Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
0910976_ED003_shpory_po_istorii_belarusi (2).docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
337.62 Кб
Скачать

Грамад-паліт барацьба пасля рэв-цыі. Беларускі нац.-культурны рух.

Беларускі нац-ны рух пасля рэв-цыі апынуўся ў цяжкім становішчы. БСГ як паліт партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты - супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць Бел. народа.

У паслярэвалюц. перыяд цэнтрам Бел. нац.-культ. руху стала газета "Наша ніва". Яна выдавалася у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Луцкевічы, Ластоўскі и др. Галоўным у сваёй дзейнасці "нашаніўцы" лічылі барацьбу за захаванне адзінства Бел. народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Значную ўвагу рэдакцыя "Нашай нівы" надавала прапагандзе беларуск. нац. культ., развіццю беларуск. мовы. Пры газеце ствараўся беларускі нац-ны музей. "Наша ніва" разам з другім буйным бел. выдавецтвам "Загляне сонца і ў наша ваконца" забяспечвала выхад мастацк. і навукова-папулярнай кніжнай пр-цыі. "Наша ніва" выхавала шэраг беларуск пісьменнікаў, грамад-паліт. дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Колас і Купала, Цётка і Багдановіч и др.

37 Геапаліт стан. і сац-эканам сітуацыя ў Б. ва ўмовах 1 сусв в-ны.

Першая сусветная в-на працягвалася з 1.08.1914 па 11.11.1918 г.

Прычынай в-ны: барацьба 2 імперыялістычных груповак дзяржаў-Траістага Саюза і Антанты-за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.У 1я дні в-ны зах., у тым ліку бел., губерні былі пераведзены на ваеннае стан.. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць в-ны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне ца-рызму ў в-не, ператварэнне в-ны імперыялістычнай у вай-ну грамадзянскую і перамогу рэв-цыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва.

Ваенныя дзеянні на Б.: Жнівень-Асн. сілы Германіі былі засяроджаны верасень1915 г. на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Б.. Стаўка Вярх. галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Магілёу. У р-не Вільні пачынаецца аперацыя, вядомая як "Свянцянскі прарыў". Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская група з 6 дывізій, якая дзейнічала ў тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16-17 верасня ў р-не Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступленне германскіх войскаў і адкінула немцаў у раён азёр Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі час не аказалі ёй ніякай істотнай дапамогі.

Кастрычнік 1915 Немцы акупіравалі 1/4 Б. Яна да канца в-ны аказалася пад нямецкай акупацыяй. Нас-цтва цярпела прыгнёт, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію.

Сакавік 1916 Наступ. аперацыя рускіх войск адбылася ў р-не возера Нарач. Распачата 18.03.1916 з мэтай аблягчыць стан. французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыі працягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не ўдалося. Гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя метэралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхт., памылкі каманд-я. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні ап-цыі.

Наступленне германскіхя войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларуск. зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Б. ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знах. каля 2 млн салдат і афіцэраў Руск. арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык.

Вялікую шкоду нанесла в-на сельс. гаспадарцы Б.. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ прыцягвалася практычна ўсё Нас-цтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывёлы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усё гэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх, і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі горадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка.

38Лютаўская р-ыя 1917 ў Б. Беларускі нац. рух і яго роля ў рэвалюц. працэсе пачатку 20ст.

Пачын. з 23.02.1917 ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі. Так пачалася лют. рэв-цыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, У выніку чаго 28.02. рэв-цыя перамагла. 2.03. цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзярж. Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэв-цыі ў Петрагр. прыйшлі на Б. 1-4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4.03.1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт ўвайшлі адны балыпавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліў бальшавік Фрунзе. На сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў.

Значны ўпльгў на паліт. жыццё мела в-на. 3 7 па 17 красавіка 1917 у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Зах. фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг в-ны ў мэтах абароны дэмакратыч-най рэв-цыі.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларуск нац. арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Бел. нац. камітэта (БНК). Бел. нац.-дэмакр. партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларуск. краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але Рас. бур-жуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4.07.1917 г. у Петраградзе прайшла дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама УсеРас. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на 6 з'езде прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Час. ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларуск нац. арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларуск арганізацый на чале з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Б. ў Расіі.

