Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
0910976_ED003_shpory_po_istorii_belarusi (2).docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
337.62 Кб
Скачать

1 Гіст як навука. Фарм и цывил падходы

Гіст.- (гр. апавяданне аб минул. падзеях) навука,якая вывучае працэс грамадга развицця са старажыт. часоу да нашых дзен. и аснова гіст. навукі-гэта збіранне фактаў, іх сіс-матызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Назапашванне гіст. ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы 4-3 тясячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гіст. уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучаснія гістарыяграфія. Станаўленне гіст. як навукі завяршылася ў канцы 19ст. Гіст. Б.-навука маладая. Станаўленне гіст. ведаў на Б. на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў 19ст. Станаўленне гіст. Б. звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта Баброўскага, Даніловіча, а так сама інш. навукоўцаў- Тышкевічаў, Кіркора, Доўнар-Запольскага. У 1930-1980-я ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гіст.. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гіст. ўсёй савецкай джзяржавы-СССР. З набыццём Б.ю незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нац. гіст.. А ў апошні час развіццё ведаў па гіст. Б. дазволілі пазбегнуць празмерна рэзкіх і канфрантацыйных ацэнак тых ці інш. гіст. падзей, якія панавалі як у савецкія часы, так і ў пач. 90-х гадоў.

У 19ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства-барацьба класау. Першабытны, рабауладальн., феадализм, капитализм. У падмурак гэтага падзелу на фармацыі быў пакладзены прынцып панавання асноўнага спосабу вытворчасці ці тыпу маёмасці. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.

У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў 19ст. -не у вытворчых адносинах, а чалавек, у сукупнасци яго запатрабаванняу, здольнасци и ведау. Рост духоуных патрабаванняу служыць штуршком для грамадга працэса. 

2 Перыядызацыя айчыннай і сусв. гіст. Крыніцы вывуч. гіст. Б..

Гістарычная перыядызацыя-гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. 1 спробу ўсеагульн перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты 14-16ст, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гіст.. У канцы 17ст канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гіст.: “Старажытны свет-Сярэднія вякі-Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.

Гіст. Б. вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыст. еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гіст. Б. падзяляецца на наступныя перыяды: 1)старажытны (100 тыс. г. да н.э.-V ст. н.э.); 2)сярэднія вякі (VI ст. н.э.-XV ст. н.э.); 3)новы час (16 ст.-пачатак 20 ст.); 4)навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

Крыніцы па гіст. Б. вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц-асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Аднак і з існаваннем пісьмовых крыніц археалагічныя не страчваюць сваей вагі ў вывуч. гіст. падзей да 15-17 ст. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі стараж. паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсх. славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 кірылічнай азбукі, якая пакл. ў аснову алфавітаў сучаснай бел., руск. і ўкр. моў.

Раннія пісьмовыя крыніцы-гэта «Аповесць мінулых гадоў», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыт. Б., іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках Нас-цтва старажытнай Б.. Бел. летапісы складаліся ў межах ВКЛ, Рускага і Жамойцкага ў 13-16ст. на старажытнаРуск., старабеларуск. і польскай мовах. Ранні этап Бел. летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка ВКЛ і Жамойцкага», «Летапіс Быхаўца». Гаспадарчыя дакументы 15-першай пал 19ст. як крыніцы па гіст. Б. маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзярж. і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках Нас-цтва, стане рамяства і гандлю і інш. баках дзейнасці Нас-цтва. Мат-лы цэнтральных і мясцовых органаў дзярж. улады Рас. імперыі з’яўляюцца крыніцай па вывуч. паліт. цэнтр. ўрада на бел. землях і стана развіцця гасп. Б. ў 19-пач. 20 ст. Мемуарная літ-ра і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, аб спосабах вядзення гасп. ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар. Перыядычныя выданні-гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамад-паліті, культ. часопісамі і газетамі “Мінскі лісток”, 1мі бел.і газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.

3 Даіндаеўрап. перыяд этнічная гіст. Б.

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыблізна 2 млн г. таму назад ў Афрыцы. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор'е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Чалавек з'явіўся на планеце Зямля ў перыяд старажытна-каменнага веку, які ў археалогіі называецца палеалітам. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі людзі, якіх вучоныя назвалі піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (прыкладна 40 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу, якога называюць краманьёнцам.

Калі на Зямлі з'явіліся 1я людзі, на тэрыт. сучасн. Б. чалавек яшчэ доўгі час не пражываў. Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыт. адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гіст. Б. Яго храналаг рамкі: 40 тыс. гг. да н.э. - 3-2 тыс. гг. да н.э.

З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16-8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыт. сучас. Б.. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыт. пасяліліся і жылі 1я людзі.

Вядомы 2 самыя старажыт. верхнепалеалі-тычныя стаянкі чалавека на тэрыт. Б.. Адна - каля в. Юравічы, 2 - ля в. Бердыж. На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.

Існавала раннерод. абшчына. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род, спач. мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыт., вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8 - 5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыт. Б.. Засяленне ажыццяўлялася з розных месц і накірункаў рознымі групамі Нас-цтва. У далінах буйных рэк з'явілася першая сталае Нас-цтва. На Б. вядома 120 мезалітычных стаянак людзей, агульная колькасць Нас-цтва складала прыкладна 4,5 - 6 тыс. чалавек.

Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арг-цыя. Рад. абшчыны аб'яд. ў плямёны. Асн. прылады працы вырабл. з крэмню, дрэва або касці. Быў вынайдз. лук, які змяніў х-р палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку - неаліту (4 -3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыт. сучаснай Б. выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць Нас-цтва складала 27-36 тыс. чал. Вытворч. гаспад. адсутнічала. Нас-цтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем. З'явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальв. прылады працы: сякера, цясла, долата.

Прыкладна ў 3 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явілася фіна-угорскае Нас-цтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця -невялікія групы індаеўрапейскага Нас-цтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гасп. - земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гіст. чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэв-цыі, або першай цывілізацыйнай рэв-цыі.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага Нас-цтва Б. ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага Нас-цтва невядомы. Сляды іх не знойдзены. Этнас (ад грэч.- племя, народ) - устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыт., мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асн. гіст. формы этнасу - род, племя, народнасць, нацыя. прыкметамі этнасу з'яўл. этнічная тэрыт., мова, культура, побыт, псіхалагічны склад, самасвядомасць і інш.

4 Брон век на тэрыт. Б Рассял. індаеўрап.

Назва новага перыяду ў першабытнай гіст. Б. паказвае, што на нашай тэрыт. з’явіліся 1я вырабы з металаў. Але сваіх радовішчаў медзі на Б. і ў непасрэднай блізкасці няма, таму медных і бронзавых прылад працы вельмі мала, большасць металічных знаходак-гэта ўпрыгожванні. Яны траплялі на Б. з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія Нас-цтва Б. атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы. Але металічных вырабаў было вельмі мала, яны не маглі зрабіць р-цыю ў вытворчасці. Шырока працягвалі выкарыстоўваць каменныя прылады працы. Таму да Б.больш падыходзіць назва перыяду-энеаліт ці медна-каменны век.

