Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Салтанаўка Жлобінскага р-на

ад Паўлюковай Валянціны Мікалаеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Ласіца гоніць карову па хлеву. Шоб она туда не прыходзіла, то засцілаюць лён.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Ласіца бегае па двару, крадзе яйца, калі падбяжыць пад карову, то будзе краснэ мо­ло­ко. Поганы зверок, маленькі.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Кошман Вольгі Лявонаўны, 1927 г.н.,

Комар Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Ласка – гэта такі звер, які шчакоча скаціну. Калі раніцай прыйдзеш у хлеў, то жы­вё­ла ўся мокрая. А коням можа грыву ў касічкі заплесці. Каб пазбавіцца ад яе, то ма­чы­лі салёнай вадой скаціну ці дзёгцем палівалі вуглы хлява.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Падобна ласка на невялічкую вавёрку. Жыве ў хляве на сенавале. Ноччу з’яў­ля­ец­ца на целе жывёлы і пачынае мучыць яе. Каб зберагчыся ад ласкі, забівалі варону, з яе рабілі пугала, яго распіналі на палках і падвешывалі. Тады лічылася, што яна знік­не. Від вароны адпугваў ласку.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Я сама яе бачыла. Гэта такая маленькая жывёла, менш трохі ката. Яна бе­ле­нь­кая, з пушыстым хвастом, як у белкі, але гэта ж не белка. Жыве ласка ў хляве, мо пад па­лом, а мо на крышы. Гавораць, што яна бывае і рыжая, і чорная з белым. Ласка час­та ў каго сустракаецца ў хляве. Яна шкодзіць худобе, шчакоча яе па начам, што тады ра­ні­цай скаціна нават і на нагах стаяць не можа, уся асунуўшаяся. Ласка спіну так шча­ко­ча жывёле, а можа і малака ў каровы высасаць.

Я знаю тое, што калі абмажаш тую худобу, да якой прыстала ласка, чалавечым (хазяйкі ці хазяіна) калам, то яна, ласка, адчэпіцца ад гэтай жывёліны. І гэта праўда да­па­маг­ло.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Ласіца, а яшчэ яе называюць хлеўніцай, бо жыве ў хляве. Я яе таксама бачыла, ка мне ў хлеў аднаго разу ўсялілася, але мы яе хутка вы­ла­ві­лі. Нечым на крысу пахожая, цвету серага, доўгенькая такая. Вельмі ж яна хуткая і ўвёр­т­кая.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Скакун Лідзіі Кузьмінічны, 1928 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Гэту ласку насылае на карову ведзьма. Або сама ведзьма скідаецца ў ласку. Гэта та­кі звярок, вон усягда ўцякае, яго трудно зловіць. Еслі зранку корова мокрая і дры­жыць, то гэта яе ласка ўсё ноч ганяла. Ад ласкі ў хляве вешалі сярпа ў куце.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Лясун

Пра гэту міфалагічную істоту не захаваліся дакладныя звесткі, звязаныя з яе паходжаннем. “Аднак даволі часта павер’і сведчаць, што лешымі становяцца людзі, якіх праклялі, памёршыя нехрышчонымі або дзеці, якія былі абменены нячыстай сілай – іншымі словамі “заложныя” нябожчыкі” [1, c. 320]. А. Ненадавец, прааналізаваўшы вядомыя з розных крыніц звесткі пра лесавіка, падкрэсліў, што ён не толькі “з’яўляўся валадаром лесу і апекуном лясных птушак і звяроў, але ж былі яшчэ многія, больш абстрактныя характарыстыкі гэтага дэманалагічнага персанажа” [2, с. 268].

