Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

II. Марфалагічны ўзровень:

1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць дэлегацыю, забяспечыць пастаянны кантроль, зацвердзіць палажэнне, прыняць прапанову). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад.: Фінансаванне названага мерапрыемстеа неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...

2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі з суфіксамі -нне-, -ццё-, з прэфіксам не-, ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.;

3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (= павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства.);

4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, вучоны савет, камісія і пад.;

5. Выкарыстанне назоўнікаў-назваў людзей па іх спецыяльнасці: аўтар, пакупнік, кліент, заказчык і пад.;

6. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў (нашага банка) і інш.;

7. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы — аказаць дапамогу, праверыць — правесці праверку, адрамантаваць — выканаць рамонт;

8. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнік пазначаюцца абавязковым са склонавым канчаткам: Выраб 3-га гатунка. Лічэбнік у табліцах, анкетах звычайна ставіцца пасля назоўніка: Колькасць штатных адзінак — 10.

9. Шырокае ўжыванне адыменных прыназоўнікаў (у сувязі з.., у адпаведнасці..., з мэтай...).

III. Сінтаксічны ўзровень

1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з'яўляецца прамы парадак слоў.

2. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак (акладаў).

3. Тэндэнцыя да ўжывання складаных сказаў у сувязі з тым, што патрабуецца асаблівая лагічнасць, паслядоўнасць і дакладнасць развіцця думкі. (менавіта складаназалежных азначальных, з даданымі ўмовы, прычыны, мэты).

4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

6. Выкарыстанне апавядальніх, а не пытальных ці пабуджальных сказаў: Вынікі работы можна прызнаць здавальняючымі.

7. Выкарыстанне развітых сказаў з вялікай колькасцю аднародных членаў: Наша фірма прапануе паслугі па страхоўцы, праектаванню, эксплуатацыі, перавозцы, абслугоўванню і рамонту аргтэхнікі, мэблі для офісаў.

8. Актыўнае ўжыванне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў: Акт, выдадзены на рукі А.А.Сініцынай, лічыць... Разгледзеўшы прапанову Наліваева А.С., сход прадпрыемства пастанаўляе:...

9. Ужыванне двухсастаўных сказаў, сярод аднасастаўных характэрны безасабовыя.(Сакратару неабходна падрабязна вывучыць тэхніку справы: вельмі добра ўсё праверыць, удакладніць, выправіць, дапоўніць і аддаць на подпіс кіраўніку).

Заданне 1. Дапоўніце дадзеную табліцу.

Стыль

Мэта

Форма існавання

Характар маўлення

Афіцыйна-

дзелавы

Стварэнне дакументаў

Пісьмовая

Навуковы

Перадача навуковых

ведаў

Маналог

Публіцыстычны

Мастацкай літаратуры

Пісьмовая

Гутарковы

Дыялог

Заданне 2. У практыкаванні пералічаны некаторыя жанры кожнага са стыляў. Працягніце гэтыя спісы.

Афіцыйна – дзелавы. Даведка, заява, камюніке, загад_________________

Навуковы Навуковы артыкул, даклад, вучэбны дапаможнік ___________

Публіцыстычны Інфармацыйныя нататкі, інтэрв'ю, рэпартаж_______

Мастацкі Верш, раман, байка

Размоўна бытавы

"Проста гутарка", "высвятленне адносін", "абмеркаванне планаў"_______.

Заданне 3. Падкрэсліце ў тэкстах масавай камунікацыі элементы афіцыйна -дзелавога стылю. Адзначце выпадкі змешвання стыляў.

  1. У цяперашні час адчуваецца недакамплект педагагічных кадраў у нашай школе.

  2. Адбылася змена тактыкі: перш за ўсё, што маглі, сакрэцілі, а калі цэнзуры не стала, завалілі іголку стагом сена.

  3. Дырэктар школы ў сваім івтэрв'ю выказаў, што развіццё і ўдасканаленне дзейнасці думкі вучняў садзейнічае паляпшэнню іх маўлення.

  4. У сілу слабой распрацоўкі гэтага метада лячэнне бранхіальнай астмы мае цяжкасці.

  5. Я вось чаму пытаю: ты ж сама ўчора ставіла пытанне пра засолку агуркоў.

  6. На школьным свяце было выраблена некалькі ўзнагароджванняў.

  7. Канешне, вялікая работа па стварэнню і захаванню існуючых працоўных месц - найбольш прадуктыўны напрамак дзейнасці сталічнай службы занятасці.

  8. Напярэдадні майго дня нараджэння я захварэў.

  9. Як вынікала з плана, прыехалі мы на агульнарасійскую канферэнцыю маладзёжнага руху "Дабро" па фарміраванню складу актывістаў для стварэння рэгіянальных аддзяленняў маладзёжнага руху "Айчына".

