Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Калі ў хаце жыве мыш – гэта дрэнна, бо гэта гаворыць аб нечысціні гэтага дома, дзе яна жыве. Гэтая сям'я, значыць, не ўбірае пасуду, астаўляе яе гразнай, не выцірае стол, крошкі пасля яды, якія там засталіся. Калі жыве ўжо ў хаце мыш, то ў гэтай хаце не буде багацця, таму, што мыш усё забірае, апошнія крошкі нават. Мыш – нячыстая сі­ла. Трэба ад іх ізбаўляцца. Калі ў хаце памерла мыш, то не трэба выкідваць яе на ву­лі­цу абы-куды. Трэба спаліць яе ў грубцы, каб разам з гэтай мышкай і ўшла нячыстая сі­ла з гэтага дома.

Але ж мыш сімвалізуе і багацце таго дома, дзе яна жыве. Гэта ж значыць, калі ха­зя­і­ны астаўляюць яду на стале, яны ведаюць, што ўсё з'есць мыш, але нічога не ўбі­ра­юць. Ёй, гэтай мышы, астаўляюць. А вось пасля мышы ў хаце можа з'явіцца і крыса, ад якой вобшчам цяжка збавіцца. Раней рабілі так: у той вугал, дзе хоць раз бачылі кры­су, налівалі ваду, бо вядома, што яны сільны баяцца, або акраплялі свячонай ва­дой. Но ўсё гэта было вельмі цяжка, і таму, калі ў хаце яна з'яўлялася, некаторыя людзі зусім перасяляліся. Але ж, калі мышы ў ніх былі ў той хаце, значыць, сюды прый­дуць тожа.

Запісана ў в. Цагельня Гомельскага р-на

ад Гарэлікавай Надзеі Пятроўны, 1934 г.н.

(раней пражывала ў в. Новыя Дзятлавічы Гомельскага р-на),

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Мышы водзяцца ў тых, хто жыве ў гразноце, неакуратны і ў таго, хто мае багата гра­хоў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

В той хаце жывуць, гдзе гразна і парадку нету. Ета настаяшчае наказанне для ха­зяй­кі.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Каб дома не было мышэй, трэба мышыну абсмаліць, запаліць яе і пакласці ці ў хаце ці ў сараі – паўцікаюць да адныя. Ні адныя не будзе. З гэтага двара сойдуць.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Мядзведзь

Мядзведзь – ета ператвораны чалавек. Ён крэпка мёд любіў і краў яго ў су­седзяў. Адзін раз залез ён у чужы вулей, а тэй чалавек калдуном быў, вот і ператварыў ён етага чалавека ў мядзведзя. Дажа цяпер мядзведзь мёд любя.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

Гавораць, што мядзведзь – гэта чалавек, які быў ператвораны Богам за тое, што не ведаў меры сваёй сілы і ўсё варочаў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Гэта мне бабка мая казала. Перш ён быў такі самы мужык, як і іншыя. Пчол таг­да было багата, усюды былі і гнёзды іхнія. А мёду было – не тое, як цяперака. Людзі той мёд збіралі, а калі адшуквалі тое дрэва, дзе пчолы вяліся, дык мецілі яго, абвязвалі ану­чай ці чым. У калдуна дрэва было памецена. Мужык той сам нічога не шукаў і выд­раў мёд з дрэва калдуна. Той, убачыўшы, нарок яму заўсёды мёд драць і абярнуў яго ў мядзведзя. Не трэба чужога чапаць! Во!

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Я чуў, што мядзведзь – пераўтвораны чалавек, які вельмі любіў мёд і краў яго ў су­седзяў. Адзін раз ён залез у чужы вулей, а быў той вулей аднаго калдуна. Той кал­дун замеціў гэта і ператварыў гэтага чалавека ў мядзведзя. І да гэтага часу мядзведзь лю­біць мёд.