Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Выкарыстанне запазычаных слоў у дзелавым маўленні.

Мэты: навучыць правільнаму выкарыстанню запазычаных слоў, падбіраць да запазычаных слоў, якія маюць кніжную афарбоўку, агульнаўжывальныя словы, спрыяць выпрацоўцы навыкаў замяняць неўласцівыя беларускай мове словы і словазлучэнні, павысіць маўленчую культуру навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: інтэрнацыяналізмы, варварызмы, экзатызмы, русізмы,калькі,віды калек.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнік, дошка.

Змест і віды работ: актуалізацыя апорных ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванне ўменняў і навыкаў на гатовым матэрыяле ў стандартных умовах (трэніровачныя практыкаванні па заданнях), метад каменціраванага пісьма,стылістычнага аналіза рэдагавання.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

1. Якія асноўныя пласты лексікі адрозніваюцца паводле паходжання ў слоўніку беларускай мовы?

  1. Як асвойваюцца іншамоўныя словы?

  2. У чым праяўляецца семантычнае асваенне запазычаных слоў?

  3. Што разумеецца пад інтэрнацыяналізмамі?

  4. Якімі крытэрыямі неабходна кіравацца пры выкарыстанні слоў іншамоўнага паходжання?

Літаратура:

1. Каўрус А А Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

2.Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

3.Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

Запазычанымі называюць словы, якія прыйшлі ў беларускую мову з іншых моў. У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моў. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы адыграла руская мова.

Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі ў шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку: тэатр, стадыён, паліто і інш. Папаўненне мовы запазычанымі словамі выклікана развіццём навукі і тэхнікі, гэты працэс няспынны і аб'ектыўны.Словы, якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся ў масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі падпарадкоўваюцца граматычным патрабаванням беларускай мовы і шырока выкарыстоўваюцца ў пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс.

Правільнае выкарыстанне запазычаных слоў у некаторых выпадках выклікае цяжкасці. Галоўная з іх – ужыванне запазычаных слоў у тым ці іншым маўленчым стылі, у тым ці іншым кантэксце. Напрыклад: Самаходнае шасі – у тым ці іншым амплуа – можа працаваць цэлы год. Амплуа – блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста. Другі прыклад: плеяда самых новых камп’ютэраў. Плеяда –група выдатных дзеячоў адной эпохі, аднаго кірунку.

Перанасычэнне мовы дакумента запазычанымі словамі часам стварае эфект залішняй «узнёсласці»: Некаторыя цэхі аб’яднання не мабілізуюць унутраных рэсурсаў на фарсіраванне выканання плана III квартала. Больш простым і зразумелым можа быць выпраўлены варыянт: Некаторыя цэхі аб’яднання не выкарыстоўваюць сваіх магчымасцей для выканання плана III квартала.

Заданне 1. Як вы лічыце, ці да месца ўжыты запазычаныя словы ў наступных тэстах? Перш чым адказаць, зазірніце ў "Слоўнік запазычаных слоў. Калі неабходна, замяніце іншамоўнае слова беларускім эквівалентам.

  1. Першая ледзі кандытарскай фабрыкі (пра конкурс прыгажосці).

  2. На прылаўках чарговы глянцавы кілер, цвілы дэтэктыўчык і на благі канец нешта фантастычнае.

  1. Мы былі сведкамі астрэйшых дуэлей маднейшых гоншчыкаў свету.

  2. Спачатку трэба разабрацца, наколькі легітымна будзе такая дзелавая прапанова.

  1. На яе думку, Шура ўжо даўно павінен уставіць зубы, паколькі эпатаж для падтрымкі іміджа спевака ўжо даўно састарэў.

  1. Хакеіст за інфернальныя выразы быў падвержаны штрафу.

  2. Смелыя вытворцы прэт-а-портэ вырашылі пакарыць Маскву кавалерыйскім наскокам, паказаўшы публіцы ўсемагчымыя спалучэнні дзелавых касцюмаў, кактэльных сукенак і спартыўнай адзежы ў адным паказе.

8. Нарэшце Расія павінна здабыць правільную палітычную парадыгму- тры палітычныя моцы: правыя, левыя і цэнтр.

9. Баланс сіл замест сусветнага дамінавання (назва).

10.Тэхналогіі нараджаюцца "голымі", іх магчымасці і перспектывы застаюцца прадметам роздуму і абмеркавання вузкага колу фанатыкаў, якія працуюць на франціры, пакуль іх не падхопіць рынак.

11.Я хачу стымуляваць паўторнае (для некага першае) чытанне і абдумванне гэтай кнігі.

12.Да і ліквіднасць скарбаў Дзяржаўнага алмазнага фонду вельмі адносна. Ну які банк возьмецца адэкватна ацаніць такія ўнікальныя рэчы, як, напрыклад, шапка Манамаха?

13.Камп'ютар, безумоўна, захаваецца, але невідавочна, недзе на другім плане, так, каб не перашкаджаць кэрыстальніку. Бо як ні круці, а юзанне камп'ютара патрабуе хоць бы мінімальнай, але кваліфікацыі.

14. Між тым ва ўрадзе адносна Дзяржаховы існуе і больш радыкальны план– поўнасцю расфарміраваць гэта ведамства як рудымент адміністрацыйна-каманднай эканомікі.

15.Агульны вынік - спецыфічнае памножанне няведання, паколькі кожная такая работа прыводзіць да рэпрадуктавання ўсяго таго ж абстрактнага падыходу.

