Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

1. Літаратура як від дух. Дзейнасці чалавека. Функцыі літаратуры. Літаратура ў сістэме мастацтваў.

Літаратура – адзін з відаў мастацтва.

Мова – найбольш важная нац. прыкмета літаратуры. Дзякуючы мове літаратура з’яўл. найбольш нац. відам мастацтва. У той жа час па сваіх праблемах, пафасе, ідэйнай скіраванасці, чалавеказнаўчай сутнасці літаратура не менш універсальная, чым іншыя віды мастацтва. У сапраўдных творах літаратуры нац. і універсальнае, агульначал. непарыўна знітаваны.

Функцыі літаратуры:

1) эстэт. – адпавядае патрэбе чалавека ў прыгожым, прыносіць яму эстэт. задавальненне, выклікае эстэт. перажыванне, фармуе яго эстэт. густ і эстэт. ідэал;

2) выхаваўчая – літаратура ўдзельнічае ў грамадска-палітычным і маральна-этычным выхаванні чалавека, дапамагае фармаваць светпогляд, сукупнасць ідэйных перакананняў, садзейнічае выпрацоўцы маральных прынцыпаў;

3) пазнавальная – пазнае глыбіні чал. пчіхікі, характару, фіксуе найтанчэйшыя душэўныя зрухі;

4) эўрыстычная (ад грэч. – адшукваю, адкрываю);

5) прагнастычная (футуралагічная) – у пэўнай ступені прадвызначае асобныя навуковыя адкрыцці і прагназаванне будучыні;

6) камунікатыўная – выяўляецца ў наладжванні дух. кантактаў паміж пісьменнікам і яго чытачамі, з аднаго боку, і паміж самімі чытачамі – з другога.

7) этнагенетычная – вызначае, узбагачае і захоўвае дух. воблік нацыі, з’яўл. своеасаблівай скарбніцай нац. мовы;

8) геданістычная – здольна забаўляць, прыносіць чытачам прыемнасць, асалоду.

Асн. прадметам сучасных тэарэтычных уяўленняў пра літаратуру становіцца не пытанне: “Што такое літаратура?”, а пытанне пра ўмовы, пры якіх узнікае эфект літаратуры. Навука ХХ ст. у якасці асн. аб’екта вывучэння паставіла пытанне літаратурнасці.

Адзін з першых адказаў сфармуляваў Р.Якабсон, які сцвярджаў, што асноваю з’яўл. ўстаноўка на выражэнне, г.зн., такая функцыя мовы (паэтычная функцыя), калі слова пачынае адыгрываць , выяўляць жэставую ўласцівасць, адрозніваючыся ад выкарыстання ў звыклай парадыгме.

Паколькі слова ў літаратурна-маст. творах выкарыстоўваецца ў паэтычна-жэставай функцыі, то і ўвесь мастацка-літ. твор можа быць успрыняты як падваенне рэчаіснасці або як вял. жэст гэтай рэчаіснасці. Г.зн., што літаратура выступае мадэлюючай сістэмай рэчаіснасці, стварае мадэль рэчаіснасці. Гэта іншая, другасная рэальнасць.

Літаратура як маст. мадэль свету характарызуецца наступнымі ўласцівасцямі:

1. Літаратура дае нам сінтэтычныя ўяўленні, цэласную мадэль свету, калі ў мікрафобразе раскрываецца характарыстыка макрафобразу свету.

2. Літаратура, ствараючы пэўную структуру, разам з тым складае адзін са спосабаў пазнання рэчаіснасці.

3. У мастацтве (у літаратуры) няпоўная аналогія з прадметам успрымаецца як поўная аналогія.

Маст. твор з’яўл. адлюстраваннем свядомасці аўтара.

Маст. твор з’яўл. складанай мадэллю, у якой адлюстроўваюцца 2 аб’екты: рэчаіснасць і асоба аўтара.

У літаратуры канкрэтнасць набывае ўласцівасці ўсеагульнага, адзінкавае становіцца сродкам тыпізацыі.

Маст. мадэль свету ствараецца пры моцнай падтрымцы творчай фантазіі. Творчая фантазія:

1) дае магчымасць ствараць бачныя, выразныя выяўленчыя вобразы;

2) стварае вобразныя камбінацыі, якія могуць быць цалкам праўдападобнымі, пазнавальнымі, а з другога боку, і цалкам ілюзорнымі, умоўнымі;

3) звязаны з тым, творчае ўяўленне спрыяе пранікненню ў характар персанажа, раскрыццю яго душэўнага стану;

4) служыць асн. механізмам для стварэння цэласных карцін узаемадзеяння персанажаў, а таксама сімвалічных карцін свету;

5) стварае і адмысловыя формы маст. выказвання.

Літаратура ёсць складаная копія рэчаіснасці. Яна ўяўляе сабой пэўную маст. мадэль свету. Прыкмета мастацтва – здольнасць мадэляваць свет.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]