Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4.2. Некаторыя правілы арфаграфіі

Ніжэй прыведзены некаторыя правілы беларускага правапісу, якія найчасцей выклікаюць цяжкасці.

Правапіс мяккага знака і апострафа

Правапіс змякчальнага мяккага знака

Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага (апорныя напісанні) і пішацца пасля літар з, с, дз, ц, л, н:

1) на канцы слоў: повязь, Базель, гусь, карась, мядзведзь, моладзь, папараць, госць, столь, Фаніпаль, чырвань, Чэрвень;

2) у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі (захоўваецца і тады, калі пры змене слова цвёрды зычны становіцца мяккім): касьба, пісьмо (пісьменнік), дзядзька, бацька, стрэльба, ганьба;

3) пасля мяккага л перад любым зычным, акрамя л: разгульваў, паль­цы, вольна, вельмі, льдзіна, але: вяселле, галлё, гуллівы;

4) у некаторых граматычных формах: а) у назоўніках перад канчат­камі -мі: дзецьмі, грудзьмі, людзьмі, коньмі; перад суфіксам -чык-, калі слова без яго канчаецца на -нь: коранькарэньчык, агоньагеньчык, праменьпраменьчык; б) у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і ад слова восень, перад суфіксам -ск-: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жні­веньскі, снежаньскі, восеньскі, у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: маленькі, даражэнькі, прыгожанькі; в) у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: сядзьма, кіньма, гляньма; перад канчат­кам другой асобы множнага ліку -це, а таксама постфіксам -ся: сядзьце, устаньце, кіньце, надзенься, агледзься, звесься; г) у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот; д) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь); е) у постфіксе -сьці і яго варыянце -сь: штосьці (штось), калісьці (калісь), дзесьці (дзесь).

Мяккі знак не пішацца:

  1. пасля мяккіх зычных перад мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: змена, свет, песня, звер, цвісці, здзяйсненне, абедзвеабодва, дзведва;

  2. паміж падоўжанымі зычнымі: суддзя, палоззе, раздолле, калоссе, каменне, багацце;

  3. пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, ш, ч, р, ц: нож, дождж, ноч, ціш, шыр, моц;

  4. пасля губных б, п, м, ф: голуб, стэп, верф, сем;

  5. перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, якія не з’яўляюцца назвамі месяцаў: смаргонскі, любанскі, хатынскі, кон­скі, гарынскі, чань-чунскі, цянь-шанскі, цзінанскі;

  6. пасля н перад ш: меншы, іншы;

  7. у назоўніках перад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца не на –нь: мезенмезенчык, канецкончык, балонбалончык.

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф паказваюць на раздзельнае вы­маўленне зычнага з наступным галосным.

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, с, дз, ц, л, н:

1) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, мадзьяр, канферан­сье, парцьеры, мільён, каньён;

2) ва ўласных імёнах (імёнах па бацьку, прозвішчах, геаграфічных на­звах) перад суфіксальным -еў- (-ёв-), утвораных ад імён на -ій: Марэсьеў, Аркадзьеў, Кандрацьевіч, Анатольевіч, Арсеньевіч.

Заўвага. Калі імёны па бацьку ўтвораны ад імён без канцавога -ій, то ў адпаведнасці з вымаўленнем яны пішуцца без раздзяляльнага мяккага знака: АрсеньАрсеневіч, ВасільВасілевіч, АркадзьАркадзевіч. Аднак такія напісанні не з’яўляюцца афіцыйна зацверджанымі.

3) у словах Ілья, Касьян і Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільіч, Касьянаў, Ульянаўна, Ульянаўск, разалью, нальеш, выльецца.

Апостраф пішацца перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я і націскным і:

1) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычную: аб’інець, між’ярусны, пад’езд, ін’екцыя, без’языкі, раз’юшаны, кан’юнктура, суб’­ект, ад’юнкт;

2) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’­ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ярусны, шмат’ёмісты;

3) у сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных, акрамя [з], [дз], [с], [ц] і [ў]: надлоб’е, сям’я, пяцібор’е, куп’істы, Арэф’еў, саф’ян, Мар’іна Горка, вераб’я, але: кустоўе, салаўі, здароўе.

Апостраф не пішацца:

1) пасля ў (у нескладовага) перад е, ё, і, ю, я: саўюць, абаўецца, салаўі;

2) у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: дзяржюрвыдавец­тва, цэхячэйка, трэд-юніёны.