Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Значэнне слова і лексічная спалучальнасць.

Мэты: засваенне папярэдняга лекцыйнага матэрыялу, вызначэнне лексічнага значэння слова; набыццё навыкаў лексічна правільна спалучаць словы, павышэнне маўленчай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: лексічнае і граматычнае значэнне слова, выбар слова, мнагазначнасць слова, лексічная спалучальнасцъ, кантамінацыя лексічная, метафара, метанімія.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, падручнік, карткі, слоўнікі. Змест і віды работ: актуалізацыя апорных ведаў, уменняў і навыкаў; франтальнае апытванне тэарэтычнага матэрыялу з мэтай праверкі ведаў і іх замацаванне, удасканальванне, фарміраванне ўменняў і навыкаў на гатовым матэрыяле ў стандартных умовах (трэніровачныя практыкаванні па заданнях), метад каменціраванага пісьма, стылістычнага аналізу рздагавання.

Справаздача: выкананне заданняў навучэнцамі ў сшытках і на дошцы (пісьмовая і вусная формы), напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Якімі адзнакамі характарызуюцца адназначныя і мнагазначныя словы?

2.Што такое лексічная спалучальнасць слоў?

3.Што такое кантамінацыя?

4.У чым заключаецца стылістычная памылка - няправільны выбар слова? Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  2. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Выбар слова, выбар значэння слова і веданне лексічнай спалучальнасці мае вялікае значэнне для дасягнення такой якасці маўлення як дакладнасць. Дакладнасць, як адзначалася, з’яўляецца важным крытэрыем мовы АДС.

Выбар слова - ужыванне слова ў кантэксце з пункту гледжання яго семантыкі, стылістычнай афарбоўкі і стылёвай прыналежнасці. Выбар слова мае праблему матываванага выкарыстання канкрэтнага сіноніма з сінанімічнага раду, антоніма з антанімічнай пары, тэрміна, жарганізма, фразеалагізма і інш. лексічных сродкаў.

Лексічная спалучальнасць слоў – гэта магчымасць слова “звязвацца” з іншымі словамі кантэксту, не парушаючы семантычных і сінтаксічных заканамернасцяў падобнай сувязі.

Тэрміны - гэта словы або тэрміналагічныя словазлучэнні, якія ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, абазначаюць спецыяльнае паняцце і маюць дакладнае лагічнае азначэнне. Для АДС характэрна выкарыстанне тэрмінаў, якія адпавядаюць ДАСТу: дэфект, грузападымальнасць і інш.

Наменклатура (наменклатурная лексіка) - гэта сукупнасць уласна назваў канкрэтных аб'ектаў навакольнай рэчаіснасці, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, вытворчасці. Асноўнае адрозненне паміж тэрмінамі і номенамі многія лінгвісты бачаць у наяўнасці абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі.

Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі найменняў абумоўлівае той факт, што значны працэнт тэрміналагічнай лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацінскага ці грэчаскага паходжання), або тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання: стылістыка, мемарандум, канвенцыя і інш.

Заданне 1. Выпраўце сказы.

1. Са стукаючым сэрцам мы займаем месцы ў самалеце, развітальна ўзмахваюць рукамі родныя і знаёмыя, якія прыйшлі нас праводзіць.

  1. За сваю немалую гісторыю гэты мужны народ адваяваў у леса значную плошчу зямлі.

  2. 3 неба падае дробны дождж, на змену якому часамі з'яўляецца сонца.

4.Пятровіча ахапіла столькі супярэчлівых думак і пачуццяў, што аж закруцілася галава.

  1. Яго словы гучалі ў рэзананс з навакольнай прыродай.

  2. Бурныя ўражанні пакінула ў нас гэта выстава.

  3. Пукатая паверхня асфальтавай шашы блішчэла на сонцы і здавалася адпаліраванай.

8. Каб выканаць прынятыя абавязацельствы, мы перабудавалі сваю працу і дасягнулі бесперапыннага выхаду прадукцыі.

9. Гэта сустрэча пакінула ў кожным з нас узрушанасць.

10. Да прадпрыемства пад'ехаў мікрааўтобус, напоўнены студэнтамі.

11. Фермеры, узброеныя перадавой аграбіялагічнай навукай і новай тэхнікай, навучыліся перамагаць прыроду, ураджаі на палях растуць з году ў год.

Заданне 2. У наступных сказах выпраўце памылкі ў выбары слоў.

  1. На другую работу, якая б не была яе спецыяльнасцю, Сафія перайсці не захацела.

  2. Тэатру патрабуюцца рэжысёры, балетмайстры, дырыжоры і іншыя дэфіцытныя спецыяльнасці.

  3. Месцамі пясок на пляжы пераходзіў у шэры колер.