Паводле апісанняў А. Кіркора, М. Нікіфароўскага, Е. Раманава, А. Багдановіча, Я. Ляцкага, лясун у пераважнай большасці нагадвае як фітаморфную істоту: “Лешы ростам роўны з самымы высокімі дубамі і іншымі дрэвамі, але калі з’явіцца на паляне, ён роўны з травою” (Киркор, 271), так і мае антрапаморфны выгляд: “...найчасцей ён паўстае ў вобразе старога з белым, як бяроста ці як воск, ніколі не загарэлым тварам, з вялізнымі цьмянымі вачыма свінцова-сіняга колеру, якія нерухомыя і ніколі не закрываюцца” (Неч., с. 68-72), “лесавіка ўяўляюць чалавекам вялізнага росту – “з дрэва”, у лапцях і з доўгаю пугаю ў руках” (Романов, 8, с. 289) [3, с. 532-543]. Сведчанні Я. Ляцкага: “Лесавік такі ж вялікі, як самыя высокія дрэвы, ён падобны да чалавека, але можа крычаць, як птушка, выць, як звяры, і плакаць, як дзіця” [3, с. 541] дазваляюць выказаць меркаванне пра факт кантамінаванага вобліку гэтага міфалагічнага персанажа беларусаў, які спалучае асаблівасці і людзей, і жывёл, і птушак. Ва ўсходнеславянскай міфалогіі лясун – гэта “гаспадар лесу і звяроў, яго ўяўляюць апранутым у звярыную скуру, іншы раз са звярынымі атрыбутамі – рагамі, капытамі” [4, с. 243].

Паэтычнае ўвасабленне фантастычных уяўленняў беларусаў надзвычай добра адлюстраваў А. Багдановіч, характарызуючы асаблівасці іх светаўспрымання: “Над лясамі і ўсім, што ў іх, валадарыць Лешы. Гэта, здаецца, найбольш велічавы вобраз, створаны фантазіяй беларуса. Яно і зразумела: у прыродзе яго краіны, за выключэннем навальнічных з’яў, дрымучыя лясы былі найбольш велічавымі, таямнічымі, больш за ўсё ўражвалі сваім “заунывным” шумам, пры лёгкім ветры і трэскам дрэў, што ламаюцца, стогнам “пронзительными” “воплями”, дзікім рогатам і іншымі дзіўнымі гукамі, якія напаўняюць лес у час навальніцы або ўрагану. Пад уплывам уражанняў з жыцця магутных лясоў сваёй радзімы беларус і стварыў вобраз свайго лесавіка або лешага” [5, с. 77-78].

Знешні выгляд лесуна як ва ўяўленнях жыхароў Гомельшчыны (“лясун – велізарны, агромны, стары ўжо чалавек з барадой і вусаты, з бальшымі вачамі” (в. Убалаць Калінкавіцкага р-на), “Лясун – стары чалавек вялікага росту ў звярынай шкуры, ад яго няма цені. Ён мо­жа мяняць рост” (г. Гомель) “Лясун – гэта такі дзядок, які жыве ў лесе. Невысокага росту, крыху вышэй за пя­нёк, з доўгай барадой, з разумнымі празрыстымі вачыма” (в. Глыбоцкае Гомельскага р-на); “Гэта маленькі дзядок, увесь у лісці, лахматы, у ка­пе­лю­шы, як шапка грыба” (г.п. Акцябрскі); “Гэта невялікі дзядок з кудлатай барадой, увесь у шышках і мху” (в. Скепня Жлобінскага р-на); “Ето дедок низенький с белой бородой. Ходит с кийком, обе­ре­га­ет лес” (г.п. Лельчыцы); “Лесавік у выглядзе невялікага чалавека, з дробненькаю, хуткаю хадою” (г. Васілевічы Рэчыцкага р-на), так і паводле павер’яў беларусаў іншых рэгіёнаў, асацыіруецца са старым чалавекам: “Гэто стары дзед з бородой, горбаты, у пор­ва­тых лапцях” (в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.); “Лясун выглядае як дзядок. Ён невялікага росту, але калі яму трэба, можа па­ве­лі­чыць” (г. Бялынічы Магілёўскай вобл.);

Пераважная большасць мясцовых павер’яў сведчыць аб тым, што лясун меў антрапаморфны воблік: “Пахожы ён (“лешы”) на старога гарбатага дзеда з дліннай барадой” (в. Міхалькі Гомельскага р-на), “лясун ахоўвае лес, бо сам жыве ў ім. Ён падобны на чалавека маленькага росту: мае вопратку з лісцеў. Мае доўгія валасы і бараду” (в. Сяменча Жыткавіцкага р-на), “гэта такі маленькі, вельмі стары дзядок, з барадой” (в. Лясец Калінкавіцкага р-на), “гэта такі невялікі дзядок з доўгай барадой, увесь у лісцях і шышках” (г. Гомель).

