Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

26. Историография истории Беларуси в 1945-1955 гг…

2 мировая и вов принесла огромный ущерб для исторической науки беларуси, были потеряны многие кадры.У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе перад гістарычнай навукай БССР стаяла задача падрыхтоўкі і выдання «Гісторыі БССР». Вядома, што ў 1943 г. пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты група мінскіх авукоўцаў пачала працу над аднатомавай «Кароткай гісторыяй БССР» са старажытных часоў да сярэдзіны ХХ ст. Пасля вайны праца была прадоўжана супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1946 г. выйшаў першы выпуск задуманага выдання (апублікавалі першую з шасці напісаных частак). Дзеля яго абмеркавання адбыўся навуковы савет, на якім, акрамя навукоўцаў, прысутнічалі работнікі ЦК КП(б)Б, пісьменнікі, настаўнікі школаў. Першы сакратар ЦК КП(б)Б і старшыня ўрада БССР П.К.Панамарэнка аб-інаваціў гісторыкаў у «сур’ёзных метадалагічных памылках», прычым асобна крытыкаваў У.І.Пічэту.На пленуме ЦК КП(б)Б у 1947 г., які разглядзеў пытанне «Аб палітычнай і ідэалагічнай рабоце КП(б) Беларусі сярод інтэлігенцыі», была пастаўлена задача «разгортвання барацьбы супраць нізкапаклонства перад замежжам, перад рэакцыйнай буржуазнай культурай» праз рашучую барацьбу «супраць усякага роду скажэнняў і памылак нацыяналістычнага характару ў галіне гісторыі БССР». Ужо ў студзені 1948 г. ЦК КП(б)Б стварыў камісію з вядомых гісторыкаў рэспублікі (А.I.Воранава, Н.В.Каменская, Я.I.Карнейчык, С.Н.Малінін, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, К.М.Палікарповіч, А.П.П'янкоў, П.В.Саевіч, К.I.Шабуня, Я.П.Шлосберг), каб падрыхтаваць афіцыйны погляд на мінулае Беларусі ў форме «Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР». 20 сакавіка «Тэзісы» былі зацверджаны ЦК КП(б)Б, а летам іх надрукавалі ў часопісе «Бальшавік Беларусі». 12 тэзісаў ахоплівалі гісторыю Беларусі ад першабытнааб шчыннага ладу да ўтварэння БССР і з’яўляліся праграмным дакументам для гісторыкаў. У большасці выпадкаў былі замацаваны тыя ацэнкі праблемаў гісторыі Беларусі, якія вызначыліся ў працэсе «барацьбы з нацыяналізмам». Напрыканцы 1948 г. быў падрыхтаваны новы праект «Гісторыі Беларусі» ў трох тамах. Але яго таксама раскрытыкавалі ў сакавіку 1949 г. на юбілейным пасяджэнні, прысвечаным 20-годдзю АН БССР. Заўвагі тычыліся перыядызацыі гісторыі Беларусі, недастатковага тэарэтычнага абгрунтавання працэсу пабудовы сацыялізму ў БССР, адсутнасці савецкага патрыятызму пры аналізе народнага гераізму.Толькі новы праект, падрыхтаваны ў 1951 г., атрымаў станоў-чую рэцэнзію ў ЦК КП(б)Б, а таксама станоўчую ацэнку камісіі маскоўскіх гісторыкаў на чале з М.М.Дружыніным. Першы том «Гісторыі Беларускай ССР» быў выдадзены тыражом 30 тыс. экзэмпляраў у 1954 г., а другі том – у 1958 г. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР падрыхтавалі першую сінтэтычную «Историю Белорусской ССР» (1954 г. – 1-ы том, 1958 г. – 2-і том). У 1972 – 1975 гг. была выдадзена «Гісторыя Беларускай ССР» у 5-ці тамах. У гэтай абагульняльнай калектыўнай працы на аснове фармацыйнага падыходу даследавана гісторыя Беларусі першабытнаабшчыннага, феадальнага, капіталістычнага і сацыялістычнага перыядаў. На падставе пяцітамовіка ў 1977 г. была выдадзена аднатомавая «История Белорусской ССР». У абмеркаванні плана-праспекта «Гісторыі Беларускай ССР» у пяці тамах у 1962 г. прынялі ўдзел вучоныя БССР разам з супра цоўнікамі Інстытута гісторыі СССР на чале з акадэмікам Б.А.Рыбаковым. Да яго падрыхтоўкі былі далучаны не толькі гісторыкі, але і археолагі, літаратары, мастацтвазнаўцы, якія працавалі ў АН Беларусі, БДУ, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Навуковую дапамогу ў падрыхтоўцы першага тома аказалі гісторыкі Масквы –Е.В.Індава, М.М.Улашчык, другога тома – А.М.Анфімаў, трэцяга тома – Ю.А.Палякоў, чацвёртага – І.В.Пароцькін, пятага – В.Е.Палятаеў. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР у сярэдзіне 40-х – 80-я гг. Перыяд Вялікай Айчыннайвайны аказаў негатыўны ўплыў на гістарычную навуку Беларусі. У 1945 г. у рэспубліцы былі толькі два дактары гістарычных навук – М.М.Нікольскі і У.М.Перцаў, якія з’яўляліся найбуйнейшымі спецыялістамі ў галіне ўсеагульнай гісторыі. Толькі 11 чалавек мелі ступень кандыдата навук. У ліку гісторыкаў не было ні аднаго доктара навук па спецыяльнасці «гісторыя СССР і БССР», не было спецыялістаў па гісторыі КП(б)Б. Паўстала праблема недахопу кваліфікаваных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Кадры гісторыкаў былі сканцэнтраваны ў асноўным у БДУ, які аднавіў работу ў Мінску з 1944 г., Інстытуце гісторыі АН БССР,рээвакуяваным у 1945 г., Мінскім педінстытуце імя Горкага, адноўленым у 1944 г. Недахоп спецыялістаў востра стаў адчувацца пасля аднаўлення гістарычных факультэтаў у педінстытутах, а таксама кафедраў асноваў марксізму-ленінізму (з 1956 г. – гісторыі КПСС), якія былі ва ўсіх ВНУ.

27. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду. Археалагічныя даследаванні ў БССР асноўным ажыццяўляліся супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР і БДУ па археалагічных перыядах, згодна з класіфікацыяй ЮНЕСКО: 1) палеаліт, мезаліт; 2) неаліт, бронзавы век; 3) жалезны век; 4) сярэднявечча; 5) ХVІІ – ХVІІІ стст.; 6) ХІХ ст.; 7) ХХ ст. Вынікам сталі 30 навуковых працаў: 8 абагульняльнага характару і 22 манаграфіі, а таксама больш за 11 тыс. публікацыяў.

Сярод калектыўных працаў вылучаюцца «Очерки по археологии Белоруссии» (1970 – 1972 гг.), «Белорусская археология: достижения археологов за годы Советской власти» (1987 г.) і інш. Манаграфічныя даследаванні археолагаў маюць сваю спецыфіку: яны прысвечаны аналізу пераважна матэрыяльнай культуры.

Даследаванне палеаліту працягваў К.М.Палікарповіч. У 1968 г. ён апублікаваў манаграфію «Палеолит Верхнего Поднепровья», у якой падвёў вынікі вывучэння палеаліту на тэрыторыі Беларусі з 1925 па 1954 гг. Аўтар прааналізаваў помнікі гэтага перыяду, вызначыў асноўныя заняткі насельніцтва, рэканструяваў характар жытла, паказаў зараджэнне мастацтва. Ён выказаў гіпотэзу аб пачатку засялення Беларусі ў мусцьерскую эпоху. Комлекснае ўяўленне аб пачатковым этапе гісторыі Беларусі прадставіла А.Г.Калечыц у кнізе «Первоначальное заселение территории Белоруссии» (1987 г.).

Было даследавана не менш за сотню стаянак мезаліту, якія лакалізуюцца на тэрасах рэк. Выдзелены шэсць археалагічных культураў. Вынікі даследаванняў у межах Беларусі абагульнены ў працах К.М.Палікарповіча, У.Ф.Ісаенкі. Апошні вылучыў тры лакальныя вобласці гэтай эпохі на тэрыторыі Беларусі: верхнедняпроўскую, нёманскую і ніжнедняпроўскую. Таксама даследчык пачаў выдаваць «Археологические карты Белоруссии». Першы выпуск, прысвечаны помнікам каменнага веку, з’явіўся ў 1968 годзе.

Археолагамі вылучаны помнікі сем археалагічных культураўэпохі неаліту: днепра-данецкая культура, нёманская культура верхнедняпроўская культура (выяўлена і археалагічна даследавана помнікаў К.М.Палікарповічам, І.І.Арцёменкам і інш.), нарвенскаякультура (даследавана ў Беларусі 15 стаянак М.М.Чарняўскім,Э.М.Зайкоўскім і інш), культура грабенчата-ямкавай керамікі

М.М.Чарняўскі праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак на Віцебшчыне, даследаваў нёманскую мезалітычнуюі нарвенскую неалітычную культуры. У 1979 г. ім была выдадзенаманаграфія «Неаліт Беларускага Панямоння», а ў 1981 г. – «Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі».

