Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
0910976_ED003_shpory_po_istorii_belarusi (2).docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
337.62 Кб
Скачать

Пач. Адраджэння на б.. Узнікненне кнігадрукавання. Скарына і Гусоўскі.

У канцы 15-пач. 16ст. склаліся перадумовы Рэнесанса на Б.: рост гарадоў, фарміраванне беларуск. народнасці, ажыўленне грамад-паліт. дзейнасці і г.д.

Прадстаўніком рэнесансавай культ. на Б. быў першадрукар, гуманіст і асветнік Скарына. У Празе Скарына заснаваў друкарню. Тут 6.08.1516г. выйшла з друку 1 кніга "Псалтыр". Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету Бібліі. У 1522 г. выйшла "Малая падарожная кніжка.

Выдатным дзеячам быў паэт-гуманіст Гусоўскі. У 1518 г. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі. Па заказу папы рымскага у 1522 г. Гусоўскі стварыў твор "Песня пра зубра". Напісана латыні.

Архітэкт. і выяўл маст. Шырокае распаўсюдж. на Б. набыла готыка - стыль, запазычаны з Зах. Еўропы. Готыка на Б. была прадст. абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрац, паліт, эканам і культ. цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў 1 пал 14 ст.

Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.

Значнае месца ў архітэктуры азначанага перыяду займала культавае дойлідства. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыт. Б. пачалося будаўніцтва касцёлаў.

У выяўл маст. Б. 2 пал 13-перш пал 14ст. вылуч іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры.. У Трокскім замку знах. фрэски, прысвечаныя Вітаўту. Шырокае распаўс партрэта прыходзіцца на 16 ст. Тады сярод вярхоў грам-ва з'яўляецца мода на зборы карцін і ствараюцца цэлыя партрэтныя галерэі.

Бел. майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі метал. ўпрыгожванні і посуд. рамеснікі стваралі розныя рэчы з каменю: надмагільныя крыжы і бюсты, статуі, рэльефы.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Б. развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі каталіцкія манастыры, касцёлы, палацы феад..

19. Любл унія і ўтвар РП. Эвалюцыя форм дзярж. і сац.-паліт. ладу на беларуск землях.

У сяр. 16ст. склаліся ўмовы, якія садзейнічалі ператварэнню уніі паміж ВКЛ і Польшчай: 1)Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікія князь літоўскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;2)у ВКЛ існаваў пласт дробн. шляхты, які падтрымліваў унію;3)склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівон.м ордэнам. ВКЛ было ўцягнута ў гэтую вайну. В-на выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт сужыцця з Польшчай.

Чарговая спроба заключыць унію прызначалася на сейм у Любліне, які пачаўся 10.01.1569 г. і працягваўся амаль 6 мес. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы ВКЛ ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1.03.1569 г. пакінулі Люблін. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепаліт. стан. княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка - чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівон. вайной эканоміку Вялікага княства. Яго тэрыт. звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларуск зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі зноў сесці за стол перамоў.1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Любл. уніі. Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзярж.-РП. Па ўмовах падпісаных дакументаў у РП выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыт. РП; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзярж. маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзярж.; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыт. навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знах. ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВКЛ не перастала існаваць пасля Любл. уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы стан., але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейн. сваё заканадаўства, свая судовая сіс-ма, свая адміністрацыя. Захав. свая пячатка і бел. мова дзярж. справаводства. Насуперак рашэнн. Любл. сейма, засталася і свая грашовая сіс-ма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.

У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабіраць асобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал-вышэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзярж. пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзярж.. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства-шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларуск. культ.. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV.

Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канст. РП, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад.

20 Сац.-эканам развіцце бел. зямель у 2 пал 14-18ст.

Асновай эканам. развіцця Б. з'яўлялася Сельск. гаспадарка. Буйнейшым землеўласнікам была дзяржава. 3 рук вялікага князя зямля трапляла ва ўласнасць феад.-шляхты. Гандаль збожжам, якое вырошчвалася на гэтых землях сялянамі, даваў феадалам усё болыпы прыбытак. Гэта прывяло да змены натуральнага характару панскай гасп. на таварны, пры якім прадукцыя прызначалася для продажу. У 1557 была праведзена аграрная рэформа, атрымаўшая назву «валочная памера». Згодна ўмовам дакумента за подпісам караля Жыгімонта Аўгуста пад назвай «Устава на валокі», уся зямля наразалася на валокі (1 валока = 21,36 га). Сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна паўвалокі. Пад двор і гаспадарку феадала адводзіліся лепшыя землі. Памер сялянскіх павіннасцей за карыстанне зямлёй феадала вызначаўся за адзіную стандартную меру яе плошчы-валоку.