У некаторых міфалагічных аповедах можна заўважыць падабенства паміж лесуном і чортам ў апісанні знешняга выгляду (маюцца на ўвазе асобныя дэталі адзення): “Лесавік – гэта такі чалавечак малы, што ў лесе жыве” (в. Старое Сяло Веткаўскага р-на); “лясун – лесавы чалавек. Замечалі іх у бліскучай адзеждзе з бліскучымі пугавіцамі” (г.п. Акцябрскі, в. Калюды Кармянскага р-на), “Лешы – гэта той самы чорт, які жыве ў лесе. Ён лахматы, з хвастом, чорны” (в. Гарывада Рэчыцкага р-на).

Паводле некаторых лакальных вераванняў, у знешнім вобліку лесуна былі з’яднаны як антрапаморфныя, так і зааморфныя рысы: “Леший – это наполову звер, наполову чалавек. У него длинные волосатые руки, и сам он с ног до головы покрыт длинной густой шерстью” (г. Гомель), “Лесавік – гэта напалову звер, напалову чалавек. У яго доўгія валасатыя рукі, і сам ён з ног да галавы пакрыты доўгай густой поўсцю. Ён мо­жа змяняць свой рост, быць ростам з дрэва, ці ніжэй за траву” (г. Гомель); “Галава яго (лесуна) пакрыта доўгімі кудрамі. Адзеты ў звярыную скуру ваўка ці мядз­ведзя шэрсцю навыварат, рукі і ногі тоўстыя і крэпкія, глаза гараць, як у ваўка ці савы” (г. Добруш);

Жыхары в. Карма Добрушскага р-на ўяўлялі лесуна ў выглядзе змяі або вужа: “Вось мне казала яшчэ мая матуля, калі зойдзеш у лес і яна цябе ўкусіць, тады ты вельмі сільна захварэеш. Яшчэ лесавіком завуць вужа. Ён дапамагае чалавеку. Вось калі ён згубіць сваю шкуру, яна гадзіцца на раны” (в. Карма Добрушскага р-на).

Факты народных вераванняў, звязаных з ператварэннямі лесуна ў звяроў і птушак, былі зафіксаваны ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на (“Ой, пра лесавіка я чула такое, што ён можа абарачацца ў звярэй і пціц, старога дзядка”), а таксама ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на (“Настаяшчага лешага ніхто не бачыў такім, які ён на самым дзеле. Но ён можа паяўляцца перад людзьмі ў разных обліках. Інагда валком бывае, інагда чалавекам, інагда мухаморам прытвараецца. Вот када па лесу сава ляціт, ілі белка прыгае. Можа, эта і есць сам лешы”). Аб фітаморфнай іпастасі лесавіка сведчаць уяўленні жыхароў в. Дронькі Хойніцкага р-на: “Гавораць, што лясун – гэта самае высокае дрэва ў лесе”. У в. Заліп’е Гомельскага р-на вераць, што “лешы жыве ў лесе. Можа ператварацца ў розныя расліны і розных жывотных, якія жывуць у лесе”.

Паводле ўяўленняў Вольгі Міронаўны Карпоўскай з в. Бабічы Чачэрскага р-на, лясун – “ета вешчаство невідзяшчае, калі чалавек сустракае яго ў лесе, яму становіцца плоха”. На Брэстчыне ў в. Тышкавічы Іванаўскага р-на былі запісаны звесткі аб тым, што лясун мог прымаць аморфны выгляд – пераўтварацца ў пянёк (“кажуць, шо він гойдаецца на гулынах, а можэ колы зробытыса пыньком, то его нэ можна отлічыты”). У в. Бацвінава Чачэрскага р-на была зафіксавана былічка, надзвычай паэтычны змест якой адлюстраваў народныя ўяўленні пра яго здольнасць прымаць прадметны воблік: “Раней у маладосці мы часта з дзеўкамі бегалі ў лес, чуць не кажды дзень. Жыла ў нас у дзярэўні дзеўка адна. Усё бяжыць і бяжыць у лес. Скора людзі сталі гаварыць, што дзеўка гэта стала паўнець. Праз некаторы час радзіла яна сына. Сын рос здаровым, вумным. А дзяўчына кожную свабодную мінутку бяжыць у лес. Людзі сталі казаць, што, навернае, бегае яна к лесуну. Сын вырас, паехаў у горад, вывучыўся і застаўся жыць там. А гэта жанчына так і жыла адна. К ёй сваталіся хлопцы, а яна не хацела ні за кога іці. – “Чым за каго ісці замуж, лепш ужо са старым пнём жыць, – яна так казала. І вось прапала гэта жанчына. Шукалі яе ўсей дзярэўняй і знайшлі мёртвую яе ў лесе. Яна ляжала і абнімала стары пень”.

