Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

29. Пробл.Этнической истории в раб бел ист.

Археалагічныя даследаванні паставілі пытанне аб этнагенезе беларусаў. Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай гістарыяграфіі замацавалася канцэпцыя «панславізма», актыўным прапагандыстам якой выступаў У.І.Пічэта. Па яго ініцыятыве ў Маскве летам 1947 г. быў арганізаваны Інстытут славяназнаўства і балканістыкі АН СССР. Пічэта падкрэсліваў славянскую місію ў Еўропе, а таксама гістарычную еднасць трох народаў: рускага, украінскага і беларускага. Яшчэ ў курсе лекцыяў «История белорусского наро да» (1918 г.) гісторык лічыў славян аўтахтонным насельніцтвам Еўропы, а іх прарадзіму лакалізаваў ва Усходняй Еўропе. На яго думку, пад націскам готаў і гунаў славяне пачалі рухацца на поўнач, да Верхняга Падняпроўя і Падзвіння. Тэрыторыя Беларусі была занята крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і нават драўлянамі. Апошніх ён размяшчаў у басейне Беразіны. Аснову «беларускага племені» У.І.Пічэта звязваў з крывічамі і дрыгавічамі, лічыў, што беларуская народнасць сфармавалася ўжо ў ХІІІ ст. А.П.П’янкоў у манаграфіі «Паходжанне беларускага народа» (1948 г.) на падставе разнастайных крыніцаў стварыў этналагічную ўсходнеславянскую тапаграфію, паказаў рассяленне ўсходніх славян, моўную і культурную еднасць Старажытнарускай дзяржавы, раскрыў працэс фармавання старажытнарускай народнасці.

У 60-я гг. з’яўляецца праца М.Я.Грынблата «Белорусы. Очерк происхождения и этнической истории» (1968 г.). Аўтар упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аб’яднаў археалагічныя, антрапалагічныя, гістарычныя і філалагічныя даследаванні, прапанаваў канцэпцыю этнагенезу беларусаў, якая была дамінуючай у пасляваенны перыяд. VІ – VІІІ стст. – гэта рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, ІХ – ХІІІ стст. – перыяд старажытнарускай народнасці, ХІV – ХVІ стст. – фарміраванне беларускай народнасці, ХVІІ – канец ХVІІІ ст. – перыяд далейшага развіцця беларускай народнасці, канец ХVІІІ ст. – да 1861 г. – складванне перадумоў беларускай нацыі.

Пазіцыя М.Я.Грынблата некалькі адрознівалася ад аўтара канцэпцыі старажытнарускай народнасці С.А.Токарава. Беларускі даследчык адмаўляў пераемнасць усходнеславянскіх плямёнаў з сучаснымі народамі. Таксама ён не прызнаваў уплыву «балцкага суб страта», канцэпцыю якога ў 1967 г. прапанаваў археолаг В.В.Сядоў.

Тэорыя субстратнага паходжання беларусаў ім прадстаўлена ў манаграфіях «Происхождение и ранняя история славян» (1979 г.), «Восточные славяне в VІ – ХІІІ вв.» (1982 г.). Ён лічыў, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змяшання з ім славян адбылося аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці. Гэта прывяло да станаўлення беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая аформілася ў VІІІ – ХІІ стст. і папярэднічала беларускай народнасці.

Наступным крокам у вывучэнні праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў стала даследаванне «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985 г.), падрыхтаванае калектывам аўтараў (В.К.Бандарчык, І.У.Чаквін, П.У.Церашковіч, Г.І.Каспяровіч). У манаграфіі прадстаўлены гістарыяграфічны агляд, раскрыты працэс фармавання беларускай народнасці і беларускай нацыі.

+/-30.

У пасляваеннай савецкай гістарыяграфіі замацавалася феадальная канцэпцыя грамадскага развіцця ўсходніх славян у ІХ –ХІІІ стст., якую распрацаваў Б.Д.Грэкаў.

Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў (1882 – 1953 гг.) расійскі гісторык. Акадэмік АН СССР, ганаровы акадэмік АН БССР. Доктаргістарычных навук (1934 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўныуніверсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Інстытута гісторыі (з 1937 г.), Інстытутагісторыі матэрыяльнай культуры (1944 – 1946 гг.), Інстытутаславяназнаўства АН СССР. Стваральнік канцэпцыі гісторыіКіеўскай Русі – агульнай радзімы рускіх, украінцаў, беларусаўі інш. народаў.Б.Д.Грэкаў у сваіх працах даказываў, што ва ўсходніх славян,як і ў германцаў, разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу прывяло да развіцця феадальных адносінаў. Таму ў VІ – VІІІ стст. панаваў дафеадальны ўклад, а ў ІХ – пачатку ХІІ ст. – феадальны. Гісто-ык сцвярджаў пра далучэнне Полацка да Кіева князем Уладзімірам у 980 г., пра аўтаномію Полацкай зямлі і пачатак барацьбы зКіевам пры князе Брачыславе.

