Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

19. Станаўленне беларусазнаўства.

Паступова разгортваліся этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні Беларусі, вынікі якіх публікаваліся ў польскіх і расійскіхперыядычных выданнях. У 1837 – 1846 гг. Ян Чачот выдаў у Вільнішэсць фальклорных зборнікаў «Вясковых песень», сабраных ім наБеларусі.

Каштоўныя дакументы па гісторыі Беларусі ў 9-ці тамахвыдаў у 40-я гг. І.І.Грыгаровіч. Ён таксама склаў два слоўнікі беларускай мовы. Значны ўклад у гістарычнае краязнаўства Беларусібратоў Тышкевічаў. Шмат зрабіў для развіцця культуры і навукіБеларусі А.Кіркор. У 1850 – 1860-я гг. вакол яго літаратурнага гуртка ў Вільні групавалася беларуская, польская і літоўская інтэлігенцыя.

Складальнікі расійскіх этнаграфічных атласаў у 60 – 70-я гг.ХІХ ст. пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі зыходзілі з веравызнання і ўсіх беларусаў-каталікоў запісвалі ў палякі. Адным з першых выступіў супраць такога ненавуковага падыходу гісторык і этнограф П.В.Баброўскі. У сваім даследаванні «Материалы для зеографии и статистики России,собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния»(1863 г.) ён зрабіў апісанне жылля і гаспадарчых будынкаў, адзення і страў, хатняга і сямейнага побыту, вераванняў, абрадаў і звычаяў, працоўнай дзейнасці беларусаў. Крытэрыем вызначэння этнасаў Баброўскі лічыў мову, якая ўжывалася ў штодзённай гутарцы,песнях і прымаўках. З мовай ён звязваў асаблівасці нацыянальнага характару, мыслення, нормаў маралі, традыцыяў і звычаяў народа.

П.В.Баброўскі адзначаў, што «беларус-селянін, ці будзе ён праваслаўны, ці каталік, мае свае перакананні, сваю маральную філасофію і перадае гэта разам з мовай сваім дзецям і ўнукам». Адсутнасць этнічнай самасвядомасці ў большасці беларусаў у сярэдзінеХІХ ст. і нават тое, што яны не называлі сябе беларусамі, на думкуБаброўскага, не мела істотнага значэння.

Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832 – 1873 гг.) нарадзіўся ўПецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут. 3 1853 г.стаў працаваць настаўнікам дваранскага вучылішча, пазней дырэктарам гімназіі ў Навагрудку. У 1867 – 1873 гг. займаў пасаду інспектара, потым дырэктара Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці,асабліва тапанімічных і міфалагічных легендаў, якія публікаваў угазетах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости»,часопісах «Вестник Западной России» і «Вестник императорскогоРусского географического общества». Апісваў народныя звычаі,абрады, сялянскі побыт, цікавіўся жывой беларускай мовай – спрабаваў скласці паказальнік словаў і выразаў Навагрудчыны.. Выдаў зборнік беларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень і казак сялянПаўночна-Заходняга краю» (1868 г.) і «Збор песень, казак, абрадаўі звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869 г.). У «Збор...»уключана 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых і пазааб-

радавых песень, 8 казак і апісанні абрадаў.

Юльян Фаміч Крачкоўскі (1840 – 1903 гг.)1888 – 1902 гг. з’яўляўся старшынёй Віленскай археаграфіч- най камісіі. Укладальнік 16-га і 20-га тамоў, аўтар прадмоў даіх і да 25-га тома «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». У1900 – 1902 гг. пад яго рэдакцыяй і з яго прадмовамі выйшлі12-ы і 13-ы тамы «Археаграфічнага зборніка дакументаў».

Крачкоўскі апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню(«Старая Вільня да канца XVII стагоддзя» (1893 г.)) і зборнік дакументаў аб гісторыі Віленскай навучальнай акругі («Гістарычныагляд дзейнасці Віленскай навучальнай акругі за першы перыяд яеіснавання. 1803 – 1832» (1903 г.)). Яму належыць аўтарства першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў і выхаванне дзіцяці («Нарысы быту заходнярускага селяніна» (1869 г.) іфальклорна-этнаграфічнага зборніка «Быт заходнярускага селяніна» (1874 г.), прысвечанага сямейным (пераважна вясельным) ікаляндарна-аграрным абрадам беларусаў, у якім, акрамя вядомыхматэрыялаў, выкарыстаны і новыя запісы.

Іван Іванавіч Насовіч (1788 – 1877 гг.). ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (1853 г.). У ім ён даў тлумачэнне 13 тыс. словаў.

Здабыткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852 г.), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868 г.), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867 г.).

Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845 – 1910 гг.). Грамадскаму побыту і сацыяльна-эканамічнаму становішчурозных слаёў і групаў насельніцтва Віцебшчыны Нікіфароўскі

прысвяціў серыю публікацыяў у часопісе «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (1892 –1899 гг.): «Старцы», «Дудар і музыка», «Памагатыя жыхара», «Падданыя памагатыя», «Пітушчыя і прапойцы», «Гульні і гуляючыя»,«Бабы, або жонкі», «Збегі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамадскага побыту насельніцтва закранаў у працы «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны горада Віцебска» (1899 г.).

Вядомым краязнаўцам Віцебшчыны быў Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 – 1893 гг.). Семянтоўскі ўпершыню правёў класіфікацыю археалагічных аб’ектаў паводле іх колішняга прызначэння. Улік помнікаў вёў па кожным павеце Віцебскай губерні. Усяго даследчыкам апублікавана каля 150 навуковых працаў, прысвечаных Беларусі. Найбольш грунтоўным даследаваннем з’яўляецца кніга «Беларусские древности» (1890 г.) са змешчанымі ў ёй 106 малюнкамі розных прадметаў старажытнасцяў.

У 70 –80-х гады XIX ст. у галіне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі пачынаюць з'яўляцца праблемныя і факталагічныя артыкулы новага пакалення вучоных, найперш Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, а таксама I.Ф.Завішы, Р.Г.Ігнацьева, М.М.Турбіна. З 17 гадоў Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855 – 1922 гг.) захапіўся краязнаўствам. Яго зацікавіла прырода помнікаў археалогіі.

Раманаў вывучаў курганы. Ён прапанаваў свой метад раскопак: здыманне пластоў зямлі да палавіны насыпу, а пасля з паўночнага і паўднёвага бакоў на адлегласці аднаго аршына (0,7112 м) пракопвалі траншэі да мацерыка. Стоячы ў гэтых траншэях, рабочыя слаямі здымалі зямлю з астатняй часткі кургана да поўнага выяўлення астанкаў. Гэты спосаб не зусім адпавядае сучаснаму, але гэта была «раманаўская» навінка ў методыцы археалагічных даследаванняў, больш прагрэсіўная за раней вядомыя.

Раманаў адным з першых у Беларусі ўзяўся за стварэнне археалагічнай карты Магілёўскай губерні. На жаль, яна не была выдадзена, і яе рукапіс аказаўся ў Львоўскім гістарычным архіве. Раманаў стварыў аналагічныя карты Гродзенскай і Віцебскай губерняў. За сваё жыццё даследчык сабраў звесткі больш як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі.

Энцыклапедычнасцю ведаў вызначаўся віцебскі краязнаўца і гісторык Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (1851 – 1924 гг.). Поруч з педагагічнай працай Сапуноў вёў шырокі пошук старажытных архіўных матэрыялаў па гісторыі Віцебшчыны. Сабраныя дакументы ўвайшлі ў «Витебскую старину».

Міхал Федароўскі (1853 – 1923 гг.) у гісторыю беларускай навукі ўвайшоў не толькі як фалькларыст і этнограф, але і як археолаг. Ён вёў археалагічныя раскопкі, пераважна ў заходняй частцы Беларусі, капаў курганы, умацаваныя паселішчы, могільнікі і інш. Федароўскі адным з першых на Беларусі зацікавіўся старажытнымі паселішчамі эпохі бронзы і нават неалітычнымі, т.зв. «крэмневымі стаянкамі». Большасць археалагічных знаходак ён дасылаў на працягу 15 гадоў (1877 – 1892 гг.).

У 80 – 90-я гг. XIX ст. дзеля развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі плённа працавалі В.А.Шукевіч, М.А.Янчук, А.П.Смародскі, I.Ф.Завіша, М.В.Доўнар-Запольскі, С.Ю.Чалоўскі, Ф.В.Пакроўскі, М.В.Фурсаў, Г.X.Татур, I.I.Далгоў, А.К.Марэль і інш. Адны з іх вялі раскопкі помнікаў розных археалагічных эпохаў, іншыя займаліся сістэматызацыяй выяўленых помнікаў і складалі карты асобных паветаў і цэлых губерняў. Да канца XIX ст. уся Беларусь была ахоплена археалагічным вывучэннем.

20. научные центры по изучению истории беларуси и публикаторская деятельность в 19 – начале 20 вв.У першай трэці ХІХ ст. цэнтрам прапаганды ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі і Літвы становіцца Віленскі імператарскі універсітэт, створаны на базе галоўнай Літоўскай школы ў 1803 г. па загадзе Аляксандра І. У працах «Гісторыка» (1815 г.), «Якім павінен быць гісторык» (1818 г.) Лялевель падкрэсліваў, што гістарычнае даследаванне павінна мець сувязь з сучаснасцю. У 1822 г. ён выдаў кнігу «Навукі, якія дазваляюць вывучыць гістарычныя крыніцы», якая ўвабрала курс крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплінаў, які чытаў аўтар у Віленскім універсітэце. Свае погляды на гісторыю ВКЛ і Русі Лялевель раскрыў у манаграфіі «Гісторыя Літвы і Русі да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года» (1839 г.). Пры Віленскім універсітэце ў 1821 г. быў створаны спецыяльны камітэт для выдання Статутаў ВКЛ. Першы Статут 1529 г.,падрыхтаваны да друку Даніловічам, быў апублікаваны ў 1841 г Шырокую дапамогу і матэрыяльную падтрымку мясцовым даследчыкам-гісторыкам аказаў граф Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754 – 1826 гг.) – вядомы дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі – старшыня Дзяржаўнага Савета, міністр замежных справаў, канцлер. Пасля адстаўкі ў 1814 г. жыў у Гомелі. Румянцаў збіраў рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, дакументы, якія затым склалі аснову Румянцаўскага музея ў Пецярбургу, а з 1861 г. – «Маскоўскага публічнага музеума», а з 1926 г. – Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна СССР. Мецэнат арганізаваў гурток, у які ўвайшлі вядомыя гісторыкі, мовазнаўцы, археографы. Іван Іванавіч Грыгаровіч «Беларускі архіў старажытных грамат» – першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка. Першая частка была выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гісторыі Магілёва ХV – XVIII стст Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над другой і трэцяй часткамі «Беларускага архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. Але другая частка зборніка засталася ў рукапісу. Антоній Баляслаў Глябовіч У 1821 г. пад кіраўніцтвам Анацэвіча ён напісаў «Кароткі нарыс жыцця Вітаўта» – першую навуковую біяграфію вялікага князя літоўскага. Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі – Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук»у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначасова ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818 г.) ён упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд. Цікавасць да беларускай праблематыкі ў 30 – 40-я гг. пачынаюць праяўляць Сінод, Міністэрства ўнутраных справаў, жандармерыя. У часопісах цэнтральных урадавых установаў («Журнал МВД», «Журнал Министерства народного просвещения», «Журнал Министерства государственных имуществ») з’яўляюцца гісторыка-статыстычныя артыкулы пра Беларусь. У 1834 г. былі арганізаваны губернскія статыстычныя камітэты. Іх функцыя заключалася ў зборы звестак аб мінулым і сучасным стане гаспадаркі, насельніцтве, гісторыка-бытавых асаблівасцях заходніх губерняў. Віленскі, Гродзенскі, Віцебскі, Мінскі і Магілёўскі статыстычныя камітэты працавалі з рознай ступенню эфектыўнасці, але іх роля ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі несумненная. У 40-я гг. ХІХ ст. пачынаецца сістэматычнае гісторыка-статыстычнае даследаванне заходніх губерняў краіны чыноўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў (МУС). Значны ўклад у вывучэнне гістарычнага мінулага Беларусі і Літвы ўнеслі афіцэры Генеральнага штаба Расійскай імперыі. З 1837 па 1854 гг. спецыялісты гэтай ваеннай установы тры разы выдавалі для службовага карыстання спецыяльныя статыстычныя ма- тэрыялы аб заходніх губернях краіны. Каб пераарыентаваць гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі і Літвы, па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Вынік працы Віленскай археаграфічнай камісіі ўражвае. За 1865 – 1915 гг. было выдадзена 39 тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». Разам з Віленскай навучальнай акругай супрацоўнікі камісіі выпусцілі 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» (1867 – 1904 гг.). Агульны аб’ём выдадзеных крыніцаў склаў каля 29 тыс. старонак. У другой палове XIX пачатку XX стст. гісторыя выкладалася ва ўсіх ніжэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі. У курс уваходзілі сусветная і руская гісторыя з элементамі мясцовай гісторыі Паўночна-Заходняга краю.