Вялікіх памераў дасягнула здабыча і апрацоўка крэмню ў Краснасельскіх шахтах. У апрацоўшчыкаў з’явіўся новы прыём, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады.. Відавочныя поспехі ў гаспадарчым развіцці суадносна адбіліся і на жыцці людзей. Замест аднакамерных жылых пабудоў зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Каменных сякер патрабавалася ўсё болей і болей-адбываўся пераход да земляробства, яно паступова станавілася галоўнай галіной гасп., а для яго развіцця патрабавалася высякаць лес. З гэтых умоў нарадзілася своеасаблівая форма земляробства-ляднае ці падсечна-агнявое. Сутнасць яго была ў тым, што лясную дзялянку спач. высякалі, пні карчавалі, давалі дрэвам высахнуць (1-2 гады), потым іх спальвалі і на ўзбагачонай попелам глебе атрымлівалі на працягу каля 4-5 год добры ўраджай. А потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу ўжо апрацоўвалі не толькі матыкай, але і драўляным простым плугам, у які ўпрагалі валоў ці каня. Такім чынам, жывёлагадоўля і земляробства з самага пач. былі цесна звязаны паміж сабой і распаўсюджваліся па Б. сінхронна.

Хуткае распаўсюдж. новых вытворчых форм гападаркі звязана не толькі з відавочнымі іх перавагамі над прысвайваючай гаспадаркай, а яшчэ і са з’яўленнем на Б. новага Нас-цтва-індаеўрапейцаў, якія па ступені гаспадарчага і грамадга развіцця значна пайшлі наперад у параўнанні з мясц. нас-цтвам.

Радзіма індаеўрапейцаў-Малая Азія. У гэтага старажытнага народа асноўным заняткам была жывёлагадоўля. Тут індаеўрапейцы дасягнулі значных поспехаў. Але па нейкіх умовах-кліматычных ці дэмаграфічных-яны вымушаны былі пачаць сваю доўгую вандроўку. Была адна акалічнасць, якая значна палегчыла гэтым людзям падарожнічаць, гэтая акалічнасць-вынаходніцтва кола. Старажытныя індаеўрапейцы сканструявалі павозкі, у якія запрагалі валоў і перавозілі свой няхітры скарб з аднаго луга на другое. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыт.-ад Індыі да Атлантычнага акіяна, утварыў самую вялікую сучасную моўную сям’ю-індаеўрапейскую, куды ўваходзяць славяне, балты, германцы і іншыя народы. Дзякуючы рухаваму ладу жыцця індаеўрапейцы стварылі развітую мову (яны шмат чаго бачылі і давалі новым з’явам свае назвы, ці займалі іх ад мясцовага Нас-цтва). Амаль пастаянныя сутычкі з мясц. Нас-цтвам спрыялі таму, што асноўным заняткам мужчын акрамя жывёлагадоўлі стала в-на. Аб гэтым гаворыць і назва адной з беларуск археалагічных культур бронзавага веку-культура баявых сякер. В-на (а таксама новыя вытворчыя формы гасп.) паставіла менавіта мужчыну на першае месца ў сац.й іерархіі першабытнага грамадства. Так, у індаеўрапейцаў існавала патрыярхат. Асн. пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын. Але ўжо пачала складвацца і асабістая няроўнасць у родавым грамадстве.

Усё гэта індаеўрапейцы прынеслі і на Б., дзе яшчэ існаваў матрыярхат, а мясцовае Нас-цтва толькі пачало пераходзіць да вытворчых форм гасп.. мясцовае Нас-цтва беларуск зямель-гэта фіна-вугорскія плямёны, светлавалосыя, з блакітнымі вачыма, а прышлыя індаеўрапейцы-з цёмнымі валасамі, каравокія. На Б. пачалі адбывацца асіміляцыйныя працэсы. індаеўрапейцы бралі жонак з мясцовых плямёнаў і так разбурылі забарону браць шлюб па-за межамі свайго племені. Плямёны фіна-вуграў часткова былі выціснуты на поўнач, часткова асіміляваны, а бел. землі ўвайшлі ў тэрыторыю засялення старажытных балтаў.

Такім чынам, галоўныя здабыткі людзей на беларуск. зямлі ў бронзавы век: 1)станаўленне новай формы грамадга ладу-патрыярхату; 2)адбыўся 1 вялікі падзел грамадй працы на земляробства і жывёлагадоўлю; 3)выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага;4)з’явілася прыватная ўласнасць; 5)з’віліся прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле, больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.

5 Жалезны век на тэрыт. Б. 7-6 ст. да н.э.-6-7 ст. н.э. Пачатк рассялення славян .

Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустр. на Б. ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах.

1) з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад працы, сякеры і матыкі, значна ўзрасла роля земляробства.. Разам з тым узрасла роля жывёлагадоўлі і, наадварот, знізілася роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства. Акрамя таго, развіваліся апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства. Людзі сталі атрымліваць больш пр-цыі на аднаго чалавека ў параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі. З’явіліся даволі значныя запасы і накапленні пр-цыі. 2) сталі вырабляць з жалеза не толькі прылады працы, але і зброю. Павялічыліся супярэчнасці паміж родамі што выклікала рост ваенных сутычак. Пры гэтым асноўнай мэтай сутычак з’яўлялася імкненне захапіць як мага болей матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. У1ню з’явілася эксплуатацыя чалавека чалавекам у форме дамашняга ці патрыярхальнага рабства.

Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы-размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы-неўмацаваныя пасёлкі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчам, дзе Нас-цтва хавалася ў выпадку ваеннай пагрозы. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі месціліся гаспадарчыя збудаванні. На пачатак жалезнага веку сталыя пазіцыі займаў патрыярхальны род. Паходжанне там вялося па бацьку, яго нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе. Яны атрымлівалі ўсю маемасць сям’і.

Этнічна Нас-цтва Б. на працягу жалезнага веку значна змянілася. У раннім жалезным веку тэрыторыю Б. засяляла некалькі племянных груп, якія вызначаліся агульнай тэрыт.й, асаблівасцямі пабудовы жытлаў і тыпам пасяленняў, падобнасцю пахавальных абрадаў, і, як і раней, асаблівасцямі вытворчасці керамікі і прылад працы.

На тэрыт. Палесся жылі плямёны мілаградскай культ.. Адметнасць гэтай культ.-гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Крыху пазней, з 3 ст. да н.э. гэтую тэрыторыю засялілі плямёны зарубінецкай культ., Нас-цтва якой падтрымлівала сувязі са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я .

У ранні жалез век цэнтр. Б. засялялі плямёны культ. штрыхаванай керамікі (вырабл. вастрарэбныя гаршкі са штрыхаванай паверхняй). яшчэ адна адметнасць гэтай культ.-будаўніцтва асобных жытлаў для сям’і з ачагом у цэнты пабудовы (прыкмета балтаў). На поўначы Б. месціліся плямёны днепра-дзвінскай археалаг. культ. (выраблялі спач. каменныя, потым метал прылады працы, кераміка-гладкасценныя слоікападобныя пасудзіны. Усе гэтыя культ., верагодней за ўсё, належаць продкам балтаў.

