Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
0910976_ED003_shpory_po_istorii_belarusi (2).docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
337.62 Кб
Скачать

14.05.1792 Праціўнікі Канст. Пад пакравіц. Расіі ў мястэчку Таргавіцы створылі канфедэрацыю і абвясцілі акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзян. В-на.

У 1793г. адбыўся другі падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі-Цэнтр. Б., а таксама частка Правабярэжнай Украіны.

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24.03.1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з Т. Касцюшкам. Мэтай паўстання было адраджэнне РП у межах 1772 г.

З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвыш. раду літ. народа на чале з вілен. камендантам Ясінскім. Але абаронцы Айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягв. сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Б. і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далуч. частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феад. прыгнёту. Аднак выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.

Супраць РП выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацяёвіцамі Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль РП Станіслаў Панятоўскі адрокся ад прастола.

У 1795г. адбыўся апошні падзел РП. Расія атрымала Заходнюю Б. і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Зах. Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя польскія землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам паліт крызіс, які ўжо даўно раздзіраў Рэч Паспалітую, у сяр. 18ст. прывёў дзяржаву да канчатковай гібелі.

21 Бел. землі ў геапаліт. прасторы Еўропы Новага часу. Войны 14-18ст. і іх наступствы.

Першай вайной РП была Лівон. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівон.м ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з ВКЛ. Пазней Лівон. ордэн парушыў гэта абяцанне і заключыў абаронча-наступальны саюз з ВКЛ супраць Масквы. Гэта стала повадам для ўрада Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1559 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівон. ордэна пад пратэктарат. Аднак пасля таго як у Лівон. праблему ўмяшаліся Данія і Швецыя, 28 лістапада 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, згодна з якім землі Лівон. ордэна пераходзілі ў сумеснае ўладанне Польшчы і ВКЛ. ВКЛ у Лівон. в-не мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівон. ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. У 1562 г. Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрытррыю Б. і ў 1563 г. захапіла Полацк, які адкрываў Руск. арміі шлях на Вільню і Рыгу. Абраны каралём Стэфан Баторый пачаў з наёмным войскам контрнаступленне супраць Рас. арміі ў Лівоніі і на Б.. У 1579 г. быў адваяваны Полацк, пазней вызвалена Лівонія, а ваенныя дзеянні перанесены на рускую тэрыторыю. Знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзярж. вымушаны былі пачаць мірныя перагаворы. У 1582 г. было падпісана Ям-3апольскае перамір'е, згодна з якім РП вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас в-ны, а таксама тэрыт. ў р-не г. Веліжа, дзе адраджалаея мяжа, што існавала да 1514 г. Да РП таксама адыходзіла большая частка Лівоніі.

У выніку Лівон. в-ны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Б., загінула шмат Нас-цтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт Ваза распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Руск войска пацярпела параж. і рускім царом у жніўні 1610 быў абраны польскі каралевіч Уладзіслаў, сын Жыгімонта Вазы. Сам кароль узнач. армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу. 3.06.1611, калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад капітуліраваў. Жыгімонт 3 абвясціў сябе рускім царом.

У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе было створана народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на Рас. прастол быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.

У снежні 1618 г. было заключана перамір'е на 14,5 гадоў, паводле якога да РП адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта в-на ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай. Яна была паспяховай для РП і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам. Уладзіслаў канчаткова адмаўляўся ад тытула маскоўскага цара

Вясной 1654 г. пачалася чарговая в-на РП з Руск. дзяржавай. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Шэраг з іх здаваліся без бою, бо сярод правасл. Нас-цтва ВКЛ былі моцныя праРас. настроі, а сярод мясцовай шляхты і духавенства вялася прапаганда, што за імі будуць захаваны іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваліся новыя ўладанні. Летам 1655 амаль уся Б. была занята рускімі войскамі. 31 ліпеня была захоплена Вільня.

Цяжкае стан. для РП вырашыла выкарыстаць Швецыя. Летам 1655 г. шведскія войскі напалі на Польшчу і даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойць. У жніўні 1655г. частка магнатаў ВКЛ на чале з канцлерам Янушам Радзівілам падпісалі унію са Швецыяй, якая разрывала унію з Польшчай. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з РП Віленскае перамір'е, у адпаведнасці з якім Польш і Рас спынялі ваенн дзеянні паміж сабою і аб'ядноўв. для барацбы са шведамі. У маі 1657 г. супраць Швецыі выступілі Аўстрыя і Расія, у чэрвені - Данія. Шведы паступова выціскаліся з захопленых зямель.

Віленскае перамір'е прыпыніла рух Рас.х войск на яшчэ не занятыя тэрыт. Б.. Разам з гэтым на акупіраваных землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаск. тэндэнцыі і сярод дзеючых у Б. казакоў.

У 1658 г. баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй узнавіліся. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж РП і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся Лівонія адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка - Латгалія -засталася за РП.

Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Б., дзе яно атрымала шэраг перамог. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.

У далейшым в-на вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 Андрусаўскага перамір'я тэрмінам на 13,5 г. У адпаведнасці з яго ўмовамі да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжная Украіна. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і РП "вечны мір", у адпаведнасці з якім Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.

Не абмінула Б. і Паўночная в-на (1700-1721). Данія, Расія, Саксонія і РП (саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём РП) заключ. саюз супраць Швецыі. Кожная з саюзных дзярж. мела свой уласны тэрыт. інтарэс. Аўгуст II быў зацікаўлены ў тым, каб далучыць да Саксоніі ці да РП тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія пацярпела паражэнне ад Карла XII у Гальштыніі і выйшла з в-ны. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. У 1702 г. Карл XII перанёс асн. баявыя дзеянні на тэрыт. РП, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл XII здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. У 1704 г. шведы дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля, якім стаў познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст II звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра I, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар грамадзянскай в-ны.

На працягу 1705 - 1706 гг. шведская армія заваявала большую частку Цэнтр. і Зах. Б.. У 1707 - 1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебел. землі. Менавіта на ўсходзе Б. адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі - 1708 г. пад в. Лясная быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XII 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы.

У далейшым РП практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай в-ны, якая і так паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. На Б. за яе гады на трэць скарацілася колькасць Нас-цтва.

Такім чынам, амаль бесперапынныя войны, якія вяла РП ў 2 пал 16-18ст. прывялі да страты ёю ранейшага стан. на міжнародн. арэне. Яны спрычыніліся і да эканам. крызісу дзярж..

30 Беларусь ў в-не 1812 года.

12.06.1812г. войскі Напалеона, які марыў аб сусветным панаванні, пераправіліся праз Нёман і пачалі вайну супраць Расіі. Вялікая армія мела ў пагранічных раёнах амаль трохразовую перавагу над Рас.мі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх пакораных Францыяй народаў Еўропы. 3 імі ішлі таксама палкі, сфарміраваныя з перашэдшых на бок Н. шляхцічаў з Літвы і Б.. Так, напрыклад, князь Дамінік Радзівіл за свае грошы выставіў 3тыс. армію, якая першай святочна ўступіла ў Вільню. Выкарыстоўваючы значную перавагу ў сілах, Напалеон імкнуўся знішчыць 1-ю і 2-ю рускія арміі, якія былі размешчаны асобна (адна-пад Вільна, 2-пад Валкавыскам). У чэрвені-ліпені адбыліся цяжкія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам. Дзякуючы бліскучаму манеўру Баграціёна-камандуючага 2-й арміяй рускія войскі не трапілі ў варожае акружэнне. Н. не ўдалося іх разбіць паасобку. Каля Смаленска дзве рускія арміі аб'ядналіся. Але адступленне з мэтай захаваць сілы працягвалася.

Амаль усю захопленую тэрыторыю Б. кантралявала французскае ваеннае камандаванне. Н. знайшоў тут нямала прыхільнікаў з боку тых шляхцічаў, якія шчыра паверылі ў абяцанні Н. аднавіць іх былую дзяржаўнасць і вярнуць землі, страчаныя падчас падзелаў РП. Таму яны сустракалі Н. як вызваліцеля ад Рас.х захопнікаў. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Ад яго патрабавалася ў першую чаргу забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі французскую армію, што расчаравала шляхту ў адносінах да Н. Частка шляхты працягвала па-ранейшаму арыентавацца на Рас. імператара Аляксандра I.

Жыхары Б. змагаліся ў складзе як Рас.х, так і французскіх войскаў. Бел. сяляне выступілі супраць акупантаў. Пачалася партызанская в-на супраць французскай арміі на Б.. Актыўна дзейнічалі партызанскія атрады вёскі Трасцені, атрад сялян з вёсак Барысаўскай воласці. Некалькі дзесяткаў тысяч беларусаў у складзе Руск. арміі прымалі ўдзел у Барадзінскай бітве.

Другі раз в-на прайшлася па Б. ў час адступлення французскіх войск. Рашаючая бітва адбылася каля в. Студзёнкі пад Барысавам. У Смаргоні Н. пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж. 14 лістапада 1812 г. рускія войскі занялі без бою Гродна.

Вынікамі в-ны былі масавая гібель людзей. Пасяўныя плошчы скараціліся болып як напалову. У грашовых адносінах страты Б. ад в-ны склалі амаль 52 млн. руб. серабром. Імператар Аляксандр I дараваў здраду мясц. памешчыкам, якія пайшлі на службу да Н., але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах на баку Рас.х войскаў. Наадварот, сялянскі прыгон і свавол памешчыкаў у беларуск вёсках пасля в-ны 1812 г. рэзка ўзмацніўся.

23 Асн тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культ. Б. ў кантэпох Адраджэння і Асветн.

Адраджэнне- гэта эпоха ранняга буржуазнага грамадства, пераходная ад сярэдневяковай культ. да буржуазнай, эпоха, якая характ. рэв-цыяй у вытворчасці, зараджэннем у эканоміцы капіталістыч. адносін, складаннем новага класа-буржуазіі (14-16ст.). Для гуманістаў цэнтрам светабудовы быў не чалавек - «раб божы», а чалавек -творца, які валодаў усебаковымі ведамі.

Эпоха Адрадж. на Б.-гэта ў асн 16-1 пал 17ст, час уздыму рамяства, росту гарадоў і складання ўнутранага рынку, станаўлення і развіцця беларуск. мовы, нац. пісьменнасці, літаратуры, грамад-паліт. думкі і ўвогуле беларуск. культ.. У гэты перыяд выдаваліся 1я буквары, грамат слоўнікі, былі створаны выдат помнікі грамад-прававой думкі-Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

Найбольш значнай з'явай духоўнай культ. Б. 1 паловы 16ст. стала ўзнікненне кнігадрукавання. Заснавальнікам Бел. і ўсходнеславянскпга кнігадрукавання стаў Скарына. 1я яго кнігі выйшлі ў Празе ў 1517-1519г. Кнігі Бібліі былі перакладзены на царкоўнаславянскую мову беларуск. рэдакцыі. Скарына стаў заснавальнікам першай друкарні на тэрыт. ВКЛ у пач. 1520 г. у Вільні. Здабытак Скарыны налічваў 25 выданняў («Малая падарожная кніжка», «Апостал» і іншыя).

Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Скарыны стаў С. Будны-царкоўны, грамад-паліт дзеяч. У 1562 г. у Нясвіжскай друкарні ім была выдадзена славутая кніга «Катэхізіс»-першая на тэрыт. сучаснай Б. кніга, надрукаваная на старабеларуск. мове.

У 1580 г. Васіль Цяпінскі надрукаваў на беларуск. мове «Евангелле». У прадмове да яго Цяпінскі адзначае, што беларускі народ мае старадаўнія і багатыя культурныя традыцыі, якія паступова страчваюццо ім у сувязі з каталіцкім і польскім наступам. Віну за гэта ён ускладваў на паноў, духавенства, якія не клапаціліся аб развіцці нац. культ., пашырэнні адукацыі на роднай мове.

Літаратурным шэдэўрам стала паэма М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

3 канца 16ст. узніклі і дзейнічалі брацтвы-нацыянольно-рэлігійныя арг-цыі правасл. нас-цтва. Яны аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства, шляхту. Буйныя бел. брацтвы існавалі ў Вільні, Полацку, Менску, Берасці і інш. гарадах. Брацтвы вялі актыўную бароцьбу супраць катал. царквы. Вялікую ролю адыгрывалі брлцтвы ў пашырэнні асветы і кнігодрукавання. Пачатковыя і сярэднія брацкія школы былі адкрыты ў многіх гарадах і мястэчках.