У ліпені-жніўні 1917 г. на Б. праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання-гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах-эсэры. Ні бел. нац-ныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод нас-цтва.

18 ліпеня Вярх.м галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру. Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх ўплыў на масы. У 2 пал верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Зах. фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган-Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б).

Восенню 1917 г. адбыліся нац. бел. вайсковыя з'езды Зах., Паўночнага, Паўднёва-Зах., Ру-мынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Б., цэласнасці яе тэрыт. ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Центральная вайсковая Бел. Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларуск вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк.

Такім чынам, лютаўская рэв-цыя абудзіла палітычную актыунасць шырокіх мас нас-цтва, якую выкарыст. паліт. партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

39 Кастрычніцкая р-цыя 1917

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сац.-эканамічнае стан. краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Нас-цтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як 2мільённай арміі Зах. фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Б. Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Зах. фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арг-цыі на Б. на 95 % складаліся салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў да захопу ўлады.

25 кастрычніка 1917 рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часов ўрад. 26 кастрычніка II УсеРас. з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе паустання ў Петраградзе. Мінскі Савет абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаванм 1 рэвалюц. полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюц. камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэв-цыі. Камітэт увеў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум; з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Зах. фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. У Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-балынавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Зах. фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знах. Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала Духоніна звергнутым з пасады Вярх. галоўнакамандуюч. Руск. арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярх.м галоўнакамандуючым быў назначаны Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Зах. фронту.

ІІасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай і фуктуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Зах. фронту. Быў створаны Аблвыканкамзах (Рагозінскі). Тады ж быў створаны і савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання- гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы- адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі- бальшавіцкай. Яна ўключ.: 1) устанаўл. рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў; 2)нацыянализацыю прадпрыемстваў; 3)зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян. былыя маентки пераўтвораны ў саўгасы); 4) меры па паляпшэнні матэрыяльнага стан. рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арг-цыя грамадга харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне; 5) ліквідацыю непісьменнасці дарослага нас-цтва; 6)жорсткую барацьбу супраць царквы.

40 Б. ва ўмовах германскай акупацыі. БНР.

На акупіраванай немцамі тэрыт. Б. панавала ваенная адмін-я. Яна забараніла бальшавіцкую партыю і грамадскія арг-цыі, якія падтрымл. яе, але дазволіла дзейнасць нац.-дэмакр. арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання -гарадскія думы і земствы. Фабрыкі і заводы акупанты перадалі былым уладальнікам. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю, памешчыкам вярталі іх былыя ўладанні. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. На мірных жыхароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі, людзей вывозілі ў Германію, саджалі у канцэнтрацыйныя лагеры.

Палітыка акупантаў сутыкнулася з супрац-м нас-цтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне.

Успыхвалі сялянскія паўстанні, ствараліся партызанскія атрады. Сялянскім рухам кіравалі эсэры, бальшавікі, і інш. партыи. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі.

9.12.1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачалі мірный перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам УсеБел. з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя Бел. народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыт.. Але мірныя перагаворы па віне Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18.02.1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Зах. фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Зах. вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

Пасля ўцёку бальшавікоў Выканкам УсеБел. з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21.02.1918 ён звярнуўся да народа Б. з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыт. Б.. Да адкрыцця Усе-Бел. Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят.

9.03.1918 Выканкам прыняў 2 Устаўн. грамату, у якой абвясціў Б. Народн. Рэспублікай-БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяв. на Б. дэмакр. асноў грам.а ладу. 3 іх асноўнымі палажэнн. згадзіліся меншавікі і эсэры.

3 сакавіка 1918 паміж Савецкай Расіяй і Гермакіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск-Свянцяны-Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах Бел. нац. руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Б..

25 сакавіка была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.

Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР-гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Б. ад Рас., далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага императара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Б., прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзярж. незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры паліт крызіс і з складу Рады выйшлі прадстаўнікі Бунда, БСГ.

Пасля лістападаўскай рэв-цыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Б. прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзіць сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларуск. савецкай дзяржаўнасці.

41 Стварэнне бел. савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у стварэнні СССР.

