Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4.3. Тэмы дакладаў (рэфератаў) для прэс-канферэнцыі

  1. Чужая мова і спосабы яе перадачы.

  2. Знакі прыпынку і іх класіфікацыя.

  3. Рэформа беларускага правапісу 1933 года.

  4. Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі.

  5. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

  6. Працяжнік і яго роля ў моўным арсенале Васіля Быкава (Івана Чы­грынава, Івана Пташнікава).

  7. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

  8. Тапанімічныя назвы Пастаўшчыны (Глыбоччыны, Міёршчыны, Лепельшчыны, Браслаўшчыны).

  9. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  10. Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  11. Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і рускай мовах).

  12. Як мы лічым. З гісторыі лікаў.

  13. Геаметрычныя фігуры (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

  14. Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

  15. Здольнасці чалавека.

  16. Почырк і характар.

  17. Псіхалогія публічнага выступлення.

  18. Інтэлект і яго развіццё.

  19. Тэмперамент і паводзіны чалавека.

  20. Колер і яго ўздзеянне на чалавека.

  21. Жаргонная лексіка студэнцкага асяроддзя.

  22. Вобразная асацыятыўнасць як адметная рыса творчай індывіду­альнасці Аркадзя Куляшова.

  23. Прозвішча як сродак характарыстыкі героя ў творах Якуба Коласа.

  24. Адлюстраванне эпохі сродкамі мовы ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака».

  25. Асаблівасці перакладу на рускую мову некаторых сінтаксічных кан­струкцый Івана Мележа «Людзі на балоце» (або «Знак бяды» Васіля Быкава).

  26. Беларуская лексіка ў рускім тэксце рамана Уладзіміра Каратке­віча «Каласы пад сярпом тваім».

  27. Гістарызмы і архаізмы ў творах Уладзіміра Караткевіча (Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова).

  28. Дзеепрыслоўі ў аповесцях Васіля Быкава і сродкі іх перакладу на рускую мову (або ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

  29. Дыялектная лексіка ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа (або ў творах Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава).

  30. Мадальныя канструкцыі ў аповесці «Сцюжа» Васіля Быкава.

  31. Лексічныя русізмы ў аповесцях Івана Шамякіна на тэмы сучаснасці.

  32. Мова журналістаў і вядучых праграм беларускага радыё і тэле­бачання.

  33. Стылістыка мовы твораў Васіля Быкава (Івана Мележа, Уладзімі­ра Караткевіча, Івана Шамякіна).

  34. Сучасная лексіка: сацыяльная абумоўленасць выкарыстання.

  35. Нацыянальная кухня беларуса ў творах мастацкай літаратуры («Тарас на Парнасе», «Новая зямля» Якуба Коласа, «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і інш.).

4.4. Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі на тэму «Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»

1. Што ўключае ў сябе паняцце «моўны этыкет»?

2. Ці супадаюць паняцці «адукаваны» і «выхаваны, культурны»?

3. Як вы ацэньваеце ходкае ў грамадстве выслоўе «дыпламаваных многа, а разумных мала»?

4. Выкажыце меркаванні пра культуру ў грамадстве, культуру свайго асяроддзя, сваю культуру.

5. Якая роля СМІ ў фарміраванні стэрэатыпаў паводзін, культуры?

6. Якая роля стэрэатыпаў ва ўзаемаадносінах людзей розных нацыя­нальнасцей? Чаму нацыянальныя стэрэатыпы, якія паказваюць вобразы жыхароў суседніх краін, вельмі часта носяць негатыўны характар?

7. Як вы ацэньваеце стэрэатып паводзін, які можа скласціся ў кіраў­ніцтве (калектыве): «Я начальнік – ты дурак», «Ты начальнік – я дурак»?

8. Які стыль кіраўніцтва для вас прымальны: дырэктыўны (аўтары­тарны), дэмакратычны (калегіяльны), ліберальны (анархічны)?

9. Сфармулюйце правілы маўленчай этыкі адносна ўжывання зай­меннікаў у навуковых тэкстах, у дакладах і выступленнях, ва ўзаемаадносі­нах з кіраўніцтвам, у акружэнні сяброў-аднадумцаў.

10. Як вы разумееце выразы, што пакінулі нам продкі: «Загавары, каб я цябе ўбачыў», «Дай паслухаць, як ты гаворыш, і я скажу, хто ты».

11. Як вы разумееце і ацэньваеце парады аб паводзінах у размове?

Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыхо­дзіць да гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў па­трэбным кірунку. Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, калі што сказаць: Усё знай, ды не ўсё бай; Многа ведай, ды мала гавары; Трэба знаць, што ска­заць; У добрую часіну сказаць, а ў ліхую прамаўчаць (А. Каўрус).

4.5. Матэрыялы да стылістычнага практыкума па тэме

«Маўленчы этыкет і культура зносін»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

  1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

  2. Якія моўныя сродкі ўласцівы ўсім функцыянальным стылям?

  3. Якія моўныя сродкі характэрны толькі для пэўнага стылю?

  4. Якім чынам змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар стылю?

  5. Якую ролю выконваюць выяўленчыя сродкі мовы ў вусным маўленні?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы