Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Амонімы і паронімы ў дзелавым маўленні.

Мэты: навучыць падбіраць паронімы і амонімы, характэрныя для пэўнага кантэксту; навучыць правільнаму стылістычнаму выкарыстанню іх, засвоіць папярэдні лекцыйны матэрыял, уменню знаходзіць памылкі і выпраўляць іх, развіць моўнае чуццё навуцэнцаў.

Асноўныя паняцці: амонімы. Тыпы амонімаў, паронімы, тыпы паронімаў.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, слоўнік, дошка.

Змест і віды работ: параўнаньны аналіз амонімаў у рускай і беларускай мовах, назіранне над тэкстамі, тлумачэнне ўжывання некаторых амонімаў і паронімаў, каменціраванае пісьмо, складанне тэкстаў.

Сдраваздача: выкананае практычное заданне. Кантрольныя пытанні:

  1. Чым адрозніваюцца амонімы ад мнагазначных слоў?

  2. Чым адрозніваюцца амонімы ад паронімаў?

  3. Якія найбольш частыя памылкі сустракаюцца ва ўжыванні паранімічных назваў?

4.Што ўяўляюць сабой міжмоўныя амонімы?

5.Што ўяўляюць сабой міжмоўныя паронімы?

Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн, 1994.

  2. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна.

Напр.: Мы праслухалі даклад (незразумела, пачулі ці не).

У мастацкай літаратуры і публітыстыцы ўжыванне амонімаў стварае экспрэсію (каламбур).

Пры ўжыванні слоў, якія маюць амонімы, можа ўзнікаць двухсэнсоўнасць:

а) Яна адстала ад суперніцы ў развіцці.

б) Вось ужо трэцюю сустрэчу каманда праводзіць без галоў.

Для АДС гэта недапушчальна.

Паронімы - гэта блізкія па гучанню аднакарэнныя словы, якія адрозніваюцца па значэнню( сыты – які паеў, сытні – які можа насыціць).

Перад кожным аўтарам можа ўзнікнуць праблема выбару аднаго з паронімаў. Вельмі часта ў мове назіраецца змяшэнне паронімаў, што прыводзіць да грубых лексічных памылак.

Каб правільна выбраць паронім з пары, трэба дакладна ведаць яго значэнне. Паронімы адрозніваюцца па значэнню; дыферэнцыяцыя значэнняў, членаў паранімічнай пары, часам даходзіць да супрацьлеглага значэння: адрасант (той, хто адпраўляе ліст) - адрасат (той, каму накіроўваюць ліст).

Вельмі часта ўзнікаюць цяжкасці ў выбары слова з недастаткова выразнымі размежаваннямі сэнсавых адценняў ці граматычных асаблівасцяў паронімаў. Змяшэнне паронімаў з'яўляецца адным з найбольш грубых парушэнняў норм літаратурнага маўлення. Памылковымі з'яўляюцца выразы тыпу: эканомны рэжым працы (эканамічны). дзейсны супрацоўнік (дзейны), агенства падрыхтавала вельмі добры рэкламацыйны ролік (рэкламны). Гэта прыклады ўнутрымоўнай параніміі.

Бываюць выпадкі міжмоўнай параніміі. Гэта сугучныя словы розных моў з розным значэннем. Напр.: руск. плен – бел. плён, руск.отворить – бел. адварыць.

Заданне 1. Выпраўце памылкі ва ўжыванні паронімаў і сугучных слоў.

  1. Для большага эфекту ў будаўніцтве аб'ектаў жадаем, каб вашы праекты былі без усялякіх дэфектаў.

  2. Творчасць без адрыву ад вытворчасці.

  3. Тронная прамова англійскага караля ператварылася ў трунную прамову аб цяжкім становішчы эканомікі краіны.

  4. I вось на гэтых копіях скрыжаваліся коп'і дзвюх устаноў.

  5. Неабходна, каб усе патрэбы працоўных былі здаволены.

  6. Дзейнасць газетных матэрыялаў за апошні час палепшылася.

  7. Усе згадзіліся, што фотаздымак вельмі эфектыўна дапаўняе праект.

  8. Варта міру — вахта міру.

  9. На 77 існуючых у павеце школ навучаецца беларуская мова.

  1. Раніцай радыё абвясціла, што маёр Гагарын у космасе; увесь народ, помню, быў абрушаны гэтай падзеяй.

  2. Старшыня роты вёу гаспадарчыя пытанні з асобнай сілай і пранікнюнасцю.

  3. Пісьменнік у байкавым жанры імкнуўся прадоўжыць лепшыя традыцыі класічнай літаратуры.

  4. Старэйшы Валодзя параіў прыгатаваць маці сюрпрыз. Сабралі букет кветак. Маці радасна ўсміхнулася, падзякавала дзецям. У гэтым цырыманіяле не ўдзельнічала толькі яе дачушка.

Заданне 2. Растлумачце значэнне паронімаў. Складзіце з выдзеленымі паронімамі сказы і запішыце іх.

Зразумелы – зразуметы, кардынальны – кардынальскі, паважаны –паважлівы – паважаны, сітуатыўны – сітуацыйны, тактоўны – тактычны, устойлівы – устояны, выпрабавальны – выпрабаваны, канстытутыўны – канстытуцыйны, пунктуальны – пунктуацыйны, растлумачальны – растлумачаны. дысцыплінаваны – дысцыплінарны, выкладаць –выкладваць, выключаны – выключны, грамадзянскі – грамадскі.

