Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн.: Беларусь, 2006 – 599 с.

2. Власова, М. Новая АБЕВЕГА русских суеверий / М. Власова. – СПб.: Северо-Запад, 1995. – 383 с.

3. Криничная, Н.А. Русская народная мифологическая проза: Истоки и полисемантизм образов / Н.А. Криничная. Том второй: Былички, бывальщины, легенды, поверья о людях, обладающих магическими способностями. – Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2000. –410 с.

4. Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. У.А. Васілевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 208 с.

5. Никифоровский, Н. Нечистики, свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н. Никифоровский. – Витебск: Издатель Н.А. Паньков, 1995. – 88 с.

6. Русский демонологический словарь / Автор-составитель Т.А. Новичкова. – СПб.: Пб. писатель, 1995. – 640 с.

7. Краткая энциклопедия славянской мифологии. Ок. 1000 статей / Н.С. Шапарова. – М.: ООО “Изд-во АСТ”; ООО “Изд-во Астрель”; ООО “Русские словари”, 2003. – 624 с.

8. Міфалогія беларусаў: Энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн.: Беларусь, 2011.– 607 с.

Ваўкалак

Ваўкалак – гэта чалавек, які пераўтварыўся ў ваўка. Есць людзі, якія могуць са­мі ператварацца ў ваўкоў, то яны прыносяць людзям шкоду. Гэта калдуны. Пе­рат­ва­ра­юц­ца яны ў жывёл толькі ў поўнач. Есць яшчэ ваўкалакі і добрыя па натуры. Гэта людзі, якіх за грахі пакараў Бог ці паздзекваўся калдун. Такія ваўкалакі ўсё жыццё па­ку­ту­юць, церпяць пакаранне за свае грахі. Харчуюцца яны толькі расліннай ежай ці збі­ра­юць аб’едкі і крошкі ад людзей звычайна паўз дарогу. Хоць ён і воўк, але вочы ў яго чалавечые, вые не па-воўчы, а быццам стоне і пла­ча.

Запісана ў в. Буркі Брагінскага р-на

ад Шкурко Святланы Пятроўны, 1961 г.н.,

студэнткай Яфрэмавай А. (2005 г.)

Даўно гэта было, мне бабка расказвала, што жыў у іх у лесе абароцень. Але ні­ко­га не трогаў, а наадварот, памагаў. Глядзеў, калі ваўкі ў стадзе карову ці авечку хо­чуць схваціць, то і разрываў ваўкоў.

Дык у адных людзей было маленькае цяля. Яны прывучылі яго пасціся за ага­ро­дам. І быў у ніх маленькі сынок, гуляў з цялём.Тут воўк падкраўся і цялё схапіў. А той аба­ро­цень выбег і загрыз ваўка. Малы спугаўся. Нядзелю не мог гаварыць. А аба­ро­цень чувстваваў гэта і хацеў, наверна, каб хлопец адышоў. І вось калі малы гуляў, ён прый­шоў з леса і прыцягнуў з сабой карзіну ягад. А малы ў ім убачыў чалавека. Гэта ўжо быў не звер, а звычайны хазяін з суседняй дзярэўні. Пасля таго нашыя людзі аба­рот­няў больш не баяліся.

Запісана на ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Палуянавай Варвары Аляксандраўны, 1936 г.Н.,

студэнткай Ткачовай Т. (2004 г.)

Пра ваўкалакаў многа чаго чула. Адны гавораць, што ваўкалакі – гэта тыя ж людзі, але ў ваўчынай скуры. Другія расказвалі, што ваўкалакі – гэта нячыстая сіла. Ка­му верыць, і сама не знаю. Раскажу вам, што даўно чула. Ету історыю мне шчэ мат­ка казала, а ёй яе бацькі. Пайшлі дзеўкі ў лес гуляць, павязалі пояс белы паміж дрэ­ва­мі, а самі праз яго скакаць пачалі. Аж тут бачаць: воўк бяжыць. Як бег, так і пе­рас­ко­чыў праз пояс і адразу ператварыўся ў чалавека.

Запісана ў г. Ветка

ад Кузьменка Людмілы Аляксееўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ваўкалак – то такая пачвара, што можа быць і чалавекам, і ваўком. Але яго мож­на пазнаць: вочы ў ваўкалака хоць трохі, але і днём астаюцца краснымі. А яшчэ ў ваў­ка­ла­ка на руках страшныя чорныя ногці, мо, таму ён рукі і хавае. У ваўкалакаў людзі абарачваліся па сваёй волі. Адны хацелі сабе багацця, а другія – людзям шкоду зра­біць. Шчэ ж ёсць і ператвораныя ваўкалакі. Ператвораны ваўкалак атлічаўся ад нас­та­яш­чых не толькі сваімі паводзінамі, а шчэ і цветам шкуры. У такога ваўкалака яна больш светлая, чым у другіх.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ваўкалак – ета чалавек, каторы называецца “обаратнем”. Ён можа прэў­раш­чац­ца ў любое жывотнае, можа забіраць мелкі скот, каторы пасецца ў полі. Ета авечкі, цып­ля­ты, каторых ён можа пацягнуць з сабой і патом гэты скот з’есці.