Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Аналіз тэкстаў службовых дакументаў.

Мэты: сфарміраваць уменні аналізаваць і параўноўваць тэксты дакументаў, вылучыць у іх асаблівасці, характэрныя для афіцыйна-дзелавога стылю; выявіць функцыянальнае прызначэнне фразеалагізма; навучыць карыстацца сінонімамі для перадачы сэнсавых адценняў у адпаведнасці з мэтай і задачамі выказвання, пазбягаць выпадкі інтэрферэнцыі і ўмець выпраўляць іх.

Асноўныя паняцці: фразеалагізм, сінонім, клішэ, кампрэсія.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнікі, дошка.

Змест і віды работ: выбар неабходных фразеалагізмаў, каменціраванае пісьмо, пераклад фразеалагізмаў, аналіз тэкстаў, рэдагаванне ўласных тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

1.Чым адрозніваецца дакумент ад мастацкага тэксту?

2.Што такое тэрміналагічныя словазлучэнні?

  1. Што называецца імпрэсіяй?

Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  2. Лепешаў ІЯ. Асновы культуры мсвы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

Аналіз на лексічным узроўні:

1.Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні. Напрыклад, традыцыя, гандаль, меры, разглядаюцца і г.д. Словы ў афіцыйна-дзелавым стылі маюць адно, канкрэтнае ў дадзеным выпадку значэнне: б'акі- кароткія бакенбарды; бак'і – частка чалавечага цела. У дадзеным выпадку бак'і- тлумачацца як скарочаныя назвы дзвюх краін, якія падпісваюць пагадненне: Бакі будуць садзейнічаць…, Бакі здзяйсняюць абмен…, Бакі будуць прымаць…, Бакі будуць супрацоўнічаць…

2.Стандартызацыя мовы, часта ўжываюцца клішэ, трафарэты і штампы ў стандартных сітуацыях: прымаючы да ўвагі, кіруючыся інтарэсамі, надаючы важнае значэнне, прыйшлі да пагаднення..

  1. Шырокае выкарыстанне тэматычна абумоўленых спецыяльных слоў і тэрмінаў: гандлёвая палата, прадпрымальніцкія колы, заканадаўства; навукова-тэхнічныя, гандлёвыя сувязі, галіна гандлю, мемарандум.

  2. Выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочанных найменняў дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: Прэзідэнт ГПП РФ (гандлёва-прамысловая палата Расійскай Федэрацыі).

  3. Адсутнасць экспрэсіўных сродкаў: афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца адсутнасцю эмоцый, нейтральнасцю выкладу фактаў.

  4. Абмежаваны лексічны дыяпазон. Нельга выкарыстоўваць стылістычна афарбаваную лексіку, размоўную і ўстарэлую лексіку, дыялеклектызмы, фразеалагізмы, неалагізмы, жарганізмы. У дадзеным тэксце адсутнічае такая лексіка.

  5. Наяўнасць функцыянальна абумоўленых лексічных паўтораў, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў: Бакі будуць садзейнічаць кантактам паміж прадпрыемствамі, фірмамі, арганізацыямі і прадпрыймальнікамі Расійскай Федэрацыі і Каралеўства Саудаўская Аравія, а таксама садзейнічаць захаванню ўсталяваных эканамічных, кааперацыйных і навукова-тэхнічных сувязей.

  6. Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях (канцылярызмаў): ніжэйпададзеныя, унесены змяненні, у далейшым маюць назву.

  7. Прадвызначанасць варыянтаў лексічнай спалучальнасці слоў : Бакі будуць садзейнічаць, спыніць дзеянне, пагадненне заключана, прымаць меры, унесці змяненні і дапаўненні.

Заданне 1. Дайце ацэнку аналізу тэксту на лексічным узроўні.

