Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

3. Станаўленне беларускага крыніцазнаўства.

У першай трэці ХІХ ст. у Вільні сфармавалася група гісторыкаў, якія стаялі ля вытокаў не толькі беларусазнаўства, але і беларускай нацыянальнай ідэі. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных літоўска-беларускіх пазіцыяў, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове.

Ігнат Мікалаевіч

Даніловіч пачаў займацца зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніцаў па гісторыі Беларусі і Літвы. Даследчык сам праводзіў археаграфічныя пошукі матэрыялаў у архівах Пецярбурга, Варшавы, Масквы. У бібліятэцы графа М.П.Румянцава ён знайшоў Судзебнік Казіміра ІV 1468 г., а ў Супрасльскім манастыры – Супрасльскі летапіс. Ён разам з М.К.Баброўскім у 1827 г. апублікаваў Супрасльскі летапіс пад назвай «Летапісец Літвы і Русская хроніка». Фактычна гэта першае выданне беларуска-літоўскага летапіса 1446 г. Працы І.Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840 г.),, «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г.) далі пачатак навуковаму вывучэнню беларуска-літоўскага летапісання.

Ігнат Сымонавіч Анацэвіч

Анацэвіч пад прадметам гістарычнай навукі разумеў вывучэнне дзейнасці не толькі ўрада, паліцыі, палітыкі, промысла, гандлю, войнаў, але і «звычаяў, характару народа, яго выхавання, правоў, рэлігійных абрадаў». Сусветную гісторыю даследчык падзяляў на чатыры перыяды: старажытны (да 476 г.), сярэднія вякі (да 1492 г. – адкрыцця Амерыкі), новы (да 1789 г. – Вялікай французскай рэвалюцыі), найноўшы (з канца ХVIII – пачатку ХІХ ст.). Відавочна супадзенне двух першых перыядаў з сучасным падыходам да перыядызацыі сусветна-гістарычнага працэсу.

Іосіф Бенядзіктавіч Ярашэвіч

Ярашэвіч актыўна займаўся даследаваннем старажытнай гісторыі ВКЛ і крыніцазнаўствам Дакладнае вывучэнне гістарычных крыніцаў дазволіла Ярашэвічу падрыхтаваць фундаментальнае выданне «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.», якое выйшла ў трох тамах (830 старонак) у 1844 –1845 гг. Гэтае даследаванне стала адлюстраваннем істотнага прагрэсу ў развіцці гістарычнай навукі Беларусі і Літвы Ярашэвіч вельмі асцярожна ставіўся да некаторых звестак «Хронікі Быхаўца». Гісторык не пагаджаецца з назвамі мясцінаў, дзе адбыліся бітвы літоўскіхвойск на чале з князем літоўскім Міндоўгам з татарамі. Адным з першых у гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы Ярашэвіч выдвінуў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ. На яго думку, фенмен феадалізму ў гэтым рэгіёне мае ўнутраныяпрычыны, а не знешнія.

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі

Баброўскі ў карчме вёскі Куніца рабіў «для памяці» запісы словаў, пачутых ім ад простых жанчын-прачак. У бібліятэцы ў Герліцы ён выпісваў загалоўкі рукапісаў і друкаваных крыніцаў, якія датычылі славянскай мовы лужыцкіх сербаў. Пры гэтым ён карыстаўся слоўнікам X.Генінга 1705 г. Даследчык цікавіўся саманазвай «славяне», вывучаў мясцовыя славянскія варыянты мовы, суадносіў граматыкі і слоўнікі. Усё гэта дапамагала арыентавацца ў бязмежным рукапісным багацці Ватыкана, Вены, Парыжа. Працы і дзейнасць Баброўскага сталі пачаткам сусветнага славяназнаўства. Ён спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках – беларусазнаўства. Па сённяшні дзень не вывучаны лёс яго збору рукапісаў і кніг.

4. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў канца XVIIІ – пачатку ХІХ ст. Адным з першых расійскіх даследчыкаў, які прааналізаваў гістарычныя падзеі на Беларусі, з’яўляецца Васіль Тацішчаў аўтар паказаў акалічнасці ўтварэння ВКЛ, апісаў помсту Войшалка забойцам Міндоўга і інш.Тацішчаў адным з першых зрабіў спробу перыядызацыі гісторыі Полацкага княства, вызначыўшы тры перыяды: мясцовага княжання, вечавы і ў складзе ВКЛ. Ён упершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнага значэння тэрміна «Белая Русь». Даследчык лічыў, што гэтая назва ўзнікла ў ХІІ ст. у дачыненні да Растова-Суздальскіх земляў. У ХVIII ст. пачынаецца навуковая публікацыя крыніцаў па гісторыі Беларусі, распачатая Герардам Мілерам. З 1732 г. Мілер стаў выпускаць часопіс «Собрание русской истории». У шасці нумарах за гэты год у перакладзе на нямецкую мову ён апублікаваў частку Радзівілаўскага летапіса (падзеі з па 1175 гг.). Поўны тэкст быў выдадзены ў апошняй трэці ХVIII ст. У канцы ХVIII ст. былі апублікаваны і іншыя летапісы, у якіх асноўная ўвага надавалася падзеям палітычнай, ваеннай гісторыі і гісторыка-геаграфічнаму матэрыялу.

Мікалаю Іванавічу Новікаву Новікаў першым пачаў публікацыю крыніцаў па генеалогіі і біяграфістыцы, аб чым сведчыць «Древняя Российская Вивлиофика» (1773 –1775 гг.) у дзесяці кнігах Ф.А.Палуніным Г.Ф.Мілерам. Расійскі чытач упершыню атрымаў якасную інфармацыю пра беларускія землі. Мілер дастаткова падрабязна вызначыў абставіны і час з’яўлення назваў «Вялікая», «Малая», «Белая» і «Чырвоная» Расія. Ён лічыў, што назвы «Малая» і «Белая» Расія ўзніклі адначасова для адрознення ўласна рускіх земляў ад тэрыторыяў, якія адыйшлі падчас падзелаў ад Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі. Аўтар прааналізаваў гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь». Прапанаваная Мілерам канцэпцыя гісторыі беларускіх земляў носіць стрыманы характар.

5.

Другая трэць ХІХ ст. характарызуецца паскораным выспяван-нем розных славянафільскіх і часткова на іх аснове вялікадзяржаўных канцэпцыяў гісторыі «Заходняй Русі». Менавіта у гэты перыяд пры ўдзеле гісторыкаў М.П.Пагодзіна і С.П.Шавырова складваюцца абрысы тэарэтычнай канцэпцыі, якая атрымала пазней назву тэорыі «афіцыйнай народнасці». Згаданая канцэпцыя павінна была абгрунтаваць святасць і непарушнасць расійскай манархіі і дзяржаўнага ладу, а ў сваім рэгіянальным кантэксце гістарычную правамернасць і законнасць вяртання ў Расійскую імперыю «рускіх» земляў Рэчы Паспалітай. Яна супрацьстаяла паланізацыйным і нацыянальна-вызваленчым працэсам. Невыпадкова пасля паўстанняў 1830 – 1831 гг., 1863 г., у якіх удзельнічалі і пэўныя слаі карэннага насельніцтва Беларусі і Літвы (пераважна з ліку шляхты, каталіцкага, уніяцкага духавенства) выйшлі у свет найбольш адыёзныя панрасійскія гістарычныя працы, прысвечаныя гісторыі Заходня Русі ХІІІ – ХVІ стст.

Калі заснавальнікі тэорыі афіцыйнай народнасці – міністр народнай асветы Увараў і вышэйназваныя прафесары Маскоўскага універсітэта праецыравалі яе на агульнарускім гістарычным фоне, то ў кантэксце «Заходняй Русі» яе першым абгрунтаваў Мікалай Устралаў. У 30-я гг. ХІХ ст. упершыню ў расійскай гістарыяграфіі ён паспрабаваў уключыць гісторыю «Заходняй Русі» у канцэптуальную схему рускай гісторыі.

Мікалай Герасімавіч Устралаў (1805 – 1870 гг.) паходзіў з сям’і прыгоннага, які ўпраўляў маёнткамі князя Куракіна. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Загадчык кафедры рускай гісторыі, прафесар. Распрацаваў сістэму прагматычнай гісторыі.

У гісторыка-літаратурным эсэ «Россия и Польша: мысли русского офицера» (1832 г.), пабудаваным у форме дыялога паміж «рускім», «палякам» і «французам», Устралаў выказаў адносіны да падзеяў 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Ён адзначыў, што ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расія забрала свае землі, якія падманным шляхам захапілі палякі пасля Крэўскай уніі.

У 1837 г. выйшла першае, а ў 1842 г. – другое выданне асноўнай працы Устралава «Русская история» у двух тамах. Даследаванне аўтар падрыхтаваў паводле прапановы міністра народнай асветы графа С.С.Уварава. Устралаў прапанаваў уласную метадалогію вывучэння гісторыі заходніх земляў Русі: 1) як узнікла ВКЛ і як страціла сваю самастойнасць? 2) як ставілася да ВКЛ Маскоўская дзяржава? 3) як разумелі ВКЛ сучаснікі да канца ХVII ст. 4) што думалі пра ВКЛ пазнейшыя гісторыкі Расіі?

Ён заклаў асновы так званай «заходнерускай» афіцыйнай ідэалогіі. Згодна з асноўнымі парадыгмамі гэтай канцэпцыі для ўсё хрысціянскай Русі з даўніх часоў было характэрна спалучэнне трох духоўных імператываў: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць.

Асобная глава кнігі прысвечана гісторыі ВКЛ. Устралаў адзначыў сваю цікавасць да мінулага Вялікага княства Літоўскага адсутнасцю адзінага падыхода сярод вучоных. Адныя даследчыкі лічылі ВКЛ рускай дзяржавай, другія польскай правінцыяй. Устралаў звярнуў увагу на тэрытарыяльную, дэмаграфічную, культурную і рэлігійную перавагу рускага насельніцтва ВКЛ над этнічнымі літоўцамі. Тэрыторыю ВКЛ у ХІV – ХVІІІ ст. ён падзяляў на дзве часткі: «Русские княжества, – пісаў ён, – к западу от Днепра, кроме Галиции, присоединившейся к Польше, слились также в одно целое и образовали вместе с Литовским народом самостоятельное государство, под именем Великого княжества Литовского, главою коего был дом Гедимина». Гісторык лічыў, што ВКЛ было заснавана Гедымінам, які па прыкладзе маскоўскіх князёў рознымі шляхамі збіраў землі вакол Вільні. Пры яго пераемніках «Літоўская дзяржава» уяўляла тую ж сістэму княстваў, што і «Масква» да Івана ІІІ. Таксама ў Вялікім княстве Літоўскім мова, вера, заканадаўства былі «рускімі».

Вялікім злом для дзяржаўнага развіцця стала Крэўская унія 1385 г., якая азначала паварот на захад. А пасля Люблінскай уніі ВКЛ стала здабычай езуітаў («иго польское, тягостнее татарского»). Усё «рускае», г.зн. праваслаўнае, стала знішчацца. Рускія цары, пачынаючы ад Івана Каліты да Кацярыны ІІ, імкнуліся аб’яднаць усю Русь – гэта галоўны накірунак знешняй палітыкі Расіі.

Аўтар вызначыў тры галоўныя памылкі, якія былі дапушчаны рускімі даследчыкамі пры аналізе гісторыі ВКЛ. Па-першае, лічылі літоўцаў народам, больш магутным за славян. Па-другое, глядзелі на ВКЛ як на варожую Расіі дзяржаву. Па-трэцяе, не вызначалі унію ВКЛ і Польшчы як зло для рускага насельніцтва княства. Задачай рускага гісторыка, на думку Устралава, ёсць раскрыццё барацьбы Русі супраць польскага прыгнёту і вяртання яе да Расіі. Таму расійскі даслечык павінен гісторыі ВКЛ надаваць такую ж увагу, як і гісторыі Паўночна-Усходняй Русі.

Устралаў заклаў аснову канцэпцыі заходнерусізму ў гістарычнай навуцы, але не здолеў стварыць сінтэзнай канцэпцыі гісторыі ВКЛ. Гэта тлумачыцца слабой распрацаванасцю праблемаў сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі і Літвы і адсутнасцю абагульняльнай інфармацыі аб іх культурным, канфесійным, эканамічным развіцці.

В середине XIX в. история Белоруссии получила не­которое освещение в обзорных трудах и курсах лекций русских историков К- Н. Бестужева-Рюмина, С. М. Со­ловьева, В. О. Ключевского и Н. И. Костомарова. Бело­русские земли они рассматривали как одну из составных частей Российской империи, поэтому о Белоруссии пи­сали лишь в разделах, освещавших внешнюю политику России, главным образом войны России с Польшей, В 1855г. была издана книга М. О. Без-Корниловича (1796—1862 гг.) «Исторические сведения о примечатель­ных местах Белоруссии». Однако автор свел свой труд к подбору летописных свидетельств, сообщений о князь­ях, уделах, войнах, религиозных событиях, которые фор­мируют представление о Белоруссии как неотъемлемой, органической части Российской империи. Узкое понима­ние предмета и задачи изучения помешали этим авторам исследовать подлинную историю Белоруссии, всю специ­фику исторического процесса в феодальную эпоху.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]