Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Варатын Калінкавіцкага р-на

ад Пятрук Вольгі Карпаўны, 1941 г.н.,

студэнткай Астапенка М. (2008 г.)

Вадзянік водзіцца ў азёрах і балотах. Калі чалавек залезе ў балота ці ўтопіцца, то вадзянік забірае яго душу ці робіць сваім сябрам.

Запісана ў в. Кротаў Калінкавіцкага р-на

ад Цімашэнка Вольгі Рыгораўны, 1927 г.н.,

студэнткай Зубрэй А. (2006 г.)

Вадзянік – гэта нячысцік. Ён з доўгай барадой, таксама ў яго доўгія валасы на ўсём целе. Вадзянік не можа доўгі час знаходзіцца на сушы, бо можа загінуць. Таму ўвесь час ён знаходзіцца ў вадзе. Калі вадзяніка хто-небудзь спасе, той адблагадарыць яго, выратуе, калі той пачне тануць.

У вадзяніка ёсць свой асабісты конь, гэта сом. Ён ездзіць на ім і пужае рыбу ка­ля рыбацкіх сетак. Дажыдаецца людзей, якія падаюць у ваду з неасцярогай. Калі жы­вё­ла будзе плысці, той залезе ён на яе спіну і будзе прыціскаць яе да дна. Калі вадзя­нік забаўляецца, то на тым месцы будуць разыходзіцца кругі, усплывуць на паверхню бур­бал­кі. Еслі ў вадзяніка вяселле, то не абысціся без чалавечай ахвяры.

Вадзянік можа пераўтварацца ў любую рыбіну. Яго жонкай лічыцца русалка, але яна яго не любіць, но і адвязацца ад яго не можа.

Вадзянік хапае за ногі тых, хто купаецца і ловіць рыбу. Дзяўчат, якія ўтапіліся, пе­рат­ва­рае ў русалак і робіць сваімі жонкамі. Вадзянік – гэта вельмі шкодная істота. Ка­лі плывеш на лодцы, трэба хрысціць сябе і ваду, каб вадзянік не патапіў.

Запісана ў в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на

ад Гаўрыленка Тамары Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Марчанка В. (2004 г.)

Вадзяны з русалкамі ў вадзе хазяйнічаюць. Вадзяны страшны, косы ў яго на ма­ладзі­ку зялёныя, а на стары месяц белыя. У вірах жыве, каб вада яму чыстая была. Уся жыў­насць рачная яму падчыняецца, ён і ўтапіць каго можа, як неўзлюбіць ці сеткі пар­ве рыбакам. Ваплывае толькі ноччу з русалкамі.

Запісана ў в. Страдубка Лоеўскага р-на

ад Логіс Кацярыны Кандрацьеўны, 1913 г.н.,

студэнткай Логіс В. (2009 г.)

Жыве вадзянік у глыбокім месцы, віры, яме, у рэках ці азёрах. Ён можа кры­чаць, рагатаць, стагнаць, свістаць, выць, каб каго-небудзь напужаць і зацягнуць пад ва­ду. А яшчэ людзі баяліся заходзіць у ваду без крыжа або не перахрысціўшыся – іх мог патапіць вадзянік. Таксама нельга купацца ўначы.

Вадзянік любіць купацца на саме. Людзі гэтую рыбіну называюць чортавым ка­нём. Вадзянік можа дапамагаць рыбакам і заганяць да іх рыбу.

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

Студэнткамі Аскерка м., Громавай к. (2003 г.)

Зімою жанчыны хадзілі сціраць бялізну ў раку. Толькі тады яны бачылі вадзя­ні­ка. Бывала, ідуць жанчыны босыя на раку сціраць, а ён вылезе з пелькі і пужае іх, каб не хадзілі босыя па холадзе. Вадзянік – гэта стары дзед з дліннымі валасамі і барадою.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Вадзянік жыве ў вадзе. Ето здаровы дзядзько, пакрыты жабурыннем. Косы ў его зя­лё­ные, ног няма, а толькі хвост, як у рыбіны. Ему ўсё воднае царство падчыняецца. А для русалок ён бацько. Загадае ім утапіць чалавека, ены і зробяць так. А сам ён ні­чо­го не робіць, седзіць на дне да кручы пускае. Калі ўбачыш на рацэ моцную кручу, ето вадзяны круціць. Шчэ пужаюць малых дзяцей вадзяным і русалкамі, штоб ены не хадзі­лі на бераг самі. У нас, кажуць, і ў калодзейзі жывуць вадзяные.