Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4. АрфаграфіЧныя і марфалагічнЫя нормы беларускай літаратурнай мовы

Арфаграфія (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу) – раздзел мо­вазнаўства, які вывучае сістэму агульнапрынятых, узаконеных, абавязко­вых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Менавіта агульнапрызнаныя правілы ўстанаўліваюць адзіныя пісьмовыя нормы, якія дапамагаюць мове ажыццяўляць сваю асноўную (камунікатыўную) функцыю, а таксама спры­яюць развіццю культуры.

Беларускі правапіс – гэта цэласная, заканамерная сістэма, у аснове якой ляжаць аб’ектыўныя адносіны паміж вуснай і пісьмовай мовай. У су­вязі з тым што правілы арфаграфіі не з’яўляюцца аднатыпнымі, у беларус­кай арфаграфіі можна вылучыць наступныя раздзелы: 1) літарнае абазна­чэнне гукавога складу слоў; 2) правілы злітнага, праз злучок (дэфіс), раз­дзельнага напісання слоў; 3) правілы ўжывання вялікай і малой літары; 4) правілы пераносу слоў; 5) правілы графічнага скарачэння слоў.

Кожны раздзел арфаграфіі грунтуецца на пэўных прынцыпах. Прынцып арфаграфіі – асноўная заканамернасць, на якой будуюцца і аб’­ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Яны вызначаюць выбар аднаго напісання з шэрагу магчымых. Так, напрыклад, слова груз­чык можа быць запісана як гружчык, грусчык, грушчык, і пры гэтым чы­тацца аднолькава. Менавіта ў такіх слабых пазіцыях (а арфаграфія вывучае слабыя пазіцыі ў адрозненне ад графікі, якая вызначае адпаведнасць паміж гукамі і літарамі ў моцных пазіцыях) трэба кіравацца пэўным правілам пры выбары літары для перадачы гука. Такое месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напісанняў, што адпавядае існуючым правілам ці традыцыі, называецца арфаграмай (грэч. orthos – правільны, gramma – пісьмо). Да арфаграмы могуць адносіцца асобныя літары, напісанне слоў разам, праз злучок, асобна, перанос, а таксама графічныя скарачэнні слоў.

Напісанні, якія не патрабуюць прымянення арфаграфічных правіл, называюцца апорнымі напісаннямі: дарога, дзецям, краявід, перавозчык – абазначэнне націскных галосных; рака, зіма, вясна, знімаць – абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі; мядзведзь, цень, боль, аб’ядноўваць, вось, боязь, ганьба, дзядзька, касьба, малацьба, жальба, Вязьма – абазна­чэнне мяккасці (спрадвечнай, этымалагічнай) мяккім знакам пасля зычных з, с, дз, ц, л, н на канцы слоў, а таксама перад цвёрдымі зычнымі і інш.

Апорныя напісанні неабходна ведаць, таму што на іх аснове ствараюц­ца арфаграфічныя напісанні і з іх дапамогай правяраецца большасць арфаграм.

4.1. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі

Правапіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы грунтуецца на двух асноўных прынцыпах: фанетычным і марфалагічным (або фанематыч­ным, марфематычным).

Фанетычным прынцыпам прынята называць такі прынцып напісан­ня слоў, які адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Гэты прынцып адлюстроўвае пазіцыйныя чаргаванні фанем (фанема – адпавед­ная ёй літара). Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а (аканне): соксакавіты, сэрца – сардэчны, мовамаўленне, горныгара, літаратура, бухгалтар, май­стар, трыа, адажыа, сальфеджыа, Токіа, Ватэрлоа.

2. Правапіс на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе пе­рад націскам літары я (яканне): мёдмядовы, вёскавясковы, зелень – зялёны, вечар – вячоркі, Аляксей, Ярмоленка, Бялград, яфрэйтар, дзяжур­ны, янот, дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворныя ад іх.

3. Правапіс: а) й пасля прыставак на галосны: зайсці, выйграць, выйсці; б) ы – пасля прыставак на зычны (за выключэннем прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, дэз-, транс-): узысці, сыграць, адыграцца.

4. Правапіс большасці спалучэнняў галосных у запазычаных словах: біёлагбіялогія, патрыёт – патрыятычны, геніяльны, акіян, абітуры­ент, іон, фразеолагфразеалогія, маянэз, Ліён, Іакагама, Іашкар-Ала, Нью-Ёрк, Ёфе.

