Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

Русалкамі становяцца дзеўчыны, якія загубілі сябе самі ці ўтапіліся. Памёрлі не сва­ёю смерцю. Ета толькі маладыя дзяўчыны, а старыя дык не могуць быць русалкамі. Яны вылязаюць з вады ноччу і песні розныя пяюць. Калі ўчуеш, што жабы квакаюць і жу­кі стракочуць, ета значыцца, русалкі вылезлі з вады і спяваюць, але галасоў іх ніхто не чуе, толькі жаб ды жукоў чутна, яны разам русалкам падпяваюць. Яшчэ, калі хлоп­цы маладыя плаваюць летам, русалкі любяць іх шчакатаць. А калі хлопец спадабаўся ве­ль­мі, хапаюць яго за нагу, дык і ён тоне. А ўсе людзі думаюць, што ён за карагу за­ча­піў­ся. Яшчэ таксама русалкі рыбу путаюць, калі рыбак ловіць яе. І яшчэ, калі вада не спакойная, ета значыцца, што русалкі гуляюць. У русалак валасы доўгія, пры­го­жыя, часцей за ўсё белыя. Ета так людзі гавораць.

Запісана ў в. Каравацічы Рэчыцкага р-на

ад Ярац Ганны Васільеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

Было ў нас такое. Некаторых жанчын у вёсцы русалкамі называлі. Гэта злыя ба­бы былі. Ідзе русалка ў поле, дзе пасеяна зерно, распускае косы, сабірае каласы ў ней­кі чуб і звязвае іх, прыгаворваючы нешта. У асноўным, казалі, што ноччы ета яны дзе­ла­лі. А хто будзе ета жыта жаць і не заўважыць чуб з каласоў, то ў таго рукі па­ад­ні­мае, ногі пагне. А некаторыя, казалі бабкі старэйшыя, і на смерць нагаворвалі. Ну як хто на што нагаворыць. Зналі яны нешта.

А яшчэ русалкі і на беразе ракі былі. Ета матка мне казала. Ідуць етыя русалкі на рэчку, садзяцца на беразе, плацці пазадзіраюць, нешта ў вадзе боўтаюць, гавораць са­мі сабе. Так ману на людзей наводзяць. А што яны гаварылі, словы якія, то я, дзетка, не ведаю.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Кандраценка Н.П., 1935 г.н.,

студэнткай Шэндрык Т. (2001 г.)

Русалкі – гэта такія ж людзі, як і мы. Мама гаварыла, што ў час вайны людзі га­ва­ры­лі з рыбамі. Вось былі дзьве дзеўкі. А немцы ўзрывалі ўсё, што было зроблена ча­ла­ве­кам, і не толькі. І эці дзяўчаты схаваліся з рыбамі ў вадзе. І у ніх былі русыя ва­ла­сы. І яны сталі звацца русалкамі.

Запісана ў г. Светлагорск

ад Макарчук Надзеі Яфімаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

У русалак у нас вераць. Ніхто пры маёй памяці іх не бачыў, але расказвалі ўся­кае. Гаварылі старыя, што русалку можна ўстрэціць не толькі ў вадзе, але і ў лесе каля во­зе­ра ці рэчкі. Прыгажэнныя вельмі яны. Валасы доўгія, кожа празрыстая, адзетыя ў бе­лыя сарочкі або зусім голыя. Галасок танюсенькі. Пачынае гаварыць – быццам вадзі­ца журчыць. Але калі сустрэнеш яе, размаўляць нельга з ёй ні ў коем разе. Заш­чы­ко­ча тады да смерці. А калі не будзеш звяртаць на яе ўвагі, то яна пагамоніць сама ко­ль­кі часу і знікне.

А некаторыя русалкі не размаўляюць, а плачуць. Ідзе чалавек па лесу, бачыць – сядзіць прыгажуня і плача. Ён падыходзіць, пачынае ўцяшаць яе ці пытаецца, што зда­ры­ла­ся, а яна як накінецца на яго ды давай шчыкатаць!

Запісана ў в. Астроўчыцы Светлагорскага р-на

ад Васілеўскай Надзеі Дзмітрыеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Варапаевай В. (2006 г.)

Пры маёй маладосці старэйшыя расказвалі, што незвычайны случай быў у на­шай вёсцы. Празнавалі Купалу. Сабралася моладзь, развялі касцёр, пачалі прыгаць праз яго. Дзяўчаты вянкі плялі, песні спявалі. І паявілася дзяўчына незнаёмая. Пры­го­жая – вачэй ні можна адвесці. Падышла да кастра, сказала, што прыехала з другой вёс­кі да дзеда з бабулей у госці. Папрасілася гуляць з усімі. Яна стала з усімі песні пець. Ды так спявала – заслухацца можна. Сказала, што Ганнаю яе завуць. І вельмі спа­да­ба­ла­ся яна адному хлопцу. Ну, яны там увесь вечар і праз касцёр разам скакалі, і ў ка­ра­годзе разам стаялі. А потым, ужо раніцою амаль, знікла яна, быццам бы і не было яе. І ніх­то не відзел, куды яна дзелася. А хлопец той засмучаны хадзіў колькі дзён, сохнуў на вачах. А потым пайшоў у лес за ягадамі, да так і не вярнуўся. Казалі ўсе, што Ганна тая русалкаю была ды й прысушыла хлопца. А пасля зацягнула яго ў лес і аставіла з са­бою назаўсёды. Праўда гэта ці не, але хлопца таго ніхто болей не бачыў і дзяўчыну ніх­то не сустракаў.