Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2.3. Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Адметнасць навуковай мовы вызначаецца і праз падбор і выкарыс­танне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функ­цыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяля­юцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, у крайнім выпадку, раз-пораз, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку.

Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, на­вуковых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў: альфа і амега, краевугольны камень, актуаль­ная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка, ланцуговая рэакцыя, запас трываласці, нулявы цыкл. Да іх прымыкаюць калькі і паўкалькі з ін­шых моў: аддаваць належнае, агнём і мячом, камень спатыкнення і інш.

У навуковых тэкстах функцыя фразеалагізмаў – намінатыўная, а ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць. (Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці – гл. модуль III).

2.4. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Навуковы стыль» Пытанні для вуснага кантролю і падрыхтоўкі да заліку

1. Якія групы слоў складаюць лексіку навуковых тэкстаў?

2. Якія словы з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі, агульнаўжы­вальнымі?

3. Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы застаюцца стылістычна ней­тральнымі ў навуковых тэкстах? Чаму?

4. Якая розніца ва ўжыванні агульналітаратурных слоў у мастацкім і навуковым тэкстах?

5. Якія словы адносяцца да агульнанавуковых? Чаму?

6. Якая група лексікі вызначае адметнасць мовы навукі і тэхнікі? Чаму?

7. Чаму фразеалагізмы абмежавана выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах?

8. Словы якой часціны мовы не ўжываюцца ў навуковым маўленні?

9. Якія асаблівасці ўжывання назоўнікаў і прыметнікаў у навуковых тэкстах?

10. Сфармулюйце правілы маўленчай этыкі адносна ўжывання зай­меннікаў у навуковых тэкстах?

11. Якое месца займае дзеяслоў у навуковым маўленні?

12. Што досыць часта аб’ядноўвае дзейнік і выказнік у навуковых тэкстах? А што раздзяляе ў такіх выпадках?

13. Чым вы растлумачыце ўжыванне апавядальных двухсастаўных развітых сказаў у мове навукі?

14. Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пера­важае складаназалежны сказ?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Вызначце тэрміны, назавіце галіну навукі, да якой яны належаць, і іх тыпы па­водле будовы.

Одна из важнейших задач астрономии  определение характеристик звёзд, в том числе экваториальных координат, собственных движений и лучевых скоростей, звёздных величин, спекторных классов, температур, кривых измерения блеска (у переменных звёзд) и др. Эти характеристики используются как в научных исследованиях (например, при изучении стро­ения и развития звёздных систем), так и при решении отдельных практиче­ских задач (например, в геодезии, навигации).

Результаты таких определений публикуются в виде упорядоченных списков, которые называются звёздными каталогами. В зависимости от со­держания каталога и принципа выбора включённых в него объектов разли­чают астрометрические каталоги, общие каталоги, каталоги переменных звёзд, ярких звёзд и т.п. Звёзды в звёздных каталогах обычно располагают в порядке увеличения их прямых восхождений. Название каталога с указа­нием номера, под которым в каталоге записана та или иная звезда, исполь­зуется в качестве обозначений (имён) звёзд.

Особое значение имеют звёздные каталоги положений, содержащие точные экваториальные координаты звёзд в некоторый момент времени (эпоха каталога). Все положения звёзд в каталоге относятся к одной систе­ме небесных координат, и, таким образом, каталог сам как бы определяет эту координатную систему. Составлением таких каталогов занимаются многие обсерватории мира. В частности, большое значение в этой области астрономии имеют работы Пулковской обсерватории (Энциклопедический словарь юного астронома).