  4. Дырэктар прадпрыемства скардзіўся, што большасць часу ўходзіць на напісанне справаздач і запаўненне шматлікіх анкет, а ў аддзелы трапляць яму даводзіцца толькі ўрыўкамі.

5. Упершыню за ўсю старажытную гісторыю Кітая ўведзена паўсямесна сістэма сацыяльнага страхавання.

6. Вучоба на вячэрніх курсах ідзе лепш, чым у мінулым годзе: запрошаны вопытныя выкладчыкі, павысілася і засваяльнасць слухачоў.

Заданне 3. Выпраўце сказы, змешчаныя ў часопісе "Вожык" (у рубрыцы "Пяро нарыпела ").

1. Я пайшоў да суседа рэзаць парсюка, з якім дамовіўся пра гэта раней.

(3 тлумачальнай запіскі.)

  1. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. (З аб'явы.)

  2. Калі гаварыць шчыра, дык за лубін адказвае аграном, бо ён яшчэ з восені ляжьць пад брызентам і пакрыўся цвіллю. (З дакладной кладаўшчыка.)

4. 8-га снежня, калі прыйшоў дамоў, ёдам змазаў рану кату. 10-га я хадзіў да доктара, бо ён укусіў мяне за палец. (3 тлумачалънай запіскі.)

  1. Бычкоў так кормяць даглядчыкі, каб да восені кожны з іх дасягнуў 300 кілаграмаў. (3 пісьма ў рэдакцыю.)

  2. Угнаенні на поле дастаўляюць мужчыны, дзе жанчыны адразу ж іх раскідаюць віламі. (3 выступлення брыгадзіра.)

  3. Пастухі прыгналі кароў са спазненнем і ў нецвярозым стане. (3 дакладной запіскі загадчыка фермы.)

  4. У адзенні не абслугоўваюць. (3 аб'явы ў кафэ.)

  5. Мне асабіста хочацца звярнуцца да бацькоў, у якіх ёсць дзеці. (З лекцыі.)

  1. Высокая будаўнічая гатоўнасць дома вымусіла перагледзіць тэрміны пастаўкі абсталявання і заказчыкаў. (3 газеты.)

  2. Укамплектавалі комплекс для жывёлаводаў на 1100 галоў. (Са справаздачы.)

  3. Акрамя таго, сёлета ў пасёлку будзе здадзены новы дзетсад. Цяпер гэтую ўстанову наведваюць 50 хлапчукоў і дзяўчынак. ( 3 допісу ў газету.)

Заданне 4. Зрабіце стылістычную праўку (няправільны выбор слова).

  1. Але ва ўсім гэтым існуе грандыёзная небяспечнасць.

  2. Таня і Вячаслаў пазнаёміліся на хладакамбінаце, оба ўжо былі жанаты.

  3. У мяне атабралі ўсе мыльныя прылады, у тым ліку і брытву.

  4. Увечары, пасля заканчэння пасядзелак у Калоннай зале, Юрый Лужкоў прыбыў у госці да міністра юстыцыі.

  5. У вочы кінуўся страшны непарадак: рэчы, бялізна - усё было вывернута з шафы на падлогу.

  6. У мэтах кампенсацыі маральна-матэрыяльнага ўрону музыканту прыйшлося развітацца з тысячай долараў.

  7. Уся прад'яўленая на выставе апаратура была выканана толькі з японскіх дэталяў.

  8. Пінгвін павольна крочыў па вуліцах, разглядаў ўсё вакол, і раптам вочы яго сфакусіраваліся на прылаўку рыбнай крамы.

  9. Заклікаць дзяржаву і яго ваенныя ведамствы да адказу асірацелым бацькам дапамагаюць супрацоўнікі фонда "Права маці".

  1. Аб'ява на грудзях у жанчыны расказвае, што ў яе хворы сын.

  2. Ваенным камісарыятам Масквы будзе ажыццяўлён глабальны пералік масквічоў-прызыўнікоў.

  3. Па дадзеным апытванняў, што праведзены сярод нашых салдатак, толькі два працэнты мілых дам накіраваліся ў армію праз чыстую дамскую любоў да ваеннай справы.

  1. Спартсмен выконвае свае практыкаваянні з апломбам.

  2. Нясумная ода адзіноце (назва).

  3. У XVIII стагоддзі ў Пецярбурзе было зачынена некалькі друкарань.

  4. Лістапад быў адзначаны пагаршэннем кліматычных умоў - снегападамі, рэзкім паніжэннем тэмпературы.

  1. Дзеля зацікаўленасці зазірнулі ў цяпліцы. На галінах балталіся, даходзячы, памідоры.