Супраць феадальнай канцэпцыі выступіў у 1974 г. пецярбургскі даследчык І.Я.Фраянаў.

Ігар Якаўлевіч Фраянаў нарадзіўся ў 1936 г. у г.Армавір, расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976 г.), прафесар (1979 г.). Скончыў Стаўрапольскі педагагічны інстытут. З 1966 г. працуе ў Пецярбургскім універсітэце, дэкан гістарычнага факультэта, загадчык кафедры гісторыі Расіі. Старшыня Галоўнага савета па гісторыі ў Дзяржкамітэце вышэйшых навучальных установаў Расійскай Федэрацыі.

У працах «Киевская Русь: Очерки социально-экономическойистории» (1974 г.), «Киевскай Русь: Очерки социально-политической истории» (1980 г.), «Киевская Русь: Очерки отечественнойисториографии» (1990 г.) гісторык даказываў, што ва ўсходніх славян у ІХ – ХІ стст. панавалі абшчынныя адносіны пры слабымразвіцці феадальнага ўкладу.

З беларускіх гісторыкаў да гэтай праблемы звярнулася В.І.Гарамыкіна. На падставе вялікага факталагічнага матэрыялу у манаграфіях «К проблеме истории докапиталистических обществ(на материале Древней Руси)» (1970 г.), «Возникновение и развитие первой антагонистической формации в средневековой Европе» (1982 г.) аўтар спрабавала даказаць рабаўладальніцкі характарКіеўскай Русі і вылучала адпаведна рабаўладальніцкі перыяд у ІХ –ХІ стст. і феадальны ў ХІІ – ХІІІ стст.

Блізкую пазіцыю займаў А.П.П’янкоў. У працы «Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси»(1980 г.) даследчык прасачыў пераход ад родавых саюзаў да сельскай абшчыны ў першыя стагоддзі нашай эры. Ён лічыў, што ў VІ –VІІІ стст. панаваў рабаўладальніцкі лад, а ў ІХ – ХІІ стст. – феадальны.

У абагульняльных працах, прысвечаных усходнім славянам івыдадзеных па-за межамі Беларусі, не звярталася належная ўвагагісторыі беларускага рэгіёна. Выключэннем з’яўляецца кніга акадэміка М.М.Ціхамірава (1893 – 1965 гг.) «Древняя Русь» (1975 г.).Аўтар адзначаў ідэнтычнасць палітычнага ладу Полацкай зямліХІІ ст. палітычнай структуры Вялікага Ноўгарада. Гэтую думкупадтрымаў І.Я.Фраянаў.

31. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.

Грунтоўнай для свайго часу працай была манаграфія У.Ц.Пашуты «Возникновение Литовского государства» (1959 г.). Аўтарвыкарыстаў шматлікія гістарычныя крыніцы і правёў грунтоўныгістарыяграфічны аналіз праблемы.

Аграрная праблематыка знайшла сваё адлюстраванне ў працах Д.Л.Пахілевіча, П.Р.Казлоўскага, В.І.Мялешкі.

Дзмітрый Леанідавіч Пахілевіч (1897 – 1974 гг.), украінскігісторык. Доктар гістарычных навук (1951 г.), прафесар (1953 г.).Скончыў Кіеўскі інстытут народнай асветы. У 1921 – 1945 гг.працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 г. у Львоўскім універсітэце.

Усваіх працах «Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХVІ – ХVІІІ вв.»(1957 г.), «Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине ХVІІІ в.»(1966 г.) гісторык прааналізаваў рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста(1557 г.) і Антонія Тызенгаўза (1765 г.), раскрыў катэгорыі сялянства, выступіў супраць канцэпцыі аб прагрэсіруючым заняпадзеБеларусі ў другой палове ХVІІІ ст.

Павел Рыгоравіч Казлоўскі (1911 – 1996 гг.), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1974 г.). Скончыў БДУ. З 1957па 1986 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Аўтар працпа гісторыі сялянства, крыніцазнаўству і дэмаграфіі беларускай вёскі.

Манаграфія П.Р.Казлоўскага «Крестьяне Белоруссии во второй половине ХVІI – ХVІII в.» (1969 г.) стала першым у беларускайгістарыяграфіі даследаваннем сялянства вотчынных магнацкіх уладанняў.

У працах «Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине ХVІII в.» (1974 г.), «Землевладение и землепользование вБелоруссии в XVIII – первой половине XIX в.» (1982 г.) гісторык нападставе інвентароў, справаздачаў эканомаў і ўпраўляючых, рэестраў збору збожжа, касавых кніг і іншых крыніц даследаваў гаспадарку буйных землеўладальнікаў.

