Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Пра ваўкалака аж казаць страшна. Была ў нас вядзьмарка адна. Калі хто што зро­біць не так, як яна хоча, дык яна магла ў ваўкалака любога чалавека закалдаваць. Адзін хлопец ёй жыта трохі падмяў, дык тая яго праз хамут правяла і ў валкалака за­кал­да­ва­ла. Казалі, што яго мужыкі 12 разоў палкай секлі, пакуль з яго шкура гэтая воў­чая не злезла.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на ад Зуевай Марыі Лаўрэнаўны, 1926 г.Н.,

студэнткай Казюкінай Т. (2004 г.)

Калдуны ўсягда могуць у ваўчыную шкуру залезці. І тады будуць па начах бе­гаць, людзям дрэннае дзелаць. Сусед гаварыў, што ў нашай вёсцы адзін мужчына мо­жа ваўком станавіцца. І тады бяжыць ён ды свайму непрыяцелю зло дзелае, а другіх, праў­да, не трогае. Дык той мужчына так намаяўся, пакуль яму не падказалі, што нада дзе­лаць. Я сама іх нікалі не бачыла, але знаю, што такая сустрэча мне б радасці не пры­нес­ла.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ваўкалакі – то такія людзі, што і пры жыцці, і пасля сваёй смерці могуць ваў­ка­мі быць. Ведзьмы разныя, калдуны маглі ў любы час у ваўка абярнуцца. А што шчэ горш, дык і другіх пераўтваралі. Я сам не знаю, праўда то ці не, але гаварылі, што так усё і было. Два мужыка раз пра штосьці паспорылі, чуць не да бітвы дайшло дзела. Дык адзін з іх выкрыкнуў, што другі ваўком будзе бегаць. І што вы думаеце, прапаў той мужчына, ваўком стаў. А той калдун давольны патом хадзіў.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Случылася гэта, калі не помню. Але ішоў наш Апанас, як ён сам потым мне рас­каз­ваў, па лесе, і ідзе нехта яму насустрач, вельмі страшны, як не чалавек, і згорблены, ка­са­во­кі. У Апанаса жа мурашкі па спіне пабяжалі. Не змог ён звярнуць з дарогі. Па­дыш­лі адзін да аднаго. Разгаварыліся. Эх, любапытны быў Апанас, не вытрымаў і спра­сіў:

– Што з табою здарылася?

А ён і кажа:

– Каб і ты быў ваўком, і ты быў бы такім жа.

– І ты быў ваўком?

Здагадаўся Апанас, зацікавіўся і папрасіў зайсці да сябе. Той не адмовіўся.

Была ў яго суседка. Пра яе казалі, што яна знахарка. І вось аднойчы пасварыўся гэ­ты чалавек з ёю. Пакрываў сваё гумно саломай і некалькі снапоў упала на яе ка­ноп­лі. І тут прыбегла яна і давай крычаць, што ён паламаў усе каноплі.А ён жа не хацеў!

Прайшоў тыдзень, мо, чуць болей. Паехаў гэты незвычайны чалавек ў лес па дро­вы. Насабіраў цэлы воз, каб конь мог цягнуць. Але чамусьці конь стаў па дарозе прыс­та­ваць. Хацеў хазяін распрэгчы каня, але на сэрцы стала так маркотна і нудна, што чамусьці захацелася пралезці праз хамут. А як толькі зрабіў гэта, ачнуўся ваўком. Праз 4 толькі гады ваўкі ўзялі яго ў сваю зграю.

Аднойчы апостал Юры загадаў з’есці ім рабога каня. Беглі яны, беглі за ім і ўсё ж потым злавілі і з’елі. Потым тыдзень не хацелі есці. А калі прагаладаліся, пабег той воўк за авечкай. Схапіў яе, хацеў з ёй бегчы ў лес, але з’явіўся пастух. Тут ваўкі крычаць, каб уцякаў, але ён не можа – бачыць вакруг сябе толькі ямы, глы­бо­кія ямы. І тут ён кінуў авечку. А пастух ударыў пугай сваёй аж 12 разоў. І як то­ль­кі пастух закончыў, злезла воўчая шкура з гэтага воўка. І зрабіўся ён чалавекам, але вось такім…

Вось як можа быць. Гэта ўсё звязана з ваўкалакамі.