Як слушна адзначыў В. Казначэеў, “даныя аб паходжанні персанажаў, у прынцыпе, часта з’яўляюцца цёмным месцам у міфалагічнай сінхраніі, і, акрамя в. Крукі (Брагінскага р-на – В.Н.), дзе адзначана, што лесавіком становіцца “чэловек (у значэнні “мужчына” – В.Н.) ілі баба, каторая вешаецца ў лесе”, у іншых вёсках паходжанне лесавіка не высветлена” [6, с. 170-171]. Зафіксаваныя апошнім часам звесткі пра міфалагічных персанажаў дазваляюць пагадзіцца з вышэйакрэсленым меркаваннем наконт адсутнасці інфармацыі па пытанні паходжання лесавіка. Толькі ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на давялося сустрэцца з вераваннямі, паводле якіх “лесавік – гэта хазяін леса, але гэта не Бог, гэта тыя парні, якія вешаюцца ілі топяцца, якія пагібаюць ад любві”.

Лясун, як сведчаць запісы, у пэўнай ступені амбівалентны персанаж. З аднаго боку, яго шкаданоснасць заключалася ў наступным: “чалавека заплутаць можа ў лесе” (в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на), “таксама ён збівае з дарогі, каб чалавек папахадзіў па лесі” (в. Перавалока Рэчыцкага р-на), “кажуць, што калі хто-небудзь у лесе зробіць што-та не так, дык ён так раззлуецца, што ад яго і адбіцца мужыкі не могуць” (в. Лясец Калінкавіцкага р-на), “еслі чалавек яму (лесуну – В.Н.) не панравіўся, ён можа ўдарыць яго, і тада чалавек цярае сазнанне і дажа знаходзіцца без сазнання ў лясу” (в. Матнявічы Чачэрскага р-на), “жыве ў лесе такі дзед, шчо, як увідзя ён чалавека якога ў лесе, так яго заблытвае, загукувае, шчо той ужо не можа знайсці дарогу дадому” (п. Лядцы Гомельскага р-на), “можа напужаць чалавека і ваўкамі затравіць” (г. Добруш), “лешии также могут красти детей, ежели те пришли в лес одни, без бацьков. Такие дети, если их потом находили, почти забывали человеческую речь и становилися дикими, боялись людей” (г. Гомель), “Можа завесці ў такое месца, адкуль трудна выбрацца, а можа на­пус­ціць тумана” (в. Яроміна Гомельскага р-на), “Лясун – злы вельмі чалавек. Мог задушыць кожнага сустрэчнага” (в. Карам Добрушскага р-на).

Зыходзячы з народных уяўленняў жыхароў в. Цярэнічы Гомельскага р-на, у лесуна ёсць памочнікі – чэрці (“е ў лесавіка і памашнікі – чэрці. Ета ж у лесе не рэха чуюць людзі, а галасы гэтых чарцей” (в. Цярэнічы Гомельскага р-на). Як і прыведзены прыклад камунікацый лесуна з чортам, сустракаюцца таксама адзінкавыя прыклады ўяўленняў наконт стасункаў лесуна з русалкай: “... зноў жа адзінае паведамленне: у лесавіка, і русалкі вмесьце в лесу ходзілі – і це, і це з таго света” (в. Крукі Брагінскага р-на) [6, с. 171].

Функцыянальнасць лесуна ў народнай міфалагічнай традыцыі асэнсоўвалася і з пазітыўнага боку. Напрыклад, “ён глядзіць лясных птушак, раслін ды звяроў” (в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на), “глядзіць, каб у лесе ўсё было добра, было чыста, каб ніхто не нарушаў спакойствіе, не пужаў звярэй” (в. Міхалькі Гомельскага р-на), “еслі зблудзішся ў лесе, то лесавік можа вывесці, яго не відзіш, а ён усядно можа памоч” (в. Хутар Светлагорскага р-на), “лясун вартуе лес і аберагае звераў і пціц” (в. Бабоўка Жлобінскага р-на, в. Дронькі Хойніцкага р-на), “лясун – харошы чарадзей, ён прыносіць дабро. Калі чалавек панравіцца, то памагае ў лесе яму...” (в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на), “Ёсць і добры лясун. Ён корміць бедных людзей ягадамі, грыбамі, арэхамі” (в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на), “Калі чалавек прыходзіць у лес і нічаво пла­хо­га не робіць, то лясун яму нічога не здзелае. Калі такі чалавек заблукае ў лесе, то ля­сун яму дарогу пакажа” (г. Бялынічы Магілёўскай вобласці).