  10. Месцы кампактнага сканцэнтравання падлеткаў - капэла хлопчыкаў, кадзецкі корпус, летнік і г.д. - для такіх правапарушальнікаў асабліва прывабныя.

Заданне 4. Ніжэй прыведзены ўрыўкі з выступленняў палітычных дзеячоў і тэлежурналістаў. Знайдзіце стылістычныя асаблівасці, звязаныя з вуснай формай выказвання.

  1. А.Воінаў, адвакат: "I вось пытанне, якое паўстала і ўзнікла..."

  2. Рэпартаж пра мітынг каля пасольства ЗША: "Тут праходзіць рэжым пашыранага пікету..."

  3. Дэпутат пра бюджэт: "Сёння свята - Вадохрышча. Ісус Хрыстос любіў дзяцей, і я прашу вярнуцца да семдзесят другой папраўкі, дзе ідзе павелічэнне дзецям Чарнобыля".

  4. У.Рыжкоў: "Сярод архітэктараў гэтых руін, у якія пераўтворана Расія, ёсць вінаватыя і справа, і злева."

  5. С.Сцепашын: "Нам патрэбна ўхадзіць на мірны кансэнсус".

  6. Міністр замежных спраў: "Не дадзім Беларусі ўцягнуць сябе ў франтальную канфрантацыю".

  7. Л.Кучма: "Расія будзе выконваць сольную партыю ў складаным працэсе".

  8. С.Кірыенка: "Канешне, я ўжо вызначыў тых, з кім я супадаю і з кім буду дамаўляцца".

  9. Ю.Лужкоў: "Расія будзе ўдасканальваць рыначныя тым не менш пераўтварэнні".

  1. Н.Лабкоў: " Калі б прэзідэнт пажадаў увесці Чарнамырдзіна, ён бы адразу гэта зрабіў".

  2. Дэпутат: " Мы не проста з паветра высасалі гэта пытанне".

  3. Дэпутат: " Паважаныя калегі, я вас заклікаю гэты закон сёння не бадаць".

  4. Е.Фёдараў: " Любы, хто не плаціць падаткі на працягу там трох або шасці месяцаў, павінен аўтаматычна без разбору суда нацыяналізавацца і ісці ў даход дзяржавы".

  5. В.Чарнамырдзін: " Трэба нафтавікоў паслабіць. Нафта - гэта кладоўка, гэта золата, гэта ўсё адразу, дзе аддача ідзе".

  1. Дэпутат: " Сувязь часоў павінна быць незалежна калі і чаго".

  2. Першы канал:" У нас вельмі многа пытанняў, мы стопрацэнтна на іх не адкажам".

  3. Радыёстанцыя 104,7: " Фільм "Армагедон" адбудзецца ў кінатэатры "Пад купалам".

  4. Дэпутат: "Ёсць правіла ў краінах такое, што ўсе ездзяць, асабліва калі ты патрыёт, на сваіх аўтамабілях. Гэта б я падтрымаў. Але гэта трэба не з барабанам, а па сутнасці".

  5. А.Руцкі: " Вось калі я стаў уладай, не па майму жаданню, у мяне разуменне развярнулася на сто восемдзесят".

Заданне 5. Назавіце моўныя асаблівасці дзелавога стылю. Якія з іх назіраюцца ў прыведзеных прыкладах?

  1. За вялікія заслугі ў развіцці савецкага музычнага мастацтва прысвоіць народнаму артысту СССР Шырме Рыгору Раманавічу званне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем яму ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат”. 2. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў вырашаюць усе пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Савета, ажыццяўляюць рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кіруюць дзейнасцю ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў, удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага і агульнасавецкага значэння, уносяць па іх свае прапановы. 3. Згодна п.21 Палажэння аб ільготах для рабочых і служачых, якія сумяшчаюць работу з вучобай у навучальнай установе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў СССР ад 24 снежня 1982 года, праезд да месца знаходжання навучальнай установы і назад студэнтаў вышэйшых і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія вучацца па завочнай форме навучання, на ўстановачныя заняткі, для выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў адзін раз у год аплачваецца за кошт прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, дзе яны працуюць, у размеры 50 працэнтаў кошту адпаведным відам транспарту ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым заканадаўствам аб службовых камандзіроўках.

Заданне 6. Выканайце па падручнікуЛепешава 1. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн., 1989, с.200.Практ.487.

Заданне 7. Выканайце па падручніку Лепешава 1. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн., 1989, с. 199, Практ. 484.

Заданне 8.(дамашняе). Выканайце па падручніку Лепешава 1. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн., 1989, с. 196, Практ. 482.