Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

31. Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі.

Дверь, чернила, черника, конопля, двухлетний гусь, замысловатая роспись, левая туфля, приподнятая бровь, злая собака, перочинный ножик, речушка юности, маленький камешек, два правильных ответа, в десяти шагах от озера, три целых и четыре десятых сантиметра, вскакивать, дого­вариваться, в десятом часу утра, смеяться над самим собою, жениться на хорошей девушке, вне конкуренции, пишите по адресу, дом в три этажа, видно птицу по полету, удариться в амбицию, чтоб не сглазить, у чёрта на куличках, дедушке около семидесяти.

32. Запішыце сказы і падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Пастаўце, дзе трэба, працяжнікі,

1. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы (К-с).

2. Зямля не любіць пуставаць – жадае быць жытнёвым полем (К-с).

3. На карце свету мая Беларусь як дубовы лісток (Вял.).

4. Поле шырокае, урадлівае. Бульба свая, з агарода.

5. Сам сабе чалавек не вораг (К. Ч.).

6. Прыпяць рака-казка, легенда (І. Ш.).

7. Рукі хоць рэпу сей (К-с).

33. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Складзіце схемы сказаў.

1. Глядзела маці як цяжэла жыта пагнала ў трубку проса і аўсы і ўспамінала ўсё што перажыта і гладзіла тугія каласы (Грах.).

2. Злажыць зруб удалося небагата бо хутка ўчапіліся маразы паваліў снег але аснова што б там ні казалі была і ўсю зіму цешыла вока… (І. Ш.).

3. Мы гаварылі пра ўсё і калі я раптоўна змаўкаю яна не здзіўляецца (Б.).

4. І бацька моўкне і чакае што скажа дзядзька або маці і ціха стала ўраз у хаце чутно як муха пралятае (К-с).

5. Як не можа быць дзіцячага пісьменніка які не разумее і не любіць дзяцей так і не можа быць настаўніка што выбраў спецыяльнасць не па закліку душы (Віт.).

6. Ты (настаўніца) узышла на ганак новай школы ты гэтым дзецям бліз­кая свая і ўжо сябе не лічыш навасёлам бо тут твой дом і тут твая сям’я (Грах.).

7. Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад ад­наго акна да другога каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць дзе яго новая школа (К-с).

34. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).

Хоць боб малаці; мазгі ўставіць; з курамі спаць класціся; клёцкі з душамі; аднаго поля ягады; з зубоў ірваць; вочы прадаваць; душу пасвіць; смяшыць курэй; не коз воз; і сячэ і паліць; прыгрэць змяю на грудзях; адва­кату язык на лапату; не на смех развязаўся ў бога мех; не ідзе сучка ба­разной; нясеянае радзіцца; ад зубоў адлятае; ледзянее кроў; пісаць крывёй сэрца; на горкі яблык; другое дыханне; воўчае мяса; каінава пячаць; цяля­чае захапленне.

35. Знайдзіце ў сказах адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Вы­праўце сказы.

1. Прабуюць моц сваіх крылаў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 2. Разам злучылася ўсё – і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Мы ўсе ліхаманкава шукалі дзейны спосаб выхаду са складанай вытворчай сі­туацыі. 4. У яго бібліятэцы не хапае двух кніг Караткевіча. 5. Даўно ўжо абветрылі дарогі, пашарэла зямля і добра ўрунела жыта. 6. Жыццё і дабра­быт селяніна заўсёды залежылі ад надворья. 7. Бацька збіраўся пасадзіць каля варот невялікае дрэўка. 8. Нагрэтыя за дзень зямля, дрэвы і паветра ніяк не маглі застыць. 9. Спыніўшыся сярод сцежкі, сабака доўга брахала незаядлым, асіплым голасам. 10. Шум, крыкі, лаянка чулася з суседняга дома. 11. Плот быў вялікі, на ім можна было перавесці нават некалькі ма­шын. 12. Трое незнаёмых раптам выйшлі на дарогу як раз перад нашай ма­шынай. 13. Столька людзей прыйшлі тады на сустрэчу з Нілам Гілевічам. 14. Яна ўжо не магла нічога сказаць: плач сціскаў ёй сэрца да болі. 15. У кожнага студэнта свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падыйсці. 16. Расійскія фігурысты – мацнейшыя ў свеце. 17. Валодзька, рыючы ілбом пульхнаю зямлю, выў і роў ад болі, ад крыўды, але не гаварыў нічога.