Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

35. История городов

Белорусскими историками-урбанистами в 60—70-х го­дах опубликован ряд исследований по проблемам эконо-•рческого, социального развития белорусских городов Вродальной эпохи, а также общественно-политической борьбе в средневековых городах. Отдельные работы освещают историю городов, находившихся во владениях крупных феодалов102. В этих монографиях на основе огромного фундаментального материала, собранного в архивах Москвы, Минска, Гродно, Варшавы, Львова, исследованы различные стороны хозяйственного разви­тия городов Белоруссии, состав городского населения, со­циально-политическая и национально-религиозная борь­ба горожан в XVI—XVIII вв.

Монографий А. П. Игнатенко «Ремесленное произ­водство в городах в XVII—XVIII вв.» содержит обстоя­тельную характеристику городских ремесел. В ней рас­крывается ведущее значение традиционных черт ремес­ла, присущих феодальным городам. Впервые в белорус­ской советской историографии прослеживается процесс разложения цеховой системы и- зарождений в ремеслен­ном производстве в XVIII в.

В монографий 3. Ю. Копысского «Экономическое раз­витие городов Белоруссии в XVI—XVII вв.» впервые установлена примерная численность городского населения. На основании различных косвенных данных автор Кределяет численность жителей разных городов и изме­нение ее в течение изучаемого периода, указывает источ-Юйки пополнения городского населения.

А. П.Трицкевича «Частновладельческие города Белорус­сии в XVI—XVIII вв.». В ней раскрывается роль таких городов в экономике магнатского поместья, в усилении власти крупных феодалов. Прослеживая организацию внутригородской жизни, автор отмечает полновластие владельцев городов, которое, однако, серьезно корректи­ровалось специфическими хозяйственными интересами города и его жителей. Интересно наблюдение автора о географическом размещении частновладельческих го­родов.

А. П. Грицкевич считает, что частновладельческие города были одним из факторов, способствовавшим укреплению фольварочно-барщинной системы. В свою очередь, последняя влияла на степень развития таких городов, которые в целом отставали от королевских.

В книге А, П. Гряцкевича освещена роль частновла­дельческих городов как военных крепостей владельцев-магнатов, имевших гарнизоны, оборонительные соору­жения. Эти крепости служили основой всевластия магна­тов в Речи Посполитой в период нараставшей феодальной анархии в XVII—XVIII вв.

Проблема социально-политического положения горо­дов и социальной борьбы исследована 3. Ю. Копысским в работе «Социально-политическое развитие городов Бе­лоруссии в XVI — первой половине XVIII в.» (Мя., 1975) и А. П. Грицкевичем в монографии «Социальная борьба горожан Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (Мн., 1979).

36. История аграрных отношений и крестьянства 19-нач20в. В работах беларуских историков 1945-2010гг.

У пасляваенны перыяд актывізуецца даследаванне праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Асноўная ўвага беларускіх гісторыкаў была засяроджана на вывучэнні рэформы 1861 г. Грунтоўным даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі першай паловы ХІХ ст. стала манаграфія М.М.Улашчыка «Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии» (1965 г.). Мікалай Мікалаевіч Улашчык Ён даследаваў дэмаграфічныя працэсы, структуру сялянскага насельніцтва, сялянскую гаспадарку і яе сувязі з рынкам, павіннасці сялян, умовы іх жыцця, антыпрыгонніцкі рух. Пры гэтым аўтар выкарыстаў

шырокую базу архіўных матэрыялаў У манаграфіі В.У.Чапко «Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в.» (1966 г.) праблема крызісу феадальных

адносінаў была даследавана на дадзеных 800 памесцяў Беларусі. Валянціна Уладзіміраўна Чапко Сведчаннем крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў пер-

шай палове XIX ст. было ўзмацненне сялянскага руху. Даследаванню гэтай праблемы прысвечана манаграфія В.У.Чапко «Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в.» (1972 г.), у якой упершыню ў беларускай гістарычнай літаратуры прасочана дынаміка сялянскага руху, вызначаны яго асноўныя этапы і даеццаіх характарыстыка. У працы М.Б.Фрыдман «Отмена крепостного права в Белоруссии» (1958 г.) разгледжаны перадумовы адмены прыгоннага права, падрыхтоўка рэформы, прааналізаваны дакументы, на пад-