Усплеск культ. жыцця быў бы немажлівы ў неадукаваным грамадстве. У 16-першай пал 17ст. на тэрыт. Б. усталёўваецца пэўная сіс-ма школьной адукацыі: пачатковыя школы пры правасл брацтвах і пры пратэстанскіх зборох, езуіцкія навучальныя ўстановы. У 1579 г.у Вільні пачаладзейнічаць езуіцкая акадэмія-1 ў беларуска-літоўскай дзяржаве вышэйшая навучальная установа.

Архітэктура да гэтага часу мела пераважна абарончы характар. У 16ст. пашырылася будаўніцтва феад. замкаў. Былі пабудаваны палаца-замкавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак і інш.

У выяўленчым мастацтве адыгрывалі важную ролю іканапіс, драўляная скульптура, кніжная мініяцюра, гравюра, распаўсюджваецца партрэтны жывапіс. У гэты ж час з'яўляюцца 1я свецкія хоры, капэлы.

Тэатральнае жыццё Б. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным тэатрам-батлейкай. Школьныя тэатры дзейнічалі ў асноўным пры езуіцкіх навучальных установах як элемент школьнай адукацыі. У 2 пал 18ст. на Б. адбываецца станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватныя тэатры, у якіх у асноўным ігралі прыгонныя акцёры. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў з Італіі, Аўстрыі, Францыі.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці стылю барока. У гарадах і вёсках будаваліся касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Узорамі барока сталі бернардзінскі і езуіцкі касцёлы ў Гродна, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы правасл і уніяцкіх храмаў.

Школьная адукацыя канцэнтравалася ў асноўным у руках розных ордэнаў катал. і уніяцкай царквы. Да пач. 18ст. была спынена дзейнасць усіх брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі ў Полацку, Мінску, Віцебску, Брэсце и тд. Выкладане вялося на лацінскай мове. Цэнтрам адукацыі і навукі для Б. была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Высокім ўзроўнем адукацыі славіўся Полацкі езуіцкі калегіум. У яго прымалі прадстаўнікоў інш. веравызнанняў і нешляхецкага паходжання.

2 пал 17-18ст. у гіст. бел. культ. не стала перыядам заняпаду, які адзначыўся ў эканоміцы і паліт жыцці. 3-за неспрыяльных умоў беларускамоўнай была пераважна народная культура-культура сялянства, гарадекіх нізоў, часткі шляхты і святарства.

25 Асаблівасці сац.-эканам. развіцця Б. ў першай пал 19 ст.

У першай пал 19ст. у гаспадарцы Б. адбываліся працэсы, якія непазбежна вялі да скасавання прыгоннага права і ўзнікнення адносін новага капіталістыч. тыпу. Пра гэта сведчаць поспехі ў развіцці прамысл.: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачалі выкарыстоўваць вольнанаёмную працу. 1я фабрыкі былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні, дзе выраблялі сукно. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: сукнаробчыя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя і інш. У сяр. 19ст. на многіх фабрыках пачалі выкарыстоўваць паравы рухавік. Такім чынам, на Б. пачаўся прамысловы пераварот.

Выконваліся работы на паляпшэнні гандлёвых шляхоў, што садзейнічала ўключэнню гасп. Б. ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што спалучалі рэкі басейна Чорнага мора з рэкамі басейна Балтыйскага мора. 3 Б. вывозілі лён і льнопрадукты, збожжа, сала, воўну, лес. У Б. прывозіліся прамысловыя тавары.

Новыя змены, выкліканыя фарміраваннем капіталістыч. адносін, адзначаліся ў беларуск. вёсцы. Сельск. гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, пашыраліся пасевы тэхнічных культур. Значна ўзрасла колькасць вырошчваемай бульбы і цукровых буракоў. Узнікла танкарунная авечкагадоўля. У памешчыцкіх гаспадарках сталі выкарыстоўваць сельскагаспадарчыя машыны.

Далейшае развіццё капіталістыч. адносін стрымлівалася існаваннем прыгоннага ладу. Памешчыкі з мэтай атрымання большага прыбытку са сваіх маёнткаў павялічвалі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Хутка ўзрасла запазычанасць памешчыцкіх гаспадарак прыватным асобам і казне. Да 1859 года ў пяці беларуск губернях каля 60 % земляў сялян былі закладзены іх уладальнікамі. Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сіс-мы быў рост сялянскага руху. Калі ў першай трэці 19ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ў 2-болыы як 90.

