Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Функцыянальна - стылістычная прыналежнасць слова. Стылістычная афарбоўка слова.

Мэты: сфарміраваць уменні вылучаць функцыянальна-стылістычную прыналежнасць слова і замяняць словы з неўласцівай стылістычнай афарбоўкай для пэўнага тэксту; выявіць асаблівасці функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці слова і стылістычную афарбоўку слова, пазнаёміць з асаблівасцямі стылістычнага выкарыстання слова, удасканаліць навыкі стылістычнай праўкі, навучыць правільнаму выкарыстанню стылістычнай афарбоўкі слова, спрыяць выпрацоўцы навыкаў замяняць неўласцівыя формы слова ў тэкстах, фарміраваць маральныя звычкі, пэўныя якасці асобы навучэнца.

Асноўныя паняцці: станоўчая, адмоўная, нейтральная афарбоўка, словы актыўнага і пасіўнага ўжытку, абмежаваныя словы, калька, нейтральная лексіка, кніжная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы, спецыяльная лексіка.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнікі, дошка.

Змест і віды работ: актуалізацыя апорных ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванне ўменняў і навыкаў на гатовым матэрыяле ў стандартных умовах (трэніровачныя практыкаванні па заданнях), метад каменціраванага пісьма, стылістычнага аналіза рэдагавання.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. У якіх слоўніках і якім чынам перадаецца стылістычная афарбоўка лексічных сродкаў беларускай мовы?

  2. Чым абумоўліваецца з’яўленне адных і выхад з ужытку другіх слоў?

3.Ці аднолькава ўжывальныя ў мове ўсе словы, што ўваходзяць у яе слоўнікавы склад?

4.Ці ўплывае эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова на яго прыналежнасць да пэўнага функцыянальнага стылю?

5. Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя адценні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі слова?

Літаратура.

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  2. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі:

  1. Агульнаўжывальная лексіка.

  2. Размоўна-бытавая лексіка.

  3. Прастамоўная лексіка.

  4. Дыялектызмы, жарганізмы.

  5. Спецыяльная лексіка.

  6. Грамадска-палітычная лексіка.

Прыналежнасць слова да таго ці іншага функцыянальнага стылю, да вуснага або пісьмовага маўлення надае слову адпаведную стылістычную афарбоўку. Вылучаюць наступныя функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі:

1)Агульнаўжывальная лексіка (аснова слоўнікавага складу) абазначае:

  • назвы прадметаў, з’яў, паняццяў (вада, вуліца, галава, размова);

  • назвы якасцей і акалічнасцей (добры, важны, шмат);

  • назвы дзеянняў і станаў (бегчы, несці, чакаць, глядзець).

У аднолькавай меры гэтыя словы выкарыстоўваюцца і ў бытавым маўленні, і ў дзелавым, і ў навуковым, і ў мастацкім. Таму агульнаўжывальную лексіку называюць яшчэ міжстылёвай, стылістычна не абмежаванай.

У пэўных выпадках агульнаўжывальнае слова можа атрымаць тую ці іншую стылістычную афарбоўку (магнітнае поле, стомленасць металу, рост інтарэсаў, грамадскі парадак).

2) Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаць многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. Асноўны фонд размоўна-бытавой лексікі складаюць экспрэсіўныя словы, якія маюць дадатковыя вобразныя, ацэначныя адценні (сплавіць, трубіць, балбатаць і г.д.).

3) Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з’яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы (валацуга, выперці, жлукціць, плявузгаць). У АДС і навуковым стылі такая лексіка не выкарыстоўваецца.

4) Частку размоўна-бытавой лексікі складаюць дыялектызмы – словы і выразы з мясцовых гаворак. У публітыстыцы ўжыванне дыялектызмаў абмежаванае, зусім недапушчальныя яны ў афіцыйна-дзелавой і навуковай мове.

