Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Заданні да тэмы «Сінтаксіс» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Якую ролю ў сказе выконваюць даданыя члены сказа?

2. У чым сутнасць падзелу азначэнняў на дапасаваныя і недапасаваныя?

3. У чым асаблівасць прыдатка як азначальнага даданага члена сказа?

4. Якую ролю выконвае ў сказе дапаўненне? З чым звязаны падзел дапаўненняў на прамыя і ўскосныя?

5. Што абазначаюць у сказе акалічнасці?

6. Якія прыметы ляжаць у аснове вылучэння аднародных членаў сказа?

7. Калі паміж аднароднымі членамі ставіцца коска?

8. Якія знакі прыпынку ставяцца ў сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах?

9. Якое месца сярод спосабаў ускладнення займаюць адасобленыя даданыя члены сказа?

10. Назавіце ўмовы адасаблення даданых членаў сказа і правілы па­станоўкі знакаў прыпынку пры іх.

11. Што называецца звароткам? Якую ролю ў сказе ён выконвае? Пе­ралічыце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротку.

12. Якое прызначэнне пабочных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

13. Якое прызначэнне ўстаўных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

14. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца пабочныя і ўстаўныя сло­вы, словазлучэнні, сказы?

15. Што такое параўнальны зварот? Раскажыце пра пастаноўку зна­каў прыпынку пры параўнальных зваротах.

16. Якія сказы адносяцца да аднасастаўных? Якія віды сказаў вылу­чаюцца сярод аднасастаўных выказнікавых? аднасастаўных дзейнікавых?

17. Які сказ называецца складаным? Ахарактарызуйце тыпы склада­ных сказаў.

18. Што называецца простай мовай? ускоснай мовай? Як пунктуа­цыйна афармляюцца сказы з простай мовай?

19. Што такое пунктуацыя? Якое яе значэнне?

Заданні для пісьмовага кантролю

1. Прадоўжыце выказванне.

Паводле функцыі, якую знакі прыпынку выконваюць у сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя. Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць…

2. Графічна абазначце ў сказах прыдаткі, якія выражаны агуль­нымі назоўнікамі.

1. Зорка Венера ўзышла над зямлёю (Багд.).

2. Цётка Таццяна развіталася з Андрэем і накіравалася да сваёй хаты (Пестр.).

3. Я чую заўжды сваю Бесядзь-раку і шчырыя, родныя матчыны пес­ні (Пр.).

4. І той рыбак Сымон Латушка з вачэй знікае ў той жа час (К-с).

5. Бор шуміць над ракою Арэсай (Пр.).

3. Абазначце ў сказах прамыя дапаўненні.

1. Жыццё даецца для радасці, для шчасця (Шам.).

2. Час гоіць нават самыя балючыя раны (Саб.).

3. Слова, дум ніхто не звяжа (Куп.).

4. Дубы любяць сонечнае святло, цеплыню і не баяцца вільгаці (В. В.).

5. Скукуе зязюля адвечне «ку-ку» (Куп.).

6. Глушак даў «добры дзень», з цікавасцю паглядзеў, як Нохім кор­міць каня (І. М.).

4. Расстаўце знакі прыпынку і графічна абазначце аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа.

1. Ён не працуе імшу правіць (К-с).

2. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва агля­далі лагчыны (К-с).

3. Толькі мы ды радзіма ды балотны гушчар помнім кожнага імя зна­ем многіх у твар (Гл.).

4. Вецер усё мацнеў і хутка ўсё і неба і дарога і чэзлыя балотныя хмызнякі патанула ў снежнай завірусе (Лыньк.).

5. Абвітыя хмелем галінкі і лісце спляліся над галаваю так густа што праз іх не магло прабіцца сонца (Сач.).

6. Урэшце Сцёпка спыніўся на думцы пабачыцца як-небудзь з Ален­каю (К-с).

7. Міхал з Антосем як старыя займалі месцы канцавыя (К-с).

8. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў (Лыньк.).

9. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (Бяд.).

10. Воўк авечак бярэ не выбіраючы (Прык.).

11. Наўкол пляменнікі сядзелі на дзядзьку пільна ўсе глядзелі як ён рукавы закасаўшы па тарцы шоргаў шапку зняўшы (К-с).