У першай пал 19ст. у сельс. гаспадарцы Б. была праведзена рэформа графа Кісялёва. Яна тычылася строгага вызначэння павіннасцей дзярж. сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага стан.. Дзярж. сяляне былі пераведзены з паншчыны (адпрацоўкі на зямлі) на чынш (аброк грашыма за карыстанне зямлёй). Былі ліквідаваны фальваркі-панскія гасп., якія вяліся на аснове паншчыны.

Рэформа была распаўсюджана таксама на памешчыцкіх сялян. Уводзіліся абавязковыя інвентары-спісы сялянскіх павіннасцей, якія вызначаліся ў залежнасці ад велічыні і якасці сялянскіх зямельных надзелаў. Але ліквідацыя прыгоннага права і замена паншчыны чыншам для памешчыцкіх сялян не прадугледжвалася. Далейшае існаванне прыгоннага права станавілася своеасаблівай «парахавой бочкай» пад дзяржавай.

24 Асн. напрамкі паліті Рас. самадзярж на Б. ў канцы 18-перш пал 19ст

У выніку 3 падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) пачын. новы этап бел. гіст.

Адміністрац. падзел. Пасля далучэння да Рас. імперыі на бел. землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы Рас. кіравання. Так, паводле праведзенай у 1796 г. адміністрац. рэф. ў Б. ствараліся губерні: Бел.; Мінская і Літоўская.

Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам, якія кіравалі праз канцылярыі ў складзе віцэ-губернатара, саветнікаў, пракурора, сакратароў і інш. чыноўнікаў. Як правіла, вышэйш. пасады займалі чыноўнікі з рускіх.

Сац.-паліт. стан. бел губерняў у канцы 18ст. Рас. ўрад для ўзмацн. свайго ўплыву на далучаных землях адразу ажыццявіў шэраг мер. Нас-цтва на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні бел зямель ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканч гэтага тэрміну маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, падлягала перадачы ў дзярж. казну. Большасць магнатаў і шляхты прысягн. новай уладзе. Тым, хто прыняў прысягу, даваліся правы Рас. дваранства, маёнткі з сялянамі.

У 1785 на далучаныя гарады Б. былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах скасоўвалася магд. права. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе - прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый.

На бел. Нас-цтва была распаўсюджана расійская падатковая сіс-ма. Ліквідаваліся розныя дзярж. зборы з н-цтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, прыняўшы пад увагу цяжкі стан Бел. Нас-цтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу РП), Рас. ўрад на 2 гады вызваліў яго ад выплаты дзярж. падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам тут заставаўся Статут ВКЛ. Але мясцовая адміністрацыя ўсталёўвалася на Рас. ўзор і была строга падсправаздачна цэнтр. уладзе.

Канфесійная і нац. палітыка. У канцы 18ст. на беларуск землях пражыв. уніяты, католіки, праваслаўныя, и др. Рас. ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыт. Б. было ўзмацненне пазіцый праваслаўя. Правасл царква знах. ў цяжкім мат. стане. Правасл вернікамі ў асноўным былі прыгон. сяляне, бедная шляхта і мяшчане.

Каталіцтв. і пратэстантызм карысталіся шырокай свабодай на тэрыт. бел губерняў. Рас. ўрад улічваў, што практычна ўсе бел. магнаты і шляхта з'яўляліся катол.. Таму за катол. захоўвалася права на свабод. выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў захоўвалася ў недатыкальнасці. Адзінае, што катэгарычна забаранялася каталіцк. духавенству - гэта схіляць да сваёй веры правасл.

Верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў. Кіраўнікі мінскай і магілёўскай правасл епархій былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў пераходзіць у праваслаўе.

