Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_istoriogr (1).docx
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
144.81 Кб
Скачать

13 – 14. Развитие этнаграфии в беларуси в 19 - 20 вв…..Развитие научных знаний о беларуси и белорусском народе в 19 – начала 20 века .

Асаблівасцю гістарыяграфіі Беларусі з’яўляецца працяглае панаванне ў ёй дзвюх канцэпцыяў – вялікапольскай і вялікарускай, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры, прызнавалі Беларусь часткай Польшчы або Расіі, а беларусаў – галіной адпаведна польскага або рускага народаў. Панаванне іншанацыянальных канцэпцыяў у нацыянальнай гістарыяграфіі – сведчанне прыгнечанага становішча адпаведнай краіныМенавіта нацыянальная гістарыяграфія з’яўляецца апорай нацыянальнай самасвядомасці кожнага народа.

Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі тесна звязана з развіццём навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ – беларусазнаўства. У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Беларусь у навуковых адносінах заставалася амаль зусім не вывучаным рэгіёнам. Адсутнічалі даследаванні аб мове, вуснай народнай творчасці, матэрыяльнай культуры, этнічных межах рассялення беларусаў, гісторыі краю. Не існавала адзінай назвы народа і краіны. Назва «Беларусь» на той час замацавалася толькі за ўсходнімі губернямі – Віцебскай і Магілёўскай. У асобных публікацыях да Беларусі далучалася Смаленская губерня (яе цэнтральная і заходняя часткі). Мінская, Гродзенская і Віленская губерні называліся Літвою, а іх насельніцтва – ліцвінамі або літоўцамі. Сацыяльныя вярхі грамадства і інтэлігенцыя былі паланізаваны. У грамадска культурным жыцці краю панавала польская мова. Таму многімі прадстаўнікамі расійскай інтэлігенцыі Беларусь успрымалася як частка Польшчы. На развіццё этнічнай самасвядомасці беларускага народа адмоўна ўплываў яго раскол па веравызнанні на праваслаўных і каталікоў. Праваслаўе ўспрымалася як «руская» вера, каталіцызм – як «польская». Супраць вялікадзяржаўных расійскіх і польскіх поглядаў на Літву-Беларусь і яе гісторыю ў пачатку ХІХ ст. выступала група прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага універсітэта: М.К.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Ярашэвіч і інш. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных пазіцыяў, выказываліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове, лічылі уніяцтва нацыянальнай верай беларускага народа і звязвалі з ёю магчымасць пераадолення супрацьстаяння на Беларусі праваслаўя і каталіцызму. Ян Чачот выдаў у Вільні шэсць фальклорных зборнікаў «Вясковых песень», сабраных ім на Беларусі. У прадмове да апошняга зборніка ён прааналізаваў асаблівасці беларускай лексікі і граматычнага ладу беларускай мовы, якую называў «славяна-крывіцкай». Шмат зрабіў для развіцця культуры і навукі Беларусі А.Кіркор. У 1850 – 1860-я гг. вакол яго літаратурнага гуртка ў Вільні групавалася беларуская, польская і літоўская інтэлігенцыя Энцыклапедычнасцю ведаў вызначаўся віцебскі краязнаўца і гісторык Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (1851 – 1924 ггСабраныя дакументы ўвайшлі ў «Витебскую старину». Гэтае выданне стала помнікам беларускай археаграфіі. Сабраны ім матэрыял дазволіў весці грунтоўныя краязнаўчыя даследаванні па гісторыі асобных населеных пунктаў, напрыклад, Віцебска, Полацка, Браслава, Лепеля, Чашнікаў і інш. Пры гэтым звярталася ўвага на помнікі археалогіі і архітэктуры. Многія з гэтых матэрыялаў увайшлі ў яго манаграфію «Река Западная Двина», пазней у «Исторический очерк Витебской Белоруссии», «Памятники времен древних и новейших в Витебской губернии Уладзімір Зянонавіч Завітневіч (1853 – 1927 гг.). Ён даследаваў 647 курганоў, упершыню ўзяўся грунтоўна вывучаць пахавальны абрад дрыгавічоў, лічыў тыповым пахаваннем для іх пахаванне «на гарызонце». Археолаг праводзіў даследаванні ля Бабруйска, Мазыра, Рэчыцы. Цяжка было ў той час пісаць аб межах плямёнаў, найперш дрыгавічоў. Завітневіч зрабіў такі крок першым. Міхал Федароўскі (1853 – 1923 гг.) Ён вёў археалагічныя раскопкі, пераважна ў заходняй частцы Беларусі, капаў курганы, умацаваныя паселішчы, могільнікі і інш. Федароўскі адным з першых на Беларусі зацікавіўся старажытнымі паселішчамі эпохі бронзы і нават неалітычнымі, т.зв. «крэмневымі стаянкаміУсяго Федароўскі