МЕМАРАНДУМ АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННІ І

СУПРАЦОЎНІЦТВЕ

паміж

Гандлёва-прамысловай палатай Расійская Федэрацыі і Саветам Саудаўскіх Гандлёва-прамысловых палат

Гандлёва-прамысловая палата Расійскай Федэрацыі і Савет Саудаўскіх Гандлёва-прамысловых палат, якія ў далейшым маюць назву Бакі,

прымаючы да ўвагі ўзаемнае імкненне да наладжвання больш цесных кантактаў паміж прадпрымальніцкімі коламі абедзвюх краін,

кіруючыся інтарэсамі сваіх членаў – прадпрыемстваў, фірм, арганізацый і прадпрыймальнікаў Расійскай Федэрацыі і Каралеўства Саудаўская Аравія,

надаючы важнае значэнне пашырэнню і паляпшэнню ўзаемнавыгадных гандлёвых, эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей паміж прадпрыемствамі, фірмамі, арганізацыямі і прадпрыймальнікамі Расійскай Федэрацыі і Каралеўства Саудаўская Аравія,

прыйшлі да пагаднення аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць садзейнічаць кантактам паміж прадпрыемствамі, фірмамі, арганізацыямі і прадпрыймальнікамі Расійскай Федэрацыі і Каралеўства Саудаўская Аравія, а таксама садзейнічаць захаванню ўсталяваных эканамічных, кааперацыйных і навукова-тэхнічных сувязей.

Артыкул 2

Бакі здзяйсняюць абмен, які будзе прадстаўляць сабой узаемны інтарэс да інфармацыі аб эканоміцы і знешнім гандлю, змяненнях у заканадаўстве, правілах і традыцыях у галіне гандлю, а таксама іншай інфармацыі, неабходнай для работы на рынках абедзвюх краін. З гэтай мэтай Бакі будуць абменьвацца адпаведнымі друкаванымі выданнямі і электроннай інфармацыяй.

Артыкул 3

Бакі будуць з мэтай устанаўлення і ўдасканалення форм дзелавога супрацоўніцтва садзейнічаць арганізацыі семінараў, сімпозіумаў, канферэнцый, сустрэч дзелавых колаў, а таксама іншых аналагічных мерапрыемстваў.

Артыкул 4

Бакі будуць прымаць усе магчымыя меры для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і забеспячэння прыцягнення да яго шырокага кола ўдзельнікаў як на дзяржаўным, так і на рэгіянальным узроўнях.

Артыкул 5

Бакі будуць ствараць неабходныя ўмовы для актыўнага ўдзелу прадпрыемстваў, арганізацый, фірм і прадпрыймальнікаў абедзвюх краін у выставах, кірмашах і іншых рэкламна-інфармацыйных мерапрыемствах, што будуць праводзіцца ў Расійскай Федэрацыі і Каралеўстве Саудаўская Аравія.

Артыкул 6

Бакі будуць супрацоўнічаць у аказанні садзеяння прадпрыемствам, фірмам, арганізацыям і прадпрыймальнікам Расійскай Федэрацыі і Каралеўства Саудаўская Аравія ў галіне арбітражу, кантролю колькасці, якасці і камплектнасці пры выкананні знешнегандлёвых кантрактаў.

Артыкул 7

Бакі будуць праводзіць рэгулярныя кансультацыі для абмеркавання ўзгодненых дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне фактараў, якія стрымліваюць развіццё двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

Падчас кансультацый таксама будуць разглядацца бягучыя і перспектыўныя пытанні ўзаемадзеяння Бакоў.

Артыкул 8

У сапраўдны Мемарандум па меры неабходнасці могуць быць унесены змяненні і дапаўненні па ўзаемнаму пісьмоваму пагадненню Бакоў.

Артыкул 9

Сапраўдны Мемарандум уступае ў сілу з даты яго падпісання і будзе дзейнічаць да сканчэння 6 месяцаў з дня, калі адзін з Бакоў у пісьмовай форме заявіць аб сваім намеры спыніць дзеянне сапраўднага Пагаднення.

Заключана ў Маскве “2” верасня 2003года, у двух экземплярах на англійскай мове, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.

За Гандлёва-прамысловую За Савет Саудаўскіх

палату Расійскай Федэрацыі Гандлёва-прамысловых палат

Прэзідэнт ГПП РФ Наследны прынц Каралеўства

Е.М. Прымакоў Саудаўская Аравія

Абдала бэн Абдэль Азіс Аль Сауд

Заданне 2.Знайдзіце элементы тэксту, якія можна аднесці да штампаў.