Дзесьці ў 4-6ст. адбылася падзея, якая носіць назву “вялікае перасяленне народаў”. З азіяцкіх стэпаў у Еўропу прыйшла вялікая колькасць качэўнікаў-гунаў і інш. народаў. Гэта прымусіла існаваўшыя на сваіх тэрыт.х народы перасяляцца на значныя адлегласці. Не пазбеглі перасяленняў і славяне, якія жылі на тэрыт. паміж Віслай і Одэрам. Адзін з напрамкаў рассялення славян закрануў і Б.. Ужо ў 5-7 стст. н.э. на поўдні Б. з’явіліся прыкметы археалагічных культур, якія маюць ці славянскае паходжанне, ці атрымалі ад іх вялікі ўплыў, гэта калочынская, пражская, у цэнтры Б.-банцараўская культ.. Гэтыя культ. праіснавалі да 7-8стў нашага часу, калі славяне масава з’явіліся на нашай тэрыт. і хутка занялі ўсю Б.. Мясцовае Нас-цтва было асімілявана. Гэтаму паспрыяла больш высокая ступень гаспадарчага развіцця славян у параўнанні з мясц. Нас-цтвам. Славяне прынеслі новую форму земляробства, што змяніла на некаторых асвоеных тэрыт.х лядную сіс-му. Гэта новая форма-ворнае земляробства і новая прылада-саха з жалезным наканечнікам.

Адначасова з засяленнем беларуск земляў у славян адбываўся пераход ад першабытнаабшчын. ладу да феад.. Гэтаму спрыяла менавіта ворнае земляробства. Яно садзейнічала ўзнікненню адасобленай гасп. малой сям’і, што вызвала распад абшчыны, звязанай кроўным сваяцтвам. Род. абшчына паступова саступала месца суседскай сельс. абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканаміч. сувязі.

6 Фарміраванне феад. адносін і ўзровень сац.-эканам. развіцця беларуск зямель у 9-13 ст.

Протадзярж. крывічоў і дрыгавічоў утварыліся дзякуючы поспехам у гаспадарчым развіцці гэтых протанародаў, развіццю раннекласавага грам-ва.

У галіне апрацоўкі зямлі панавала ворнае земляробства, але адначасова ў лясных і паўднёвых раёнах шырока распаўсюджана была і падсека. Развівалася папарная сіс-ма земляробства-двухполле і простае трохполле. Земляробы выкарыст. больш дасканалыя прылады працы-двухрогую ці шматрогую саху з жалезным наканечнікам і іншымі жалезнымі дэталямі. Наогул, стала больш жалезных прылад працы, што выкарыст.ся ў гаспадарцы. Ураджаі дазвалялі без рызыкі існаваць асобнай малой сям’і. Неабходнасць у захаванні патрыярхальнай родавай абшчыны адпала. Зацвярджалася новая форма грамадй арг-цыі-Сельск. суседская абшчына, у аснове існавання якой ляжалі не кроўна-родасныя, а тэрытарыяльныя і эканаміч. сувязі паміж яе членамі. Некалькі побач жывучых сем’яў складалі сяло. Недалека размешчаныя сёлы складалі абшчыну. Цэнтр такой абшчыны-самае вялікае з сёл, яно звалася пагост.

Адначасова са станаўленнем суседскай абшчыны развівалася паняцце аб прыватнай маёмасці, спач. на прылады працы, а потым на іншыя сродкі вытворчасці і на атрыманую прадукцыю. Самае галоўнае права ўласнасці-гэта ўласнасць на зямлю. Вылучаецца два шляхі станаўлення прыватнай маёмасці на гэты сродак вытворчасці. 1-гэта прамы захоп абшчынных зямель князем, які пачаў лічыцца ўласнікам усей зямлі ў дзяржаве. Другі шлях-гэта захоп абшчыннай зямлі больш заможнымі абшчыннікамі, якія карысталіся цяжкім гаспадарчым стан.м сваіх суабшчыннікаў. Разам з зямлёй у залежнасць да новага класа, што пачаў складвацца,-феад. пападалі і сяляне. Але не ўся зямля адразу перайшла ў маёмасць да знаці. Яшчэ некалькі ст. існавалі дзедзічы-землі, якія знах. ў спадчынным карыстанні ўсёй абшчыны.

Аднародная маса сялян-абшчыннікаў перастала існаваць. Разам са свабоднымі сялянамі ужо існавалі смерды-залежныя ад феад., закупы-часовазалежныя, да моманту звароту займаных грошай ці прадуктаў, радовічы-часовазалежныя, звязаныя з феадалам нейкімі дагаварнымі абавязацельствамі. Была і катэгорыя хатніх рабоў-халопы, чэлядзь. Залежныя сяляне выконвалі павіннасці на карысць феад.-натуральны аброк-даніну і адпрацоўвалі паншчыну на зямлі феад.

Крыніц з’яўлення феад. было некалькі. Самы галоўны феадал-гэта кіраўнік дзярж.-князь. Ён лічыўся ўладаром усёй зямлі дзярж.. Спач. князь сам збіраў з Нас-цтва княства даніну. Але потым права збору даніны было перададзена самым давераным асобам з дружыны князя-мужам. Такім чынам, галоўная крыніца станаўлення класа феад.-гэта княжацкая дружына. 2 крыніца-гэта вылучэнне і ўзбагачэнне абшчыннай вярхушкі. Феадалы пасяляліся асобна ад сялян, іх умацаваныя рэзідэнцыі зваліся двор, дом, град.

У гэты перыяд пачалі складвацца асн. формы феад. землеўлад.: вотчынная і памесная. Валоданне зямлёй на правах вотчыны давала права ўладальніку прадаваць, дзяліць, падараваць, перадаваць па спадчыне зямлю разам з сялянамі, што жывуць на ёй. Памесная форма землеўлад. прадугледжвала толькі права карыстання маёнткам за службу князю. Продаж, падзел, перадача па спадчыне не дазваляліся. Адначасова развіваліся пераходныя формы землеўлад.. Найбольш буйнымі землеўлад. на Б. ў той час быў князь, яго дружыннікі-феадалы-баяры і хрысціянская царква.

Значныя ўдасканаленні адбыліся ў галіне хатніх промыслаў. Удасканальваецца домніца і сырадутны метад атрымання жалеза, на Б. з’яўл. ганчарнае кола і будуюцца спецыяльныя печы па абпальванню керамікі. 1я рамесніцкія спецыяльнасці, што аддзяліліся ад земляробства, былі кавальская справа, ганчарства, апрацоўка скур

Адасабленне рамяства ад сельс. гасп. ў сваю чаргу вызвала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю-з’явіліся спецыяльныя месцы, дзе вёўся гандаль-рынкі, таргі. Развіццё гандлёвых адносін з іншымі тэрыт. прывяло да з’яўлення на нашай тэрыт. вялікай колькасці манет. Перыяд 9-10ст.-гэта час распаўсюджвання на Б. сярэбранай манеты Арабскага халіфата. Сярэбраныя грошы былі вельмі шырока распаўсюджаны на нашай тэрыт.. Праз бел. землі праходзіў “шлях з вараг у грэкі”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам.

У выніку збяднення радовішчаў срэбра на Усходзе галоўнае месца ў грашовай сістэме на беларуск землях заняў заходнееўрапейскі дынарый, але і ён хутка знік з прычыны феад. драблення дзяржаў Зах. Еўропы. У так званы безманетны перыяд (2 пал XI-13стст.) у гандлёвых ап-цыях выкарыст. плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.

Менавіта на працягу 10-13ст. на Б. ўтв. асноўная колькасць нашых старажытнейшых гарадоў. Горад выконваў функцыі: адміністратыўную; рамесную; гандлёвую; рэлігійна-культурную; абарончую. Гарады ўзнікалі на месцы родавых цэнтраў, маглі вырасці з феад. замка ці сяла, ці быць заснаванымі на новым месцы па волі князя. Самым старажытным горадам Б. з’яўл. Полацак-старажытная сталіца крывічоў. Ён упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 862 год.