Значныя абмежав. ўводзіліся толькі ў адносінах да яўрэяў. У РП яўрэі не былі запрыгонены і не атрымалі права сяліцца на зямлі. У выніку гэтага яны прывыклі пастаянна перамяшчацца і займацца часовай дзейнасцю (Асноўная частка яўрэйскага нас-цтва жыла ў гарадах і таму запісвалася ў лік мяшчан або купцоў). Рас. ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага Нас-цтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з рускімі, то Кацярына II указам ад 23.12.1791 забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных Рас. гарадах. Яўрэям дазвалялася жыць толькі ў межах беларуск губерняў. З гэтага ўказа пачалося фармір "мяжы аселасці" яўр. нас-цтва. Яўрэям дазвал сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць падвойны дзяржаўны падатак у параўнанні з хрысціянскім Нас-цтвам. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання. У 1795 яўрэям-купцам і мяшчанам было забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову.

Сац. структ нас-цтва бел губерняў. Большую частку Нас-цтва 5 зах. губерняў складалі беларусы. На тэрыт. Б. зямель таксама жылі палякі, рускія, украінцы и др.

Сац. структура Нас-цтва Б. мела саслоўны характар. Саслоўі падзяляліся на прывілеяваныя і падатковыя. Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва. Усе яны вызваляліся ад многих дзярж. павіннасцей.

Дваранства Б. падзялялася на радавое і асабістае. Прычым радавога дваранства было значна больш, чым асабістага (служылага). Яшчэ адной асаблівасцю Б. была перавага дробнамаянтковага і безмаянтковага дваранства.Па канфесійнай прыналежнасці большая частка дваранства Б. была катал. веравызнання. Духавенства з'яўлялася другім прывілеяваным саслоўем. Сярод яго пераважную большасць складала хрысц духа-ва. Яно падзял. на правасл, уніяцкае, рымска-каталіцкае і пратэстанцкае.

На працягу 1 пал 19ст. у Б. больш як у 2 разы павялічылася купецкае саслоўе, якое складалася з 3х гільдый. Пераважная большасць Бел. купецтва належала да 3-й (ніжэйшай) гільдыі. Купецтва вызвалялася ад падушнага падатку і цялесных пакаранняў, а купцы 1 и 2 гільдый-и ад рэкруцкай павіннасці. Саслоўны статус купца цалкам залежаў ад яго маёмаснага стану: у выпадку банкруцтва купец "выпадаў" са свайго саслоўя.

Асноўную масу падатковага саслоўя і ўсяго Нас-цтва Б. складалі прыгонныя сяляне, якія падзяляліся на 2 асн. групы –памешч. і дзярж..

Памешчыцкія сял. падзял. на паселеных і дваровых. Паселеныя сяляне атрымл. ў карыст. зямельны надзел, які юрыдычна належаў памешчыку, і займаліся сельск. гасп. Дваровыя былі пазбаўлены сродкаў вытворч., жылі пры двары памешчыка і абслугоўвалі яго сядзібу.

Значную частку памешчыцкіх сялян Б. складалі агароднікі. Яны не мелі ворнай зямлі, а толькі сядзібу з агародам. Да прыгонных сялян адносіліся таксама бабылі або кутнікі - беззямельныя і бяздомныя сяляне, якія здымалі куток у цяглых сялян і наймаліся да іх батракамі.

Дзярж. сяляне Б. ўтварыліся з розных катэгорый сельскага нас-цтва былой РП, жылі на казённых землях і плацілі падаткі ў дзяржаўн. казну.

Памешчыцкія сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў. Сяляне Б. выконвалі розныя павіннасці, якія падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Да галоўных адносіліся паншчына, аброк і згоны. Дадатк. павінн былі: будаўн работы, вартаўніцтва і др. Усё гэта сяляне выконвалі за права карыстацца зямлёй памешчыка, лавіць рыбу, займацца ляснымі промысламі і г. д.

мяшчане - асабіста свабоднае нас-цтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натур. павіннасці.

Саслоўная палітыка Рас. ўрада. Паліт Рас. ўрада ў адносінах да дваранства Б. вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Мясц. дваранам надаваліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, але дазвалялася карыстацца "мясц. законамі", калі яны не супярэчылі Рас-м.

У адносінах да дробн. шляхты, якая складала абсалютн. большасць мясцовага прывілеяванага саслоўя, праводзіўся так званы "разбор шляхты ": шляхціцы, якія не змаглі дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, прыпісваліся да розных груп падатковага саслоўя.

26 Крызіс феадальна-прыгонніцкай сіс-мы і адмена прагоннага права.

Крызіс, які пачаўся ў 40-я гг. 19ст., праявіўся ў: