Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

15. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.

Гранатавы сок – гранатавы бранзалет, бракаваць сілы – бракаваць тавар, страшэнная бура – бура пачуццяў, пустое вядро – пусты чалавек, клубы дыму – клубы па інтарэсах, люты звер – люты чалавек, жалезныя цвікі – жалезныя нервы, хімічная рэакцыя – палітычная рэакцыя, глыбокая рака – глыбокая думка, спартыўныя гонкі – гонкі лес, добрыя парады – ваенныя парады, група крыві – партызанская група, купіць гасцінец – шырокі гасцінец.

Заданні да тэмы «Фразеалогія. Афарыстыка»

1. Як вы разумееце тэзіс «Фразеалагізмы – устойлівыя адзінкі мовы»?

2. Дайце азначэнне:

Афарызмы – гэта …

3. Як праяўляюцца ў фразеалогіі з’явы мнагазначнасці, вары­янтнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі? Свае разважанні пацвердзіце прыкладамі.

4. З прыведзеных выклічнікавых фразеалагізмаў выпішыце фра­зеалагізмы моўнага этыкету.

1. Памагай бог, з богам, з лёгкай парай, хлеб ды соль, у добры час, калом зямля, ціпун на язык, няхай сарочка не чапае.

2. Ісцінны бог, як бог свят, адсохні мне язык, праваліцца мне на гэ­тым месцы, не сысці мне з гэтага месца, каб я так жыў, слова гонару, чэс­нае слова.

3. Колькі лет колькі зім, дзень добры, маё шанаванне, бывай здароў, усяго добрага, міласці просім, чым хата багата.

5. Са слоў у дужках падбярыце патрэбнае па сэнсе і запішыце фразеалагізмы. З пяццю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Як гара з (галавы, рук, плеч) звалілася. Вярзці (яблыкі, слівы, грушы) на вярбе. Як (сабака, карова, кот) языком злізала. Біцца як (птушка, звер, рыба) аб лёд. Вакол (пальца, носа, рукі) абвесці. З мухі (слана, ваўка, вярблюда) рабіць. Малако (у роце, на губах, на вусах) не абсохла. У (ката, свінні, сабакі) вачэй пазычыўшы. Хоць ваўкоў (страляй, ганяй, лаві). Як гром з (чыстага, бязвоблачнага, яснага) неба. Усыпаць (дубцовай, лазовай, бярозавай) кашы. Як (гусь, сабака, кот) наплакаў. Зімою (лёду, снегу, пяс­ку) пашкадуе. Бачыць на тры сажні (наперад, пад зямлёю, у цемнаце). Па слова ў (энцыклапедыю, кішэню, слоўнік) не лезе. Хоць (рэдзьку, моркву, рэпу) сей. (Муха, камар, страказа) носа не падточыць. Заварочваць (лейцы, аглоблі, хамуты). Лавіць (ластавак, вераб’ёў, варон). Закідаць (кветкамі, шапкамі, мячамі). (Кату, сабаку, чалавеку) па пяту. Белая (ліса, варона, кошка). Ад (дажджу, ветру, снегу) валіцца.

6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.

1. Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана, заслуг жа – як у зайца.

2. Думка ходзіць, дзе захоча.

3. Была б свіння – а лужа будзе.

4. Кожны чалавек – гэта цэлы свет.

5. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле.

6. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай.

7. І тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька.

Для даведкі: Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны, Пімен Панчан­ка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Кор­бан, Міхась Скрыпка, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, Максім Багдановіч.

7. Укажыце аўтараў фразеалагізмаў.

Людзьмі звацца, хварэць на пана, асадзі назад!, выдраць лысаму ва­ласы, сена на асфальце, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус.

Для даведкі: М. Багдановіч, Ф. Багушэвіч, А. Звонак, А. Русак, П. Броў­ка, А. Макаёнак, Я. Брыль, Ю. Гаўрук, М. Стральцоў, К. Крапіва, Я. Колас, Я. Купала.