З археалагічных культур бронзавага веку (III – II тыс. па VII –VI ст. да н.э.) тэрытарыяльна-храналагічна выдзелены сярэднедняпроўская культура (І.І.Арцёменка, У.Ф.Ісаенка, М.М.Крывальцэвіч, Л.Д.Побаль, А.Г.Калечыц і інш.), культура палескай шнуравой керамікі (Ю.У.Кухарэнка, У.Ф.Ісаенка, В.С.Вяргей, А.В.Іоў,А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч і інш.), шнуравой керамікі Панямоння (У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі), паўночна-беларуская культура(Э.М.Зайкоўскі, М.М.Чарняўскі) і інш.

У пасляваенны час разгортваюцца шырокія даследаванні помнікаў жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. Археолагі пачалі вывучэнне культураў гэтага перыяду: мілаградскай і зарубінецкай(П.М.Траццякоў, Ю.У.Кухарэнка, В.М.Мельнікоўская, Л.Д.Побаль),штрыхаванай керамікі (А.Р.Мітрафанаў, Ф.Д.Гурэвіч), днепрадзвінскай (А.Р.Мітрафанаў, Л.В.Аляксееў, Г.В.Штыхаў, В.І.Шадыра).

Леанід Давыдавіч Побаль нарадзіўся ў 1924 г. у в.Мікалаева Іўеўскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1978 г.), прафесар (1990 г.). Член Міжнароднай уніі славянскай археалогіі, Польскага археалагічнага таварыства, Беларускага таварыства аховы помнікаў. Скончыў БДУ. З 1958 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1970 г. загадчык сектара, з 1980 г. загадчык аддзела археалогіі, у 1986 – 1991 гг. археалогіі першабытнага грамадства.

Л.Д.Побаль даследаваў гісторыю старажытных славян у Еўропе, у прыватнасці помнікі зарубінецкай культуры. У трох манаграфіях «Славянские древности Белоруссии» (1971, 1973, 1974 гг.) ён даказаў пераемнасць зарубінецкіх плямёнаў ад мілаградскіх, іх раннеславянскі характар, ахарактарызаваў працэс пераходу насельніцтва ў селішчы, здабычу жалеза, сувязі насельніцтва з рымскім светам.

У даследаваннях беларускіх археолагаў закранаюцца пытанні першабытнай гісторыі: гаспадарчага жыцця, светапогляду, этнагенезу. Э.М.Загарульскі ў манаграфіі «Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до ІХ в.)» (1977 г.) раскрыў раннюю этнічную гісторыю Беларусі, станаўленне і развіццё гаспадаркі і першабытнай тэхнікі, эвалюцыю жытла і паселішчаў.

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі нарадзіўся ў 1928 г. у г.Тула, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1984 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. З 1953 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1962 г. у БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта (1986 г.).

Таксама было апублікавана некалькі брашур папулярнага характару з выкарыстаннем этнаграфічнага матэрыялу, якія разлічваліся на шырокае кола чытачоў (Э.М.Загарульскі, У.Ф.Ісаенка, А.Г.Калечыц, М.М.Чарняўскі, Г.В.Штыхаў).

У першым томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.) размешчаны два раздзелы, прысвечаныя дапісьмоваму часу. Іх напісалі У.Д.Будзько, У.Ф.Ісаенка, І.І.Арцёменка, А.Р.Мітрафанаў, Л.Д.Побаль. Аўтары выкарысталі набыткі амаль 15-гадовага пасляваеннага развіцця беларускай археалогіі, прасачылі першапачат ковае засяленне Беларусі першабытным чалавекам, яго існаванне ў познепалеалітычны час, заняткі і побыт плямёнаў новакаменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Гістарычны працэс пададзены на фоне развіцця прыроды, з якой першабытны чалавек быў звязаны непасрэдным чынам. Але аўтары яшчэ амаль не вылучаюць мезалітычную эпоху як важны прамежак паміж паляўнічымі ледавіковай эпохі і пазнейшымі земляробамі. Найбольш грунтоўна асветлены жалезны век, што тлумачыцца высокай ступенню даследаванасці яго розных тэрытарыяльных і храналагічных перыядаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]