Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

10. Кантамінацыя (лексічная)

Кантамінацыя (лат. "прывядзенне да сутыкнення; змяшэнне") – аб’яднанне слоў ці іх частак на аснове структурнай, функцыянальнай ці асацыятыўнай блізкасці, што прыводзіць да фармальнага ці семантычнага змянення. Напрыклад: граць ролю + мець значэнне > мець ролю, граць значэнне; здзейсніць мары + выканаць план > выканаць мары; спектакль прайшоў з вялікім поспехам + спектакль выклікаў вялікі інтарэс > спектакль прайшоў з вялікім інтарэсам.

11. Канцылярызмы і штампы

Мова дакументаў дзелавой перапіскі мае свае адметныя стылістычныя асаблівасці. У ёй сустракаецца шмат спецыфічных слоў і фармулёвак, характэрных іменна для афіцыйнага, канцылярскага стылю: згодна з пастановай, вывесці са складу, прысвоіць званне і г.д.

Канцылярызмы — характэрныя для афіцыйна-справавога стылю моўныя адзінкі (словы і выразы), ужыванне якіх у іншых стылях сведчыць пра няўменне аўтара праводзіць стылістычную дыферэнцыяцыю, дарэчна карыстацца ўсімі моўнымі сродкамі.

12. Спалучэнне рознастылёвай лексікі.

Сур'ёзным стылістычным недахопам мовы можа стаць выкарыстанне публіцыстычнай лексікі ў тэкстах АДС. Напрыклад: Савет жыхароў дома № 35 пастанавіў: узвесці дзіцячую пляцоўку, якая мае вялікае значэнне ў справе выхавання падрастаючага пакалення (словы высокага эмацыянальнага стылю высупаюць як лішні элемент). Можна было напісаць: Савет жыхароў дома № 35 пастанавіў пабудаваць пляцоўку для дзіцячых гульняў і заняткаў спортам.

Лексічная аднароднасць з'яўляецца абавязковай для афіцыйна-дзелавога стылю, таму спалучэнне ў адным сказе слоў з рознай стылістычнай афарбоўкай - гэта памылка на лексічным узроўні. Напрыклад: астанкі рыбы, усхваляць хлопчыка, выказаць падзяку маці.

Практычныя заняткі Выкарыстанне фразеалагізмаў у сучасных тэкстах.

Мэты: сфарміраваць уменні падбіраць фразеалагізмы, характэрныя для тэкстаў афіцыйна-дзелавога стылю; аналізаваць стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў, выпрацоўваць уменне выяўляць значэнне фразеалагізмаў, выпраўляць памылкі, звязаныя з ужываннем фразеалагізмаў; павысіць маўленчую культуру навучэнцаў, выпрацоўваць уменне заўважаць маўленчыя хібы і выпраўляць памылкі.

Асноўныя паняцці: свабодныя і звязныя словазлучэнні, зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнікі, дошка.

Змест і віды работ: выбар правільнага фразеалагізма, чытанне тэкстаў, складанне тэкстаў афіцыйна- дзелавога стылю, рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

1. Як падзяляюцца фразеалагізмы ў залежнасці ад ступені семантычнай злітнасці іх кампанентаў?

2. Што ўяўляюць сабой тэрміналагічныя спалучэнні?

  1. Чым збліжаюцца і адрозніваюцца паміж сабой фразеалагізмы і словы?

  2. Адзначце ролю прафесійных выразаў, афіцыйных і кніжных стыляў мовы, назваў гістарычных падзей, біблейскіх і міфалагічных паданняў у развіцці фразеалогіі беларускай мовы.

  3. Ці ўсе рускія фразеалагізмы маюць непасрэдныя адпаведнікі ў беларускай мове?

Літаратура:

1.Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

2.Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

З п.гл.стылістычнай афарбоўкі фразеалагізмы падзяляюцца на:

1. Міжстылёвыя (агульнаўжывальныя). Выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях, не маюць ярка выражанай экспрэсіўнай афарбоўкі. Напр., стрымаць слова, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку, перш-найперш, наогул кажучы.

