Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Слабань Светлагорскага р-на

ад Гвоздзь Любові Рыгораўны, 1943 г.н.,

студэнткай Грыбанавай Л. (2006 г.)

Русалка – гэта дзеўка очэнь красівая, у яе длінныя, па пояс, валасы. Калі яны вы­ходзяць з вады, то адзетыя ў белыя длінныя плацці.

Аднажды два мальчыкі паехалі купацца і адзін утануў, а другі прыехаў дамоў. Доў­га потым шукалі ў вадзе мальчыка і знайшлі, а маці яго цэлымі днямі плакала і га­ла­сі­ла па ім. А аднажды яна легла спаць і сніцца ёй сон, што сын расказвае ёй: “Мамачка, не плач. Мяне забрала цёця, з якой я ехаў у аўтобусе. Яна з дліннымі ва­ла­са­мі, очэнь красівая, і мне тут харашо. Мама, толька не плач, патаму што ад таго, што ты плачаш, я тут увесь мокры”. Вот такая історыя была.

Запісана ў в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на

ад Пацёмкінай Галіны Нікіфараўны, 1936 г.н.,

студэнткай Пацёмкінай Т. (2006 г.)

Я не бачыла русалак, але ж людзі кажуць, што гэта зусім як звычайныя дзеўкі, то­ль­кі голыя, з доўгімі валасамі. А то былі шчэ русалкі, такія голыя, страшныя. Гу­ля­юць яны на гранай нядзелі. Узлезе на бярозу, за галючку валасамі прывяжацца і кры­чыць: “Угу-гу!”

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Хлеўнік

Гэты міфалагічны персанаж з”яўляецца духам-апекуном хлява і тых істот, што там жывуць. “Будучы звязаны з каровамі і коньмі, хлеўнік рэдка займаецца авечкамі і ніколі – свіннямі і козамі, якіх ледзьве трывае ў хляве” [1, с. 533]. “Часцей за ўсё хлеўнік – гэта дух двара, дамавік, “дваравік”, ад якога залежыць дабрабыт жывёлы; аднак гэтая назва ў велікарускіх павер”ях сустракаецца нячаста” [2, с. 514]. Пра падабенства двух персанажаў – хлеўніка і дамавіка гаворыцца ў працы М. Нікіфароўскага: “Праўда, дамавік і хлеўнік вельмі падобныя адзін да аднаго характарам, дзівоцтвамі, звычкамі, абодва імкнуцца спрыяць дабрабыту ў гаспадарцы; але ў выяўленні дабратворнай дзейнасці таго і другога зараз бачна розніца гэтых чалавекападобнікаў, якія сышліся так блізка, але, дарэчы, нават не ведаючы адзін аднаго: дамавік не пойдзе ў хлеў, хлеўнік – у дом” [3, с. 40]. Такая логіка ўспрымання, замацаваная ў часе, у шматлікіх пакаленнях, захоўваецца і ў сучасных запісах міфалагічных звестак: “Хлеўнік – гэта той самы дамавік, толькі заўсёды жыве ў хляве” (в. Юравічы Калінкавіцкага р-на); “Хлеўнік і дамавік пахожыя, толькі дамавік жыве ў хаці, а хлеўнік – у хляве” (в. Бывалькі Лоеўскага р-на); “Хлеўнік? Ета ж называюць яго братам дамавічка. Толькі еты жыве ў хляве, сараі” (г. Светлагорск) і інш.

Як бачым, ва ўспрыманні сённяшніх інфарматараў, хлеўнік і дамавік іншы раз амаль не адрозніваюцца. Ва ўсіх міфалагічных аповедах месца жыхарства хлеўніка – хлеў. Амбівалентнасць функцый хлеўніка з’явілася асновай узнікнення супрацьлеглых народных вераванняў, звязаных як з імкненнем гаспадароў дагадзіць хлеўніку (“Хлеўніка задобрывалі: убіралі ў хляве, падсцілалі свежай саломкі, на свята лажылі кусочак каравая” – в. Якімава Слабада Светлагорскага р-на; “Калі хазяін адносіцца з павагаю да хлеўніка, то і той спрыяе яму” – в. Ведрыч Рэчыцкага р-на), так і з імкненнем пазбавіцца ад яго (“Людзі, калі западозраць, што ён у іх хляве сядзіць і шкодзіць іх свінням, карове, то як-та тады выганялі адтуль хлеўніка етага” – в. Убалаць Калінкавіцкага р-на). Амбівалентнасць у паводзінах хлеўніка пацвярджаецца наступнымі прыкладамі: па-першае, яго лічылі злым духам, бо ён “заезджвае коней, ганяе кароў, ад гэтага скацінка худнее, можа прапасці” (в. Якімава Слабада Светлагорскага р-на), па-другое, паводле народных уяўленняў, гэтая істота можа быць і добрай (“асцерагае скаціну, падкормлівае, поіць” – в. Лапічы Буда-Кашалёўскага р-на).

Мясцовыя запісы міфалагічных звестак даюць падставы сцвярджаць, што хлеўнік у павер’ях часцей за ўсё набывае антрапаморфны выгляд: “Гэта такі чалавечак, як дзед стары. Жыве ў хляве” (в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на), “Хлеўнік жыве ў хлеве. Гэта нейкі невялічкі чалавек, якому трэба ўвесь час да­гад­жаць, тады ён будзе ахоўваць жывёлу” (г. Гомель), але ёсць сведчанні і на карысць зааморфнай іпастасі: “Хлеўнікі жывуць у сараі. Яны белыя, ножкі белавастыя, спінка ў сівых плямках. Самі яны беленькія і маленькія, поўзаюць на чатырох ножках” (г. Рэчыца), “Хлеўнік - звярок такі маленькі” (в. Лазараўка Рэчыцкага р-на), “Хлеўнік – гэта такі звярок, які жыве ў хляве разам са скацінай. Ён пахож на ка­та, толькі такі длінненькі, і называецца ён ласічка” (в. Срэднія Малынічы Чачэрскага р-на).