пераслаў Глогеру каля 11 тыс. прадметаў археалогіі. У 80 – 90-я гг. XIX ст. дзеля развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі плённа працавалі В.А.Шукевіч, М.А.Янчук, А.П.Смародскі, I.Ф.Завіша, М.В.Доўнар-Запольскі, С.Ю.Чалоўскі, Ф.В.Пакроўскі, М.В.Фурсаў, Г.X.Татур, I.I.Далгоў, А.К.Марэль і інш. Адны з іх вялі раскопкі помнікаў розных археалагічных эпохаў, іншыя займаліся сістэматызацыяй выяўленых помнікаў і складалі карты асобных паветаў і цэлых губерняў. Да канца XIX ст. уся Беларусь была ахоплена археалагічным вывучэннем.

15. Довнар запольский и его роль в развитий историографии ист. беларуси Пачынальнікам дэмакратычнай тэндэнцыі ў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі лічыцца Мітрафан Доўнар-Запольскі. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867 – 1934 гг.) нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца Віктара Марцінавіча Доўнар-Запольскага ў г.Рэчыца Мазырскага павета Мінскай губерні. Скончыў народнае вучылішча ў Баранавічах, вучыўся ў Мінскай гімназіі, Мазырскай прагімназіі, Кіеўскай 1-й гімназіі, якую скончыў экстэрнам. Затым прадоўжыў адукацыю на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1894 г. У студэнцкія гады Доўнар-Запольскі пачаў актыўна займацца этнаграфічнай дзейнасцю і супрацоўнічаць з ліберальнай газетай «Минский листок». Па выніках экспедыцыяў на тэрыторыю Беларусі з’явіўся шэраг артыкулаў пад агульнай назвай «Белорусское прошлое» (1888 г.). Аўтар у іх вызначыў контуры канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі: «беларускае племя» мае ўласную гісторыю, «беларускае племя» мае этнаграфічныя асаблівасці, «беларускае племя» – самы «чысты» тып славянства, беларуская гаворка паходзіць ад гаворкі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. У 1891 г. выходзіць з друку праца Доўнар-Запольскага «Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца ХII столетия», у якой даследчык раскрыў працэс утварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі на падставе каланізацыйнай тэорыі. Спецыфіку палітычнага развіцця крывіцка-дрыгавіцкіх земляў гісторык убачыў у іх ускраінным геаграфічным становішчы, што прывяло да фармавання асобнай ад Кіеўскай Русі дзяржаўнасці.

У студэнцкія гады Доўнар-Запольскі надрукаваў больш за 40 артыкулаў, нататак, рэцэнзіяў, у асноўным па этнаграфіі беларусаў. Ён рэцэнзаваў навуковыя працы такіх вядомых даследчыкаў, як М.Янчук, А.Семянтоўскі. Ужо тады Доўнар-Запольскі робіць спробу стварэння «беларускага гуртка», выношвае ідэю выдання беларускага часопіса,

