Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Левкиевская, Е.Е., Усачёва, В.В. Водяной // Славянские древности. / Е.Е. Левкиевская, В.В. Усачёва. Этнолингвистический словарь под ред. Н.И.Толстого. – Т.1: А – Г. – М.: Международные отношения, 1995. – 584 с.

2. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М.: Астрель, АСТ, 2000. – 526 с.

3. Никифоровский, Н.Я. Нечистики, свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н.Я. Нкифороский. – Витебск: Издатель Н.А.Паньков, 1995. – 88 с.

4. Казначэеў, В.В. Сучасны стан усходнепалескай міфалагічнай традыцыі // Гавораць чарнобыльцы. З мясцовых гаворак чарнобыльскай зоны ў Беларусі / В.В. Казначэеў. – Мінск: Інст-т моваз-ва імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, 1994. – С. 164 – 221.

5. Ненадавец, А.М. Ніжэйшая міфалогія беларусаў // Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – С. 225 – 318.

6. Цыт. па кн.: Міфы Бацькаўшчыны. /Беларус.Энцыкл.;Уклад. У.А. Васілевіч. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 109 с.

7. Міфалогія беларусаў: Энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн.: Беларусь, 2011.– 607 с.

8. Криничная Н.А. Русская мифология: Мир образов фольклора. – М. : Академический Проект; Гаудеамус, 2004. – 1008 с.

9. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн.: Беларусь, 2006 – 599 с.

Вадзянік

Ніколы мні шчэ баба моя росказвала про гэтого водзяныка. Вона казала, шчо обыч­но він жывэ ў водзі (у возэры чы якой-нэбудзь канавы). Казала, шчо гэто злы дух, і шчо люды яго бачылы і росказвалы, шчо він тоўсты такі, бородаты, вэльмы страш­ны.

Запісана ў в. Аўсямірава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Мазоль Міхаіла Васільевіча, 1962 г.н.,

студэнткай Мазоль В. (2010 г.)

В маладосці я служыў бакеншчыкам. Часта прыходзілася быць падоўгу самому на рацэ, в том чысле і начаваць. Хоць малады і сільны быў, але ўсё раўно страх на­па­даў. Ад дзядоў я многа раз чуў пра русалак, вадзяніка. Накошт русалак сказаць не ма­гу, не бачыў, а вот вадзянік – явленіе абычнае, і многім рыбакам яўляўся. Кажуць, выг­лядзіць вон так, бы стары дзед, але ж вельмі ўродлівы і гразны, есць утопленікаў. Но людзям абычна яўляецца ў выглядзе велізарнага сома. Но сом-вадзянік большы за яго па размеру. Паднімаецца з рачнога дна вельмі рэдка – раз за некалькі год. Для ры­ба­ка такога сома пабачыць – добры знак. Будзе рыба ў сеткі ісці. Мне такжэ давелос яго бачыць. Забурліла вада, закіпела, хоць там не было ні віра, ні кручы. І хвост мах­нуў­са, весь у ціне, у водараслях. Я б сказаў, сам сом – метра ў 2 у даўжыну. Но нікому і ў голаву не прыходзіла яго спаймаць, таму што такая рыбіна – не простая, а вродзе ха­зя­і­на рэчнога. І чоловек доўжан яго ўважаць.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Андрайчука Уладзіміра Сцяпанавіча, 1917 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Вадзяніка мне лічно довелосо бачыць. Одзін раз летом пошлі мы купацца на озе­ро. Молодые тогда булі. Дзеўкі у вадзе, а я на берэгу була. Тут чую – крык, віск. Гляд­жу – у вадзе голова невелічкого розмеру показаласа. І ўсё врэмя круціцца, кру­ціц­ца… Так скоро круціласа, што разгледзець нельга. І тых, хто ў вадзе, стала зацягваць пад ваду. Але ўсё-такі ім удалос спасціс, ніхто не ўтонуў. Праўда, страху нацерпеліс! Вір жэ сам па собе образовацца не можэ, не інакш, нечыстая сіла гэта була.

А вот дзеўкі тые потом до старосці не жылі. Каждая загінула от нечого свойго ў мо­ло­дос­ці. Іх вадзянік уподабаў, а раз вурваліса, то потом наземны нечысты ўсё-раўно прыб­раў, отомсціў.

А шчэ даўным-даўно гаварылі, була страшна змяя, котора людзей ела. Вона не то­ль­ко поўзала, але і ходзіла. Спасаліс от её ў возеры. Звалі ту змею локно.