  2. Гэта ф`ючарснае рашэнне губернатара пакліча за сабой мноства крыватокаў.

19."Алатан-Тур" гатоў дапамагчы сваім кліентам дастойна.

Заданне 5. Выпраўце сказы з няправільнай лексічнай спалучальнасцю слоў.

  1. Менавіта пры ім расквітнела фінансавая піраміда.

  2. Младарэфарматараў таму і раздражняе наш урад, што ён старанна і нягучна рыхтуе эканамічныя тылы для руху наперад.

  3. Менавіта таму, на думку аператыўнікаў, адбылася чарада замахаў на яго.

4.Вада ў нас заўсёды незлічона была.

5.Беларускія металургі ўваходзяць у XXI стагоддзе з амбіцыйнымі планамі: скарыстаўшы дэвальвацыю рубля, палепшыць свой эканамічны стан, захаваць і нарасціць узровень вытворчасці.

6.Інвайт плюс - самая зручная перамога над смагай (рэклама).

7.Кампазітарская зала амаль змагла змясціць бязмежную колькасць гасцей.

8.Як паведамілі ў міліцыі, хлопчык абвязаў твар анучамі і ўварваўся ў краму з нажом наперавес.

9.Урэшце, частата запатрабаванняў "прыняць меры" і адсутнасць якіх-небудзь прапаноў па паляпшэнню выклікалі ў саветнікаў уражанне, што ў жыхароў раёна яшчэ моцны ўтрыманскія настроі.

Заданне 6. Выберыце з прыведзеных у дужках слоў тыя, якія найбольш удала перадаюцъ думку.

Не (зменшыць, прыгасіць, заглушыць) слоў праўды; раскалолася сэрца (напалавіну, надвае, напалам, папалам); (праіснаваць, прабыць, перабіцца, перажыць) вайну і перабудову; ніякай (узаемадапамогі, самадапамогі, помачы) не трэба; трэба паказаць (пароль, код, пропуск, шыфр); залішні (тэарэтызм, адцягненасць, акадэмізм) навукі; (вызначыць, ахарактарызаваць, азначыць) свае светапогляды.

Заданне 7. Знайдзіце стылістычныя памылкі, звязаныя з парушэннем лексічнай спалучальнасці. Прапануйце свой варыянт (самастойная работа).

1 варыянт

  1. Хочацца столькі многа даць дзецям!

  2. Рускі жывапіс здабыў поспех у новых сценах.

  3. У гэтым выпадку аказваецца моцнае напружанне на сэрца.

  4. Свае злачынствы ён выконваў аднолькава.

  5. Гэта пытанне я хацела бы звярнуць да Волі і Машы.

  6. Трэба ўзбуджаць імпічмент.

  7. Гэты прэпарат не мае супрацьпаказанняў і перадазіровак.

  8. Большасць часу пройдзе ў дарэмных заляцаннях за аб'ектам свайго захаплення.

  9. Мішэль Пфайфер жудасна прыгожа.

10.У палітыкаў была магчымасць аказаць актыўную пазіцыю па гэтаму поваду.

2 варыянт

  1. Патрэбныя сувязі раслі не па днях, а па гадзінах.

  2. Бяспечнасць імянінніцы ахоўваў не толькі муж, але і мнагалікія целаахоўнікі.

  3. Усё тэта нясе пэўную функцыю.

  4. Яго раптоўны ад'езд усхваляваў усіх.

  5. Гэта так ідзе да тваёй бялявай прычоскі.

  6. Гэта выстава ўзбагаціпь ваш кругагляд.

  7. Такое кіно трэба мець у хатнян фільматэцы назаўсёды.

  8. Вы ўбачыце здароўе і бляск вашых валасоў.

  9. Кампапія прапаноўвае вам аказацца ў самым цэнтры Егіпта (рэклама).

  10. На нашу думку, гэта тупіковае выйсце.

Заданне 8 (дамашняе). Знайдзіце ў сказах з мовы вучняў выпадкі недакладнага выкарыстання слоў і іх значэнняў. Назавіце прычыну памылкі (няведання значэння слова, няўменне спалучаць правільна словы і інш). Выпраўце памылкі, дзе трэба, перабудуйце сказы.

1. Зося робіць правільны вынік: грошы трэба здаць у міліцыю. 2. У адрозненне ад іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў творчасць Я.Коласа больш заземлена. 3. Праца – складанае слова, і як шмат яно нясе. У нас чалавек можа ажыццявіць здольнасці ў любой галіне. 4. Міхаіл памірае без зямлі, пра якую ён марыў. 5. У вершы "Санет" мы бачым зярнят, якія многа тысяч год праляжалі ў зямлі і засохлі. 6. Прыехаў новы пан, які пачаў рабіць новыя парадкі.