ставе якіх ажыццяўлялася рэформа. Аграрныя адносіны ў Беларусі ў парэформенны перыяд даследавалі К.I.Шабуня, А.I.Кажушкоў, Л.П.Ліпінскі, У.П.Панюціч,

П.Д.Верашчагін, X.Ю.Бейлькін і інш. Вялікі ўклад у распрацоўку гісторыі аграрных адносінаў у Беларусі на мяжы XIX – XX стст. унёс К.I.Шабуня ў манаграфіі «Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905 – 1907 гг.» (1962 г.). Гэтая работа стала асновай для наступных даследаванняў аг-

рарнай і сялянскай гісторыі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Аўтар прааналізаваў развіццё землеўладання на беларускіх землях, стан памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі, маёмасную дыферэнцыяцыю сялянства і сялянскі рух у часы першай рускай рэвалюцыі.Эвалюцыя капіталістычных адносінаў у парэформеннай вёсцы

даследавана ў манаграфіі Л.П.Ліпінскага «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.)» (1971 г.). Міграцыя сялян, яе прычыны і дынаміка атрымалі асвятленне ў манаграфіі В.Д.Верашчагіна «Крестьянские переселения из Белоруссии (вторая половина XIX в.)» (1978 г.). У 1996 г. была апублікавана манаграфія В.П.Панюціча «Наёмная праца ў сельскай гаспадарцы Беларусі. 1861–1914 гг.». Аўтар упершыню ў гістарычна-эканамічнай літаратуры ўсебакова разглядзеў перадумовы і крыніцы фармавання сельскагаспадарчых

наёмных рабочых у Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст., іх колькасць, асноўныя катэгорыі, умовы найму, працы і побыту. Як падкрэсліваецца ў манаграфіі, асноўнымі сацыяльна-эканамічнымі перадумовамі фармавання сельскагаспадарчага пралетарыята з’явіліся рост гандлёвага капіталістычнага земляробства, раз-

лажэнне сялянства як класа – саслоўя феадальнага грамадства, шырокае выкарыстанне наёмнай працы памешчыкамі і заможнай вярхушкай сялянства.

38. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 – 1945 гг.

Вядучымі кірункамі даследаванняў у сярэдзіне 50 – 80-я гг. з’яўляліся гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, ўстанаўленне Савецкайулады на тэрыторыі Беларусі, утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці, працэс «сацыялістычнага будаўніцтва».

Вывучэнне гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусізвязана з імем І.М.Ігнаценкі. У манаграфіі «Беднейшее крестьянство – союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьскойреволюции в Белоруссии (1917 – 1918 гг.)» (1962 г.) ён ахарактарызаваў палітычнае становішча на неакупаванай тэррыторыі Беларусі напярэдадані і падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, упершынюпасля 20 – 30-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партыяў, увёў новую гістарыяграфічную тэму – аналізскладу і рашэнняў Усебеларускага з’езда.

Барацьбу з «карнілаўскім мяцежом», падзеі Кастрычніцкайрэвалюцыі ў Мінску, падпісанне Брэсцкага міру разглядаў у сваіхпрацах У.Р.Івашын, дзейнасць партыі бальшавікоў, ваеннае будаўніцтва, дзейнасць Саветаў і рэўкамаў, удзел Беларусі ў ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік – П.А.Селіванаў, унутраную ізнешнюю барацьбу на тэрыторыі Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны – С.З.Пачанін, становішча рабочага класа і дзейнасцьпрафсаюзаў у 1917 – 1918 гг. – В.Р.Гнеўка, дзейнасць атрадаў Чырвонай гвардыі, атрадаў Частак асобага прызначэння – А.Г.Хахлоў,арганізацыю Саветаў – П.К.Блашко.

