і часе (вонкавае перамяшчэнне) і ўнутранае перамяшчэнне – рух душэўных памкненняў, калі адзін стан героя замяняецца на другі. Любы твор маст.літ-ры грунт-ца на падзейнай аснове. Яна ёсць і ў лірыч.творы.

Падзеі ляжаць у аснове фабулярнага раду. Паняцце фабула было ўнесена ў пач.20ст. Самае першае тлумачэнне было дадзена Тамашэўскім, які сцвярджаў, што фабула складаецца з паслядоўнага развіцця падзей, а сюжэт утвар-ца тым, як мы даведваемся пра гэты рад. Другую версію разумення фабулы і сюжэта прапанаваў Бахцін: Ф. – падзейны рад маст.твора, убачаны вачыма героя, а С. – той жа самы падзейны рад толькі з пазіцыі аўтара. Т.ч., узаемаадносіны Ф. і С. паўстаюць як узаемаадносіны, дыялог аўтара і героя.

Акрамя дынамічных з’яў у маст.творы ёсць і статычныя моманты, якія назыв. маст.сітуацыяй. Кожная маст.сітуацыя прадугледжвае не толькі раўнавагу дзеючых сіл, але і ўнутр.прычыны змянення сітуацыі. Утвараюцца калізіі – разварочванне маст.сітуацыі ў бок нарастаючай супярэчнасці. А сам ход развіцця калізіі ўтвар. перыпетыямі. Пазбаўленныя раўнавагі маст.сітуацыі імк-ца завяршыцца канфліктам – найбольш вострым супрацьдзеяннем супрацьлеглых сіл. Тыпы канфлікта: 1) прыродны (паміж чалавекам і прыродай); 2) сацыяльны (паміж рознымі сац.групоўкамі альбо канфлікт паміж чалавекам і гр-вам); 3) псіхалагічны (канфлікт чалавека з самім сабой; унутр.псіхал.супярэчнасці са сваёй свядомасцю); 4) правідэнцыйны (канфлікт паміж чалавекам і праднаканаванасцю вышэйшымі боскімі сіламі).

Сюжэт – сістэма падзей і ўзаемаадносін паміж песанажамі літ. твора. У лір. вершы падзейнага сюжэта няма, але лічыцца, што ёсць лір. сюжэт, развіццё пачуццяў і эмоцый.

У літ. творы падзеі незаўсёды стаяць у храналагічным парадку. Фабула – прамая схема развіцця дзеяння ў хранал. паслядоўнасці.

Сюжэт заўсёды мае жыццёвую аснову. Аднак у аснове сюжэту заўсёды ляжыць нейкая жыццёвая супярэчнасць, сутыкненне розных праяў жыцця – канфлікт. Найбольш яркі і важны канфлікт у драме.

Характар сюжэту залежыць ад: - жанру твора; - ад літ. напрамку;

- ад светапогляду пісьменніка, ад яго пісьменніцкай манеры.

Элементы сюжэта: 1)экспазіцыя (паказвае час, месца і герояў); 2) завязка (задача – паставіць праблему і выявіць супярэчнасць); 3) развіццё дзеяння (магчымыя шляхі вырашэння канфлікту); 4) кульмінацыя (найвышэйшая кропка напружання); 5) развязка (вырашэнне канфлікту ці варыянты вырашэння канфлікту); 6)эпілог (ілюструе сітуацыю праз пэўны час пасля вырашэння канфлікту).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]