Старажытныя бел. гарады мелі ўсталяваўшуюся структуру. Галоўнай часткай горада з’яўляўся дзяцінец-умацаваны цэнтр горада, дзе знах. рэзідэнцыя князя ці яго намесніка. Пад сценамі дзяцінца знах. пасяленне рамеснікаў, гандляроў і інш. гараджан-пасад. Яго маглі таксама абнесці сценамі. Акрамя адміністратыўнага цэнтра-дзяцінца-існаваў і грамадскі цэнтр горада-торг ці рынак. Менавіта тут збіралася веча-агульны сход дарослых мужчын горада і акругі, што вырашаў важныя пытанні.

Такім чынам, на працягу 10-13ст. узнікла феад. зямельная маёмасць і клас залежных сялян. Адбылося адасабленне рамяства ад сельс. гасп., у выніку чаго значны штуршок у развіцці атрымаў гандаль, хутка сталі ўзнікаць гарады. Поспехі ў развіцці гасп. спрыялі ўтварэнню 1х дзяржаў на нашай тэрыт..

7 Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь.

Да сяр. 9ст. на тэрыт., заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу-народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамад-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыт. валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзярж., якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пач. 9ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны-з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы-з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву-Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гзтай дзярж..

Кіеўская Русь-гэта раннефеад. дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найболын знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі-пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі-тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне-"тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.

Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне.

Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае Нас-цтва-плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслу-шэнства прыводзілі сілай.

Якое ж было стан. беларуск зямель у складзе СтаражытнаРуск. дзярж.?

На тэрыт. Б. самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыт.й: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.

8 Полацк і Тураўск княствы іх узаемаадносіны з Кіевам, Ноўгарадам.

Самым буйным і магутным княствам на тэрыт. Б. ў раннім сярэднявеччы з' яўлялася Полацкае княства. Яно ўтварылася ў сярэднім цячэнні Зах. Дзвіны ў IX - X стст., займала ўсю Паўночную Б. і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе і паўночным захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Полацкае княства займала звыш трэці тэрыт. сучаснай Б..

У апошняй чвэрці X ст. княжыў Рагвалод. Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. 1 сядзеў у Кіеве, другі - у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты - Яраполк і Уладзімір - дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай.

У XI ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Фактычна ж захаваліся на Русі толькі дзве княжацкія галіны: сын Уладзіміра - Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода - Брачыслаў Ізяслававіч у Полацку.

З імем Брачыслава звязана в-на з Ноўгарадам і кіеўскім князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў горад, захапіў маёмасць жыхароў і палонных. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк. Далей падзеі развіваліся даволі дзіўна. Яраслаў не пайшоў на Полацк, а запрасіў да сябе на перагаворы Брачыслава і прапанаваў яму: "Будзе же со мною за одмн". Брачыслаў згадзіўся і атрымаў за гэта два гарады -Віцебск і Усвят. Магчыма, Яраславу патрэбнай была ваенная дапамога Брачыслава ў яго паходах супраць Літвы, але гэтага летапісец не ўдакладняе.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044 -1101). Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў и 2 браты. Напач. і з імі Усяслаў жыў у згодзе. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты - Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. 1м горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р. Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з' явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў справу, князь кінуў войска і ўцёк у Полацк.

Феадальныя ўсобіцы працягваліся. З канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае , Ізяслаўскае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў, ухваляла аб' яўленне в-ны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. У Полацкім княстве князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, разам з цівунамі вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Высокае грамаде стан. ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыт. Б. было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў IX - X стст. Яго тэрыт. ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Б.. Паліт цэнтр княства - Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і інш. рускіх зямель у Заходнюю Еўропу.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.

Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самаст. статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам. У 50-я гады XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы XII - пач. 13ст. на тэрыт. Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных княстваў - Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзярж. улады - улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць 1мі раннефеадальнымі дзярж.-манархіямі на тэрыт. Б..

9 Феад. раздр-сць. Месца і роля Б. зямель у брацьбе з крыж. агрэс. і набегамі ардынцаў

На пач. 12ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя Р. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага паліт. цэлага і складалася з шэрага асобных зямель-княжанняў. Землі Б. ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Працэс паліт. драблення на пач. 13ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з 1х фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства. (с вопр.№8)

У 12ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. 1 мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыт. дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сяр. 13ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск. Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. В-на паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі бел.і землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. I хоць на тэрыт. Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пач. 13ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага-галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларуск зямель сведчыць узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у 2 пал 13ст. ядром аб'яднання бел. і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву".

Да сяр. 13ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканам. і культ. развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў. Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полыпчай, Візантыяй і БлізкімУсходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве.

У пач. 13ст. гзтыя мірныя адносіны парушыліся. Нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Зах. Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў.

3 канца 11ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і інш. еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. У войсках крыжакоў ствараліся арг-цыі: рыцарскія ордэны. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. ордэны аб'ядналіся па намаганню папы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Лівон. ордэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў в-не з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Балтыйскае мора. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя-Кукенойса і Герцыке-не атрымалі падтрымкі, у 1207-1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівон. ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.

Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Зах. Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр.

У гэты час па загаду катал. царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да паліт. саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і бел. харугвы.

За пяць гадоў (1236-1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.

Бел. землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Б. былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром.

10 Духоўн. жыццё ўсх. славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысц.

Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. 3 прыняццем хрысц. рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены.

У адрозненне ад Рым. імперыі, хрысц. на Старажыт. Русь прыйшло ў гатовым выглядзе са Старым і Новым Запаветамі, са стараславянскай мовай, прынесенай 1мі місіянерамі з Візантыі. хрысц. ў Рым імперыі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў. У славянскім грамадстве хрысц. наладжвалася зверху-ад эліты да народа. Хрысц. вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і занесла ўсіх язычніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы".

Хрысц. на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. 1 царква была пабудавана ў Кіеве. Уладзімір Святаславіч у 988-989 гт. пачаў хрышчэнне Русі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язычніцтва ў інш. землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і 1м на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне.

Пры ўсёй агульнасці культ. Старажытнай Русі на тэрыт. сучаснай Б. яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культ. Полацкай зямлі. У 9-13стст. у Полацку квітнела высокая раннефеад. культура, развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы-кавальскае, ювелірнае, дрэваапрацоўчае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

Вьгшэйшым узорам старажытнаРуск. культ. з’яўл. манументальная архітэктура. У 10-13ст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках Бел. дойлідства.

У сяр. 11ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыт. Б. мураваны Сафійскі сабор. У 12ст. у Віцебску была пабудавана Благавешч. царква. У 12-13ст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх-Спаскі, быў пабудаваны ў сяр. 12ст. У 12ст. была пабудавана Каложская царква (Гродна).

У зах. землях Русі вышэйш. ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя народныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, віцебскай і гродзенскай цэрквах. Яго сюжэты-фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Культ. старажытных бел. зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народн. творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак. Асобнае месца ў вусн творчасці належыць былінам. Іх гістарычныя сюжэты часта ідуць ад рэальных падзей.

Новым этапам у старажытнаРуск. культ. стала з'яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысц. Русь пазнаёмілася з культ. дасягненнямі развітых краін Еўропы. Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі. Да сяр. XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і 1я летапісы.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастыры. У іх існавалі школы, пісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летапісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Узорамі старажыт. рукапісн. кніг, знойдзеных на тэрыт. Б., з'яўляюцца: вядомае Тураўскае еванг. (11ст.); Аршанск еванг. (13ст.) і др. Асн. частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. 3 прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гіст. трэба адзначыць: Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у першай пал 12ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару Фаме.