Фразеалагізмы АДС, складаныя тэрміны навукі, тэхнікі, прамысловасці ўваходзяць у міжстылёвыя фразеалагізмы, але адрозніваюцца ад іх большай нейтральнасцю ў эмацыянальна-экспрэсіўным плане.

Фразеалогія АДС. Паколькі АДС павінен утрымліваць дакладныя і адназначныя фармулёўкі, быць ясным, лагічным, дакладным, ён характарызуецца высокім узроўнем стандартызацыі моўных сродкаў, выкарыстаннем клішаваных формул і тэрмінаў. Працэс стандартызацыі ахоплівае не толькі лексіку, але марфалогію і сінтаксіс дзелавога маўлення. Працэс стандартызацыі і фразеалагізацыі можна прасачыць на так званым рашчапленні выказніка – канструкцыя, якая з’яўляецца сінанімічнай адной дзеяслоўнай форме ў нейтральным стылі. Напр., садзейнічаць (нейтр.стыль) – аказаць садзеянне (рашчапленне выказніка, АДС). Пры ўжыванні такіх канструкцый неабходна памятаць:

  • Не заўсёды можна падабраць паралельныя дзеяслоўныя формы: дапусціць брак, аказаць увагу, устанавіць парадак, правесці мерапрыемства.

  • Значэння словазлучэння “дзеяслоў+назоўнік” можа не супадаць са значэннем суадноснага яму дзеяслова. Напр., правесці спаборніцтвы не= спаборнічаць.

  • У словазлучэнні “дзеяслоў+назоўнік” шырока выкарыстоўваюцца тэрміны з дакладным значэннем. Напр., здзейсніць наезд - наехаць; слова “наезд” з’яўляецца юрыдычным тэрмінам, мае значэнне “дарожна-транспартнае здарэнне”.

  • У словазлучэнні “дзеяслоў+назоўнік” могуць уводзіцца розныя азначэнні: аказаць тэхнічную дапамогу.

2. Размоўна-бытавая фразеалогія. Самы багаты і найбольш экспрэсіўны пласт фразеалогіі. Мае зніжаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (іроніі, пагарды, лаянкі). Напр., брацца за грудкі, быць пад мухай, даць кухталя. Ужываюцца пераважна ў вусным маўленні.

  1. Фразеалогія кніжных стыляў. Выкарыстоўваецца пераважна ў вусным маўленні, характарызуецца ўзвышанай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (урачыстасці, узнёсласці, паэтычнасці). Ужываюцца ў навуковым, мастацкім і публіцыстычным стылях. Напр., сысці ў нябыт – памерці, раніца жыцця – маладосць, мазгавая эліта – вучоныя.

!!! Зрабіце па аналогіі: бярэ пачатак - , скласці зброю - , блакітны акіян -, узброеныя сілы - , камбінат здароўя - , блакітны экран - , працаўнікі мора - .

Памылкі пры выкарыстанні фразеалагізмаў:

1 Механічны пераклад фразеалагізмаў з інш.моў;

2. Няведанне дакладнага разумення фразеалагічнага значэння;

3. Нематываваная замена або перастаноўка асобных кампанентаў фразеалагізма;

4. Неапраўданае скарачэнне ці пашырэнне фразеалагізма;

5. Кантамінацыя

Спосабы паракладу фразеалагізмаў:

1. калька 2. паўкалька 3. падбор блізкага па значэнню фразеалагізма.

Заданне 1. Знайдзіце выпадкі парушэння лексічнай спалучальнасці. Адзначце лічбамі парушэнні фразеалагічнага абарота(І), няўдалай метафары(2), кантамініраванай канструкцыі(З). Зрабіце стылістычную праўку.

  1. Аўтар спецыяльна акцэнтуе на дэталях увагу чытачоў.

  2. Яго баўленне часу цалкам ўжыта на тое, дзеля чаго ён і жыве ў Маскве.

  3. Так як сітуацыя напружваецца палітычна, адміністрацыя Прэзідэнта проста не ведае, што арганізаваць.

  4. "Электрасувязь" зробіць таннейшым сабекошт ( назва).