У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы – спецыфічныя словы якой-небудзь сацыяльнай групы або людзей пэўнай прафесіі (зубрыць, плаваць пры адказе, здаваць хвасты). Ужыванне іх у літаратурнай мове недапушчальна.

5) Да спецыяльнай лексікі адносяцца ў першую чаргу тэрміны навукі і тэхнікі (інтэграл, малекула, кандэнсатар і г.д.). Тэрміны, як правіла, адназначныя і не маюць амонімаў і сінонімаў. У спецыяльную лексіку ўваходзіць таксама лексіка, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах народнай гаспадаркі і сферах чалавечай дзейнасці. Гэта так званая прафесіянальная лексіка або прафесіяналізмы (дзот, дывізіён, баранка, фортка).

Частка прафесіяналізмаў і навуковых тэрмінаў увайшла ў літаратурную мову і зразумела большасці людзей.

Кожная галіна навукі і тэхнікі мае ўласную тэрміналогію, свае фразеалагічныя сродкі, свае традыцыйныя прыёмы афармлення думкі. Аднак у творах, адрасаваных шырокай аудыторыі, неабходна карыстацца агульнай для ўсіх літаратурнай мовай. Празмернае захапленне прафесіяналізмамі і навуковымі тэрмінамі шкодзіць яснасці і даходлівасці выкладу (адно цяля – адна галава маладняку буйной рагатай жывіны; прывязаць – зафіксаваць пры дапамозе прывязі). У АДС ужываюцца навуковыя тэрміны і спецыяльныя словы.

6) Грамадска-палітычная лексіка (словы, якія абазначаюць з’явы грамадска-палітычнага жыцця)/сацыялізм, капіталізм, дэмакратыя, дзяржаўны лад/. Да гэтага тыпу лексікі можна аднесці таксама шматлікія тэрміны грамадскіх навук – літаратуразнаўства, гісторыі, юрыспрудэнцыі. Выкарыстанне апошніх характэрна для АДС. Астатнія – адзнака публіцыстычнага стылю.

Заданне 1. Да якіх стылістычных груп пісьмовай лексікі адносяцца наступныя сповы:

Пазнанне, тэорыя, рэлятывізм, свядомасць, мараль, дабрачыннасць, эрудыцыя, экстаз, дэфініцыя, працэс, скачок, базіс, надбудова; вотчына, сервітут, ваявода, веча, скрыжалі, рань, чало, раме, ланіты, ратны; міс, ледзі, бай, гандола, віскі, чалма, паранджа; люмінесцэнцыя, каталіз, інтэграл, бісектрыса, каэфіцыент, кандэнсатар; акамадацыя, алегорыя, рампа; каментарый, інтэрв'ю, аглядальнік, карэспандэнт, перадавік, рабочая дынастыя, зялёны канвеер, сянаж, уздым, укараненне, будаўніцтва, самааддана, патрыятызм, подзвіг; вахта, мікраклімат; айчына, партыя, барацьба, матыў, катэгорыя, ліміт, дэфіцыт, генацыд, роўнасць, брацтва, свабода, патрыёт,грамадства, кааліцыя, калектыў; інструкцыя, акт, загад, распараджэнне, даведка, распіска, дагавор, заява, заяўка, рапарт, іск, пастанова, пратакол, рэзалюцыя, касацыя, пашпарт; аддзел, бюро, кантора, сведка, ісцец, рахункавод, справавод, спажывец, субпадрадчык, укладчык; справаздача, парадак дня, пастанавілі, слухалі, зацвердзіць, выключыць, апрыходаваць, вышэйадзначанае, ніжэйпадпісаны; муза, ліра, ветразь, гмах, квет, зараніца, заранка, веснавей, арала, ратны, ясназоры, светазарны, лёгкакрылы, златаіскры, зорнацветны, агняцветны; крынічанька, зараначка, вятрыска, сонейка, гняздзечка, светлячок, дзеванька, галованька; затрымацца, памыліцца, адпачываць?

Заданне 2. Правільна размяркуйце словы па групах.