арганізацыі навуковага таварыства, адкрыцця публічнай бібліятэкі ў Мінску і інш. У 1890 г. ён пазнаёміўся з Я.Ляцкім, у той час студэнтам Маскоўскага універсітэта, у будучым вядомым беларускім гісторыкам і этнографам, які пачаў весці агітацыю за стварэнне гуртка сярод студэнтаў-беларусаў у Маскве. Аднак справа практычна не зрушылася з месца. 26 студзеня 1894 г. Ляцкі пісаў М.В.Доўнар-Запольскаму з Масквы: «Да нашай мілай Беларусі тут нікому і справы няма. Навуковыя таварыствы робяць сваю кар’еру,часопісы і газеты ўяўляюць сабой па большай частцы акцыянерныя таварыствы на паях... Для грамадства Беларусь нейкая яўрэйска-польская краіна...».У 1894 г. Доўнар-Запольскі заканчвае Кіеўскі універсітэт. Старшыня экзаменацыйнай камісіі прафесар Ф.Зялінскі адзначыў, што выпускнік «валодае рэдкасным для яго ўзросту аб’ёмам ведаў, выключнай працаздольнасцю і выключнымі прыроднымі здольнасцямі». Пасля заканчэння універсітэта яго навуковы кіраўнік загадчык кафедры рускай гісторыі прафесар У.Б.Антановіч садзейнічаў накіраванню юнака для далейшай навуковай падрыхтоўкі ў Маскву са стыпендыяй 600 рублёў. У 1895 г. Доўнар-Запольскі пачынае працаваць пазаштатным памочнікам архіварыўса Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі, а з 1898 г. – штатным памочнікам. Асноўную ўвагу ён канцэнтруе на вывучэнні дакументаў Літоўскай Метрыкі. Адначасова, каб здабыць сродкі для жыцця, ён працуе ў прыватнай жаночай гімназіі Ржэўскай, дае прыватныя ўрокі. З гэтага часу пачынаецца дзейнасць Доўнар-Запольскага ў галіне археаграфіі і крыніцазнаўства. У 1897 г. выходзяць два тамы «Документов Московского архива Министерства юстиции», затым працы «Литовские упоминки татарским ордам: Скарбовая книга Метрики Литовской 1502-1509 гг.» (1898 г.), «Акты Литовско-Русского государства (ХІV – ХVІ ст.)» (1899 г.). У 1898 г. ён упершыню надрукаваў поўны тэкст Баркулабаўскай хронікі. У Маскве даследчык садзейнічаў арганізацыі Археаграфічнай камісіі пры Маскоўскім археалагічным таварыстве, якім кіраваў пяць гадоў. Ён таксама працуе прыват-дацэнтам кафедры рускай гісторыі Маскоўскага універсітэта, якую ўзначальваў знакаміты гісторык В.В.Ключэўскі: чытае спецкурсы пра рэформы Аляксандра І, лекцыі па гісторыі дзекабрыстаў, вядзе практычныя заняткі па гісторыі Расіі ХVІІ ст. Менавіта маскоўскі перыяд творчасці Доўнар-Запольскага прадвызначыў галоўны кірунак навуковых даследаванняў вучонага – эканамічную гісторыю. У 1901 г. ён абараніў у Кіеве магістарскую дысертацыю «Государственное хозяйство ВКЛ при Ягеллонах». Яна пазней была выдадзена асобнай кнігай і атрымала прэмію імя П.Бацюшкава. Прафесарамі Кіеўскага універсітэта Антановічам і Галубоўскім праца была ацэнена як «вельмі каштоўны ўклад у навуку». Даследаванне сведчыла пра схільнасць гісторыка да эканамічнага матэрыялізму і пазітывісцкай канцэпцыі Антановіча. У 1901 г. Доўнар-Запольскі вяртаецца ў Кіеў, дзе пачаў працаваць прыват-дацэнтам, затым ардынарным прафесарам і загадчыкам кафедры рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта. Доўнар-Запольскі надаваў вялікую ўвагу вывучэнню гісторыі Беларусі. У 1905 г. у Санкт-Пецярбургу пад рэдакцыяй В.П.Сямёнава выходзіць дзевяты том працы «Россия: Полное географическое описание нашего отечества. Настольная и дорожная книга для русских людей». Тут змешчаны два вялікія артыкулы Доўнар Запольскага і Шэндрыка «Исторические судьбы Верхнего Поднепровья и Белоруссии и культурные их успехи» і «Распределение населения Верхнего Поднепровья и Белоруссии по территории, его этнический состав, быт и культура». У тым жа годзе ў Маскве выходзяць два тамы «Русской истории в очерках и статьях» пад рэдакцыяй Доўнар-Запольскага, а ў Кіеве зборнік артыкулаў «Из истории общественных течений в России», дзе змешчаны шэраг яго працаў. У 1905 г. Доўнар-Запольскі абараніў доктарскую дысертацыю «Очерки по истории западнорусского крестьянства в ХVI в.», у якой галоўную ўвагу прысвяціў аграрнай рэформе Жыгімонта ІІ Аўгуста. Яна выходзіць асобным выданнем. Прафесар М.К.Любаўскі ў сваёй рэцэнзіі даў працы Доўнар-Запольскага высокую ацэнку. У 1908 г. даследчык арганізуе ў Кіеве Камерцыйны інстытут. У ім было два аддзяленні: камерцыйнае і эканамічнае, з чатырохгадовым тэрмінам навучання, і Музей таваразнаўства. Доўнар-Запольскі выкарыстаў вопыт работы камерцыйных навучальных установаў Германіі, вышэйшых камерцыйных курсаў у Маскве. У 1907 г. інстытут займаў невялікі будынак, а ў 1917 г. з’яўляўся ўласнікам некалькіх шматпавярховых будынкаў з вялікімі заламі і аўдыторыямі. Былі створаны багатая бібліятэка, кабінеты: фізічны, геалагічны і горназаводскай справы, статыстычны, чыгуначнай, страхавой справы, кабінет гігіены, працавалі лабараторыі сельскагаспадарчага таваразнаўства, хіміі. Вялікая ўвага ў інстытуце надавалася фундаментальнай падрыхтоўцы. Вывучэнне асноўных тэндэнцыяў развіцця Расійскай імперыі вялося ў кантэксце даследавання гісторыі еўрапейскай і сусветных цывілізацыяў. Вывучаліся англійская, нямецкая, французская мовы, мовы народаў Расійскай імперыі, а таксама сербская, турэцкая, кітайская, японская. Студэнты разам з выкладчыкамі ажыццяўлялі экскурсіі ў прамысловыя цэнтры імперыі. Наступныя работы Доўнар-Запольскага «Очерк экономического строя Древней Руси» (1909 г.), «История русского народного хозяйства» (1919 г.) заклалі аснову эканамічнай гісторыі ў рускай, беларускай і ўкраінскай гістарыяграфіі. Можна сцвярджаць, што даследчык з’яўляецца адным з пачынальнікаў выкладання эканамічнай гісторыі ў ВНУ Расійскай імперыі.

