Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Пра сякеру я ведаю гісторыю. Была ў мяне сяброўка, жыла з мужыком і былі ў яе дзеці. Была яна цяжарнай і ўжо вось-вось народзіць. Калі яе забралі ў бальніцу, мужык быў дома. Падышоў дзень нараджэння дзіця. Усё было добра, але яе мужык, як раз у гэты дзень, раніцай рубаў дровы, не ведаў, што яна ражае. Так вось нарадзіўся дзіцёнак без адной рукі. У дзіцёнка была толькі палова рукі да локця і была як бы атрубленая.

Запісана ў в. Польпін Буда-Кашалёўскага р-на

ад Яроміч Яўгеніі Канстанцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

Нельга ў хаце сякерай у доме цюкаць, калі жонка ў палажэнні, бо дзіця будзе ўрод­лі­вае.

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Калі кура выводзіць з яечак куранят, дык трэба іх цераз тапор прасадзіць у дзір­ку. Тады яны будуць крэпкія, а курачкі будуць несцісь добра і дзябёлыя яечкі будуць.

Запісана ў г. Гомель

ад Герашчанка Кацярыны Фядосаўны, 1924 г.н.

(перасяленка з в. Ламачы Хойніцкага р-на),

студэнткай Малай І. (2001 г.)

Калі жаніх прыязжаў да нявесты, то білі сякерамі, каб адагнаць нячыстую сілу.

Запісана ў г. Гомель

ад Цімашэнка Лідзіі Тамашаўны, 1943 г.н.

(раней пражывала ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

Цяжарнай жанчыне нельга пераступаць цераз сякеру – дзіця можа задушыцца пу­па­ві­най.

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Калі карову гоняць первы раз на поле, то калі выганяюць са двара, кладуць нап­роць варот сякеру. Трэба, каб карова праз яе пераступіла. Гэта робяць, каб карову ніх­то не зачапіў. Кладуць побач з сякерай вярбу, ніты, што ткалі просны, каб карова ні­ці­ла­ся, бегла дамоў. Кладуць таксама яйкі, каб карова была круглая, як яйкі, пладавітая.

Нельга цюкаць тапаром у хаце, дзе знаходзіцца цяжарная жанчына, бо тады ў яе на­родзіц­ца дзіця з заечай губой.

Запісана ў в.Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай А. С., 1922 г.н.,

Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Сокерой порцяць людзей. Еслі наговорыць на яе спецыяльные слова і закопаць в саду, дзе жыве чоловек, под яблыню, то ек яблыня вусохне, то і чоловек, которого спор­ці­лі, вусохне.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Калі жаніх прыязджае да нявесты, то яны б’юць сякерай аб сякеру, каб адагнаць ня­чыс­тую сілу.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Дзіця (да года) круцілася, крахтала, чырванела ў сне, то гаварылі, што трэба пе­ра­сек­чы “крылішча”. Бралі ночвы, прыкрывалі імі дзіця. Потым каля ночваў пе­ра­ся­ка­лі сякерай курынае крыло. Дзіця спакайнела.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Нельга махаць сякерай у хаце, дзе жанчына ў палажэнні, таму што родзіцца дзі­цё­нак без пальцаў.

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

Не дазвалялася цяжарнай жанчыне пераступаць чэраз тапор, таму што лічылася, што дзіця родзіцца мёртвым.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на

ад Селюковай Таццяны Іванаўны, 1954 г.н.,

студэнткай Міхалкоўскай Т. (2010 г.)

Колы цяжарная дзяўчына возьме ў рукі сокіру, то ў дзіцяці пуповіна не так завяжыцца.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны,

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)