  5. "Мінсельгаспрод" настроены адважна ( назва).

  6. Брэсцкі салон-цырульня "Фігаро" сябруе з прэпаратамі нямецкай фірмы "Шварцкопф".

  7. Ад вас павінна зыходзіць адчуванне спакою і ўпэўненасці (рэклама).

  8. Пакуль брокеры жыравалі, вы гучна крыўдзіліся: куды гэта варта, што за літр саляркі трэба тры літры малака здаць?

  9. Сваякам дзяўчынкі грунтоўна і ўнікліва ўсё расказалі.

10.Шчыра кажучы, радасных надзей у сувязі з чэмпіянатам свету ў Нарвегіі мы не звязвалі.

11. Лісты Дастаеўскага зіхацяцца роспаччу.

12.Тысячы людзей пазналі праблемы па дарозе дадому.

13.Мяжа беднасці мінскага пенсіянера ўпершыню пераваліла за пяцьдзесят тысяч рублёў.

14.Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што новы ўрад павялічыць узровень айчыннай вытворчасці, а, такім чынам, і працоўныя месцы.

15.Яскравае жыццё абарвалося на сярэдзіне акорда.

16.Фізічная падрыхтоўка ігракоў адыгрывала важнае значэнне ў мінулым матчы.

17.Спявак прыцягваў цікавасць публікі не толькі сваімі спевамі, але і экстравагантнай знешнасцю.

18.Ён справядліва адзначыў, што толькі малая частка даходаў насельніцтва аплачваецца афіцыйна.

    1. яго сыскалі матэрыяльную страту ў лік пацярпеўшых.

20.3 таго часу яго рэйтынг практычна ніколі не памяншаўся.

21.На зімовай алімпіядзе спартсменка зноў здабыла перамогу.

22. Вельмі зручная пазіцыя: урад нічога не робіць, а меры развіваюцца.

23. Сёння аднаго маладога чалавека ў рыбнай краме наведаў некаторы шок 24.Большасць грошаў пайшло на аднаўленне пабітай машыны.

Заданне 2. Адрэдагуйце сказы са скалькаванымі фраземамі.

1. Камісія на кожным кроку заўважала недахопы і парушэнні правілаў аховы працы.

2. Праведзеныя вучэнні дапамогуць, па крайняй меры, хоць падтрымаць баяздольнасць войскаў.

3. Пасля заканчэння навучальных устаноў некаторыя выпускнікі працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах толькі для віду, пераходзячы потым у камерцыйныя арганізацыі.

4. Можна падзяліць пункт погляду Вінгенштэйна, які сцвярджаў: усё, што можна сказаць, можна сказаць зразумела.

5. Галоўная гераіня ўрачыстасці выглядала нічога сабе, у асноўным дзякуючы макіяжу.

6. У апошні месяц года цэх дзень ад дня не выконвае плана з-за адсутнасці камплектацыі для зборкі персанальных камп'ютараў.

7. Яшчэ б, як не радавацца, бо гэта першы кампакт-дыск нашага гурта.

8. Прадпрыемства яшчэ адстае ад многіх замежных фірмаў у наладжванні кантрактаў з Тайванем, а тон тут задае Расія.

Заданне 3. Перад вамі звыклыя выразы мовы, якія не лічацца памылкай. Падкрэсліце слова, што паўтарае элемент значэння другога слова.

  1. Эколагі займаюцца праблемамі акаляючага асяроддзя.

  2. Прыйшлося зараз пачынаць спачатку.

  3. Ганстэры кінулі аўто і пайшлі пешшу.

  4. Жанчыну, якая нарадзіла дзесяць і болын чалавек дзяцей, узнагароджваюць ордэнам.

  5. 3авязаліся сувязі з Цэнтральным дзяржаўным музеем сучаснай гісторыі Расіі.

  6. На вечары выступіў аўтар і выканаўца асабістых песен.

  7. У агульным і цэлым нашы справы не так уж і дрэнны.

  8. Прэм'ер-міністр асабіста сустракаўся з Прэзідэнтам краіны.