К канцу 16ст. усе сяляне пераўтварыліся ў прыгонных. Яны плацілі феадалу за карыстанне зямлёй даніну прадуктамі (такія сяляне зваліся «даннікі»), альбо выконвалі паншчыну, працуючы на панскай зямлі («цяглыя»), альбо плацілі грашыма («чыншавікі»). Па меры ўсталявання фальваркава-паншчыннай сіс-мы на, першае месца выходзіць паншчына, якая паступова павялічылася да 3 дзён на тыдзень з валокі.

У выніку правядзення рэф. на Б. ўзніклі вялізныя землеўладанні магнатаў. Даход Радзівіла з яго земляў за гэты час дасягнуў, напрыклад, вялізнай сумы-20 млн. злотых, што ў 1,5 разы перавышала гадавыя паступленні ў казну РП. Свецкія і царкоўныя феадалы ператварыліся ў паўнаўладных гаспадароў у краіне. Пастаянная міжусобная в-на магнацкіх груповак часам даходзіла да ўзброеных сутыкненняў, даводзіла Нас-цтва да беднасці.

Узмацненне феад. прыгнёту выклікала пратэсты Нас-цтва Б. Найбольш вядомымі формамі супраціўленняў таго часу былі падача скаргаў каралю на злоўжыванне з боку феадала, адмаўленне выконваць феадальныя павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх гаспадароў у іншыя ўладанні. Вышэйшай формой барацьбы былі ўзброеныя выступленні. Адным з такіх выступленняў было Крычаўскае паўстанне (1740—1744 гг.) пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое падавіў Радзівіл з небывалай жорсткасцю.

16ст.-час хуткага росту гарадоў і гарадскога Нас-цтва. Значнымі гарадскімі цэнтрамі з Нас-цтвам болын чым 10 тыс. насельнікаў у 16ст. былі Магілёў, Берасце, Віцебск, Пінск. У 16- першай пал 17ст. практычна ўсе гарадскія паселішчы атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне). Тыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната, называліся юрыдыкамі. Гаспадарка гарадоў была прадстаўлена разнастайнай рамеснай вытворчасцю. Рамеснікі болып чым 80 спецыяльнасцей былі аб'яднаны ў адпаведныя цэхі-збройнікаў, печнікоў, кафляроў, разьбяроў і інш.

У пач. 18ст. у Б. зяўляюцца 1я мануфактуры (капіталістыч. прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле). 1нцамі сталі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў, якія прыналежылі Радзівілам. Значнай была Карэліцкая ткацкая мануфактура па вырабу палатна для абіўкі сцен, шпалераў, абрусаў.

22. Паліт крызіс і падзелы РП. Уключэнне беларуск зямель Рас. імперыі.

У канцы 18ст. у РП назіраўся ўнутрыпаліт крызіс, які быў вынікам дзеяння шэрагу ўзаемазвязаных фактараў: 1) Люблінская унія заклала аснову нераўнапраўнага стан. ВКЛ у складзе дзярж., 2)паліт лад РП, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне "залатых шляхецкіх вольнасцей": выбранне манарха, Либерум ветаі "Пакта канвента". Каронны сейм у РП дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як "Пакта канвента", так і пастановы сейма.

Либерум вета магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ў1ню ўжыў слова "не дазваляю" і прыпыніў пастанову сейма. Так, за 1744 - 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей паліт. ладу РП да канца 17 ст. у дзяржаве назіралася аслабленне манархічнай улады; узмацненне шляхты, заняпад адміністрац. кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

3)рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. 4)спалучэнне нац.га і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэф. Жыгімонта Аўгуста на Усходнюю Б. выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, паўстанні.

Адным з буйнейшых сялянскіх рухаў у 18ст. было паўстанне пад кіраўніцтвам Вашчылы ў уладанні князя Радзівіла, у 1740-1744 гг. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя - жывымі пасаджаны на кол).

5) барацьба паміж магнатамі за ўладу. У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Казіміра Яна Сапегу і яго сяброў ворагамі Айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай в-ны. У час Паўночнай в-ны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць маёнткі праціўнікаў.

У часы кіравання Аўгуста III у паліт жыцці з' явілася новая рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля выраш. ўнутраных спраў.

У 1768г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах правасл і пратэстантаў з катол..

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II 5 жніўня 1772 у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрым паўн-зах частку Польшчы, Аўстрыя -паўдн Польшчу і частку Зах. Украіны са Львовам. Да Расіі адышла Усх. Б.

Спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Чатырохгадовым сейме (1788 - 1792). 3 мая 1791 на ім была прынята Канст. РП, якая адмяняла выбарнасць каралёў, либерум вета і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй РП. Канст. зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне - набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася стан. сялян.