5. Правапіс галосных у складаных словах: Наваполацк, чарнавокі, даўгавечны, чарнабровы, Новалукомль, жывёлагадоўля, рознакаляровы, фондасховішча, вогнеўстойлівы, збожжаўборка, паліклініка, полісемія, шэравокі, рэдкалессе, землямер, землекарыстанне, кінастудыя, мотакрос, штогод, своеасаблівы, радыёзавод, але: фатаграфія, матавоз, матацыкл.

6. Правапіс прыстаўных галосных і зычных: імгла, аржаны, гэты, гэй, вокны, воблакі, павук, Ларывон, ніводзін, Тадэвуш, але: ордэн, опера, унія, універсал, Орша, Уладзімір, Об, Ушачы, улада, учора, участак, унук – не пішацца прыстаўная в у словах іншамоўнага паходжання, уласных на­звах, перад [у], які развіўся з [в].

7. Правапіс ў (нескладовага): паехаў, настаўнік, аўдыторыя, ехалі ў двух аўтобусах, маўзалей, паўночна-ўсходні, жанчына-ўрач, газета «Звязда» ўдзельнічала ў конкурсе, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, для ўніята; але траур.

8. Літара у (складовае) захоўваецца: а) у пачатку імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: на Ушаччыне, Дубоўка Уладзімір; б) у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: кансіліум, страус, прэзідыум, радыус, соус, в) пад націскам незалежна ад месца: Брэсцкая унія, групоўка ультра, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які ты смешны!); г) у канцы іншамоўных слоў пасля галосных: фрау, Шоу, Ландау, ток-шоу, ноу-хау.

9. Правапіс прыставак на з, с: раскінуць, збіць, рассыпаць, бяспры­кладны, бездакорны, цераспалосіца, узлесак, скінуць, усклікнуць.

10. Напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань.

11. Напісанне некаторых спалучэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса:

а) правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагіч­ных [здн], [згн], [лнц], [рдц], [рдн], [стн], [стл]: позна, бразнуць, сонца, сэрца, міласэрны, бліснуць, абласны, паслаць, шчаслівы; тое ж у запазы­чаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны;

б) напісанне літары ц на месцы спалучэнняў каранёвых ц, т, ч, к і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): студэнцкі, юнацкі, пухавіцкі, кравецкі;

в) напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, ч, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгоства, хараство, мноства, птаства; адэскі, беларускі, палескі;

г) напісанне падвойнага ч на месцы спалучэнняў цк, к і ч: Случчына, Беласточчына, але: Навагрудчына.

12. Напісанне літары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоў­ных слоў: Брант, Шміт, Рэмбрант, Кранштат.

13. Правапіс д дз, т ц (дзеканне і цеканне): у садзе, на самалёце, абедзве, дзеці, людзі; тыгр, дыстанцыя, дэбют; дзюна, бардзюр, цюль, цюльпан, гвардзеец, вахцёр, манцёр, сульфідзін, гетэрадзін; Бацвіннік, Мацвей, Уладзіслаў; Ядвіга, Людміла, Скідаль, Хрысціна, Дэтройт, Дзюсельдорф (ва ўласных назвах дзеканне і цеканне перадаюцца згодна з вымаўленчымі нормамі і традыцыяй).

14. Правапіс падоўжаных зычных: суддзя, галлё, калоссе, збожжа, ноччу, зацішша, насенне, вільгаццю, палоззе.

15. Перадача на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у словах пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, нішчымніца і вытворных ад іх.

Марфалагічны (або фанематычны, марфематычны) прынцып за­ключаецца ў аднолькавай перадачы марфем слова незалежна ад іх вымаў­лення: Нясвіж – нясвіжскі – у Нясвіжы. Паводле гэтага прынцыпу гукі ў слабых пазіцыях на пісьме перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных. Такім чынам захоўваецца графічнае адзінства марфемы.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс звонкіх і глухіх зычных: айсберг, більярд, дзядзька, касьба, просьба, моладзь, грыб, код, дарожка.

2. Напісанне прыставак і прыназоўнікаў на , , а таксама прына­зоўнікаў на : адкінуць, абкапаць, надпісаць; перад сабою, над хатай, аб сценку, пад снегам, праз хвіліну, з суседам, без сумлення.

3. Правапіс шыпячых і свісцячых зычных: на рэчцы, мыешся, збіра­ешся, на дошцы, на сцежцы; зжаць, сшытак, бясшумна, прыезджы, адважся.

4. Правапіс цвёрдых і мяккіх зычных (не перадаецца на пісьме асімі­ляцыйная мяккасць [з’], [с’], [дз’], [ц’]): мядзведзь, дзверы, свята, спіць, мосцік, цвісці, змена, збіць, смех.