Каб засцерагчыся ад шкоднага ўздзеяння лесуна, трэба было, паводле мясцовых уяўленняў, “перабуцца з нагі на нагу і тры разы сказаць: “Шоў, нашоў, пацяраў” (в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на; в. Старое Сяло Веткаўскага р-на; г. Гомель), вывернуць адзенне навыварат (в. Бабоўка Жлобінскага р-на, в. Дронькі Хойніцкага р-на), пакінуць што-небудзь з ежы: “... людзі стараліся не сярдзіць яго і астаўлялі яму лакамы кусочак” (в. Малая Людзвінаўка Светлагорскага р-на), “меней з ім разгаварываць” (г.п. Акцябрскі, в. Калюды Кармянскага р-на), мець пры сабе “кавалачак дрэва, ачышчаны ад кары” (р.п. Бальшавік Гомельскага р-на), “вытрусіць пясок з абутку” (в. Дабрынь Ельскага р-на) [6, с. 172], мець пры сабе крыж і ведаць малітву: “Шмат нячысцікаў ёсць у свеце і ад усіх іх толькі малітва да Бога дапамагае ці крыж. Насі, дзетка, заўсёды крыж пры сабе, ён цябе абароніць ад лесуна” (г. Гомель). Паводле зместу іншых міфалагічных аповедаў, каб пазбавіцца злосных дзеянняў лесуна, трэба было папрасіць у яго прабачэння: “Тады мы прасілі пра­ба­чэн­ня ў лясуна і ён нас вывеў да вёскі. Аказваецца, мы хадзілі зусім блізка і не бачылі яе” (г.п. Новае Жыццё Гомельскага р-на). Рытуалы ахвярапрынашэння лесуну суправаджаліся славеснымі прыгаворамі: “Лешы, лешы, з’еш піражок, а дай ты мне грыбок, на табе аладку, а дай мне ягад цэлую ахапку, на табе вадзіцы, каб не заблудзіцца!”

На Міншчыне верылі, што, калі пчаляры не пакінуць для лесуна ў якасці ахвяры мёд, ён будзе горкім на ўсёй пасецы або “наогул, пчолы не вяліся, дохлі”. Як адзначылі інфарматары, каб супакоіць лесуна, “у лес адпраўлялі пчаляра, каб той пагаварыў з ім. Ды адпраўлялі ж не з пустымі рукамі, а давалі пеўня ці курыцу-нясушку” (в. Здудзічы Светлагорскага р-на). “Паўсюдна для засцярогі ад лесуна выкарыстоўвалі і розныя абярэгі, напрыклад, “лутовку” (абчышчаны ад кары кавалак ліпы) , пояс, чартапалох, траву “прострел” і г.д.

Паводле павер’яў, лясун баіцца солі і ніколі не падыдзе да акна, калі ў яго кінулі соль. Акрамя таго, супраць лесуна, па народных перакананнях, дапамагаюць крыж, малітва і прыгадванне Бога, а таксама мацерная лаянка. Паводле некаторых павер’яў, лясун баіцца крыку зусім чорнага пеўня. Лічылася таксама, што лясун адстане, калі рассмяшыць яго, напалохаць або здзівіць, а таксама калі сказаць яму: “Шёл, нашёл, потерял”, “Приходи вчера” або “Овечья морда, овечья шерсть”[7, с. 329]. Калі раптам даводзілася начаваць у лесе, то, зыходзячы з народных павер’яў добрым засцерагальным сродкам з’яўляліся: “рабінавыя палачкі”: “Новгородские домохозяева, стремясь очистить дом, в день Ивана Купалы втыкали рябину в углы дома, в огороде, оставляли в поле и на гумне, отпугивая таким образом нечистых духов. Рябину леший боится. Два мужика остались в лесу ночевать и, по обычаю, возле себя положили рябиновую палочку – если придет леший, тьак через нее не переступит. Ночью мужик громадного роста все разворотил вокруг, но не тронул заночевавших людей, доверившихся рябиновой ветке” [8, с. 335-336].