Кірыла Тураўскі-другі прадстаўнік асветы 12ст. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Правасл царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства таго часу.

Ефрасіння жыла ў 12ст. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх зах. землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знах. цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю .

Шырокае развіццё на беларуск землях атрымала прыкладное мастацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыст.ся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI-13стст. дасягнула высокага ўзроўню. У беларуск гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясц. майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёускім краязн. музеі. У гады ВАВ крыж знік, і яго месцазнаходж. невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.

11 Сац.-эканам. і паліт. умовы ўтвар. ВКЛ. Роля усходнесл зямель у працэссе дзярж. будаўн.

Аб'яднанне раздробленых зямель у адну дзяржаву адбывалася доўга і пакутліва. Аднак розныя прычыны паскаралі гэты працэс.

1)Адной з такіх прычын стала знешняя небяспека. Зыходзіла яна ад нямецкіх феад.-рыцараў і мангола-татар. У 1201 г. нямецкія феадалы заснавалі г.Рыгу і ў наступным годзе стварылі рыцарска-манаскі Ордэн мечаносцаў, які паставіў сабе задачу пакарыць прыдзвінскія землі. У выніку крыжацкай агрэсіі была захоплена ніжняя Дзвіна. Нямецкая навала навісла над зах.і межамі Б.. У барацьбе з крыжакамі вызначыўся кукенойскі князь Вячка. 3 паўднёвага ўсходу ў 1я дзесяцігоддзі 13ст. адбываліся набегі і ўварванні мангола-татар. Такім чынам, бел. землі апынуліся паміж рыцарскім мячом і татарскай шабляй.

2)Неабходнасць аб'яднання раздробленых беларуск земляў перад знешняй небяспекай паскорылі літоўскія князі. У першай пал 13ст. з асяродзя літоўскіх князёў в'ылучыўся Міндоўг. Ен у крывавай барацьбе з супернікамі-родзічамі пачаў аб'яднанне заходнебеларуск і літоўскіх зямель, зрабіў Навагрудак сталіцай новага гаспадарства. У 1246 г. ён адрокся ад язычніцтва і прыняў праваслаўе. У 1253 г. ён прыняў тытул караля. Дзе подкупам, дзе ўгаворамі, дзе войнамі Міндоўг разбіраўся з крыжакамі і з Галіцка-Валынскім княствам, якія не хацелі дапусціць стварэння дзярж.. Міндоўг нават пераходзіў у каталіцтва, каб нейтралізаваць крыжакоў у сваёй барацьбе з Галіцка-Валынскай зямлёй. Уладу ў Панямонні ён перадаў свайму праваслаўнаму сыну Войшалку, які далучыў да княства новыя землі. Міндоўг і Войшалк вызначыліся ў нашай гіст. як заснавальнікі беларуска-літоўскай дзярж., якая напач. мела назву княства Літоўскае.

У часы княжання Гедыміна (1316 —1341 гг.) межы гаспадарства пашырыліся амаль на ўсю беларускую тэрыторыю, а сталіцай яго стаў горад Вільня (1323 г.). Пры Гедыміне ўмацавалася вялікакняжацкая ўлада. Ён пачаў называць сябе «каралём Літвы і Русі». Пасля ўключэння ў склад дзярж. ў 14 ст. часткі беларуск, украінскіх, літоўскіх земляў яна стала звацца ВКЛ, Рускае і Жамойцкае.

Пры князе Альгердзе (1345 —1377 гг.) межы дзярж. пралеглі ад Балтыйскага да Чорнага мора. Альгерд прыняў тытул вялікага князя. Такім чынам, умацавалася аднаўладдзе. Альгерд імкнуўся ператварыць дзяржаву ў паліт і ідэалагічны цэнтр Усходняй Еўропы. На гэтым шляху княства многага дасягнула на працягу 50—70-х гадоў 14 ст.

Пры вялікім князю Вітаўце (1392 - 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю

12 Сац.-эканамічнае развіцце беларуск зямель у складе ВКЛ ў 14-16 ст.

Асаблівасці дзярж. І саслоўнага ладу вкл

К сяр. 16ст.у ВКЛ сфарміраваліся 4 саслоўі: феад., духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы і феадальна залежныя сяляне складалі асн. класы феад. грамадства.

Клас феад. меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзярж. -вялікі князь, які лічыўся Вярх. землеўладальнікам у краіне, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступку ніжэй стаялі буйныя феадалы- магнаты - князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах спадчыннага трымання. Далей ішлі баяры, якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пач. 15ст. на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва "шляхта", якая паступова выцесніла першапачатковую. Яны валодалі зямлёй пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феад..

Пануючы стан саслоўя феад. быў замацаваны законам. Так, у збор законаў феад. права Статут ВКЛ 1529, быў уключаны раздзел "Аб вольнасцях шляхецкіх". Ён замацоўваў за апошнімі ўсе правы і вольнасці, якія яны атрымалі з часоў Ягайлы і Вітаўта.

Характар дзярж. ладу не заставаўся нязменным. Калі спач. ўлада вялікага князя ў межах яго дзярж. нічым не абмяжоўвалася і ён з'яўляўся адзінай крыніцай права, то ўжо ў 15ст. з'явілася яе абмежаванне шляхецкімі прывілеямі, а потым і магнацка-шляхецкімі паліт органамі. I ВКЛ пачало набываць рысы абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі менавіта ў той час, калі былі дасягнуты найбольшыя поспехі ў справе цэнтралізацыі дзярж. пры вялікім князю Вітаўце.. На працягу 15-16ст. ішоў працэс пашырэння правоў шляхты за кошт астатніх груп пануючага класа. Адзнакай шляхецтва стала абавязковая вайсковая служба і ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Атрымала яна і прывілеі ў гандлі. Паступова шляхта ўзвысілася палітычна.

Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, з' яўляўся Вярх. галоўнакамандуючым, узначальваў знешнепаліт дзейнасць. З 14 ст. пры асобе вялікага князя існавала Рада. Гэта быў дарадчы орган пры вялікім князю. Паступова гэты дарадчы орган трансфарміраваўся ў прадстаўнічую ўстанову-Раду паноў. Паны Рады пачалі абмяжоўваць ўладу вялікага князя. У 2 пал XV - першай пал 16 ст. вялікія князі літоўскія часта выбіраліся каралямі польскімі, што прыводзіла да іх працяглай адсутнасці ў ВКЛ. У час адсутнасці гаспадара Рада цалкам кіравала дзяржавай. А прывілеі 1492 і 1506 гг. увялі заканадаўчае абмежаванне ўлады вялікага князя з боку паноў Рады. З гэтага моманту ўсе законы і распараджэнні агульнага характару вялікі князь павінен быў выдаваць толькі са згоды паноў Рады.

Гаспадар і Рада ў сваёй дзейнасці абапіраліся на сейм ВКЛ, на які запрашаліся прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў. Пачатак рэгулярнага склікання агульнадзярж. сеймаў прыпаў на канец 15ст. Спач. на ім маглі прысутнічаць усе жадаючыя шляхцічы, але з 1512 было ўведзена абмежаванне - па 2 паслы ад кожнага павета. На сеймах абмяркоўваліся галоўныя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваліся падаткі, вырашаліся судовыя справы, выбіраліся вялікія князі.

