Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

8. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.

Ліст апалы – настрой апалы; палец анямелы – пасёлак анямелы; птушкі аперыліся – дзеці аперыліся; дзеці бягуць – сцежка бяжыць – час бяжыць – думкі бягуць; зямля благая – характар благі – слова благое – намеры благія; колас буйны – рост буйны – раса буйная – вучоны буйны; чалавек выйшаў – кніга выйшла – запасы выйшлі – недарэчнасць выйшла.

9. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

1. Блакітны, братэрскі, відэлец, маёнтак, цалкам, батлейка, абцугі, ба­воўна, абцас.

2. Свіран, жвір, клуня, рэзгіны, венцер.

3. Бутэрброд, гальштук, лямпа, штурм, дах, ланцуг, ліхтар, грунт, пляц, цыбуля, фунт, фарба, бухгалтар, слесар, кафля, вяргіня, варштат, барліна, друшляк, ура.

4. Мітынг, танк, матч, джоўль, фініш, блакнот, ліфт, старт, байкот, бла­када, блюмінг, шлюпка, шхуна, накаўт, трамвай, трэнер, фальклор, шампунь.

5. Авангард, прызёр, касцюм, канферансье, бюлетэнь, армія, катлета, ампула, будуар, дэбаты, дэманстрацыя, жэле, кашнэ, тратуар, фасон, філе.

6. Дэмакратыя, афарызм, аўтаномія, бактэрыя, алфавіт, аўтамат, бі­бліятэка, педагогіка.

7. Аркуш, вета, прафесар, тэрмін, доктар, экзамен, каляндар, шкала, кашуля, кубік, турбаваць.

8. Валюта, арка, дуэт, нетта.

9. Баклага, атаман, гарбуз, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, кінжал, баран, каўбаса, бурка, шапка.

10. Запішыце дзесяць тэрмінаў па вашай спецыяльнасці.

11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Вершы пісаць, як любіць і цярпець.

З праўдаю лёс залучыць назаўсёды.

Не ўчора пачатак,

не заўтра канец

падзеям і думкам узлётным.

Л. Геніюш.

12. Да архаізмаў і гістарызмаў падбярыце сучасныя беларускія словы. З пяццю ўстарэлымі словамі складзіце і запішыце сказы.

Аснач, аэраплан, балагол, борць, буклі, булат, вакацыі, веча, вугля­коп, вярста, вятрыла, губерня, дзесяціна, дзясніца, дойлід, езуіт, жыран­доль, іспыты, кляйноты, ланіты, лемантар, магістрат, памор, рагавень, рад­ца, раць, рэляцыя, сажань, саха, сеча, станавы прыстаў, травень, тэстамант, чада, чало, штандар, дзіда, дыярыуш, рамёны, атрамант, фальварак.

13. На месцы пропускаў устаўце падыходзячыя па сэнсе неалагізмы.

1. У … прымалі ўдзел не толькі дыпламанты конкурсу, але і артысты, запрошаныя ў якасці пачэсных гасцей. 2. Працэс … паступова пашыраецца і на беларускую вёску. 3. Стрыгалёў сумеўся: … бясстрасна адлюстроўваў усе памылкі, дапушчаныя ў разліках. 4. Цяжка было ўявіць, што гэта жы­вая жаночая фігура – усяго толькі прафесіянальна выкананая … 5. Пасля сустрэчы многім прыхільнікам творчасці маладога артыста стала зразуме­ла, што рэпутацыя рызыканта – гэта толькі тэатральны …, далёкі ад жы­вога характару. 6. Новая мадэль аўтамабіля выканана ў лепшых традыцыях сусветнага … .

Для даведак: галаграма, імідж, дызайн, урбанізацыя, гала-канцэрт, дысплей, відэакліп, нонсенс.

14. Словы-тэрміны (найменні беларускай флоры) размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, яса­кар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, аг­рэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.