Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Рэчыўны свет Агонь

Кажуць, шо гэта стыхія абараняе ад нячыстай сілы, хваробы і смерці.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны,

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)

Адзенне

Хусткай маладым завязвалі рукі, кагда вялі вянчацца. Каб быў крэпкі брак.

Кажух лажылі на лаўку маладых і яны на яго сядалі, каб багата жылі.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Казловай Марыі Мікалаеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Барана

Калі гулялі хрэсбіны, садзім кумоў ці бабу на барану, каб давала магарыч.

На свадьбу, калі маць сустрачала маладых, яна выварачвала шубу, а потым за ста­лом маладых садзілі на гэту шубу, штоб жылі багата.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н.

(перасяленка з в. Калюды Кармянскага р-на),

студэнткай Курбацкай Т. (2004 г.)

Пад барану заўсёды хаваецца ведзьма.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на

ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н.

студэнткай Маісеенка В. (2002 г.)

З дапамогай бараны можна ўбачыць нячысцікаў. Можна ўбачыць ведзьму. Трэ­ба ў хляве паставіць барану і сесці на яе, тады ўбачыш ведзьму. Яна хоча ўкрасці ма­ла­ко ў каровы. Можна паймаць русалку бараной.

А вось на другі дзень пасля хрэсьбін на барану садзілі бабку-павітуху і везлі ў кар­ч­му, там весяліліся, песні спявалі.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Булаўка

Носяць булаўку суеверныя, каб ніхто не наўрочыў, не зглазіў, носяць суеверныя.

Каб урокаў не баяўся, хадзіць з булаўкай.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Вада

Ваду, што ноч прастаяла ненакрытая, нельга піць. У ёй за ноч мог выкупацца нячысцік і, папіўшы ваду, можна захварэць.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскай Валянціны Фёдараўны, 1947 г.н.

(перасяленец з в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Калі хтосьці хоча накласць на сябе рукі, трэба яго паліць святой вадой.

Запісана ў г. Карма Гомельскага р-на

ад Мароз Вольгі Пятроўны, 1950 г.н.,

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

Еслі на ноч ставіш сабе ў кружачцы ваду, то нада накрываць ці газетай ці крышкай, бо лётаюць ноччу нечысцівыя і тады плююць у яе.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Валасы

Раней не абразалі косы, а то, казалі, што на тым свеце цябе будуць пхаць, таў­к­ці.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Нельзя выбрасываць валасы, бо іх птушка ў гняздо ўпляцець, і тады будзе галава балець.

Запісана ў г. Гомель

ад Міцкевіч Марыі Іванаўны, 1925 г.н.

(перасяленка з Чачэрскага р-на)

Нельзя выкідаць валасы. Лучшэ ізжэч і высыпаць пад бярозку ў ямачку, а муж­с­кой волас – пад дуб, каб сама была маладая, як бярозка, і стройная, а мужык каб быў зда­ро­вы, дужы, моцны, як дуб. А выкідаць не нада.

У мяне сын пастрыгся перад арміей, я эта не здзелала, не спаліла валасы яго. Дык ён усё врэмя худой, бледны, непамятны…