Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Жывуць у нас і каўдуны. Быў такі выпадак. Сідзелі жанчыны да ночы ў хаце, а на двары стаяла калода з сучком. Раней на калодзе людзі пабачылі завязанае сена. Гэ­тае сена старэйшая жанчына спаліла на перакростку дарог і занесла на бягучую ваду. А на другі дзень прыйшла да іх жанчына-суседка і ўсё пытала: “Што вы робіце?” Гас­па­ды­ня маўчала, таму што адказываць нельга, іначай чары не сыдуць. І гэтая жан­чы­на, якая прыйшла, і была чараўніца.

Раней людзі звазілі навоз у поле, а вясной, калі сеялі, то навоз развозілі па ўся­му полю і ў ім знайшлі невялічкую ляльку. Гэта значыць, што нейкі чараўнік нейкаму неш­та зрабіў дрэннае.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Ведзьма – страшны чалавек. Яе пачці што нельзя атлічыць ад абычнай ма­ладзі­цы. У яе толькі якая-небудзь мелач будзе странная: не ўсе пальцы, воласы на ліцэ. Ведзь­му можна ўзнаць па тым, што яна не ходзе ў цэркву, разгаварывае з сабой, не ве­ра ў Бога. Асобенна ведзьмы заметны ноччу і на Купалле.

Запісана ў в. Пірэвічы Жыткавіцкага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Еслі враждуют на чалавека, дык ведзьмы на жыці збіраюць каласкі ў адно места і краснаю завіткаю завязваюць. Ето завітка называлася ў нас. Улезе ў сярэдзіну, а людзі ж не бачаць, пачынаюць жыта жаць – завітка ў жыце. Ідуць да дактароў, каб вы­ле­чыць. Казалі, што ведзьма ў жабу пераўтвараецца. Еслі ана ў нас умірала, дак у яе іш­ла бела пена, яе галава ўвабралася ў шыю. Адпомсціць ёй можна макам-відуном, ён ад­га­няе сілу.

Запісана ў в. Радуша Жыткавіцкага р-на

ад Дземідзенка Кацярыны Міхайлаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.

Як ідзе по вуліцы вядзьмар, або ведзьма, то так зразу і не скажаш, ці то вон прос­ты чалавек, ці вядзьмар.

Вядзьмарамі былі і жонкі, мужчыны імі тожэ моглі быць.

От у вялікія цэркоўныя святы, тады кожны мог убачыць ведзьмара. Воны ўсе пры­ходзі­лі ў цэркаў і браліса за рызу попа. Это каб не загубіць сваю сілу, воны так ро­бі­лі.

Шчэ рано ўтром ходзілі голыя. А от однажды буў у нас такі случай. Мая маці рас­каз­ва­ла, што ваны з мужчынамі нашэй дзярэўні пошлі пасціць коней на полі. На Ку­пал­ле то було. Аж бачаць: ідзе жонка з цадзілкаю. Подошла к жыту, скінула свою адзе­жы­ну і пайшла ў само жыто.

А адзін мужчына пошоў за ёй. Аж бачыць ета жонка пачала змахваць цадзілкою ро­су з жыта. Мужчына ж той, як і она, стаў махаць обруцем і казаў: “Што ей – то мне, што ей – то мне!” Она ж яго не бачыла. А колі мужчына прышоў домоў, то повісеў обруць над цэбрамі, што ў хаце сто­я­лі. Бачыць: з обруці нешчо льецца. Аж то молоко було. А та жонка была ведзьмой. Ето ў жыці вона молоко збірала – адбірала ў кароў.

Часцей за ўсё ведзьмы робілі зло. Як жонкі ідуць жаці, то ведзьмы жонкам, ка­то­рых не злюбвалі, у жыце завіткі робілі.

Катора со жней зрэжэ того завітка, та ўмрэ. То ўжэ, бувала, прыглядаюцца. І, як уба­чаць, то абжынаюць яго з усіх старон, з завітком жыто вырываюць з корнем. І ня­суць к знахору, штоб той сказаў, для чэго эта завітка. Бо она можэ быць зроблена і на хво­ро­бу, і на смерць.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

У ведзьмаў прэўрашчаліся людзі. У нас у дзярэўні была страшная жэншчына. І ноч­чу яна хадзіла па дварам і выдойвала кароў, а тады да той каровы ні можна было пад­с­ту­піц­ца. Днём ведзьмы ні дзейнічалі, а толькі ноччу. Яшчэ ў нас у дзярэўні я сама ба­чы­ла ведзьму, але ж ета ўжэ даўно було. Як та адзін раз я йшла утрам з работы, і мне наўстрэчу, гляжу, ідзе нейкая дзеўка маладая ды й паглядае на мяне. Яна была з доў­гі­мі косамі, у адной сарочцы, йшла босая, а сарочка тая кароценькая. І я яе сільна та­ды спужалася і пабегла, а тады адвярнулася паглядзець, а яе ўжэ ні было, а дзе яна дзе­ла­ся, я так і не поняла.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

Е тут у нас колдун одзін. Усе людзі про его это кажуць. Да я, як кажуць, на сва­ёй шкуры его колдуйство іспытала. Это было ў 90-м году. Пошла я ў праўленіе кол­хо­за, трэба было на коня запісацца, шоб картоплі на городзі выбраць. Ешчо з села не выш­ла, як мене Міша дагнаў, он тожэ туды шоў, пошлі разам. Я хоць і знала этого дзе­да і боялас его, але ж мусіла іці. Шлі, говорылі по дорозі. А ек зашлі ў праўленіе, а там людзей сабралос ужэ багато, то вон тры разы громко так сказаў: “От, людзі, шоб вы бачылі, як эта баба бегла!” Я ўжэ поняла, шо беда это, да говору на его: “Да ты шо, Мі­ша? Да дзе ж я бегла? Да мы ж шлі разом з тобою ўсю дорогу”. Але вон не слухаў ме­не. А на наступны ранок я с кроваці не слезла, так балелі ногі. І от мучаюс я ўжэ 15 год. Екіх толькі лекарстваў не брала, нічого не помогае, хадзіць пошці не магу. Дачка з Гомеля возіла мене к некай знахарцы, а та пошэптала на воду і кажэ: “Вам зроблено от людзей это. І я бачу, што вельмі дзед сільны, але я папробую з ім пабороцца”. Але ж потым ее дзеці забралі некуды, ту бабу, і я больш з ёй не ўстрэцілас. Так я, мабыць, і пом­ру ўжэ. А ўжэ этого Мішы да бацько быў колдун. Калі он поміраў, то вельмі му­чыў­ся доўго, покуль хомут на его не положылі, толькі тады помер. То это ж ясно, што кол­дун. А такіе людзі, калі шо знаюць, усегда дзецям сваім перэдаюць своі знанія. От та­кая беда со мной была.

Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на

ад Субат Галіны Фядотаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Анішчык Н. (2005 г.)

Ведзьма – ета чалавек, каторы звязаны з нячыстай сілай. Ана можа прырабляць, ля­чыць людзей, ператварацца ў маладзіцу, жабу. Гэта бувае на купальны Іван. І калі дзяў­чы­ны шукаюць папараць-кветку, ана стаіць ззадзі, і калі хтось павернецца, то ана мо­жа штось дрэннае наслаць на чалавека.