Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.

Уведаць, пачым фунт ліха. Цэлы сажань у плячах. Пуд солі з’есці. Грош цана яму. Ні гроша не варты. Ні за грош прапасці. Уваткнуць свае тры грошы. Ні ў грош не ставіць. Аршын з шапкаю. Мераць на свой аршын. Нібы аршын праглынуў. Бачыць тры аршыны пад зямлёю. Не фунт ізюму.

9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Ратай, фурманка, пенаты, даніна, аброк, лёкай, лік, мануфактура, гарбата, валока, гарнец, капа, локаць, тузін, шурка, аканом, асаднік, асміна, войт, калаўрот, каліта, кальчуга, каморнік, правіянт, прасніца, рэкрут, самапрадка, фальварак, харунжы, цівун, цімакі, чынш, штандар.

10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.

1. Дык хто мы? Песняры ці хлусняры? (Панч.). 2. І нясеш, і весела ад такога несіва (Р. Б.). 3. І вось – выходзім. З цэлымі калчанамі рознакалі­берных складных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вель­мі сур’ёзныя, нават важныя (Б.). 4. Самае страшнае – заўчаснае пенсіянер­ства (Шам.). 5. Пісаць жа такія бездапаможныя п’есы, як некаторыя з на­шых драмаклёпаў, не варта (М. Т.). 6. Вячэрні горад трамваіцца (Р. Б.). 7. Для пчол тут калодна і вульна, прыплодна гудзе дупло (Бар.). 8. Хто аг­лядаўся на свой кут здалёк, запамінаў яго, нібы ўрок айчыназнаўства (Лось). 9. Лісце падае. Ліставей у палон узяў наваколле (Сал.). 10. Грома­адводаў болей не трэба! Людзі, прыдумайце болеадвод (Р. Т.).

5.4. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Прафесійная лексіка» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Дайце азначэнне паняцця «спецыяльная лексіка».

2. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

3. Што вы разумееце пад паняццямі «тэрмін», «тэрміналогія»?

4. Якія выдзяляюцца асаблівасці тэрміна?

5. Назавіце прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў.

6. Якімі часцінамі мовы пераважна прадстаўлены словы-тэрміны ў вашай галіне навукі? Пацвердзіце прыкладамі.

7. Ахарактарызуйце колькасць слоў і кампанентны склад тэрмінаў-словазлучэнняў.

8. Якія выдзяляюць групы тэрмінаў паводле паходжання?

9. Якія змены адбываюцца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Па якой прыкмеце аб’яднаны прыведзеныя тэрміны розных галін навукі ў адну групу?

Анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, артралогія, арэалогія, астралогія, бактэрыялогія, бальнеалогія, біялогія, заалогія, лексікалогія, марфалогія, філалогія, фізіялогія, фразеалогія, псіхалогія.

2. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступныя тэрмі­ны. Зрабіце вывады аб словаўтварэнні тэрмінаў.

Возместить, взаиморасчёт, задолженность, заёмщик, истечение срока, наращенные проценты, оборот, обязательство, ордер расходный, платёж, сделка, счётчик (личность).

Для даведкі: сплаціць, узаемаразрахунак, запазычанасць, заёмнік, сход тэрміну, нарослыя працэнты, зварот, абавязанасць, ордэр выдат­ковы, выплата, угода, рахаўнік.

3. Растлумачце сло7вы-тэрміны і падбярыце да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Акцыз, дэфіцыт, кансорцыум, субвенцыя, эмісія, аўтэнтычны тэкст, біпатрыды, апатрыды, адралогія, аўтаркія, дэфляцыя.

4. Вызначце, з якога прафесіянальнага асяроддзя прыйшлі ў лі­таратурную мову наступныя словы. Якім было іх першапачатковае значэнне (у дужках падаецца пераноснае)?

Страчыць (хутка, паспешліва пісаць), знітаваць (звязаць, з’яднаць), спудлаваць (зрабіць промах, схібіць), шліфаваць (удасканальваць, паляп­шаць), загартаваць (зрабіць стойкім, вынослівым), прышчапіць (дамагчыся засваення якой-небудзь думкі, пачуцця, навыкаў), зацкаваць (замучыць на­падкамі, паклёпамі), пасаваць (прызнаваць сябе бяссільным перад чым-не­будзь), вытравіць (знішчыць, выкараніць).