1. Сапраўдны каньяк вырабляецца ў строга абмежаваным рэгіёне Каньяк.

2. Бо ўсё, чым яна займаецца, асуджана на поспех.

3. Расія асуджана на гэта мастацтва (пра скамарохавыя традыцыі ў народнай музыцы).

  1. Яны прапаноўваюць перш за ўсё прыняць закон аб прытрымліванні ў цэнтральных і рэгіянальных органах дзяржаўнай улады ўдзелу прадстаўнікоў усіх асноўных нацыянальнасцей Расіі з улікам колькасці насельніцтва канкрэтнай нацыі.

  1. I нават у свае 89 гадоў дзядзя Мікола ўдарна працаваў на пасту дворніка.

  2. Гэта толькі першы крок да раскрытых вышынь сусвету.

  1. Некалі не выпускалі "Іронія лёсу" з-за знакамітай п'янкі ў лазне. Але цяпер усё будзе значна страмчэй, таму што вядомых грамадскіх дзеячоў ўсіх часоў, якія кураць, значна больш, чым тых, хто актыўна п'е.

  1. Яскравае жыццё абарвалося, таксама як напружаная струна.

  1. Холад, як і голад, не служыў для іх прадметам колькі-небудзь сур'ёзным клопатам - гэта быў адзін з неад'емных элементаў іх побыту.

10.Майк Верні - чалавек, які даў пуцёўку ў жыццё мноству гітарыстаў "новага пакалення". I цяпер хросны бацька сучаснай электрагітары аддае яму пашану.

11.Знешняя незалежнасць дзяржавы падманліва, калі кожны паасобку ўзяты жыхар на кожным кроку адчувае залежласць ад сваіх бытавых праблем.

12.Яны ствараюць настрой асобна ўзятага канца свету.

13. Але ў калідорах улады ўжо праходзіла абмеркаванне гэтага пытання.

14.Ужо зараз неўзброеным вокам бачна, што нашы дзеянні займелі месца на гэтым рынку.

15.Урад падлічвае вынікі палягчэння падатковага цяжару.

16.Пра занавес года вядучыя вытворцы прадставілі новыя мадэлі струйных прынтараў для дома і офіса.

Заданне 3. Падкрэсліце элементы шпампаў у назвах і рэкламных тэкстах. Прадоўжыце гэты рад сваімі прыкладамі.

1.Патаемнае захапленне Ларысы Латынінай.

  1. У падзямелляў багатая будучыня.

  2. Лібералізм усур'ёз і надоўга.

  3. Асаблівасці нацыянальнага дэмбелізма.

  4. Мэбля еўрапейскай якасці.

  5. Абутак італьянскай якасці.

  6. Тэлеапаратура лічбавай якасці.

8._____________________________

9. _____________________________________

10.___________________________________________

11._______________________

Заданне 4. Працягніце рад сказаў, што змяшчаюць семантычную кампрэсію.

1. У нас скарачэнне.

2. У іх у чацвер рэгістрацыя, яны распішуцца.

3. Ён кінуў піць.

4. Які сёння курс?

5._____________

6._____________

7._____________

Заданне 5. Перад вамі звыклыя выразы мовы, якія не лічацца памылкай. Падкрэсліце слова, што паўтарае элемент значэння другога слова.

1.Эколагі займаюцца праблемамі акаляючага асяроддзя.

2.Прыйшлося зараз пачынаць спачатку.

  1. Ганстэры кінулі аўто і пайшлі пешшу.

  2. Жанчыну, якая нарадзіла дзесяць і больш чалавек дзяцей, узнагароджваюць ордэнам.

  3. Завязаліся сувязі з Цэнтральным дзяржаўным музеем сучаснай гісторыі Расіі.

6. На вечары выступіў аўтар і выканаўца асабістых песен.

  1. У агульным і цэлым нашы справы не так уж і дрэнны.

  2. Прэм'ер-міністр асабіста сустракаўся з Прэзідэнтам краіны.