Значная ўвага даследчыкаў у 50 – 60-я гг. была накіравана навывучэнне аграрных пераўтварэнняў Савецкай улады. У працахВ.А.Мілаванава, І.Я.Марчанкі, Б.М.Фіха і іншых даследчыкаў абгрунтоўвалася аграрная палітыка партыі бальшавікоў, яе сацыялістычны характар. Галоўным аспектам вывучаемай праблемы з’яўляўся працэс арганізацыі калектыўнага сектара ў беларускай вёсцы.

У пасляваенных выданнях утрымліваецца значны факталагічны матэрыял, прысвечаны стану беларускага грамадства ў 20 –30-я гг. Шырока пададзены станоўчы вопыт, але не асвятляецц шэраг тагачасных праблемаў: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва,супярэчлівы характар дэмакратызацыі ў перыяд НЭПа, цяжкасці ўажыццяўленні палітыкі «беларусізацыі», пачатак фармавання камандна-адміністрацыйнай сістэмы і інш.

Асобнай тэмай даследавання ў сярэдзіне 50 – 80-я гг. сталагісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Н.В.Каменская ў манаграфіях «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г.),«Первые социалистические преобразования в Белоруссии» (1957 г.)упершыню паказала ўплыў Кастрычніцкай рэвалюцыі на «сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных» Беларусі, але зусімне разгледжаны беларускі нацыянальны рух.

Найбольш грунтоўны аналіз праблемы ўтрымліваецца ў двухтомавай працы В.А.Круталевіча «Рождение Белорусской Советской Республики» (1976 г., 1979 г.).

Але ў 80-я гг. рэзка скарацілася цікавасць даследчыкаў да праблемаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця шэраг пытанняў засталіся амаль нявывучанымі: ажыццяўленне нацыянальнай і сацыяльнай палітыкі партыяй бальшавікоў, узаемаадносіны рабочага класа з нацыянальным рухам, псіхалогія і настройпрацоўных, адсутнічала абагульняльная праца па гісторыі грамадзянскай вайны.

40.

Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы ХХ –

ХХІ стст. Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбываецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы».

М.С.Сташкевіч лічыць, што ў гістарычнай навуцы Беларусі ўканцы 80 – пачатку 90-х гг. склаліся тры падыходы даследчыкаў дапраблемы абнаўлення гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасцібеларусаў. Першы – кансерватыўна-дагматычны – прадугледжваўнежаданне адмовіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў,схільнасць да захавання класавага падыходу. За яго выступалі члены грамадскага аб’яднання «Гістарычныя веды», якое ўзнікла ў1996 годзе. Другі падыход – нацыянал-патрыятычны – прадугледжваў поўны перагляд гістарыяграфічных канцэпцыяў з пазіцыяўэтнацэнтрызму і «нацыяналізацыі гісторыі». Яго прыхільнікамібылі гісторыкі, якія тоесна супрацоўнічалі з палітычнай апазіцыяй. Трэці падыход – крытычны – вызначаўся грунтоўным аналізампапярэдняй савецкай гістарыяграфіі, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў. Ён быў характэрны для большасці супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАНБ і выкладчыкаў ВНУ.

У вышэйшай школе замест курса «ГісторыяКПСС» для студэнтаў усіх ВНУ быў уведзены курс «Гісторыя Беларусі».