  9. Сэнс гэтага артыкула – абмаляваць рэальную рэчаіснасць горада Полацка.

10. Яму надакучыла бадзяцца без справы.

Заданне 4. Перакладзіце на беларускую мову, выкарыстоўваючы прыёмы перадачы рускіх фразеалагізмаў словамі, свабоднымі спалучэннямі слоў, фраземамі.

  1. В комнате она больно дёрнула дочь за косу, всё-таки запретив ей говорить с глазу на глаз.

  2. Взвалил отец на мои плечи всю эту машину. Верчусь колесом, а куда еду - не знаю.

  3. За такое дело - красного петуха пустить бы, поджарить им лапы-то...

  4. В Петре задору нет, вот горе! Без задора - ни родить, ни убить.

  5. В этом Яков видел нарастание всеобщей глупости, сам же он жил страхом не выдуманным, а вполне реальным, всей кожей чувствуя, что ему на шею накинута петля...

  6. Он тоже старается притереться к рабочим, устраивает для них различные забавы. Организовал команды футболистов, завёл библиотеку, он хочет прикормить волков морковью.

Заданне 5. Зрабіце стылістычную праўку і запішыце сказы па-беларуску.

  1. Никакого взламывания барьеров и нарушения табу, за которые мы так любим этот жанр, там, собственно, и нет.

  2. Пробным камнем станут несколько недостроенных домов в Юго - Восточном округе.

  3. Мы кризис, самый пик, миновали и начинаем расправлять руки.

  4. Давайте говорить правде в глаза.

  5. Город меня знал как "Отче наш".

  6. Это просто ни в какие рамки не вяжется.

  7. Когда комиссия объявила результаты своей проверки, волосы встали не только у работников киностудии им. Горького.

  8. Уже второй год со "Свадебным вальсом" сотрудничают федеральные и городские депарпаменты и комитеты, которые по роду своей работы призваны обеспечить социальные гарантии молодым семьям.

9. Говорили, что он уехал в Китай и уединился от этого мира в монастыре.

10.Вплоть до августовского кризиса новостройки росли, как грибы на солнышке.

11.Переделка, в которой девушка оказалась, была не типичной.

12.Какое мы вкладываем в эти слова содержание?

Заданне 6. Выпішыце са слоўніка ўстойлівыя спалучэнні слоў, што ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі. Звярніце ўвагу на семантыку. Параўнайце гэтыя фразеалагізмы.

Заданне 7. Падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі.

Пятая спица в колеснице, отправиться к праотцам, наставить нос, рассыпаться бисером, как мёртвому припарки, вести ахинею, как не бывало, на короткой ноге, во время оно , ни бельмеса, расшибаться в лепешку, сесть в калошу, у чёрта на куличках.

Заданне 8. Дакажыце, што ў наступных сказах і ўрыўках фразеалагізмы выкарыстаны памылкова, з неўласцівым ім значэннем. Замяніце ў трох апошніх урыўках недакладна ўжытыя фразеалагізмы іншымі.

