Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Складанне сінанімічных радоў з рознастылёвых кампанентаў.

Мэты: навучыць утвараць сінанімічныя рады і падбіраць сінонімы ў залежнасці ад стылю тэксту; пазнаёміць са стылістычнай роляй сінонімаў, навучыць ўтварацъ сінанімічныя рады, выкарыстоўваць сінонімы у залежнасці ад сітуацыі маўлення, замацоўваць нормы афіцыйна - дзелавога стылю, развіваць стылістычнае чуццё мовы, удасканальваць навыкі стылістычнай праўкі.

Асноўныя паняцці: тыпы сінонімаў, плеаназмы, таўталогія, шматслоўе, "пустыя"словы, лексічная збыткоўнасць.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнікі, дошка.

Змест і віды работ: падбор сінонімаў, выяўленне семантычнага і стылістычнага адрознення сінонімаў, выпраўленне памылак, стылістычная праўка сказаў, падбор адпаведнікаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Як падзяляюцца сінонімы ў залежнасці ад змястоўнай структуры і функцыянальнай прызначанасці слоў?

  2. Як уплывае на семантычную спалучальнасць сінонімаў развіццё мнагазначнасці адпаведных слоў?

  3. Як узнікаюць сінонімы і якія шляхі іх развіцця?

  4. Як дыферэнцыруюцца сінонімы паводле сфер іх выкарыстання?

  5. Якую ролю ў змене і папаўненні сінанімічных радоў адыгрываюць архаізмы, гістарызмы, неалагізмы, спецыяльна- тэрміналагічная лексіка, запазычанні з іншых моў?

Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  2. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

У афіцыйна-дзелавым стылі недапушчальным з'яўляецца ўжыванне лексікі, якой уласціва яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, таму пажадана замяняць такія словы стылістычна нейтральнымі сінонімамі.

Усе сінонімы падзяляюцца на тры групы:

1.Семантычныя - адрозніваюцца адценнямі і па сэнсу (маладосць - юнацтва);

2.Стылістычныя - маюць аднолькавае значэнне, але адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай (сказаць - ляпнуць - брахнуць);

З.Семантыка-стылістычныя - адрозніваюцца і па сэнсу, і сваёй стылістычнай афарбоўцы. Напрыклад: Пайду бадзяцца ў густых лясах, блукаць па стэпавай дарозе.

Выбіраючы сінонім з сінанімічнай пары, трэба ведаць:

• іх стылістычнае і семантычнае значэнне;

•эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку;

•іх спалучальнасць з іншымі словамі, і тады не ўзніке ніякіх пытанняў і памылак.

3) Стылістычныя функцыі сінонімаў

Стылістычныя функцыі сінонімаў

↓ ↓ ↓ ↓

замяшчэнне

проціпастаўленне

тлумачэнне

удакладненне

↓ ↓ ↓ ↓

Дазваляе пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа слоў (працягваў - загаварыў, падхапіў)

Доктара запрасіць, а фельчара паклікаць.

Спецыяльная лексіка, запазычаныя словы, архаізмы і экзатызмы, тэрміны патрабуюць сінанімічнай замены.

Дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства).

У АДС сінонімы выкарыстоўваюцца рэдка, бо для АДС характэрны лексічныя паўторы. Асноўныя функцыі сінонімаў у АДС гэта ўдакладненне і тлумачэнне. (Пры набыцці транспартнага сродку (пакупцы, спадчыне, прыняцці ў дар) яго ўладальнік…). Гэта могуць быць кантэкстуальныя сінонімы.

4) Гл. тэму “Памылкі на лексічным узроўні”.

Пры ўжыванні сінонімаў неабходна памятаць, што яны адрозніваюцца лексічнай спалучальнасцю і стылістычнай афарбоўкай.

Заданне 1. Састаўце сказы з наступнымі сінонімамі.

  1. Гамонка, гаворка, размова, гутарка.

  2. Бязлітасна, люта, жорстка.

  3. Далікатны, ветлівы, карэктны.

  4. Бяссэнсавы, недарэчны, неразумны.

  1. Бясконцы, бязмежны, бяскрайні.

  2. Дагавор, умова, пагадненне, кантракт, пакт.

  3. Парада, рада, павучанне, наказ, указанне, настаўленне, кансультацыя, інструкцыя.

  4. Паляпшаць, правіць, папраўляць, выпраўляць, удасканальваць, рацыяналізаваць.

  5. Паведаміць, перадаць, данесці, наказаць, аб'явіць, апавясціць, інфарміраваць, апублікавапь, адрапартаваць.

  1. Знаўца, майстра, спецыяліст, прафесіянал, эксперт, знаток.

  2. Склад, сховішча, база, пакгауз, элеватар, арсенал.

  3. Намер, думка, задума, задуманае, замысел, рашэнне, план, мэта.

  4. Абмеркаваць, абгаварыць, абдумаць, разабраць, разгледзець, падзяліцца думкамі.

  5. Аснова, падстава, глеба, грунт, база, падмурак, фундамент.

  6. Загад, каманда, распараджэнне, прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр.

16.Прапавова, думка, меркаванне, ідэя.

Заданне 2. Запішыце сінанімічныя рады. Адзначце над кожным сінонімам яго тып.

1. Абсалютны – безумоўны, неабмежаваны, беспараўнальны, безадносны поўны, канчатковы, круглы.

2. Абгрунтаванасць – доказнасць, пераканаўчасць, фактычнасць.

3. Шаблон – лекала, трафарэт, узор, прыклад, ранжыр штамп, канцэлярызм, прымаўка, банальнасць.

4. Пазіцыя – месцазнаходжанне, размяшчэнне поза, пазітура пункт гледжання, точка зору думкі, прынцыпы.