Зааморфны выгляд хлеўніка ў некаторых аповедах з’яўляецца іншы раз прычынай неадрознення ў павер’ях гэтай істоты ад ласкі (ласіца, ластка, дамавік, яздун). Тым больш, што яна прыносіла найбольшую шкоду “каровам і коням, якіх, прабраўшыся ўначы ў хлеў, заязджала і мучыла, як хлеўнік, злізваючы салёны пот жывёлы” [1, с. 280].

Каб засцерагчыся ад шкоднага ўздзеяння хлеўніка, чыталі адпаведную замову, апырсквалі хлеў пасвечанай вадой, абыходзілі вакол жывёлы са “стрэчаньскай свечкай” (в. Якімава Слабада Светлагорскага р-на), “Яна ўзяла свечку і пайшла туды. Узяла свечку ў левую руку і абый­ш­ла хлеў па ходу сонца, хрысцілася правай рукой і чытала малітвы. Пасля таго хлеў­нік знік” (г. Жлобін), “жыве ён (хлеўнік) покуль ельнымі лапкамі і свяцонай вадой усе сцены не перакрысціш” (в. Лебедзева Рагачоўскага р-на). З мэтай засцярогі ад хлеўніка выкарыстоўвалі пасвечаную ільняную ленту: “Нада ўзяць лентачку любую, але лучшэ льняную, пасвяціць у царкве, а можна і дома акрапіць святой вадой. Затым ету лентачку на шыю к скаціне прывязаць. Дык хлеўнік пасля етага знікне” (в. Куты Веткаўскага р-на).

А.М. Ненадавец адзначыў, што “ў беларускім фальклоры існуе даволі многа замоў, якія былі накіраваны на супрацьдзеянне хлеўніку. У якасці прыкладу прывядзем адну з іх: “Багаславі, Госпадзі, і дапамажы ад хлеўніка! Устану я рана-раненька, умыюсь бела-беленька, пайду ў чыста поле, зірну на сіняе мора. На сінім моры выспа, на выспе зялёная ель, на той елі шаўковая плець, на той плеці залатое чарасло, на той чарасле Прысвятая Матар Божая стаяла, Ісуса Хрыста на руках дзяржала. Прыляцелі к ёй трыдзевяць панрабатых, а трыдзевяць пашкрабатых, тую ель хацелі сеч-рубаць, а Хрыста ў вочы павідаць, адказвае ім Гасподзь Ісус Хрыстос: “Адкасніцеся вы, трыдзевяць ідалы! Як вам гэтага дрэва і не сёння рубаць, Хрыста ў вочы не відаць, так і варанога каня есць не няць! А мне, рабу Божаму, адмаўляць і Госпада Бога на помач прызываць, і Прэсвятую Матар Багародзіцу, і ўсіх святых” [4, с. 282-283]. Паводле народных уяўленняў, хлеўнік баіцца забітай сарокі: “Толькі знаю, што трэба вешаць убітую сароку, ён ее баіцца. Не будзе займаць худобу” (в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на), уторкнутага ў дзверы нажа, пасвечанай свечкі, коней рознай масці (в. Пакалюбічы Гомельскага р-на), казла: “Еслі хочаш выгнаць плахога хлеўніка, то ў хлеў прыводзяць казла, каб хлеў­нік ісчэз” (в. Пірэвічы Жлобінскага р-на), пасвечанай вярбы: “Трэба ўтыкнуць у кутку пасвечаную вербу, папырскаць сарай свя­чо­най вадой” (в. Ручаёўка Лоеўскага р-на).

Пра спосаб засцярогі ад хлеўніка пры дапамозе забітай сарокі прыгадваў А. Багдановіч: “Хляўнік чамусьці баіцца сарокі, і вопытныя фурманы вешаюць гэтую вешчую птушку над дзвярыма канюшні” [5, с. 71]. “Сродкам выгнання хлеўніка служыла таксама канапляная пуга з адпаведнаю колькасцю вузельчыкаў, адмыслова сплеценая і навязаная на асінавае пугаўё. Пасцёбваючы такою пугаю кожную свойскую жывёліну, пераганялі цераз жароўню (агонь) са словамі: “Пайшла, хіра (немач, хвароба, погань), на ўзвей вецер” [1, с. 534]. “Чартапалоху у Алоніі… прыпісваецца міфічнае значэнне – яго вешаюць у хлявах, каб хлеўнік не рабіў шкоды жывёле (Аланецкі край)” [6, с. 333]. Даследчыцца А.Я. Леўкіеўская адзначае, што ў рускай міфалагічнай традыцыі вобразы дамавіка і хлеўніка не заўсёды і не ўсюды вылучаюцца, як самастойныя: “У многіх абласцях замест аднаго міфалагічнага вобраза існуе два: дамавік, які апякуе толькі дом і “дворовой” (у беларусаў – хлеўнік), у падначаленасці якога знаходзіцца двор і жывёла. Фактычна гэта – персанажы двайнікі, іх вобразы не ўсюды адрозніваюцца, як самастойныя… [7, с. 278].