Эканам. развіццё бел зямель. У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феад.. Асн. прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і вырабляў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся ўласнікам усёй зямлі. Але з канца 14 ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю. Разам з тым землі падзяляліся на дзярж. і прыватныя.

Паступова змяняўся прававы статус сялян. Яны страчвалі права распараджацца зямлёй і станавіліся землекарыстальнікамі ў феад.. Разам з тым сяляне падз. на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным стан.м, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся.

Поўнай уласнасцю феад. была "чэлядзь нявольная", якая ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў.

Асноўную частку Нас-цтва складалі "цяглыя" сяляне. Яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым складзе.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязаны плаціць уласніку пэўную рэнту. Адработачная рэнта была адной з самых распаўсюджаных на тэрыт. Б., яна назавалася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адпрацаваць у гаспадарскім маёнтку. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі. Некаторая частка сялян у якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі„ ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на "пахожых" і "непахожых".

"Людзі служэбныя", складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю Нас-цтва. Па сваім экан. становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыст-мі. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі.

У 14-16 стст. назіраўся значны рост гарадоў і гарадскога Нас-цтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Гэта былі паселішчы з некалькіх вуліц з 200 - 300 дварамі. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыт. Б. ў гэты час былі Вільня, Полацк, Магілёў, Мінск идр.Павялічваліся і паселішчы гарадскога тыпу -мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзярж., так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласніцкімі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрац., гаспадарчымі і культ. цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Разам з прыватнаўласн. былі і дзярж., ці велікакняжацкія гарады. Іх Нас-цтва лічылася асабіста вольным. Да 2 паловы 16 ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Б..

Гарадское самакіраванне мела свае асаблівасці. Галоўным органам адміністрац. кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і лавы. На чале Рады стаяў войт. Члены выбіраліся з ліку заможных гараджан. Радзе належалі не толькі функцыі кіраванні жыццём горада, але і суда. Месцам знаходжання Рады ў гарадах былі ратушы.

Нас-цтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, з рамеснікаў, а таксама за кошт натур. прыросту. Большую частку Нас-цтва складалі рамеснікі і гандляры.

У 14 - 16 стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларуск землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 - 2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз у год. На знешні рынак Б. пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалася жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядцы, прадметы раскошы.

Такімі былі асн. асаблівасці сац.-эканам. развіцця Б. ў 14-16ст. Мацнела феад. залежн сялян ад феад.. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтр культ. жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю стан. гарады. Узрастала іх роля ў эканом. Б.

13 Цэнтраліз палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў літоўскіх. Крэўская унія.

Спач. ўся дзяржава складалася з аўтаномных частак: удзельных княстваў, аўтаномных абласцей, якія мелі асаблівы аўтаномны лад да ўваходжання ў склад Кароны Польскай.

Удзельныя княствы былі раскіданы ў розных частках дзярж.. Удзельны князь плаціў вялікаму князю даніну і дапамагаў дружынай у час в-ны. Ва ўсім астатнім парадкі былі ранейшымі. На правах аўтаномных абласцей знаходзіліся Полацкая, Новагародская, Віцебская і Смаленская землі. Яны кіраваліся на аснове ўстаўных грамат, якія рэгулявалі мясцовае жыццё.

Імкнучыся больш цэнтралізаваць дзяржаву, прывязаць шчыльней да цэнтра славянскія землі і пашырыць у іх сацыяльную базу сваёй улады, вялікія князі літоўскія ажыццяўлялі палітыку зямельных падараванняў літоўскім феадалам на далучаных да княства землях. Але гэта мера мела і адваротны бок, бо вяла да змяншэння ўласных зямельных уладанняў вялікага князя, скарачала матэрыяльную базу яго паліт. улады ўнутры краіны. У той жа час узрасталі эканамічная роля і паліт ўплыў буйных літоўскіх феад..

Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвала ўсё ўнутрыпаліт. жыццё княства ў 14- 16ст. і вяла да крызісаў дзярж. улады, якія пагражалі распадам ВКЛ.

1 крызіс узнік неўзабаве пасля смерці вялікага князя Гедыміна ў 1341 і быў выкліканы парушэннем права наследавання трона. Скончыўся ён дзярж. пераваротам 1345, калі вялікі князь Еўнут быў звергнуты яго старэйшымі братамі Альгердам і Кейстутам. Еўнуту было перададзена Заслаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд, які валодаў усх. часткай дзярж., яго суправіцелем - Кейстут, у валоданні якога знаходзіліся заходнія землі княства з цэнтрам у Троках.

2 крызіс узнік у 1377 пасля смерці Альгерда, калі на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла Альгердавіч. Ён імкнуўся да стварэння моцнай цэнтраліз. дзярж.. Але гэта задача ўскладнялася трыма акалічнасцямі. Па-першае, рэальную ўладу Ягайла меў толькі ва ўсходняй частцы дзярж., у Троках і ўсёй зах. частцы правіў стары Кейстут. Па-другое, на велікакняжацкі трон прэтэндаваў князь Андрэй Полацкі, старэйшы сын Альгерда ад першага шлюбу. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага паліт. зліцця з Літвой. Тут выспяваў шырокі грамад-паліт рух супраць умацавання ўлады вялікага князя. У 1377 г. Ягайла пазбавіў Андрэя Альгердавіча яго Полацкага ўдзелу. Андрэй збег у Пскоў і стварыў антылітоўскую кааліцыю.

У гэты час сапсаваліся адносіны Ягайлы з Кейстутам. Апошні, выкарыстаўшы складанае стан. пляменніка, у 1381 г. захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы, трэці паліт крызіс. Праз год, узяты ў палон Ягайлам, Кейстут быў задушаны ў цямніцы Крэўскага замка.

Быў яшчэ адзін фактар, які абцяжарваў праблему цэнтралізацыі дзярж.: рост аўтарытэту Масквы на заходнерускіх землях пасля перамогі над татарамі на Куліковым полі ў 1380.

Новае выйсце бачылася ў саюзе з Польшчай, якая акрамя апоры ў барацьбе з унутранай апазіцыяй разглядалася яшчэ і як саюзнік у змаганні з Тэўтонскім ордэнам. Польскія феадалы ў сваю чаргу хацелі засцерагчыся ад моцнага і небяспечнага ўсходняга суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Палякі ўбачылі ў вялікім князю літоўскім Ягайле кандыдатуру на ролю мужа сваёй малалетняй каралевы Ядзвігі і свайго будучага караля. Усё гэта прывяло да заключэння 14 жніўня 1385 г. у Крэве пагаднення з Польшчай, якое вядома пад назвай Крэўскай уніі. Ягайла абавязаўся аб'яднаць Польшчу з Літвою і прыняць разам з усімі сваімі падданымі каталіцтва ўзамен на права стаць польскім каралём. У 1386 г. Ягайла быў абраны польскім каралём, прыняў каталіцтва і быў абвянчаны з каралевай Ядзвігай. Такім чынам, з дапамогай уніі ВКЛ павінна было быць інкарпаравана ў склад Кароны Польскай.

Унія прывяла да паступовай каталіцызацыи ВКЛ. Гэта змяніла сац.-прававое стан. беларуск зямель у ім. Паводле прывілея Ягайлы ад 1387 г., феадалы каталіцкага веравызнання мелі істотныя перавагі ў параўнанні з правасл. Яны атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, вызваляліся ад выканання многіх дзярж. павіннасцей. Другім прывілеем ад 1387 г. была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж катол. і правасл толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Такім чынам, каталіцызацыя закранула інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў правасл. Нас-цтва.