21. Становление и развитие белорусской советской историографии и стории беларуси 1920 – 1930 гг. 13. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі. Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук» Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік артыкулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку» 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перыяд займаліся падрыхтоўкай абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў першую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцыяў марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвамУ.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1» (1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школаў) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ). У Інстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносінаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызісу па- чатку ХХ стагоддзя. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю супрацоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А часопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў. У даваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гістарычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Наркаматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчарбакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР. У сакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмеркавана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаванняў інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школаў, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш. У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г. Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў прызначаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын. Менавіта ён у 1923 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі – «5 лет. Краткий конспект истории КП(б)Б». Праца камісіі актывізавалася пры яе новым старшыні З.Жылуновічу, прызначаным на гэтую пасаду ў лістападзе 1923 г.Пры ім вялікая ўвага надавалася фармаванню архіва КП(б)Б. Многія члены Гістпарта выязджалі ў архівы Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў з мэтай збору дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.

22. белорусская историография истории беларуси 1920 х годов. Основные темы исторических исследовании Абагульняючыя работы па гисторыи Беларуси. Самай вядомай працай па гісторыі Беларусі, якая з’яўлялася падручнікам у навучальных установах рэспублікі, быў «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага, выдадзены ў Мінску ў 1919 г. Гісторыку належыць права першай распрацоўкі новага сюжэту ў гісторыі Беларусі – ролі казацтва. Аўтар бачыў у казацкім руху ХVІІ ст. шырокае антыфеадальнае паўстанне казакоў і мужыкоў. Гэтая пазіцыя была ў далейшым распрацавана В.К.Шчарбаковым, І.Ф.Лочмелем, Л.С.Абецэдарскім. У 1924 г. выйшла «Гісторыя Беларусі» У.І.Пічэты. Кніга ахоп- лівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569 г.). Самай аб’ёмнай сярод напісаных у 20-я гг. сінтэтычных працаў па гісторыі Беларусі лічыцца «История Белоруссии» М.В.Доўнар-Запольскага. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ўдаваенны час. У даваенны перыяд асноўная ўвага беларускіх гісторыкаў была сканцэнтравана на вывучэнні праблемаў гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. З.Ю.Капыскі і В.У.Чапко прывялі факт, што за 1918 – 1941 гг. у БССР было апублікавана 140 працаў, прысвечаных гэтаму перыяду: 23 кнігі, 102 артыкула, 16 артыкулаў угазетах. Асновы для вывучэння шматлікіх праблемаў гісторыі Беларусі ІХ – сярэдзіны ХІХ ст. заклаў У.І.Пічэта. У дакументальнай двухтомавай працы «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1917 – 1918 гг.) ён разглядзеў прычыны правядзення і вынікі гаспадарчых пераўтварэнняў сярэдзіны ХVІ ст. Новым словам у айчыннай гістарыяграфіі стала кніга «Гісторыя сельскай гаспадаркі і земляробства Беларусі (да канца ХVІ ст.)», выдадзеная ў Мінску ў 1927 г Аб'ёмны артыкул Т.І.Забелы «Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове ХVІІІ сталецьця» (1928 г.), у якім аўтар абапіраўся на інвентары феадальных уладанняў, вы- вучаў стан панскай і сялянскай гаспадарак на беларускіх землях у апошняе стагоддзе Рэчы Паспалітай. Васіль Данілавіч Дружчыц – Асобную ўвагу гісторык звярнуў на магдэбургскае права («Войты і іх улада ў беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1928 г.), «Магістрат у беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1929 г.)). Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу. Важным аспектам даследаванняў беларускіх гісторыкаў 20 – 30-х гг. была распрацоўка праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Яна вялася па такіх напрамках як праблема паўстання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі, сялянскі, рабочы і народніцкі рухі, рэвалюцыя1905 – 1907 гг., сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. і інш. Гэтая праблема ўпершыню была грунтоўна даследавана У.М.Ігнатоўскім. У публікацыях 20-х гг. некаторае асвятленне атрымалі і пытанні народніцкага руху ў Беларусі. У перыядычным друку з успамінамі выступілі некаторыя актыўныя дзеячы народніцтва, якія з’яўляліся выхадцамі з беларускіх губерняў або пражывалі ў Мінску. Былі апублікаваны і біяграфічныя нарысы аб відных дзеячах народніцкага руху – ураджэнцах Беларусі. Тады ж з’явіліся і першыя артыкулы вучоных-гісторыкаў аб рэвалюцыйным руху ў 70 – 80-я гг. XIX ст. Найбольш грунтоўнымі з іх былі артыкулы I.А.Віткоўскагаі С.Я.Вальфсона, заснаваныя на архіўных дакументах і ўспамінах актыўных удзельнікаў народніцкага руху. Але гэта былі толькі першыя спробы, і яны не маглі глыбока раскрыць праблему ў цэлым. Вялікая ўвага надавалася праблеме рэвалюцыйнага руху канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Яна знайшла сваё адлюстраванне ў працах У.I.Пічэты, А.В.Шастакова, I.М.Барашкі, М.В.Мялешкі, Е.А.Марахаўца, А.I.Зюськова, Ф.А.Папова і інш У.І.Пічэта ў артыкуле «Класавыя супярэчнасці ў Беларусі напярэдадні рэвалюцыі», апублікаваным у зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (1924 г.), на вялікім факталагічным матэрыяле паказаў саслоўна-сярэднявечны характар землеўладання, панаванне памешчыцкага землеўладання латыфундыяльнага тыпу, разлажэнне і дыферэнцыяцыю сялянства. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 – 30-х гг. Вільгельм Георгіевіч Кнорын – У сваіх працах («Революция и контрреволюция в Белоруссии» (1920 г.), «Пять лет: Краткий конспект истории КП(б)Б» (1922 г.), «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» (1925 г.), ён зыходзіў з ідэі класава-пралетарскай чысціні. Характэрнай рысай гістарыяграфіі 20-х гг. стала публікацыя мемуарных успамінаў у газетах, часопісах і зборніках, падрыхтаваных гістпартамі ў Віцебску і Гомелі, «Красная быль: Большевики в Витебске» (1923 г.), «Кастрычнік на Беларусі» (1927 г.)). У 1927 г. выйшаў зборнік артыкулаў і дакументаў «Кастрычнік на Беларусі».

23. Научные центры, подготовка кадров историков, публикаторская деятельность в 1920 годы 15. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі. Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Спачатку ў Інбелкульте было дзве секцыі: гуманітарная і прыроды У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіцы, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцыяў стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты. У 1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Беларусі і іншыя. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г. Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі. Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б Камісія гітспарта садзейнічала адкрыццю ў Мінску Дома-музея І-га з’езда РСДРП (з 1923 г.) і Музея рэвалюцыі. Апошні меў каля 10 тыс. экспанатаў і раскрываў гістарычныя падзеі на Беларусі ад сялянскіх паўстанняў ХVІІ ст. да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданні твораў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб’яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ – Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Першапачаткова інстытут складаўся з трох кафедраў: гісторыі КП(б)Б, гісторыі рэвалюцыйнага руху, ленінізму, а таксама партыйнага архіва і бібліятэкі. Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў, арганізаванае паводле ініцыятывы акадэміка М.М.Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даследчыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярызацыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуазнай ідэалогіяй» Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г.

Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяўлялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта грамадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). У 1922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэарганізавана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзяленні (1 – 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Пад уплывам беларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % – на рускай, 15 % – на яўрэйскай. Усе экзамены і залікі сдаваліся на беларускай мове. Таксама ў Маскве ў 1924 г. пры Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага быў створаны беларускі сектар, на які прынялі 48 студэнтаў. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе вучыліся 85 студэнтаў з БССР, а ў 1931/1932 навучальным годзе – 116. Штогод партыйная арганізацыя рэспублікі накіроўвала найбольш падрыхтаваныя тэарэтычна кадры ў інстытуты чырвонай прафесуры (1923 г. – 25 чалавек, 1931 г. – 18 Нягледзячы на тое, што ў БССР у другой палове 20-х гг. былі створаны ўмовы для падрыхтоўкі навукова-педагагічных работнікаў, спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі не хапала. З другой паловы 20-х гг. асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1927 г. СНК БССР зацвердзіў «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых установаў БССР». На падставе гэтага дакумента была адчынена аспірантура ў БДУ і Інбелкульте.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]