  1. Сярод гэтага стаялі келіхі з вясёлкавага старажытнага шкла, якога зараз на вагу золата не знойдзеш. 2. Талент Багдановіча, пад пагрозай дамоклавага мяча ўласнага лёсу, не мог не ведаць: часу ў яго небагата. 3. Рыфма доўга не лезла ні ў якія вароты, хаця паэт перастаўляў імёны то на правы, то на левы бок радка, то ў самы цэнтр. 4. Не, не, ён ужо – не ружовы хлопчык, і таму хай ля яго будзе якая вясковая, хай ля яго будзе тая сірата казанская, якая будзе век удзячная за тое, што ён выведзе яе ў людзі…5. Некалькі тыдняў білася як рыба аб лёд група рэвізораў, каб разабрацца ў бухгалтарскіх паперах і выявіць, на якія іменна машыны ставіліся новыя запчасткі. 6. Без каліва збожжа, калі ў ім гарыць агонь праметэевы, - не абысціся спрадвечнаму полю. І нават вятры спяваюць аб гэтым у высі. 7. Гусак задумаў стаць вучоным мужам. Не так яго прывабілі навукі, як ён акладам зацікаўлены быў дужа: “Стаць кандыдатам – карты ў рукі”. 8. – Не спіцё? – Так, з вайны. Пасля кантузіі… Ну, недзе гадзіну, другую падрамлю, а так усю ноч, хоць вока выкалі. 9. Неблагі чалавек з цябе выйшаў! Бо правільнага кірунку цябе трымаў. А калі б стаў патураць табе ці не давяраць, то сапсаваў бы, хлопец! Як ёсць, сапсаваў бы! 10. Гэта мне як піць даць зрабіць. 11. У апошнія два дзесяцігоддзі яскрава намецілася ў нашых граматыках тэндэнцыя да лагічнага ўпарадкавання некаторых форм і спалучэння слоў. Некаторыя лінгвісты нашай рэспублікі гэту тэндэнцыю ўспрымаюць як дыялектызацыю. Той-сёй рабіў нават спробу спыніць гэты працэс. А між тым на сённяшні дзень у нашай моўнай практыцы названая тэндэнцыя дала плён.

Заданне 9. Выпраўце тэксты, у якіх дапушчаны памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных сродкаў мовы. Растлумачце характар памылак.

  1. Пятро вытрымаў хімію на "выдатна".

  1. Усе моўчкі ўладкоўваліся на сваіх месцах, але хутка агульную цішыню парушыў нізкі голас жанчыны.

  1. I вось мы выходзім на пасадачную пляцоўку з душой, якая увайшла ў пяткі.

  2. Яны з уласнага вопыту пераканаліся ў эфектыўнасці гэтага эксперыменту.

  1. Вялікае значэнне ў павышэнні вытворчасці працы іграе правільнае размеркаванне рабочага часу.

  1. Даўно ўжо настаў час падвесці планы дзейнасці гэтай брыгады.

  2. Навучэнцы выканалі свае слова, якое далі на навукова-практычнай канферэнцыі.

  3. Іх праца не прайшла марна, яна дала добрыя вынікі.

  4. Да яе ў галаву прыйшла прывабная думка.

  5. Галава ў Лёнькі так балела, што ён узяў яе аберуч.

  1. Праўда, калі да мяне дайшло, што ўсім ім патрэбны падарункі, я пачаў чухаць цемя.

  1. Я таксама чалавек і таксама хачу гучаць горда.

  2. Ён проста спіхнуў гэту справу са сваей галавы, накіраваўшы яе ў выканкам.

  3. У твары ўсёй грамадскасці ён канчаткова страціў давер.

  4. - Кінь ты валяць камедыю, - сказаў нарэшце яго спадарожнік.

  5. Я даю слова гонару, што тэту ганебную пляму на сваёй біяграфіі апраўдаю.

  6. Увайсці ў давер навучэкцаў - нялёгкая справа для пачынаючага выкладчыка.

Заданне 10. Выпраўце сказы, перакладзіце на беларускую мову.

1.Большая часть населения находится за чертой уровня бедности.

2.Нашей делегации выпало подписать договор о дружбе между двумя областями.

3.Программы местного телевидения оставляют желать много лучшего. 4.Несвоевременные выборы могут повлечь государственный переворог в стране.

5. Союзники начали выдвигать разного рода варианты, не имеющие общего с действительностью.

6.Петр 1 заложил русскую школу военного искусства.

7. Операция началась точно в срок.

8.Этим было положено втягивание войск в боевые действия.

Заданне 11. Выпраўце сказы, перакладзіце на беларускую мову

1. Сбербанк несет ответственность и гарантии за сохранность наших вкладов. 2.Реакция милиции на смерть журналистов носила аспект недовольства вмешательством в ее дела.

3.У нас есть компьютерная сеть, которая может нести самое разнообразное применение.

4.Депутат должен носить ответственность за свои действия перед избирателями.

5.Медицина несет на себе ответственность в случае возникновения эпидемии. Фирма несет расход по капитальному строительству.

6.Оценка деятельности коллектива в докладе носила достаточно глубокий уровень.