Дэскрымінацыя праваслаўнай знаці з канца 14 ст. абвастрыла стан. ў краіне. Супраць уніі і Ягайлы ўзнік грамад-паліт рух, які на 1м этапе ўзначаліў князь Андрэй Полацкі. Аднак Андрэй быў узяты ў палон і адпраўлены ў Польшчу.

На другім этапе на чале руху стаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. На гэты раз удалося адстаяць самастойнасць дзярж.. Барацьба скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення 1392 г., якое значна карэктавала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 - 1430).

З мэтай умацавання цэнтр. улады Вітаўт ліквідаваў сіс-му спадчыннага ўдзельнага княжання і замяніў яе інстытутам намесніцтва. Намеснікамі прызначаліся як ранейшыя ўдзельныя князі, якія выказалі лаяльнасць Вітаўту, так і выдзвіжэнцы вялікага князя, пераважна літоўскага паходжання. Намеснікі з' яўляліся прадстаўнікамі цэнтр. улады.

Адстаяўшы незалежнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву. У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую унію, якая, з аднаго боку, юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ (але найвышэйшым князем літоўскім па-ранейшаму заставаўся польскі кароль Ягайла), а з другога, пашырыла правы катал. шляхты, бо дэкларавала выключнае права феад.-католікаў займаць дзярж. пасады.

17. Канфес сітуацыя на бел землях у 14-16 ст. Рэфармацыя і Контррэф. Брэсцкая унія.

На шляху да рэлігійнай еднасці народаў РП было шмат перашкод: да сяр. 16 ст. Нас-цтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ -праваслаўе і пратэстантызм (Літва).

Праваслаўе да 1385 г. было амаль дзярж. рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ стала каталіцтва. На пач. 16ст. каталіцкая рэлігія ўвайшла ў паласу крызісу. Сутнасць яго зводзілася да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арг-цыі касцёла і яго палітыкі.

Рэфармацыя - рух, накіраваны супраць катал. царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі:

  1. каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феад. ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямельных багаццяў царквы;

  2. буржуазны з яго пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспублік. ўладкавання царквы;

  3. народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феад. прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм. На тэрыт. Б. было арганіз больш за 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх - цэрквы, школы, друкарні. Найбуйнейшымі рэфармац-мі цэнтрамі на Б. сталі Бярэсце, Віцебск, Новагародак і інш. Вакол іх групаваліся выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гг. 16 ст. на Б., у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак - арыянства. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і др) асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сяр. 16I ст. члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з РП. У 2 пал 16I ст. пад ударамі Контррэфармацыі Рэфармацыя сыходзіць з гістарычнай арэны.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні катал. царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з'явіліся на наступны год пасля Любл. уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам Контррэфармацыі стаў Пётр Скарга. Правячыя колы РП надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю - адкрылі акадэмію ў Вільні, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія абшчыны. К канцу 17ст. Контррэф. ў княстве перамагла. Да сяр. 17ст. - польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе правасл царкву.

Новы накірунак хрысц. - уніяцтва - быў аформлены на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне. Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў: закрыццё правасл цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. Па Б. пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 - 1596). З пач. 17ст. усё большую вагу пачалі набываць казакі. У 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожжа на чале з Б.Хмяльніцкім, з патрабаваннем ліквідацыи уніяцкай царквы.

У 17-18ст. на Б. ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх і уніяцкіх манаскіх ордэнаў: францысканцаў, дамініканцаў і др. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне Бел. нас-цтва. Абаронцамі праваслаўя сталі праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў 16ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці - захаванне чысціні правасл. вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання РП беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

14 Месца Б зямель ва ўсходнееўрап. геапаліт. прасторы 15-перш пал 16 ст. Барацьба з Тэўт. ордэнам і суперніцтва з Маск. дзярж.

Знешняя палітыка ВКЛ была цесна ўзаемазвязана з палітыкай унутранай і мела 3 асн. напрамкі: заходні, усходні і паўднёвы.

На зах. накірунку унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутр. вынікі, умацавала міжнарод. пазіцыі княства, забяспечыла адносны спакой на яго зах. мяжы, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

Галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі крыжакі. У 1409 пачалася так званая "Вялікая в-на" (1409 - 1411) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўт. ордэнам, з другога. Менавіта антыкрыж. польска-літоўскі саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці паражэнне Тэўт. ордэну ў Грунв. бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія землі.

На паўднёвым напрамку княства кантактавала з татар. ордамі. У 1362 у бітве на р. Сінія Воды вялікі князь Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольск. войска. Пасля гэтай бітвы была вызвал. і далучана да ВКЛ большая частка Украіны

У сяр. 15ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З 2 паловы XV ст. ускладніл. адносіны ВКЛ з Крымск. ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам Маскоўскім. Штогод адбываліся набегі татар на тэрыт. сучас. Украіны. Буйнае паражэнне крымчакам было нанесена ў 1527 г. у бітве пад Каневам. Пазней іх набегі спыняліся створанными атрадами казакаў на Украіне.

З канца 15ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ стаў усходні. Пачала нарастаць канфрантацыя паміж Вільняй і Масквой як двума цэнтрамі аб' яднання старажытнарускіх зямель. Масква прад'яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным, рускім па тагачаснай тэрміналогіі, Нас-цтвам. Літоўская ж дыпламатыя імкнулася ўбіць клін у аб' яднаўчыя працэсы ў Маскоўскай дзяржаве і прадтрымлівала апошнія самастойныя княствы Русі. Акрамя таго, пачынаючы з канца XV ст., маскоўскі вялікі князь Іван III абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў правасл. Нас-цтва ВКЛ, умешваючыся тым самым ва ўнутраныя справы зах. суседа. Сапраўды праваслаўе ў ВКЛ было не пануючым, а цярпімым веравызнаннем, але цярпімасць гэта была дастаткова шырокай і адкрытага гвалту над правасл ў гэты перыяд тут не было.

З 1487 да 1492 г. на памежжы фактычна ішла неаб'яўленая в-на, якая суправаджалася ад'ездамі т. зв. "украінных" князёў на службу ў Маскву. А з 1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская в-на У выніку яе да Маскоўскай дзярж. адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г. была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская в-на, якая доўжылася да 1503 г., калі было абвешчана 6-гадовае перамір'е і вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыт. ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д.

Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. В-на 1507 - 1508 гг. нікому не прынесла поспеху і скончылася т. зв. "вечным мірам", які доўжыўся толькі 4 гады. У 1512 г. в-на аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня 1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана 5-гадовае перамір'е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі "маскоўскі палон" - за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір' е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. У 1534 г. пачалася чарговая в-на, якая доўжылася да 1537 г., калі было падпісана 5-гадовае перамір'е, якое затым працягв. ў 1542 і 1548 гг.. У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыт. на поўначы. У сяр. 16ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана4 ужо на сучасныя бел. і ўкраін. землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу.

Такім чынам, у канцы 15-пач. 16ст. у знешняй палітыцы ВКЛ адбылася пераарыент. і найбольш прыярыт напрамкам стаў усходні, дзе разгарнулася барацьба з Вялікім княствам Маскоўскім. Барацьба гэта прывяла да значных тэрыт. страт і прымушала ВКЛ шукаць лепшага паразумення са сваім партнёрам па уніі - Польшчай.