16. Ластовский его роль в развитий историографии ист. беларуси 10. У 1910 г. выйшла першая сінтэтычная праца па айчыннай гісторыі, напісаная з пазіцыяў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883 – 1938 гг.) нарадзіўся ў засценку Калеснікаў Дзісненскага павета Віленскай губерні. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926 г.), акадэмік АН БССР (1928 г.). З 1902 г. член ППС на Літве, у 1906 – 1908 гг. член БСГ. Сакратар «Нашай Нівы» (1909 – 1914 гг.). Біяграфія В.Ластоўскага – тыповы шлях станаўлення беларускай інтэлігенцыі мяжы ХІХ – ХХ стст. Ён не меў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, але шляхам самаадукацыі кампенсаваў гэты недахоп. У прадмове да кнігі Ластоўскі растлумачыў, чаму ён узяўся за гэтую працу. На яго думку, «гісторыя – гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу». Праца адметная тым, што ўпершыню наша гісторыя падаецца не як гісторыя «ўсходніх крэсаў» Рэчы Паспалітай або Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а як гісторыя адметнай і самадастатковай Беларусі. Аўтарам былі выкарыстаны даследаванні этнаграфічнага, гістарычнага і статыстычнага характару расійскіх, польскіх і беларускіх навукоўцаў, у тым ліку М.В.Каяловіча, Я.Ф.Карскага і М.В.Доўнар-Запольскага, апублікаваныя зборнікі дакументаў. За ўзор даследчык узяў невялікія па аб’ёме нацыянальныя гісторыі Польшчы і Украіны. Ластоўскі стварыў нацыянальную кампіляцыю гісторыі, змест якой вынікаў з палітычных патрэбаў і грунтаваўся на даследаваных гістарычных фактах. Праца падзелена на пяць перыядаў: 1) ад старажытных часоў да ўцёкаў полацкіх князёў у Літву (1129 г.); 2) ад вяртання полацкіх князёў да смерці Вітаўта (1132 – 1430 гг.); 3) ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1430 – 1569 гг.); 4) ад Люблінскай уніі да падзелаў Польшчы; 5) Беларусь пад расійскім панаваннем. Даследчыкі лічаць «Кароткую гісторыю Беларусі» «рамантызаванай» гісторыяй. Ластоўскі зыходзіў з пазіцыі бяскласавасці гістарычнага працэсу і спрадвечнай дэмакратычнасці беларускага грамадства. Гісторыя Беларусі ім ўспрымалася як гісторыя самаразвіцця грамадскай самасвядомасці, а гэта было звязана з рэлігійнасцю. Даследчык ідэалізаваў грамадскія структуры ХV – ХVІ стст., перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў фармаванні нацыі. Відавочна і пэўная мадэрнізацыя гістарычнага працэсу – пошук беларускай дзяржаўнасці ў старажытнарускі перыяд. Для пачатковага перыяду беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў цэлым характэрны шэраг памылковых гістарычных палажэнняў. Нельга пагадзіцца з тэзісам Доўнар-Запольскага і Ластоўскага, што Полацкае княства ў ІХ – ХІІ стст. было «зыходным пунктам беларускай дзяржаўнасці». Аўтары адмаўлялі прызванне нарманаў-варагаў на тэрыторыю Беларусі. Таксама Доўнар-Запольскі выказаў думку аб этнічнай «чысціні» крывічоў, якія не спазналі фінскага ўплыву. Спрэчным з’яўляеццам тэзіс аб «дэмакратычным ладзе» Полацкага княства: быццам бы крывічы, дрыгавічы, радзімічы жылі ва ўзаемнай згодзе са сваімі князямі. У якасці доказу Ластоўскі прыводзіць прыклад шанавання Усяслава Брачыславіча мясцовым насельніцтвам, але не раскрывае летапіснае паведамленне аб «пралітай ім крыві». Першыя нацыянальныя гісторыкі з сімпатыяй ставіліся да Міндоўга. Ластоўскі лічыў, што Рынгольт разам с сынам Міндоўгам былі выхадцамі з «Літоўска-Крывічанскага» княства са сталіцай у Навагародку. Гэта вызначалася этнічным складам мясцовых жыхароў – «ліцвінамі-крывічамі». ВКЛ успрымалася як «Руска-Літоўскае», дзе беларускі этнас меў спрыяльныя ўмовы для развіцця. Але беларуская самастойная гісторыя скончылася са смерцю Вітаўта. Асновай гістарычнай канцэпцыі Літвы стала тэорыя «залатога веку культуры»: 1517 – 1569 гг. (ад выдання ў Празе кніг Бібліі Ф.Скарынай да Люблінскай уніі)