Кніжныя

Нейтральный

Гутарковыя

гонар, самалюбства, пыха;

пярэбары

пісаніна

часціна

знішчыць

заказ

звадыяш

апломб, амбіцыя

эвакуацыя

рукапіс

элемент, частка спляжыць

забарона

інспектар

фанабэрыя, форс

перасяленне манускрыпт

кампанент

ліквідаваць

вета, табу

зводнік

Заданне 3. 3 тлумачальнага слоўніка беларускай мовы падбярыце па тры словы з паметкамі кніжн., паэт., высок., разм. Складзіце з імі сказы.

Заданне 4. Падбярыце адпаведнікі з афіцыйна - дзелавога стылю да слоў размоўнай лексікі.

Вусная мова

Пісьмовая мова

перавесці грошы

долары

здымаць памяшканне

нацэнка

жывыя грошы

прэйскурант

абмен

сертыфікат якасці

месца

рускія грошы

браць

пералічыць грошы

сертыфікат

разліковы рахунак

нал

весці страту

прайс

арэндавадь памяшканне

опт

прызначыць цану

безнал

наяўныя грошы

плацёжка

налогавая інспекцыя

кадравік

стратнае прадпрыемства

органы

неўлічаныя грошы

налогавая

распрадаецца

рахунак

бартэрная здзелка

накрутка

гандлёвае месца

зарадзіць цану

купляць

цяжкая фірма

наяўныя грошы

чорны нал, чарняк

прайс-ліст

тавар уходзіць

оптавая партыя (гандаль)

уходзіць з кол

безнаяўны разлік

падсесці з таварам

праваахоўныя органы

капуста, папера, бабкі, лаве, драўляныя

плацёжнае даручэнне

баксы, грыны, зеляніна, ролікі

работнік аддзела кадраў

спіс

распрадаецца без пасрэднікаў

Заданне 5. Знайдзіце выпадкі неапраўданага ўжывання лексікі вуснага маўлення і элементаў афіцыйна-дзелавога стылю ў газетных матэрыялах. Зрабіце стылістычную праўку.

  1. У Мінску шырока практыкуецца работа па аказанню дапамогі хворым і інвалідам на даму.

  2. Пры дзіўных абставінах пасрэдніцкая фірма разбазарыла бензін грамадскага фонда і сама засталася без грошаў.Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па факту махлярства.У ходзе разбору засвяркалі падазроныя фірмы, а ў цэнтры скандала аказаліся праваахоўныя органы.

  3. Мы з Віктарам Іванавічам саратнікі, саюзнікі, мы не канаемся, хто там нешта лепш ці больш (афіцыйнае выступленне палітыка).

  4. Ідзе працэс развіцця руху за ўмацаванне супрацоўніцтва.

  5. Усё гэта адбылося ўжо пасля таго, як тусоўка расійскіх алігархаў вярнулася з Вашынгтона са штогоднага форума дзелавых колаў.

  6. Сутнасць схемы ў тым, што насельніцтва зможа долары толькі прадаваць, але не пакупаць, а банкі будуць мець права на пакупку зеляніны толькі пад падцвержаныя кантракты.

  7. Але цяпер, нават нягледзячы на крызіс, грамадскі фонд не загібаецца! Зараз заканчваецца будаўніцтва новага будынка.

8.Людзям падабаецца апускаць прафесійных праграмістаў, якія зарабляюць па 100 тысяч долараў у год.

9. Яго траўрная прамова была быццам пад капірку перакатана з прамовы палутарагадовай даўнасці.

10.Абураная сусветная кінабратва рашуча выступіла супраць.

11.Зборная Расіі, напароўшыся на балгар і італьянцаў, у фінал Чэмпіянату Свету па футболу не выйшла.

12. Аднак грымнула 17 жніўня, і расіяне пераятнуліся да айчынных прадуктаў. 13.Міністр адразу пачаў накачваць эканоміку пустымі грашыма, і ў лістападзе інфляцыя скакнула на 11 працэнтаў. Спужаліся, паклікалі другога міністра, які наогул усё зажаў.

