Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Практыкаванні для замацавання

1. Прачытайце і вызначце стыль тэкстаў. Якія семантыка-гра­матычныя разрады прыметнікаў пераважаюць у кожным тэксце і якую функцыю яны выконваюць?

1. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцый­ных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці ін­шымі мовамі. Усе грамадзяне Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі пе­рад дзяржавай.

2. Літаратурнай мовай з’яўляецца не толькі мова мастацкай літарату­ры; літаратурнай з’яўляецца мова перыядычнага і навуковага друку, мова школы, радыё, тэатра і г.д. Яна мае дзве формы бытавання: вусную і пісь­мовую. Істотнай адзнакай літаратурнай мовы з’яўляецца наяўнасць у ёй агульнапрынятых норм, інакш кажучы, літаратурная мова  гэта нармаліза­ваная агульнанародная мова (Ф. Янкоўскі).

3. Ой, мае залатыя, мае харошыя... Гэта ж каб якая крыха, дык мяне б назусім у артысткі запісалі...

Гэта ж была я ў нядзелю на базары, у раёне. Ну, квактуху прадала – не нясецца, ведзьма, а ўсё ходзіць надзьмутая, як свякруха ліхая… Абаран­каў купіла сабе вязачку, люблю мачаць іх у гарачае малако. Ага… Управі­лася дый кірую сабе на аўтобусную станцыю (П. Місько).

4. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радас­наю задумённасцю (Я. Колас).

2. Спішыце. Падкрэсліце кароткія прыметнікі і вызначце іх функ­цыянальна-стылістычную ролю. У якім стылі звычайна выкарыстоў­ваюцца кароткія прыметнікі?

1. Радзіма! Адчуў я ў разлуцы з табою, як люб мне і дораг кут мілы бацькоў! (П. Прыходзька). 2. Як я выйду, маладзенька, за вароты ў поле, паліюцца самі слёзы з цяжанькай нядолі. Ой, крывава паліюцца мае горкі слёзы, бы расіца ў летню ночку з беленькай бярозы (Я. Купала).

3. Прачытайце сказы і вызначце, да тэксту якога стылю яны ад­носяцца. Спішыце, выкарыстоўваючы тую форму вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, якая больш пашырана ў адпаведным стылі.

1. У мяккай пшаніцы рыхлыя, мучністыя зярняты, (бяднейшыя, больш бедныя) на бялкі. 2. Дзень добры, маё дзіцятка. Надоечы брала каня. З тых пор, як схавалі мы бацьку, (лагоднейшым, больш лагодным) стаў старшы­ня. Дзякуй богу, здарова (Я. Янішчыц). 3. З ікры выходзяць лічынкі, зусім непадобныя на дарослага вугра: яны празрыстыя, маюць (карацейшае, больш кароткае) цела, моцна сціснутае з бакоў.

4. Прачытайце і вызначце формы вышэйшай ступені параўнан­ня прыметнікаў. Для якога стылю яны характэрны і якую функцыя­нальна-стылістычную функцыю выконваюць?

1. А добрыя рукі не раз лепей за поўныя скрыні (Г. Далідовіч). 2. До­ма ўсё па-ранейшаму, па-старому. Працы хапае... Прашу, болей глядзі за сабою... Халера пабрала б гэтыя вершы, без іх мо было ў жыцці шчаслівей (Я. Янішчыц). 3. Ігнат Сцяпанавіч не заўважае, што субяседнік на сорак ці болей гадоў маладзей за яго (А. Кудравец). 4. Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё (I. Шамякін).