17. Карский его роль в развитий историографии ист. беларуси . 11. Ліберальная традыцыя ў вывучэнні гісторыі Беларусі ў беларускай гістарыяграфіі звязана з прозвішчамі Яўхіма Карскага. Яўхім Фёдаравіч Карскі (1861 – 1931 гг.) нарадзіўся ў в.Лаша Гродзенскага павета. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. Выкладаў у Віленскай гімназіі, у Варшаўскім, Растоўскім-на-Доне універсітэтах. З 1917 г. прафесар Петраградскага універсітэта, з 1918 г.прафесар Мінскага педагагічнага інстытута. Аўтар больш за 700 навуковых працаў па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы. Узнагароджаны вялікім Залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1894 г.) за працы па беларусазнаўстве, малой Ламаносаўскай прэміяй (1901 г.) за працы ў галіне палеаграфіі. Член Археаграфічнай камісіі Маскоўскага археалагічнага таварыства, Таварыства аматараў старажытнага пісьменства. Акадэмік Пецярбургскай АН, Чэшскай АН.

«Энцыклапедыяй беларусазнаўства» стала фундаментальная праца Карскага «Беларусы», якая выйшла ў сямі выпусках (трох тамах) з 1903 па 1922 гг. На падставе комплекснага параўнальна-гістарычнага абагульнення разнастайных пісьмовых і этнаграфічных крыніцаў даследчык абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які мае сваю багатую і арыгінальную культуру, старажытныя традыцыі. У першым томе «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» аўтар даследаваў паходжанне беларускага народа. Прарадзімай славян Карскі лічыў Палессе (басейн Прыпяці, верхняга Нёмана і ніжняй Бярэзіны), вызначыў час фармавання беларускай народнасці – у ХІІІ – ХV стст. Гісторык сцвярджаў, што аснову беларускай народнасці склалі плямёны дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, прыйшоў да высновы аб іх аўтахтоннасці на тэрыторыі Беларусі. У навуковым артыкуле, апублікаваным у «Магілёўскіх губернскіх ведамасцях» (1902 г.), Карскі вызначыў тэрытарыяльныя межы распаўсюджвання беларускай мовы. Карта была надрукавана ў 1917 г. З крыніцазнаўчых працаў Карскага можна вызначыць «Два памятника старого западнорусского наречия: 1) «Лютеранский катехезис 1562 г.» и 2) «Католический катехезис» 1585 г.» (1893 г.), «О языке так называемых литовских летописей» (1894 г.), «Западнорусские переводы псалтыря в ХV – ХVII вв.» (1896 г.). Да 1908 г. яго даследаванні ў галіне палеаграфіі былі адзінымі вучэбнымі работамі («Из лекций по славянской кириллической палеографии»,

«Образцы славянского кирилловского письма с Х по ХVIII вв.» ,«Очерк славянской кирилловской палеографии»). Навуковая спадчына Карскага не страціла сваёй значнасці па сённяшні дзень і з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]