  3. Сэнс гэтага артыкула - абмаляваць рэальную рэчаіснасць горада Полацка. Яму надакучыла бадзяцца без справы.

Заданне 6. Выпішыце з тэкстаў афіцыйна - дзелавых дакументаў прыклады:

1.Парушэнні лексічнай спалучальнасці.

2. Няправільны выбар слова ( па семантыцы і з пункту гледжання стылістычнай афарбоўкі).

Заданне 7. Прачытайце ўрыўкі, назавіце канцылярызмы. Якія з іх ужыты недарэчы? Знайдзіце аддзеяслоўныя назоўнікі. Ці ўплывае іх выкарыстанне на дарэчнасць маўлення?

  1. З мэтай яшчэ больш актыўнага прыцягнення лепшых майстроў слова да непасрэднага ўдзелу ў вырашэнні першаступенных задач маладзёжнага друку рэдакцыя “Маладосці” правяла чарговы тур традыцыйнага міжрэспубліканскага конкурсу публіцыстыкі “Дружба”. 2. Праблемы сацыяльнага неўпарадкавання грамадскіх бедстваў чалавецтва, выкліканых капіталістычным ладам, падмяняюцца ў літаратуры двудушным аплакваннем недасканаласці чалавечага роду і сцвярджэннем яго біялагічнай асуджанасці. 3. У сажалках калгаса “Чырвоны наваселец” загінула шмат рыбы ад задухі. Былі ўпушчаны пытанні арганізацыі зімоўкі рыбы… Цяпер праведзена зарыбленне наяўных сажалак. У зімовы перыяд мінулага года быў наладжаны належны агляд за ходам зімоўкі рыбы спецыялістамі калгаса і раённай ветэрынарнай лабараторыяй. 4. У той жа дзень быў аб`яўлены загад: “Ахапіць мерапрыемствамі ўсе аддзелы завода на прадмет узняцца на належную вышыню тавару прадпрыемства ў пытанні карэннага паляпшэння абслугоўвання заказчыкаў”.

Заданне 8 (дамашняе). Выканайце па падручніку Лепешава I Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. - Практ.382 (с. 157).

ЛІТАРАТУРА

  1. Бордович А.М., Гируцкий А. Л., Чернышева Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков.- Мн., Універсітэцкае, 1999.

  2. Гамеза Л.М. Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы (сінонімы, антонімы, омонiмы, паронімы).-Мн.:Тетрасистемс, 2008

  3. Гурскі М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў.-Мн. Вышэйшая школа, 1972.

  4. Дабрыян М.В.,Сямешка Л.І.,Шкраба І.Р. Сучасная беларуская мова. Лабараторныя работы.-Мн.: Універсітэцкае, 1987.

  5. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  6. Кандраценя І.У., Кунцэвіч Л.П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.-Мн:Тетрасистемс, 2010.

  7. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.-Мн.: Беларусь, 1994.

  8. Колтунова М.Б. Язык и деловое общение. Нормы, риторнка, этикет. -М.: Экономика, 2000.

  9. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А., Лещенко В.Л. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн.: Народная асвета, 1994.

  10. Куліковіч У.І. Лексікалогія. - Мазыр: Белы Вецер, 2010.

  11. Куліковіч У.І. Фразеалогія і парэміялогія - Мазыр: Белы Вецер, 2010.

  12. Культура устной и письменной речи делового человека. Справочник-практикум. -М.: Флинта, Наука, 1998.

  13. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.-Мн.: Універсітэцкае, 1989.

  14. Малажай Г.М., Кананенка Т.М. Лабараторныя працы па сучаснай беларускай мове.-Мн.:Вышэйшая школа, 1999.

  15. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.-Мн.: Універсітэцкае, 1992.

  16. Николаева О.М, Трухан Т.Н. Современный русско-белорусский словарь.-Мн.: Тетрасистемс, 2011.

  17. Сарока У. А, Мальцава Т.М., Запартыка А.У. Беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнік справаводнай і архіўнай тэрміналогіі. -Мн.:Полымя. -БелНДІЦАС, 1997.

  18. Секретарь-референт ( часопіс).