18.Асн. канцэпц. этнаген. беларусаў у Сяр. вякі. Экан і паліт факт. кансалід. Бел. этнасу .

Консолида́ция-устранение множ-ти путём создания крупных однородных блоков.

Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканам. і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Асноўнымі прыкметамі народнасці з' яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыт., культ., саманазва. Працэс фарміравання беларуск. народнасці заняў дастаткова працяглы перыяд. Вядома, што на мяжы 3-2 тыс. да н.э. сучасную тэрыторыю Б засялялі плямёны фіна-уграў, якіх з пачаткам веку металаў змянілі балты. У час "Вялікага перасялення народаў" сюды з поўдня і захаду прыйшлі славяне, якія на працягу 5-8ст. здолелі асіміляваць мясцовае балцкае Нас-цтва і ўтварыць новыя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. У далейшым у перыяд існавання старажытнабеларуск княстваў адбывалася актыўнае ўзаемадзеянне гэтых супольнасцей. Менавіта ў гэты перыяд завяршылася складванне тыповых для славян рыс культ., мовы і самасвядомасці. Таму з сяр. 13ст. і актывізаваўся працэс складвання беларуск. народнасці.

Стымул фактарам паскарэння кансалід. Бел. этнасу было ўтварэнне ВКЛ, у межах якога былі створ. неабходныя паліт ўмовы ўтвар. беларуск. народн. У межах ВКЛ была створана адзіная сіс-ма дзярж. кірав, уведзена адзінае заканад.

Эканам. асновай этнаўтваральных працэсаў стала далейшае развіццё сельс. гасп. Узрастала роля буйных гарадоў Б. як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю. Паступова ў ВКЛ усталявалася адзіная грашовая сіс-ма.

Далейшае развіццё феад. адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый Нас-цтва зямель Б. ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Сфарміраваліся чатыры асноўных саслоўі: шляхта, духавенства, мешчанства і сялянства. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларуск. народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыт., адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. Матэрыяльная і духоўная культура Бел. этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну са старажытнарус.часу.

У 15-16ст. на тэрыт. Б. з'явіўся шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца. Змянілася планіроўка вёсак ў Зах і ЦэнтРБ На ўсёй тэрыт. Б. склаўся цэлы комплекс сельскагаспадарчых прылад працы (матыка, серп, цэп і інш.), дапаможных гаспадарчых пабудоў, ветраных і вадзяных млыноў.

У гэты час зацвердзіліся характэрныя для нашай тэрыт. строі народнага адзення. На ўсёй тэрыт. Б. былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчатай ці паласатай тканіны, упрыгожаныя кажухі.

У 15-16ст. былі выпрацаваны асн. віды і жанры Бел. фальклору: чарадзейныя казкі, абрадавая паэзія, песні (калыханкі, вясельныя, жніўныя, жартоўныя). Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў свай ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках. 1мі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохоў. Узнік таксама народны лялечны тэатр - батлейка. У 16ст. з'явіліся і новыя музычныя інструменты -скрыпка, цымбалы, дудка.

Значны час Нас-цтва беларуск. тэрыт. ВКЛ называла сябе рускім і сваю мову Руск.. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена тым, што Нас-цтва гэтых зямель у пераважнай большасці прытрымлівалася праваслаўя, або Руск. веры. Але трэба адзначыць, што "рускае" Нас-цтва ВКЛ ужо ў той час адрознівала сябе ад жыхароў Маскоўскай дзярж..

15 Эвалюцыя дзярж. ладу ВКЛ

Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага пагаднення 1392 наблізіла яго да феад. княства, умацавала сацыяльную базу цэнтр. улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтраліз. ВКЛ стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўмацаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазямельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як паліт. фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзярж. магутнасці ВКЛ.

Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы 14-пач. 15ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмеж. уладаром, распарадж. жыццём і маёмасцю сваіх падданых. ВКЛ, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыт. манархіі.

Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў ВКЛ пасля уніі з Польшчай. Але унія не ўстанаўлівала спадчыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага. Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.

У развіцці гэтага працэсу сур'ёзную ролю адыграла скасаванне абласных княжанняў, якое было задумана з мэтай цэнтралізацыі. яно мела непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сац. сілу -баяр, шляхту. На працягу 15-16ст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і паліт. правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітя правы баярства. Яно цяпер займала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзярж. улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплывовым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спач. пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-паліт. і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца і роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна.

3 1511 была ўстаноўлена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правах правасл шляхту з катал.. 3 1563 г. шляхце давалася магчымасць займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Урэшце, у 1 пал 16ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася паліт, асабістая і маём недатык-ць. За магнатамі захоўвалася кіруючая паліт роля ў дзярж.

Паліт лад ВКЛ-феад. манархія. Скасаванне абласных княжанняў не суправаджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Руск. дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключ. мір, уступаць у саюзы з іншымі дзярж-мі. У 14ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума -рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх карысных і патрэбных людзей. На 1м этапе гал. ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступ. баярства дабівалася ўсё болыпых прывілей і абмяжоўвала ўладу вял. князя.

Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову-паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. Для Бел. правасл. баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны, дзярж. чыны: маршалкі, канцлер, гетман, падскарбі, старосты і др. Назвы дзярж. чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асн. справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.

Асаблівую ролю ў сіс-ме дзярж. кіравання меў вальны сейм. На яго пасядж. удзельн. ўсе радцы, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і правасл. духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзярж. пасады. Так паліт рэжым ВКЛ ўсё больш прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзярж. павіннасцей.

Вялікія князі, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феад. княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах". Прывілеем 1447г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай Нас-цтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзярж. павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў мат. залежн. ад землеўладальнікаў-феад., да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

Прывілей 1492г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506г. увёў катэгарычнае правіла-усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё Канст-налізму, пачатак якому быў пакладзены ў 15ст., прымала ўсе болып акрэсленыя абрысы.

Арг-цыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробн. тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і інш. пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады. Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган-сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

.

16 Асаблів. развіцця культ. беларуск зямель у складзе ВКЛ у 14-16 ст.

Адной з асноўных крыніц фарміравання самабытнай беларуск. культ. быў фальклор.

Значны ўклад у развіццё асветы, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі ўнесла царква. Калі правасл царква з'яўлялася носьбітам візантыйска-старажытнарускіх традыцый, то каталіцкая прыўносіла элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культ..

Развіццё старабеларуск. мовы, літаратуры, летапісання. Пісьм. помнікі з беларускамоўн. асновай умоўна можна падзяліць на 3 групы: юрыд-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя.

Велікакняжацкая канцылярыя мела свой архіў. Большасць актаў і грамат ВКЛ у 14-16ст. былі напісаны кірыліцай на старабел. мове. СтараБел. мова - афіцыйная мова дзярж. дакументаў і заканадаўства - канчаткова сфарміравалася ў 16ст.

Прамежкавае стан. паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю і канфесійнай займала мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў. У 13- 16ст. на Б. па-ранейшаму была шырока распаўсюджана царкоўна-рэлігійная літ-ра: кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як "Александрыя", "Троя", "Трыстан і Ізольда".

З усіх жанраў беларуск. літаратуры найбольш дынамічна развів. летапісы. Яны падзяляюцца на 4 групы: "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, "Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.", "Хроніка Вялікага княства Літоўскга і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца".

У 2 пал 16 ст. летапісы пачалі паволі адміраць, саступаючы месца іншым гістарычным творам.