Васіль Іванавіч Мялешка. У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии

(вторая половина ХVІI – ХVІII вв.)» (1975 г.). Таксама В.І.Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы, «Классовая борьба в белорусскойдеревне во второй половине ХVІI – ХVІII вв.» (1982 г.).

Зіновій Юльевіч Капыскі (1916 – 1996 гг.), У манаграфіях «Экономическое развитие городов Белоруссиив ХVI – первой половине ХVII вв.» (1966 г.), «Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХVI – первой половине ХVII вв.»(1975 г.) Капыскі прааналізаваў становішча 37 дзяржаўных гарадоў і больш за 300 мястэчак.

Развіццё прамысловасці ў Беларусі ў другой палове XVIII –першай палове XIX ст. даследавана ў манаграфіях М.Т.Раманоўскага «Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссиии(другая палова XVIII – першая палова XIX в.» (1966 г.) і М.Ф.Болбаса «Развіццё прамысловасці Беларусі (1795 – 1861)» (1966 г.).

С.А.Падокшын у манаграфіях«Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (втораяполовина ХVІ – начало ХVІІI вв.)» (1970 г.), «Скорина и Будный:Очерк философских взглядов» (1974 г.), «Франциск Скорина» (1981 г.),«Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад ФранцыскаСкарыны да Сімяона Полацкага» (1990 г.).

А.А.Бірала (1932 –1974 гг.) у манаграфіях «Философская и общественная мысль вБелоруссии и Литве в конце ХVІІ – середине ХVІІ вв.» (1971 г.),«Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссиии Литве» (1979 г.) вывучаў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ стст.

У кнізе «Правовое положение населения Белоруссии в ХVІ в.»(1978 г.) І.А.Юхо (1921 – 2005 гг.) прадставіў першае комплекснаедаследаванне прававой сістэмы ВКЛ, лічыў яе сінтэзам прававыхнормаў старажытнарускага права, Літвы і Украіны. Даследчык правёў аналіз трох Статутаў ВКЛ.

Гісторыю каталіцкай царквы ў Беларусі распрацоўваўЯ.Н.Мараш.У працы «Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви» (1969 г.) даследчык раскрыўпрацэс эканамічнага замацавання на тэрыторыі Беларусі каталіцкіхордэнаў і прыходаў.

У 1971 г. «Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569 – 1795 гг.)», у якой даследчыкфундаментальна раскрыў пытанні фармавання феадальнага землеўладання каталіцкай царквы ў Беларусі, становішча залежныхкатэгорыяў сялянства ва ўладаннях каталіцкіх манастыроў. «Очерки истории экспансии католической церквив Белоруссии XVIII в

У працы Н.М.Махнач «Идейная борьба в Белоруссии в 30 –40-я годы XIX в.» (1971 г.) аналізуюцца погляды заснавальнікаў

«Дэмакратычнага таварыства»: Ф.Савіча, Я.Загорскага і інш. Аўтар зыходзіла з тэзіса аб пераемнасці поглядаў «філаматаў», «філарэтаў», «прамяністых», членаў «Дэмакратычнага таварыства» іновага пакалення дзеячаў вызваленчай барацьбы, прадстаўленгаК.Каліноўскім, В.Урублеўскім і інш. Грамадскі рух 30 – 40-х гг.

У працы Е.I.Карнейчыка «Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г.» (1962 г.) раскрыты падзеі франка-рускай вайны1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Аўтар прасачыў ход ваенных дзеянняў у чэрвені-ліпені 1812 г., апісаў найбольш значныя вайсковыяаперацыі расійскіх войск супраць французаў, гераізм расійскіх воінаў, падкрэсліў айчынны характар вайны. Важнай асаблівасцю, надумку аўтара, у жыцці беларускага народа ва ўмовах вайны былаактывізацыя барацьбы супраць шляхты, якая перайшла на бок Напалеона. У кнізе шырока адлюстравана дапамога беларускіх сялянрасійскім войскам, а таксама дзеянні беларускіх сялян-партызан,паражэнні французскай арміі на тэрыторыі Беларусі пры адступленні.

У 50 – 80-я гг. сур’ёзныя навуковыя даследаванні былі напісаны літоўскімі гісторыкамі – Р.Батурай, Б.Дундулісам, І.Юргінісам,М.Ючасам, К.Яблонскісам, І.Стакаўскасам, І.Лукшайтэ і інш. Аднак абагульняльныя літоўскія працы, напрыклад, «История Литовской ССР (с древнейших времен до наших дней)» (1978 г.) захоўваліўплыў савецкай гістарыяграфіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]