7.Хозяйства, нарушающие экологическую обстановку, должны нести штрафные санкции.

8.Получая Орден Дружбы народов, писатель сказал, что эта награда носит символический смысл, напоминая обо всех участниках гуманитарных акций. 9.Введение института капелланов в армии носит духовное значение.

Заданне 12. Выпраўце сказы, перакладзіце на беларускую мову.

1.Чтобы получить заказ, мы пошли в сговор с одной из частных фирм. 2.Выступление, которое держал депутат, носило провокационный характер.

3. Спикер парламента провел двухчасовой разговор с учеными Сибири.

4.Нужно отдать ему честь: этот человек вместе с комитетом по реабилитации репрессированных разобрался с ситуацией, которая возникла вокруг Кронштадтского мятежа.

5.Нелегкая нагрузка выпала на солдат, которые охраняли территорию, прилегающую к заставе.

6.Нет причин впадать в паническое настроение.

7.Передача наводит на размышления на то, что необходимо менять всю структуру программы.

8.По-моему, такая власть авторитета не вызывает.

9.На чемпионате мира команда одержала ряд успехов.

10.Угрозы энергетиков отключить электричество во всем регионе переходят все рамки.

11.Изучение литературы в школе пущено на анархию.

Заданне 13. У якіх сказах фразеалагізмы выкарыстаны з парушэннем словаўтваральных норм? Якая памылка іншага характару ёсць у словазлучэнні бралі ў сялян коні (2-гі сказ)?

1.Яму, вядома, я больш веру,чым вось гэтым фількіным граматам. 2. З`явілася на тых хвалях розная шума несусветная, усялякія фуражыры-драпежнікі, якія бралі ў сялян і пошар, і коні пад шарлатанскія распіскі, фількавы граматы. 3. На дварэ дагараў ясны дзень бабінага лета. 4. Лета баб`яга цёплыя дні.5. Хто сыпле пры сустрэчы лёстачкі, за вочы ж – прамые костачкі. 6. Трэцюю гадзіну без перапынку Марыля перамывае костачкі сваім суседзям. 7. Гітлераўцы, якія сядзелі ў Мінску, таксама адчувалі, што скора ім давядзецца падмазваць пяткі і адсюль. 8. Куды пяткі намазаў? Далёка? 9. Потым абяцалкіны з райкамунгаса зусім памылі рукі. 10. А-а, дык твой муж умывае рукі, так?

Заданне 14. У навукова-метадычным артыкуле прыводзяцца сказы «са стылістычнай неахайнасцю» і сярод іх такі: Удзельная вага кармоў ў гаспадарцы нізкая. Затым ідзе доказ:”Удзельная вага – строга навуковы тэрміны прымяняць яго з нейкім іншым значэннем няма ніякай патрэбы”.

Прачытайце сказы і зрабіце вывад аб існаванні ў мове састаўнога тэрміна ўдзельная вага і ўзнікшага на яго аснове фразеалагізма ўдзельная вага. Што абазначае кожны з іх?Якая недакладнасць ёсць у 7-м сказе?

1.Каб вызначыць удзельную вагу цвёрдага рэчыва, яго ўзважваюць у паветры або ў вадзе. 2. Удзельнай вагой называюць адносіны вагі цела да яго аб`ёму. 3. Тое ці іншае выслоўе становіцца прыказкай, набывае велізарную вагу сярод іншага слоўнага матэрыялу. 4. У лірыцы ўдзельная вага агульначалавечага зместу вельмі значная. 5. З улікам усяго гэтага можна меркаваць пра ўдзельную вагу кнігі ў сённяшнім культурным працэсе. 6. Яна (будоўля) між тым сапраўды славутая і большая па размаху, па ўдзельнай вазе, чым думаў Высоцкі. 7. Ва ўмовах пераходу на ўніверсітэцкія праграмы ўзрастаюць удзельная вагаі значэнне навукова-даследчай работы студэнтаў-завочнікаў.

Заданне 15 ( дамашняе). Выканайце па падручніку Лепешава 1. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. - Практ. 167, (с. 70).