Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2.4. Вымаўленне зычных

Вымаўленне зычных залежыць ад гукавага акружэння і пазіцыі ў слове.

Гук [г] у беларускай мове фрыкатыўны, працяжны: гісторыя, агарод, горад, фігура, гіпатэнуза, трагедыя. У нешматлікіх запазычаннях ён выбухны: агрэст, мазгі, ганак, гуз, гвалт, гонта. Апрача таго, перад звон­кімі зычнымі ў сярэдзіне запазычаных слоў, а таксама на стыку двух слоў глухі [к] вымаўляецца як выбухны: Вялі[г]дзень, э[г]замен, э[г]зотыка, ва[г]зал, я[г]жа.

Звонкія зычныя адпаведна закону аглушэння звонкіх зычных на кан­цы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: сто[х], айсбер[х], го[т], бяро[с]ка, ка[с]ка. Глухія перад звонкімі змяняюцца звонкімі (закон азванчэння): бара[дз’]ба, ай[з’]берг, ка[з’]ба, мала[дз’]ба.

У звязнай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад галоснымі і санорнымі: сне[х] растаў, са[т] у квецені, аднак прына­зоўнікі на звонкія зычныя аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] сяброў, [с] прапановай, але: а[д] Ігната, зрабілі [з’] бярозы, звесткі [з] гісторыі.

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэ­тай пазіцыі азванчаюцца (жы[дз’] добра, не гор[ж] за іншых), пры запаво­леным тэмпе азванчэння не адбываецца (жы[ц’] добра, не гор[ш] за іншых).

Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г’], [к’], [х’]) вымаўляюцца мякка: [сц’]южа, [дзв’]еры, [здз’]ей[сн’]іць, але: [сх’]ема, [зг’]іб, [ск’]ептык. Толькі ў некаторых выпадках яны застаюцца цвёрдымі перад губнымі [в’], [м’]: у пры[зм’]е, у на[зв’]е, аб нацыяналі[зм’]е. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: атма[с]фера і атма[с’]фера, [с]фінкс і [с’]фінкс.

Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (бя[ш]шумна, [ш]шытак, перапі[ш]чык), а шыпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя (купае[с’]ся, на рэ[ц]цы, [ж]жаць).

Зычныя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р] заўсёды вымаўляюцца цвёрда: жыць, шырокі, дажджы, чырвоны, радасць.

Афрыкаты [дж], [дз], [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: агароджа, дрожджы, ксяндзы, пэндзаль, дзверы, мядзведзь.

Наяўнасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ц], [ц’]. Цвёрдая афрыката [ц] не мае парнай мяккай: цэгла, рэвалюцыя, лекцыя, палац. Афрыката [ц’] чаргуецца з гукам [т]: самалё[т] – у самалё[ц’]е, палёту палё[ц’]е (це­канне) і можа не чаргавацца: узняць, цішыня, цяпер.

Не адбываецца чаргавання [т] – [ц’] на стыку кораня і суфікса: бры[т]венны, у Лі[т]ве, у кля[т]ве.

Зубны [д] перад мяккімі губнымі [в’], [м’] вымаўляецца як мяккі [дз’] (дзеканне): мя[дзв’]едзь, [дзв’]еры, [дзв’]есце. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: а[дв’]еку, а[дв’]езены, а[дв’]язаць.

Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца цвёрда: восе[м], вер[ф], стэ[п], дро[б], грэ[бл’]я, се[мдз’]есят, вер[фjу], [пjу].

Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: [в’]есці, [в]удзільна, [в]ыс[в’]етліць. Пасля галоснага перад зычным і пасля галос­нага ў канцы слова ён замяняецца губна-губным гукам [ў]: дра[ў]ляны, кро[ў], за[ў]сёды.

Беларускай мове ўласціва падоўжанае вымаўленне зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч], якое адбываецца паміж галоснымі: маззю, калоссе, моладдзю, пяццю, ралля, каменне, збожжа, узвышша, сучча.

Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ ]: а[ ]апіць, наво[ ]ык, а[ ]айна, газе[ ]ык, лё[ ]ык, ма[ ]ын.

Спалучэнні [шс], [жс] паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны [ ’], а паміж галосным і зычным – як адзін гук [с]: купае[ ’]я, знаходзі[ ’]я; нясві[с]кі, пра[с]кі.

Спалучэнні [дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны [ ]: сусе[ ]ы, ма[ ]ы, пры паво[ ]ы, па кла[ ]ы.

Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гара[ц]кі, слаба[ц]кі, сусе[ц]кі.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае сваю адметнасць. Так, напрыклад, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоў­ваецца «дзеканню» і «цеканню»: дырэктыва, аптэка, тыраж. Выключэн­нем з’яўляюцца словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -(ей)ск-, -(е)ец-: лацінскі, мундзір, эпізодзік, манцёр, гвардзейскі, індзеец.

Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычаных словах і ў спрадвечна беларускіх словах вымаўляюцца ў асноўным мякка: нонсенс, перон, сезон, велюр, вектар, праспект, музей, газета, зіма, песня. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях (пераважна з польскай мовы) вымаўля­юцца цвёрдыя зычныя: бэз, вэлюм, вэксаль, сэнс.