14.У сярэдзіне другога тайма сітуацыя ўстаканілася.

15.Сяброўка-рэкламістка (таксама ўкалывае дома) параіла: "Зарабляй на асабісты камп'ютар". Ірына Іванаўна паслухалася і замалаціла, адмаўляючы сабе ва ўсім, на камп'ютар.

16.Сілавой структуры, якая займаецца ўзброенымі злачынцамі, свяціцца не прыстала.

17.Надоечы наш прэзідэнт заявіў, што перавыбірацца не будзе.

Заданне 6. Замяніце словы і словазлучэнні справавога стылю міжстылёвымі.

Мець месца, праявіць цікавасць, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемства, працаўладкаванне, займаць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі формамі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выключыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, рабіць захады, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці.

Заданне 7. Вызначце, які элемент тэксту нясе на сабе экспрэсіўную нагрузку. Растлумачце, чаму некаторыя з іх патрабуюць замены. Дайце свой варыянт.

  1. I, безумоўна, хвалюе сталых людзей уводзіны ў дзейнасць Закона аб ветэранах. Яго прабуксоўка выклікана недастатковым збіраннем падаткаў у бюджэт.

  2. У гаспадароў дзяцей няма, затое на дзіцячай пляцоўцы іх навалам.

  3. Скандал з прымессю крымінальшчыны раскручваецца вакол адной з самых вядомых фірменых крам.

  1. У галаве стала на правах вядучага ў шыкарным прыкідзе сядзеў вядомы гумарыст.

  2. Магчыма, важнейшым парушэннем гэтага палітыка стала тое, што ён не адхіліў раскідання вялікага вулля, якім з'яўляюцца справы па карупцыі ў вышэйшых эталонах улады.

  1. Часам ён быў страмчэй за крутога Уокера.

  2. Сярэдзіна мая не радуе мінчан добрым надвор”ем, але непрыемныя для нас прахалода, вецер, частыя ападкі спрыяльны для паніжэння забруджвання ў атмасферным паветры.

  3. Будбат з галадухі згвалтаваў дзве каструлі (назва).

  4. Кінолаг задраў мента на сабачых баях (назва).

10.У Краіне цюльпанаў Багдан Цітамір атарваўся на славу- куцілі, пілі, гулялі 24 гадзіны ў суткі.

Заданне 8 (дамашняе).Прааналізуйце ўрыўкі з боку іх маўленчай выразнасці, адзначце метафары, увасабленні, сінекдахі і метаніміі. Дайце азначэнне кожнаму з гэтых тропаў.

  1. Ступіў наш дзядзька крокам смелым, ідзе к сталу, што быў пабліжай, да барады счырвона-рыжай – і перад тою барадою схіліўся нізка галавою. 2. Быў сенакос. Поўдзень Сібіры касіў. 3. Адразу стала цяніста і прахалодна. Часам уздыхалі над галавой кедры. 4. Адсюль, з высокага насыпу, відаць быў горад, пасечаны чорнай воспай пажарышчаў і руін. 5. Тут пчолка ў вуллях гаманіла! І як прыемна пахламёдам!.. 6. Максім спачатку амаль узрадаваўся, убачыўшы знаёмую бараду. Дзед не пазбаўлены гумару, з ім можна весела пагаварыць, трохі пацешыцца і забыцца на ўсе сур`ёзныя праблемы. 7. Эй ты, там, торба з кутасамі! Якога чорта гэта смаліш? Ты мне вагон увесь разваліш! Пакінь курыць, бо і праз дзверы праходзіць дым сюды без меры… 8. Калінавым пажарам дагарае захад. Ледзь тлее. Яшчэ момант – і ён згасне. 9. У тыле таксама не раскашавалі, а ў мацеры, не лічачы ўласнага, было кожны дзень на вачах трое галодных дзіцячых ратоў.