Заданне 3. Падбярыце паронімы і ўкажыце розніцу ў іх значэнні. Факт, выпад, дапушчальны, калектывісцкі, разважлівасць, схематызм, факультатыўны, рэферэнт, аптэкарскі, вадзяністы, навучальны, старэйшы, уважлівасць, чалавечы.

Заданне 4. Выпраўце сказы (са школьных сачыненняў).

  1. Верш "А хто там ідзе?" быў перакладзены кампазітарам Рагоўскім на музыку і служыў пэўны час гімнам беларускага народа.

  2. Наш народ з'яўляецца самым працоўным народам свету.

  3. Я хачу, каб мае будучыя выхавальнікі раслі добрымі, разумнымі і здаровымі дзецьмі.

  1. Гэтыя выдатныя словы палажылі канчатак думкам Лабановіча аб сэнсе жыцця.

  1. Міхал Тварыцкі парывае з сваім мінулым, і сведкам гэтага з'яўляецца забойства сына Скуратовіча.

  2. Туляга сумленны чалавек, але баязлівец; няўпэўненасць у сабе не дазваляе яму жыць поўным жыццём.

  3. У хаце Алесь Рыбак развітваецца з усімі рэчывамі, размаўляе са сваімі рэчывамі, як са сваімі сябрамі.

  1. Іменна ў 30-я гады пачалася драматычная творчасць К. Крапівы.

Заданне 5. Прачытайце сказы, знайдзіце памылкі ва ўжыванні паронімаў і сугучных слоў, выпраўце іх. Растлумачце значэнне слоў.

  1. У цяпліцах калгаса штогод вырошчваецца шмат вітамінізіраванай зеляніны.

  2. Пасля цемнаватых сенцаў белізна снега асабліва кідалася ў вочы.

  3. Справа ад дарогі ўзвышаўся гліняны бераг ракі.

  4. Пасля ад'езду бацькі маці было цяжка дагледзець сям'ю.

5. У тэксце сакавітыя літаратурныя словы мяжуюцца з народнымі, гутарковымі, многа дыялектаў.

  1. Кожны пісьменнік ведае, якую вялікую ролю ва ўзбагачэнні мовы адыгрываюць слоўнікі: дыялекталагічныя, тлумачальныя, фразеалагічныя.

  2. Зямля тут была ўраджайная, хоць недалёка ляжала балота.

  3. У краме багаты выбар жаноцкіх сукенак і ўпрыгожанняў.

Заданне 6. Вызначце мнагазначныя словы і словы-амонімы. Складзіце словазлучэнні з імі.

Басейн, гадзіна, гасцінец, двор, рацыя, наважыць, кардон, калыска, завод.

Заданне 7. Да беларускіх слоў падбярыце рускія аманімічныя пары і размяркуйце гэтыя пары па групах.

Гусеніца, ачкі, кроў, твар, прыму'с, трэска, прыклад, бараніць, карыць, маніць, араць, пытаць, устаць, прасыпацца, даве'сці, хваста'ць, ра'дзіцца, пра'жыць.

Заданне 8. Да рускіх слоў падбярыце беларускія аманімічныя пары і вызначце адрозненні ў значэннях рускіх і беларускіх слоў.

Местный, беспечный, бескорыстный, ведомый, дивный, смутный, благой, зычный, полночный, штучный, буйный.

Заданне 9. Вызначце адрозненні ў значэннях руска- беларускіх аманімічных пар.

Рус. і бел. Калоша, байка, пара, уступ, брак, лук, гной;

рус. покой - бел. пакой, пряник - пранік, прозвище - прозвішча, листопад - лістапад, гостинец - гасцінец, полночь - поўнач, полдень - поўдзень, натиск - націск.

Заданне 10. Вызначце значэнні руска- беларускіх міжмоўных паронімаў. Складзіце з імі словазлучэнні.

Рус. шкура - бел. скура, старшина - старшыня, кувалда - кавалда, отец - айцец, рис - рыса, газ -газа, вересковый - вераснёвы, журавлиный - журавінавы, курить - курэць, журить -журыцца, жалить - жаліцца.

Заданне 11. Дакажыце, якое з двух словазлучэнняў дакладнае, правільнае ў лексіка-семантычных адносінах.

Балоцісты бераг – балотны бераг; водная роўнядзь возера – вадзяністая роўнядзь возера; дажджлівая імгла – дажджавая імгла; дзейсны чалавек – дзейны чалавек; вучэбны дапаможнік – навучальны дапаможнік; ураджайная зямля – урадлівая зямля; абагуліць маёмасць – абагульніць маёмасць; абагульніць факты – абагуліць факты; адзець свой кажушок – надзець свой кажушок; гліняная падлога – гліністая падлога; гліністы бераг – гліняны бераг.

Заданне 12. Выберыце з двух слоў, пададзеных у дужках, адно. Матывуйце выбар.

(Дзелавітая, дзелавая) гутарка, (драўняны,драўляны) попел, запісваць (дыялекты, дыялектызмы), (здубелы, здубянелы) плашч, (канструктыўны, канструкцыйны) розум, (лісцёвы, ліставы) лес, (нястрыманы, нястрымны) боль, (расшчапіць, расчапіць) сціснутыя зубы, (саладжавы, саладкаваты) водар, падпаліць (сялібу, сядзібу).

Заданне 13 (дамашняе). Скласці рэкламу, выкарыстоўваючы паронімы.