Для настаўнікаў, студэнтаў і аматараў гісторыі выйшлі навукова-папулярныя выданні: «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (укладальнікі І.Саверчанка і З.Санько), «История Беларуси:вопросы и ответы» (укладальнікі Г.Галенчанка і У.Асмалоўскі),«Крыжовы шлях» (укладальнікі Л.Лойка і Т.Лойка). Аўтары ў даступнай форме імкнуліся задаволіць патрэбу ў папулярнай літаратуры па асноўных аспектах гісторыі Беларусі. Выданні маюць слабыметадычны аппарат і аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Упершыню айчынная гісторыя з нацыянальна-дзяржаўныхпазіцыяў была прадстаўлена ў «Нарысах гісторыі Беларусі» (1994 –1995 гг.), падрыхтаваных аўтарскім калектывам Інстытута гісторыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 16 жніўня 1995 г. была створана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыяльна-гуманітарным цыкле. У яесклад увайшлі вядомыя даследчыкі – Я.М.Бабосаў, І.Я.Навуменка,Э.М.Загарульскі, І.В.Аржахоўскі, У.С.Кошалеў, А.І.Падлужны,Г.Я.Галенчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.Ф.Дзмітрачкоў. Пад кіраўніцтвамкамісіі было падрыхтавана другое пакаленне дапаможнікаў па гісторыі Беларусі (5 – 11 класы), выдадзеных у 1997 – 1998 гг. Сяродаўтараў – Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, В.У.Ракуць, П.А.Лойка,М.В.Біч, У.Н.Сідарцоў, В.М.Фамін, С.В.Паноў, П.Ц.Петрыкаў,В.А.Мілаванаў, Г.Я.Галенчанка, І.А.Аўдзееў і інш.

Для студэнтаў ВНУ, найперш гістарычных факультэтаў, калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Я.К.Новіка (Г.С.Марцуль, Э.А.Забродскі, У.К.Коршук, М.С.Сташкевіч,М.К.Сакалоў і інш.) выдаў у 1998 г. вучэбны дапаможнік па «Гісторыі Беларусі».

Вядучым навуковым цэнтрам, які ажыццяўляе і каардынуегістарычныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляеццаІнстытут гісторыі НАНБ (дырэктар – доктар гістарычных навукь А.А.Каваленя).

Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.Вывучэнне першабытнага грамадства на Беларусі ў канцыXX – пачатку ХХІ ст. значна ўзбагацілася новымі археалагічныміь даследаваннямі перыядаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў.Грунтоўнае даследаванне атрымалі культуры фінальнага палеаліту і мезаліту: лінгбійская культура (М.М.Чарняўскі), свідэрскаякультура (У.П.Ксяндзоў), грэнская культура (В.Ф.Капыцін), кундская культура (У.П.Ксяндзоў), сожская культура (В.Ф.Капыцін,

А.Г.Калечыц), яніславіцкая культура (М.М.Чарняўскі), кудлаеўская культура (Н.Н.Крывальцэвіч, В.Я.Кудрашоў), помнікі нарачанскага тыпу (У.П.Ксяндзоў, М.М.Чарняўскі).

Грунтоўную распрацоўку атрымала гісторыя Беларусі ў вучэбным дапаможніку Э.М.Загарульскага «Заходняя Русь. IX –XIII стст.» (1998 г.).

У першай палове 90-х гг. у гістарычнай літаратуры замацавалася пазіцыя, сфармуляваная ў працах В.Ластоўскага, аб беларускімхарактары Полацкай зямлі ў ІХ – ХІІІ стст. Першым гэты тэзіс падаў М.І.Ермаловіч у кнізе «Старажытная Беларусь: Полацкі іНовагародскі перыяды» (1990 г.).

Вывучэнне эвалюцыі сялянства, яго гаспадарчай дзейнасці іпрацэсу яго запрыгоньвання зроблена М.Ф.Спірыдонавым у працы «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV – ХVІ вв.)» (1993 г.).Асобным катэгорыям сялян прысвечаны працы П.А.Лойкі і В.Ф.Голубева.

Асобная ўвага надаецца гісторыі шляхты, пытанням генеалогііі геральдыкі беларуска-літоўскіх шляхецкіх родаў у даследаваннях Н.У.Казлоўскай, Н.Сліж, А.І.Шаланды, Н.Гардзіенка і інш.

Эвалюцыю хрысціянскіх цэркваў на адпаведным кантынентальным узроўні вывучаюць супрацоўнікі Інстытута Цэнтральна Усходняй Еўропы ў Любліне пад кіраўніцтвам праф. Е.Клачоўскага, гістарыяграфічныя аспекты царкоўнай праблематыкі – заходнебеларускага Цэнтра гістарычных даследаванняў, які ўзначальваепрафесар Д.У.Караў.