Пасля пераходу ўлады да Саветаў дзеячы Бел. нац. руху не прызналі Аблвыкамзаха-вышэйш. органа савецкай улады на Б.. Яны склікалі ў снежні 1917 г. у Мінску 1 Усебеларускі з'езд, які мог вырашыць пытанне аб уладзе. Аднак з'езд быў разагнаны па загаду Аблвыкамзаха. Тады яго дэлегаты вырашылі працягваць барацьбу за беларускую нацыянальную дзяржаўнасць. Перамовы аб міры, якія праходзілі ў гэты час паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, былі сарваныя. Германскае камандаванне аддала сваім войскам загад пачаць 18.02.1918 наступленне. За кароткі час германская армія захапіла амаль усю тэрыторыю Б., дзе быў усталяваны акупацыйны рэжым, падобны на той, які існаваў у час першай сусветнай в-ны.

Ва ўмовах наступлення германскіх войскаў, калі савецкія і партыйныя ўлады Зах. вобласці 19.02.1918 пераехалі з Мінска ў Смаленск, уладу ўзяў у свае рукі Выкан. камітэт Рады УсеБел. з'езда. Ён звярнуўся да народа Б. з першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыт. Б.. 9.03.1918 гэты орган абвясціў стварэнне БНР. 25 сакавіка ў Трэцяй Устаўной грамаце Выканком, перайменаваны ў Раду БНР, абвясціў аб незалежнасці БНР.

Дзеячы БНР (Луцкевіч, Ластоўскі, Смоліч) ва ўмовах нямецкай акупацыі арганізавалі культурна-асветніцкую і эканамічную дзейнасць. Частка з іх ускладала надзею на афіцыйнае прызнанне Германіяй, але дарэмна. Намаганні па ўсталяванню на Б. нац.-дэмакр. дзяржаўнасці засталіся безвыніковымі.

У гэты час пачалася праца па стварэнні савецкай беларуск. дзярж.. Выступіў з гэтай ідэяй Беларускі нац-ны камісарыят (Белнацком). Ён быў створаны ў студзені 1918 года на чале з Чарвяковым. Белнацком выступіў за Пераўтварэнне Зах. вобласці, якая ўзнікла ў ходзе Кастрычніцкіх падзей, у аўтаномную (самастойную) рэспубліку ў складзе савецкай Расіі. Белнацком падтрымлівалі таксама і бел. секцыі бальш. партыі, існаваўшыя ў многіх Рас. гарадах. Яны аб'ядноўвалі беларусаў-камуністаў на чаяе з Жылуновічам. Было прынята рашэнне аб неабходн. стварэння БССР. Але супраць гэтага выступілі кіруючыя асобы Аблвыкамзаха, якія імкнуліся далучыць бел. землі да РСФСР. Аднак кіраўніцтва бальш. партыі прын. рашэнне аб неабход. стварэння БССР, тым самым падтрым. Белнацком і беларусаў-камуністаў.

31.12.1918 было абвешчана аб стварэнні Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Б. (КБ(б)Б), а 1 студзеня 1919 аб стварэнні БССР. Быў сфарміраваны ўрад БССР на чале з Жылуновічам- Часовы рабоча-сялянскі ўрад. 5.01. ўрад пераехаў у вызвал. ад немцаў Мінск, які стаў сталіцай БССР.

Але праіснавала БССР нядоўга. 2-3 лютага 1919 ў Мінску быў скліканы I Усебеларускі з'езд Саветаў, які прыняў Дэклар. аб незалежн. БССР і ўстан. федэратыўных сувязяў з РСФСР. Было вырашана аб'яднаць Б. і Літву ў адзіную дзяржаву-ЛітБел у сувязі з наступ. войск Польшчы. Яшчэ раней да РСФСР адышлі Віцеб., Магіл. і Смален. губерніі, якія да таго ўваходзілі ў БССР.

У выніку наступлення польскіх войск к ліпеню 1919 года 3/4 тэрыт. Літоўска-Беларуск. ССР былі акупіраваны інтэрвентамі. Тут разгарнулася барацьба супраць акупацыйнага рэжыму. Ваеннае кіраўніцтва ЧА імкнулася да вясны 1920 года канчаткова перамагчы польскія войскі ў час савецка-­польскай в-ны. Польскія войскі былі адкінуты за мяжы Б..