Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі. Моўныя асаблівасці афіцыйна - дзелавога стылю і іншых функцыянальных стыляў.

Мэты: сфарміраваць уменні адрозніваць моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю ад іншых стыляў маўлення; пазнаёміць з жанравай разнавіднасцю розных функцыяналъных стыляў, навучыць аналізаваць тэксты, вызначыць своеасаблівыя рысы кожнага стылю, фарміраваць прыёмы разумовай дзейнасці.

Асноўныя паняцці: стыль, функцыянальны стыль, жанравая разнавіднасць, формы рэалізацыі, лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя,сінтаксічныя асаблівасці.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, узоры тэкстаў розных стыляў і жанраў, падручнік.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў,іх параўнальны аналіз, вызначэнне моўных асаблівасцей у тэкстах розных стыляў, вызначэнне выпадкаў змешвання стыляў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Што такое стылістыка? Прадмет і задачы курса.

  2. Што такое функцыянальны стыль мовы? На якай аснове ён вылучаецца?

  3. Назавіце жанравую разнавіднасць кожнага функцыянальнага стылю.

  4. Пералічыце асаблівасці АДС на: а) лексічным узроўні; б) марфалагічным узроўні; в) сінтаксічным узроўні.

Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн, 1994.

  2. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

У сістэме моўных сродкаў афіцыйна-справавога стылю назіраюцца наступныя асаблівасці:

I. Лексічны ўзровень:

1. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

2. Стандартызацыя мовы, часта ўжываюцца клішэ, трафарэты і штампы ў стандартных сітуацыях: у адказ на Ваш запыт (заказ, прапанову, ліст, запрашэнне); на жаль, паведамляем , што...; напамінаем, што...

3. Шырокае выкарыстанне тэматычна абумоўленых спецыяльных слоў і тэрмінаў (юрыдычных, дыпламатычных, ваенных, бухгалтарскіх, спартыўных і г. д.): дыпламатычны корпус, вярыцельная грамата, ратыфікацыя; пракурор, заканадаўства, касацыя і г. д.

4. Выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: БелаПАН, Мінфін, Мінюст, Дзяржкамстат, АТН, АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), БНФ і інш.

5. Адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў.

6. Абмежаваны лексічны дыяпазон. Нельга выкарыстоўваць: стылістычна афарбаваную лексіку, размоўную і ўстарэлую лексіку, дыялектызмы, фразеалагізмы, неалагізмы, жарганізмы.

7. Наяўнасць функцыянальна абумоўленых лексічных паўтораў, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў: (Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы ажыццяўляюцца наймальнікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней чым за адзін месяц .)

8. Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях (канцылярызмаў): адзначаны вышэй, названы вышэй, пакаральнасць, неліквіднасць і г. д. Да іх належаць таксама ўстойлівыя словазлучэнні: касацыйная скарга, акт непадпарадканання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.

9. Прадвызначанасць варыянтаў лексічнай спалучальнасці слоў: паслугі заўсёды прапаноўваюцца; тавары – пастаўляюцца; лісты – складаюцца і накіроўваюцца; дакументы – распрацоўваюцца; перагаворы – праводзяцца.