У 90-я гады пачаўся паступовы адыход ад палітызаваных ацэнак праблемаў гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ўXIX ст. Менавіта гэтым вызначаецца манаграфія В.В.Шведа«Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 – 1863 г.)».

Паралельна актывізуецца вывучэнне праблемы дваранства ўБеларусі. Па гісторыі гэтага саслоўя першай паловы ХІХ ст. быліабаронены кандыдацкія дысертацыі Г.Н.Туміловіч, С.Л.Лугаўцовай, С.У.Амелькай. Гістарычную ролю і месца дваранства ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. прасачыў А.П.Жытко ў манаграфіі «Дваранства Беларусі перыяду капталізму. 1861 – 1914 гг.» (2003 г.).

У першай палове 90-х гг. беларускія гісторыкі падрыхтаваліабагульняльныя працы па гісторыі палітычных партыяў Беларусі:«Политические партии и политическая оппозиция», «Октябрь 1917 г.и судьбы политической оппозиции» (у 3 ч.), «Становление и крушение однопартийной системы в СССР. 1917 – 1991», «Палітычныя партыі Беларусі».

Традыцыю вывучэння рабочага руху ў Беларусі ў перыяд паміждзвюма рэвалюцыямі (1907 – 1917 гг.) працягваў Э.М.Савіцкі ўманаграфіі «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 – люты 1917 г.)»(1995 г.).

Важны ўклад у распрацоўку праблемы развіцця культуры Беларусі ўнесла С.Я.Куль-Сяльверстава. Гэтай праблематыцы янапрысвяціла манаграфію «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур.Фарміраванне культуры новага часу на беларускіх землях (другая

палова XVII – 1820 гады)» (2000 г.).

Шырокая панарама гісторыі Беларусі 20 – 30-х гг. прадстаўлена ў працах Р.П.Платонава «Палітыкі, ідэі і лёсы. Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктатуў Беларусі 20-х – 30-х гадоў» (1996 г.), «Лёсы. Гісторыка-дакументальныя нарысы аб людзях і малавядомых падзеях духоўнага жыцця Беларусі 20-х – 30-х гадоў» (1998 г.), «Беларусь у міжваенныперыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц»(2001 г.). Няма адзінага падыходу да пытання грамадскага ладу 30 –пачатку 50-х гг. ХХ ст. У гістарычнай літаратуры замацаваўся тэрмін«дзяржаўны сацыялізм» (Я.М.Бабосаў, Р.П.Платонаў, А.М.Сідарэвіч, М.С.Сташкевіч). Абагульняльны характар мае манаграфіяакадэміка М.П.Касцюка «Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі» (2000 г.). У ей аўтар вызначыў характар палітычнай сістэмыў БССР як бальшавіцкі і таталітарны, падмацаваўшы свае высновы архіўным і дакументальным матэрыялам. Фармаванню таталітарызма ў Беларусі прысвяціла сваю кнігу Т.С.Процька «Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917 – 1941 гг.)»(2002 г.).

Неабаснаваным рэпрэсіям на Беларусі прысвяцілі свае працыУ.І.Адамушка «Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50-х гадоў на Беларусі»(1994 г.), А.П.Урублеўскі, Т.С.Процька «Из истории репрессийпротив белорусского крестьянства. 1929 – 1934».

З канца ХХ ст. адбываюцца пэўныя зрухі ў гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі. Яны звязаны з увядзеннем у навуковы зварот новых архіўных крыніцаў і новых метадалагічных падыходаў.Гісторыя камуністычнага руху Заходняй Беларусі знайшла адлюстраванне ў даследаваннях У.Ф.Ладысева, беларускай асветы –А.Вабішчэвіча, клуба «Змаганне» – В.Даніловіча, рабочага руху –М.Б.Сямёнчыка, уніяцкай царквы – А.Свірыда і інш. Узрасла

ўвага да гісторыі заходніх абласцей БССР у 1939 – 1941 гг., штознайшло адлюстраванне ў працах А.Вялікага, В.А.Белазаровіча,Э.С.Ярмусіка і іншых даследчыкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]