5. Правапіс д, т у спалучэнні з афрыкатамі ц, ч: на кладцы, у во­пратцы, у хатцы, перакладчык, даследчык, пераплётчык, лётчык, матчын.

6. Правапіс каранёвых д, з перад суфіксамі -ск-, -ств-: параходства, грамадства, гарадскі, французскі, каўказскі, сілезскі, завадскі.

7. У словах, утвораных ад асноў славянскага паходжання на к, спалу­чэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаецца як ц: гарняцкі, лясніцтва, казацкі, славацкі, беластоцкі.

8. У словах неславянскага паходжання на пісьме захоўваецца спалу­чэнне кс: арынокскі, цюркскі, узбекскі, таджыкскі, нью-ёркскі.

9. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на ка, кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: ямайскі (Ямайка), крупскі (Крупкі), церахоўскі (Церахоўка), але: касабланкскі.

10. Напісанне спалучэнняў -тс-, -цс-, -чс- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на m, ц, ч: агенцтва, адвакацкі, парламенцкі, выдавецтва, кравецкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, баранавіцкі.

11. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым лі­ку і пры чаргаванні), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: множмноства, тава­рыштаварыства, птахптаства, княжыцькняства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, бо чаргаванне ад­сутнічае: Бугбугскі, шахшахскі, казахказахскі.

12. У прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіжнясвіжскі, Прагапражскі, Балхашбалхашскі, латышлатышскі.

13. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не змог, не быў, не прачытаў, без канца, без веры, без дажджу.

14. Правапіс літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжірыга­цыйны, звышідэйны, звышінфляцыя, субінспектр, контрігра, трансіярдан­скі, медінстытуцкі, бортінжынер, але дэзынфармацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэгратар, падынтэграваць, перадынфарктны, перадыспытны, абынтэлігенціцца.

15. Правапіс літары я ў словах (каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску), правапіс якіх трэба запомніць, а таксама правапіс я ў суфіксах назоўнікаў -язь, -ядзь: ячмень, ясакар, тысяча, месяц, памяць, пояс; дробязь, роўнядзь, боязь.

Беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае ў сабе фанетычны і фа­нематычны прынцыпы.

У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца таксама традыцый­ныя (гістарычныя) і дыферэнцыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні – гэта такія напісанні, якія захоўваюцца на ас­нове этымалогіі і традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма.

Да традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове адносяцца:

1. Напісанне літары е ў першым складзе перад націскам: а) заўсёды захоўваецца е ў словах іншамоўнага паходжання: легенда, медаль, абеліск, метро, секунда, зеніт і інш.; б) захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, кераміка, Херсон, Герасім.

2. Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў пасля галос­ных: Дубоўка Уладзімір, Далёкі Усход, Наталля Уладзіміраўна, рака Урал, каля Узды, за Уралам.

3. Напісанне вялікай літары ў дакументах, назвах найвышэйшых дзяржаўных пасад і міжнародных арганізацый: Прэзідэнт Рэспублікі Бела­русь, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Заява, Аўтабіяграфія.

4. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка:

Сляза на вейках закіпіць,

Бяда прыломіць плечы,

Запомні, покуль будзеш жыць, –

Людзей работа лечыць (Л. Дайнека).

5. Напісанне зычных у словах: Вялікдзень, экзамен, вакзал, гекза­метр, штрэйкбрэхер, экземпляр і інш.

Дыферэнцыйныя напісанні служаць:

1) для адрознення сугучных слоў або іх форм (у асноўным уласных і агульных назоўнікаў): лось і Лось (Еўдакія Лось – вядомая беларуская паэтэса), колас і Колас (Якуб Колас), танк і Танк (Максім Танк), гарадок і Гарадок (назва населенага пункта), бурак і Бурак (Я. І. Бурак – вядомы бе­ларускі вучоны, даследчык роднай мовы);

2) для размежавання канчаткаў творнага склону аманімічных паводле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: з Растовым (Івановым, Барыса­вым, Петрыкавым) і пад Растовам (Іванавам, Барысавам, Петрыкавам);

3) для адрознення напісання прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад значэн­ня ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з дарогі), зыходзіць (з меркавання);

4) як стылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай: Ісус Хрыстос, Божая Маці, Буда, Бог, Зеўс, Пярун (міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы); Баран, Жаба, Асёл, Баба-Яга, Дзед-Мароз, Ліса, Заяц (назвы дзеючых асоб у мастацкіх творах); Каляды, Вялікдзень, Блага­вешчанне, Дзяды, Радаўніца, Купалле, Масленіца (назвы традыцыйных свят, пастоў) і інш.