Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

11. Исторические условия и особенности становления историографии истории беларуси 19 –начало 20 вв

Русіфікатарская палітыка ўрада пасля паўстання 1863 г.

Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі. Моцны ўплыў на развіццё айчыннай гістарыяграфіі парэформеннага часу аказала паўстанне 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно зноў звярнула ўвагу ўрада і расійскага грамадства ў цэлым на заходні рэгіён краіны, прымусіла нанова адкрыць Беларусь і яе гісторыю. Каб абвергнуць польскія прэтэнзіі на Беларусь і Літву, царскі ўрад пачаў актыўна даказваць рускі характар «заходняга краю» імперыі. Дзеля гэтага былі выдадзены два гістарычныя атласы. Першы атлас з шасці картаў падрыхтаваў палкоўнік Р.Ф.Эркерт (1863 г.). Выданне раскрывае арэал рассялення ў «заходнім краі» рускіх, палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў і яўрэяў. Зразумела, што ўкраінцы і беларусы былі аднесены да рускага этнасу. Першае выданне атласа выйшла на французскай мове і прызначалася для еўрапейскай дыпламатыі ў адказ на падзеі 1863 г. У 1864 г. выйшаў атлас, складзены падпалкоўнікам А.Ф.Рыціхам пад кіраўніцтвам Пампея Бaцюшкава.

Пампей Мікалаевіч Бацюшкаў Спрабаваў перавесці набажэнства ў касцёлах Мінскай губерні з польскай на рускую мову. Гістарычнае развіццё Беларусі зводзіў да гісторыі праваслаўнай царквы іпалітычнай дзейнасці князёў. Галоўная праца – «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» (1890 г.).

Міхаіла Мураўёва акрамя русіфікацыі мясцовай адміністрацыі, прапанаваў імператару Аляксандру ІІ правесці рэформу школаў і радыкальна змяніць змест гістарычнай адукацыі Васіль Фёдаравіч Ратч (1816 – 1870 гг.). Вынікам стала двухтомавая праца, выдадзеная ў 1867 – 1868 гг.: «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае». Затым кнігу пераклалі на французскую мову і выдалі ў Парыжы.

12. Заходнерусізм – гэта канцэпцыя, якая адмаўляла гістарычнасць беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, атаясамлівала іх з вялікарускім этнасам. У заходнерусізме вылучаліся дзве плыні: кансерватыўная (К.А.Гаворскі) і ліберальная (М.В.Каяловіч). Прадстаўнікі першага кірунку лічылі, што этнічныя асаблівасці беларусаў з’яўляюцца вынікам уплыву польскакаталіцкай экспансіі, таму заходняму краю неабходна вярнуць руск характар. Прадстаўнікі ліберальнай плыні прызнавалі пэўную гісторыка-этнічную адметнасць Беларусі, але выключалі магчымасць яе нацыянальна-культурнага самавызначэння.

А.У.Літвінскі вызначыў два перыяды ў развіцці заходнерусізму. Першы перыяд (60 – 80-я гг. ХІХ ст.) падзяляецца на тры этапы: 60-я гг. – час актывізацыі публіцыстаў і гісторыкаў заходнерускай плыні з мэтай выкрыцця «польскай інтрыгі»; 70-я гг. – аслабленне заходнерускай тэндэнцыі ў сувязі з «патапаўшчынай»

(курс віленскага генерал-губернатара А.Л.Патапава, накіраваны на замірэнне царызма з польскім дваранствам), смерцю Гаворскага і пераходам Каяловіча да грунтоўнай навуковай дзейнасці; 80-я гг. – пашырэнне цікавасці да заходнерусізму з боку ўрада (Аляксандра ІІ, Сінода і інш.).Другі перыяд ахоплівае 90-я гг. ХІХ ст. – да 1917 г. Ён падзяляецца на два этапы: першы (90-я гг. ХІХ ст. – 1905 г.) – аслабленне заходнерускай тэндэнцыі ў гістарыяграфіі з прычыны афармлення ліберальнай плыні ў развіцці гістарычнай думкі і смерці Каяловіча; другі (1905 – 1917 гг.) – барацьба з польскім і беларускім нацыянальным рухам, калі заходнерусізм не атрымаў навуковага акадэмічнага кірунку, а меў публіцыстычны характар. Канцэпцыя заходнерусізму была выклікана актывізацыяй польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў першай палове ХІХ ст.

Менавіта тады ўзнікла патрэба стварыць супрацьвагу для шляхецкай ідэалогіі, якая ставіла на мэце аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Паўстанне 1863 г. стала тым штуршком, які вымусіў урад зрабіць заходнерусізм галоўным ідэалагічным кірункам афіцыйнай палітыкі ў заходніх губернях краіны.

Прыхільнікі заходнерусізму з русафільскіх і палонафобскіх пазіцыяў вялі барацьбу з беларускім нацыянальна-культурным рухам, лічылі яго «польскай інтрыгай», а дзеячоў называлі «белаляхамі». З другога боку, заходнерусісты супрацьстаялі польскаму ўплыву на Беларусі, які стаў узмацняцца пасля рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]