5. Беспрычынны – безгрунтоўны, неабгрунтаваны, беспадстаўны.

6. Канкрэтны – рэальны, дакладны, прадметны, аб'ектыўны, наяўны.

7. Элементарны – пачатковы, найпросты, прасцейшы, нескладаны, несастаўны павярхоўны, спрошчаны, зразумелы кожнаму асноўны, патрэбны, неабходны.

8. Аналагічны – падобны, сходны, прыпадоблены, канвергетатыўны.

Заданне 3. Выпраўце сказы, замяняючы няўдалыя словы сінонімамі і сінанімічнымі выразамі.

  1. "Форд" спраўна прадягваў шлях наперад.

  2. Пасля невялікіх збораў школьнікі рушылі на экскурсію.

  3. У кране "Прырода" спяваў аглушальны ансамбль птушак.

  4. Непагода працягвалася некалькі дзён.

  1. Дырэктар каледжа з усмешкай заўважыў, што добры настрой добра адлюстроўваецца на рабоце.

  1. 3 кожным годам у Беларусі павялічваецца будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў.

  1. Трэба вельмі ўважліва паклапаціцца аб тым, каб асабістаму складу фабрыкі былі забяспечаны ўсе ўмовы для прадукцыйнай працы.

8. Першакурснікі універсітэта правялі нямала каштоўных пачынанняў.

9. Кніга ў жыцці, быце, працы і вучобе чалавека займае велізарнае месца.

10. Нарэшце мы вырашылі пакінуць гэты бескарыслівы занятак.

11. Большасць пасажыраў складалі юнакі і дзяўчаты.

Заданне 4. Запішыце тэкст, выбіраючы слова, якое адпавядае зместу і стылю выказвання.

  1. Трагічны выпадак (забраў, абарваў) яго жыццё.

  2. Беларуская рэчаіснасць (жывіла, харчавала) навуку,фальклор і літаратуру Літвы, Польшчы і развівалася сама ў акружэнні іх культур.

  3. У Лондане ўсё больш гавораць аб (завяршэнні, заняпадзе, канцы, фінале) тэатра, а не яго развіцці.

  4. Неапаль - горад буйных і яркіх кантрастаў як у архітэктуры, так і ў людзях, якія яго (напаўняюць, насяляюць).

  5. У час выступлення горла мае (скавалі, сціснулі) спазмы.

  6. Бура (павыдзірала, павыварочвала) з каранямі дрэвы.

  7. Загадчык (лаяцца. сварьщца) будзе за спазненне на нараду.

  8. Нашы позіркі (спаткаліся, сустракаліся) у час правядзення прэзентацыі.

  9. Мы вельмі (любім, кахаем, шануем) сваю работу.

  1. Ён (пацвердзіў, паўтарыў) адрас і працягваў расказваць далей.

  2. Архімед (імкнуўся, стараўся, хацеў) сонечнымі промнямі праз павелічальнае шкло падпаліць ветразі карфагенцаў.

Заданне 5.3 дзеяслоўнымі сінонімамі складзіце словазлучэнні, выбіраючы неабходныя словы з дадзеных у дужках.

Браць-прымаць (абавязацельствы, пробу, удзел, рапарт, ванну, прысягу, падарунак, разгон, лекі, уладу, адпачынак, ягады, хабар, таксі).

Выявіць-высветліць (талент, злачынцу, факт, характар, Ісціну, злоўжыванне, акалічнасць, недастачу, справу).

Адлюстраваць-адбіць (гук, святло, тэлеграму, рэчаіснасць, лінію, нападзенне, тэрміналогію, вобраз, прамень).

Захаваць-зберагчы (здароўе, незалежнасць, вернасць, успамін, умовы, дысцыпліну, каханне, парадкі, спакой).

Заданне 6. Растлумачце розніцу ў лексічным значэнні сінонімаў і падбярыце беларускія адпаведнікі.

Меценат, спонсор, покровитель; комиссионер, посредник, брокер, маклер; договор, соглашение, контракт, реестр, список, опись, перечень; концерн, холдинг, корпорация; менеджер, управленец, хозяйственный руководитель; реализатор, распространитель, дистрибьютор; вексель, чек, облигация, акция.

Заданне 7. Якія з дадзеных сінонімаў адрозніваюцца адзін ад аднаго па функуыянальна - стылявой прыналежнасці ці з экспрэсіўна - ацэначнага боку? Якое значэнне для валодання мовай мае веданне экспрэсіўна - стылявых уласцівасцей слоў?

Адлегласць, дыстанцыя; недахоп, дэфект; твар, морда; ашукаць, абдурыць, абалваніць; галава, мазгаўня; альфа і амега, краевугольны камень; дагавор, пакт; расцэнка, такса; роля, місія; пасведчанне, даведка, атэстат, метрыка, папшарт, мандат, патэнт; жыллё, кватэра, куток, дах, бярлога; сутнасць, існасць, справа, сэнс, прырода, квінтэсенцыя; парада, рада, наказ, указанне, настаўленне, кансультацыя, інструкцыя, рэцэпт; шчасце, доля, дабро, фартуна; шафер, вадзіцель; чалавечы, людскі; кіраўнік, галава, верхаводзец, шэф.

Заланне 8. Укажыце стылявую прыналежнасць членаў сінанімічных пар.

Абаронца - апалагет, дружбак - сябар, шоўк - ядваб, есці - аплятаць, загад - імператыў, запалохванне - грозьба, звычай - завядзёнка, бой - сеча, келіх - чара, метро - падземка, народ - дэмас, вяшчун - вяшчальнік.

Заданне 9(дамашняе). Выканайце па падручніку Лепешава 1. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. Практ. 351, (с. 145).