16.Затым з боку падатковай службы адбыўся магутны прэсінг на іншага буйнога дзеяча АНТ.

17.І тут Клінтан наладзіў харасмент у Авальным кабінеце Белага дома. 18.Гэтыя людзі бачаць ва ўсіх прэзумцыю дабра, авансіруюць давер і станоўчыя адносіны.

19.У гэтым вам дапаможа беспрэцэдэнтны комплекс з двух медыцынскіх прэпаратаў.

20.Федеральны ўрад беспрэцэдэнтна выконвае свае абавязкі перад шахцёрамі. 21.Танцавальны нумар, паказаны дзеўкамі, выклікаў шквал апладысментаў, а прадэманстраванае імі дэфіле нагнала аўдыторыю ў радаснае здзіўленне.

22.Мы змаглі таксама паглядзець дэфіле вясельных убораў.

Заданне 2. Адрэдагуйце сказы.

  1. Тэрытарыяльныя ўтварэнні ў нядаўнім мінулым не проста ігнарыраваліся, а ўвогуле не прымаліся да ўвагі.

  2. Да таго ж права подпісу пад дакументам - выключная прэрыгатыва прэфекта, што выключае магчымасць здзелкі.

  3. Рэформа вядзецца пры адначасовым суіснаванні старых і новых структур кіравання.

  4. Апошняй рэштай свабоднага гандлю з'яўляюцца стыхійныя базары.

5. У склад структуры увайшлі: страхавая кампанія, гасцінічная фірма, сацыяльная фірма.

  1. Да вышэйсказанага трэба дадаць пра значэнне ролі, якую адыграў закон манапалістычнага развіцця.

  2. Мы дабіліся высокіх добрых вынікаў.

  3. Прэса высока пазітыўна ацэньвае вынікі выбараў.

Заданне 3. Выпраўце сказы.

  1. Мы цяпер стараемся ў школах ставіць кіраўнікамі, надта завучамі, маладых перспектыўных людзей, выхоўваем іх на дырэктароў.

  2. Пры належнай трэніроўцы магчыма навучыцца добра ўсведамляць становішча языка.

  3. Пасля прафсаюзнага сходу ў іх галовах круціўся і мігацеў дзікі каламбур.

  4. Веданне чужаземных моў адкрывае перад чалавекам шырокія перспектывы.

  1. У дзіцячыя садкі ў наступным годзе паступіць куча маленькіх дзетак.

  2. Рэкі і азёры Усходняй і Заходняй Еўропы славяцца процьмай рыбы.

  3. Толькі ў апошнюю хвіліну Захар зразумеў, што дапусціў недаравальны ляпсус у тлумачальнай запісцы.

  4. Шырэй прыцягваюць сілы і сродкі да ўборкі ўраджаю, развіцця перапрацоўчай прамысловасці, сацыяльнай сферы ў вёсцы.

  1. Сёння ў нашым горадзе колькасць хранічных хворых пераваліла за трынаццаць тысяч.

  2. Трэба паўсюдна выкарыстоўваць зімовы перыяд для масавага абучэння ўсіх кадраў.

  3. Зрабіць так, каб пераход да новага рытму прайшоў для першакласніка бязбольна - задача нялёгкая.

12.Кожны аспрэчваў неабходнасць сваёй будучай прафесіі.

Заданне 4. Адзначце няправільныя наватворы і замяніце іх на іншыя.

1. Балышоў і яго памочнікі на справе паказалі, што план цыклічнасці праходкі можна выканаць датэрмінова.

2.Студэнты сабраліся каля палявых вагончыкаў для абмеркавання вынікаў раздзельнай уборкі бульбы.

3.Буйнаааблочнае будаўніцтва атрымлівае ўсё большае распаўсюжванне.

4.Радыёаматарствам я займаюся ўжо дзесяць год, маю значны вопыт.

5.Учора маскоўскія дыманаўцы паспяхова правялі сустрэчу са сваімі аднаклубнікамі Мінска.

6.Днямі адбылася нарада часнікаў, якія падвялі вынікі работы і намецілі новыя дасягненні.

7.Прычынай няўдзелу некаторых старых спецыялістаў у творчай працы была частая недаўвага да іх дзейнасці з боку кіраўнікоў гэтых арганізацый.

8.Заказчыкі недаатрымалі ад заводаў-пастаўшчыкоў многія каштоўныя дэталі.

9.У спецыяльных павільёнах будуць гандляваць прахладжальнымі напіткамі. кандвырабамі, марожаным.

10. Для хуткай транспарціроўкі сыравіны на заводы былі створаны садавіна-гародніна пункты.

11. Сёння пасля першай пары ўсім першакурснікам неабходна зайсці ў здраўпункт каледжа для чарговага носазакапвання.

Заданне 5. Падбярыце да запазычаных слоў спрадвечна беларускія сінонімы.

Аграрны, адукацыя, акропаль, аранжарэя, аргумент, афарызм, аратар, апладысменты, аркуш, дыкцыя, рэзюме, кліпсы, кавалерыя, ландшафт, гарызонт, маёнтак, фігура, сцюардэса, арфаграфія, аўдыенцыя, індустрыя, туберкулёз, шарэнга, эксперымент.

Заданне 6 (дамашняе). Запішыце запазычаныя словы, якія ўжываюцца ў службовых дакументах.