Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Салодкай Надзеі Міхайлаўны, 1949 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

У адной дзярэўні случылася бяда. Вот ідуць каровы з пашы, наядзяцца, пры­ходзяць дадому, а ў іх пустыя вымі. Ну, і хазяйкі пачалі абсуждаць, што гэта такое, ня­чыс­тая сіла ў нас завялася ў дзярэўні. Так не далжно быць. І думалі яны, думалі. Пра­вя­лі сваё расследаванне, і падсказаў адзін старычок. Падазрэнне ўпала на адну жан­чы­ну. Прыйшоў адзін раз ён к ёй, тады, як каровы ішлі, а ў яе віселі на гвоздзіках цадзіл­кі, вёдры вісяць унізу, і на тых цадзілках цячэ малако прама ў вёдры. Еты прыйшоў, а яе якраз у ета врэмя не было ў комнаце. Паглядзеў і бягом назад пабег. Ага, поняў, что ту­та што-та ня то. Ну калі сталі гэтыя жэншчыны жаліцца, што такое няшчасце, ну, ён пад­с­ка­заў адной жэншчыне, што гэта тая і тая робіць, і вам нада ізбавіцца ад етага. А яго мамка, етага дзеда, многа чаго ўмела, умела гадаць, дзяцей лячыць. Яна яму трохі ча­го-та передала, што сама ўмела. Ну, яна кажа: “Вам нада ўкрасці ў яе цадзілку, рас­па­ліць на ўліцы агонь і ўкінуць гэтую цадзілку. Етую цадзілку нада кіпяціць, як цадзіл­ка закіпіць, то ета жэншчына прыбяжыць к нам на двор і ўбачыце, што будзе”. Яны так і здзелалі. Пайшлі ўжо каровы на пашу, яны ўзялі цадзілку, распалілі касцёр, па­ве­сі­лі збан. Укінулі туды цадзілку, і цадзілка закіпела. Яны мяшаюць яе, мяшалі, мя­ша­лі, аж бачаць – бяжыць ета жанчына. Бяжыць. Косы ў разныя стораны. Такая за­пы­хаў­ша­я­ся, хоча рукамі цадзілку выхваціць, а не можа, бо сільна горача. Яна бе­га­ла,бегала вакруг етага кастра, тыя жэншчыны напугаліся, патом яна яшчэ пяць мінут па­бе­га­ла і так на іх вачах і лопнула.

Запісана ў в. Навасёлкі Гродзенскай вобл.

ад Воранава М.П., 1927 г.н.

Ведзьма – ета старая жэншчына, очэнь страшная, з гарбом, седая. Но так жа ведзь­май магла быць і пажылая жэншчына. У яе чорныя косы, вочы тожа чорныя ці зя­лё­ныя. Раньшы ў нашай дзярэўнe старыя бабкі многа што пра етых ведзьмаў зналі. Га­ва­ры­лі, што і ведзьмакі тожа ёсць.

Мне расказывалі, што жыў адзін мужык, дзяржаў хазяйства і курэй, свіней, каня і карову. І быў у етага мужчыны сасед. Усе людзі гаварылі аб ім многа, што вядзьмак ней­кі. І вот той мужчына расказваў, што ў яго то карова прыйдзе з кіслым малаком, то саў­сем без малака. Куры несліся не на месцы, а ў чужых агародах, то свінні есці не бя­руць, а вішчаць, як галодныя. Неўзабаве пасля етага прыходзіць к етаму мужыку сасед і просіць солі. І так было часта, і ўсё ўрэмя еты сасед прыходзіў потым і што-небудзь пра­сіў. Потым еты мужык пайшоў да адной бабкі, а тая яму сказала, што яго сасед ро­біць яму шкоду і яго жывёлам, а патом усе ведзьмакі прыходзяць і пазычаюць што-не­будзь. Пасля етых слоў мужык еты падсцярог саседа ноччу і наказаў яму строга, каб той болей не шкодзіў.

Запісана ў в. Навасёлкі Гродзенскай вобл.

ад Яфімік А.Б., 1928 г.н.

Как-то вечером сидела моя сестра Зина на лавке возле самого дома с друзьями. Под­бе­жал к ним большой черный и некрасивый кот. Они его отштурхнули и увидели, что через несколько метров этот кот превратился в ведьму, которая жила в соседней де­рев­не. Ариночка – так ее все звали. Шли как-то вечером три хлопца на дискотеку. Вдруг им навстречу катится каток. Они этот каток забросили на высокое дерево. А ут­ром люди обнаружили, что там висит бабулька, которая живет в этой же деревне. Ее все звали Дапулихой – она была страшенной ведьмой.

А у нас в деревне была соседка Дунька Рябая. Как-то пошла моя мама к ней по-со­сед­с­т­ву утром в гости. Зашла и видит, что на стене у нее прибиты гвоздь, а на гвоз­дю этом висит веревка, а по ней прямо в ведро стекает молоко. В этот день по всей де­рев­не ни у одной коровы молока не было.