Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

28.Историография истории Беларуси средних веков в работах историков 1945-1985

У вывучэнні айчыннай гісторыі ІХ – ХІІІ стст. даследчыкі абапіраліся на вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных у старажытных гарадах Беларусі. Георгій Васілевіч Штыхаў нарадзіўся ў 1927 г. у в.Старая Беліца Гомельскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1983 г.), прафесар (1989 г.). Скончыў БДУ. З 1962 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі. Вывучае старажытныя гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. У манаграфіях «Древний Полоцк, ІХ – ХІІІ вв.» (1975 г.), «Города Полоцкой земли ІХ – ХІІІ вв.» (1978 г.), «Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі» (1992 г.) ён зрабіў выснову, што фармаванне полацкіх (заходніх) крывічоў праходзіла на працягу другой паловы І-га тыс. н.э., што гістарычным ядром Полацкага княства з’яўлялася Падзвінне. Леанід Васілевіч Аляксееў нарадзіўся ў 1921 г. у г.Растоў-на Доне, расійскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1967 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. У 1948 – 1950 гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, а з 1953 г. у Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію Полацкай і Смаленскай земляў ІХ – ХІІІ стст., гісторыю навукі Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў). У манаграфіі «Полоцкая земля в IX – XIII вв. (Очерки историСеверной Белоруссии)» (1966 г.) Л.В.Аляксееў даказаў, што Полацкае княства з’яўлялася самастойнай палітычнай адзінкай Русі з арыгінальнай і самабытнай культурай. Пётр Фёдаравич Лысенка нарадзіўся ў 1931 г. у в.Зарачаны Полацкага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1988 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1964 г.

супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі сярэднявечча. П.Ф.Лысенка у працах «Города Туровской земли» (1974 г.), «Берестье» (1985 г.), «Дреговичи» (1991 г.) даказаў заснаванне Брэста дрыгавічамі, правамернасць ужывання тэрміна «Тураўская зямля». Пазіцыя даследчыка не супадае з падыходам украінскіх гісторыкаў, якія самастойнасць Тураўскай зямлі выводзяць толькі з 60-х гг. ХІІ ст. Археалагічна комплекс помнікаў старажытнага Мінска вывучалі многія вучоныя, сярод іх А.М.Ляўданскі, А.Д.Каваленя, Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў і інш. Замчышча ў 1957 – 1961 гг. вывучаў В.Р.Тарасенка, даследаванне горада ў 70-х гг. абагульнена ў манаграфіі Э.М.Загарульскага «Возникновение Минска» (1982 г.). У 1984 – 1986 гг. у сувязі з пабудовай станцыі метро «Няміга» былі праведзены раскопкі ў старажытнай частцы горада XII – XVIII стст. Падрыхтаваны участак, які закансерваваны для стварэння Музея старажытнага Мінска. Вынікі вывучэння наваколляў старажытнага Мінска, валасцей-удзелаў, цэнтраў малых княстваў: Барысава, Лагойска, Заслаўля, увёў у навуковы зварот Ю.А.Заяц у працы «Сельское население Минской волости-удела X – XIII вв.» (1988 г.). У пасляваенныя гады адносна шырока даследаваліся ранне-феадальныя гарады ўсходняй часткі Беларусі. Сярод іх Мсціслаўль, Крычаў, Гомель, Брагін, Чачэрск, Рэчыца, Магілёў. Аб іх даследаванні напісаны манаграфіі Т.Н.Каробушкінай «Средневековые памятники южной и восточной Белоруссии» (1987 г.), А.А.Мяцельскага «Города Белорусского Посожья в X – XIII вв.» (1992). Важную гаспадарча-эканамічную і гандлёвую функцыі ў феадальную эпоху выконвала Нёманска-Дняпроўская водная магістраль. На берагах Нёмана і яго прытоках сфармаваліся адносна вялі-кія гарады, сярод іх Гродна. Старажытнасці горада і яго наваколля даследаваліся не адным пакаленнем археолагаў. Надрукаваны манаграфіі Н.Н.Вароніна «Древнее Гродно» (1954 г.), М.А.Ткачова «Замкі Беларусі» (1977 г.), І.М.Чарняўскага «Архитектурно-археологические исследования в Гродно и Могилеве. У X – XI стст. існавалі ў Панямонні і іншыя гарады. Аднак у летапісу яны адзначаны пазней: Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім, Турыйск. Звесткі аб іх абагульнены ў манаграфіях Я.Г.Звяругі «Верхнее Понеманье в IX – XIII вв.» (1989 г.), П.А.Рапапорта «Военное зодчество западнорусских земель X – XIV вв.» (1967 г.). Ф.Д.Гурэвіч «Древний Новогрудок» (1981 г.), у аўтарэфераце С.А.Піваварчыка «Городища X – XIII вв. Белорусского Понеманья» (1994 г.). У абагульняльных працах, прысвечаных усходнім славянам і выдадзеных па-за межамі Беларусі, не звярталася належная ўвага гісторыі беларускага рэгіёна. Выключэннем з’яўляецца кніга акадэміка М.М.Ціхамірава (1893 – 1965 гг.) «Древняя Русь» (1975 г.). Аўтар адзначаў ідэнтычнасць палітычнага ладу Полацкай зямлі ХІІ ст. палітычнай структуры Вялікага Ноўгарада. Гэтую думку падтрымаў І.Я.Фраянаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]